Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Звыш 440 работ В. БялыніцкагаБірулі знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. У г. п. Бяльпіічы адкрыт Бялыніцкі мастацкі музей яго імя, у Магілёве — Мастацкі музей В.К.БялыніцкагаБірулі (аддзел Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі). 3 1996 г. у Магілёве праходзяць Міжнародныя пленэры па жывапісу імя В. БялыніцкагаБірулі.
Ірына Тамільчык
137
Персаналіі
БялыніцкіБіруля Вячаслаў
БялыніцкіБіруля Вячаслаў Вйсенцьевіч (1870, паводле інш. крыніц 1873, Мінская губ. 5.12.1966, Якуцк), грамадскапалітычныдзеяч, пісьменнік, публіцыст. Сябар Рускага геаграфічнага таварыства, першынародныкамісар фінансаўЯкуцкай Рэспублікі (1922).
Паходзіў з сям’і палкоўніка — удзельніка рускатурэцкай вайны, і настаўніцы французскай мовы. Сваяк беларускага мастака В. К. БялыніцкагаБірулі. У Мінскай губ. скончыў чатыры класы рэальнага вучылішча, у 13гадовым узросце разам з бацькамі наведаў Парыж, Рым, краіны Афрыкі. За час вандровак Вячаслаў добра вывучыў французскую мову. За правіны бацькі сям’ю выслалі ў Іркуцкую губ. У 1897 г. В. БялыніцкагаБірулю прынялі на дзяржаўную службу 3е аддзяленне штата Іркуцкай Казённай палаты. Ён дасылаў у мясцовыя выданні (“Нркутскнй вестннк”, ‘Тубернскне ведомостн”, “Снбнрь”, “Восточный обзор” і інш.) нататкі, кантактаваў з іркуцкімі літаратарамі, вучонымі — Н. М. Ядрынцавым, В. Обручавым. Па рашэннюІркуцкай Казённай палаты ў 1900 г. Вячаслава накіравалі вучыцца на бухгалтара ў Ніжнедзінскае павятовае скарбніцтва тэрмінам на два месяцы, затым ён працаваў па гэтай спецыяльнасці ў Верхаленскім скарбніцтве.
Паранейшаму займаўся літаратурнай дзейнасцю, публікаваўся цяпер ужо і ў маскоўскіх, пецярбургскіх газетах, часопісах (“Охота”, “Русская охота”) Іркуцкія ўлады неаднойчы спрабавалі прыцягнуць В. БялыніцкагаБірулю за яго літаратурныя “вопыты” да судовай адказнасці, хаця публіцыстычныя творы тычылся пераважна прыродазнаўства і геаграфіі.
У 19111917 гг. В. БялыніцкіБіруля жыве, працуе ў Алёкмінску Якуцкай вобл., друкуе ў якуцкім часопісе “Ленскне волны” шэраг апавяданняў — “У лесе”, “Чырок”, “На кірмашы” і інш. Кастрычніцкую рэвалюцыю В. В. БялыніцкіБіруля сустрэў у Якуцку. Калі ўлетку 1918 г. там усталявалася савецкая ўлада, дапамагаў бальшавікам (кіраваў Якуцкай Казённай палатай). У час “калчакаўшчыны” 10 месяцаў правёў пад следствам і хатнім арыштам. Студзень і люты 1920 г. В. БялыніцкіБіруля адпрацаваў загадчыкам канцылярыі, пісарам Вайсковарэвалюцыйнага штаба. 3 1920 г. — кіраўнік фінансавага аддзела Якуцкага губрэўкама, удзельнічаў у нацыяналізацыі банкаў, канфіскацыі маёмасці, як баец часці асобага прызначэння ахоўваў горад. Стаў членам партыі бальшавікоў у студзені 1921 г. Патомны дваранін, ён адмовіўся ад другой часткі свайго прозвішча, падпісваўся “В. Бялыніцкі”.
У маі 1922 г. Бялыніцкага прызначылі народным камісарам фінансаў Якуцкай Аўтаномнай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Нягледзячы на “бесперапынна аддадзеныя” савецкай уладзе 19181929 гг., Бялыніцкаму пагражалі рэпрэсіі. Таму ён вымушаны быў пераехаць у Алёкмінскі рн той жа Якуцкай вобл. Рыхтаваў спецыялістаў па бухгалтарскіму уліку, узначальваў арцель “Сібірак”, выступаў з нататкамі ў газеце “Сацыаллстнческая Якутля”. Пасля 1941 г. шмат друкаваўся ў газетах, пісаў нататкі для радыё — словам, спрыяў перамозе над фашызмам, за што пазней быў узнагароджаны медалём “За самаахвярную працу ў Вялікай Айчыннай вайне”.
У 1943 г. вярнуўся з сям’ёй у Якуцк, пасля 1957 г. атрымліваў персанальную пенсію.
Алесь Баркоўскі (Якуцк), Святлана Сачанка
Бяляцкін Сьшон
Бяляцкін Сымон(1874, Магілёў—1944, Асвенцім, Польшча), яўрэйскіі пісьменнік, юрыст, прафесар(1923).
С. Бяляцкін скончыў у 1899 г. Адэскі універсітэт, працаваў адвакатам у Маскве, Пецярбургу. У 19221940 гг. — выкладчык юрыдычнага факультэта Каўнаскага універсітэта. У гады фашысцкай акупацыі зняволены ў Каўнаскім гета. У 1944 г. загінуў у Асвенцімскім канцэнтрацыйным лагеры.
Навуковыя працы С. Бяляцкіна прысвечаны пытанням прыгоннага права (“Прыватнае права”, 1928). Абараняў дэмакратычныя прававыя прынцыпы. С. Бяляцкіным былі напісаны раманы, аповесці, драмы (зб. “Людзі і лёсы”. 1934).
Яніна Кісялсва
Бярдзяеў Валер’ян
БярдзяеўВалер’ян (7.3.1885, —28.11.1956. Варшава),дырыжор. пелагог.
В. Бярдзяеў вучыўся ў лейпцыгскай кансерваторыі па класу кампазіцыі і скрыпкі. Пасля дэбюту ў Дрэздэне (1906) выступаў у Расіі, шматлікіх еўрапейскіх гарадах. 3 1908 г. дырыжор Марыінскага тэатра ў Пецярбургу. У 1930— 1939 гг. дырыжор і прафесар кансерваторыі ў Варшаве. 3 1945 г. дырыжор, атаксама (з 1947) дырэктар філармоніі ў Кракаве, з 1949 г. — опернага тэатра ў Познані, а з 1954 г. — у Варшаве.
138
Персаналіі
В. Бярдзяеў быў прафесарам кракаўскай, познаньскай і варшаўскай вышэйшых музычных школ. Асабліва славіўся сваёй творчай інтэрпрэтацыяй твораў Л. Бетховена і расійскай класічнай музыкі. Вельмі высока цаніўся як выкладчык класічнай музыкі. У 1955 г. атрымаў польскую дзяржаўную ўзнагароду I ступені.
Юрый Вашкевіч
Бяржыніс Віктар
Бяржыніс Віктар (Вікторас; 1.1.1923, Гомель), работнік друку, літоўскілітаратар, перакладчык.
В. Бяржыніс скончыў Швянчонскую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў у гімназіях г. Уцяны. 3 1948 да 1950 гг. працаваў загадчыкам па літаратурнай частцы Літоўскага драматычнага тэатра. У 1950—1952 гг. — рэдактар Выдавецтва палітычнай і навуковай літаратуры. У 1952 г. скончыў факультэт літоўскай мовы і літаратуры Вільнюскага педагагічнага інстытута. У 19541958 гг. працаваў у Інстытуце літоўскай мовы і літаратуры, з 1958 да 1983 г. — у розных рэдакцыях “Літоўскай Савецкай Энцыклапедыі”.
В. Бяржыніс пераклаў на літоўскую мову зборнік артыкулаў М. Дабралюбава “Літаратурная крытыка” (1963, у сааўтарстве з Грайчунасам), “Чорную маці” Б. Дэйвідсона (1967), “Вяртанне Філіпа Лаціновіча” М. Крлежы (1969), “Пераможаш у барацьбе” В. Папова (1975), “Гісторыю майго сучасніка” У. Караленкі (1977, 3 кн.), “Святло Сусвету” Г. Лакснеса (1979), празаічныя творы іншых аўтараў.
Яніна Кісялёва
Вагнер Пётр
Вагнер Пётр Івановіч (1799, Пінск або Піншчына 3.8.1876, Масква), медык, мінералог, тапограф, ганаровы прафесар.
Нарадзіўся П. Вагнер у Беларусі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Пінскай павятовай школе. Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце (цяпер Тартускі) на медыцынскім факультэце, які скончыў у 1819 г. са званнем аптэкарскага памочніка. Вывучаў медыцынскія навукі ў Віленскім універсітэце. У красавіку 1824 г. за поспехі ў навучанні быў пераведзены на “казённы кошт”. Скончыў Віленскі універсітэт у студзені 1826 г. лекарам 1га разраду з правам падрыхтоўкі да навуковай ступені доктара навук. 3 1826 г. працаваў лекарам на Урале, на Багаслоўскім заводзе, куды быў накіраваны пасля вучобы. У 18291841 гг. — на ВерхІсецкім заводзе. У час службы на Урале працягваў праводзіць навуковыя даследаванні. У 1831 г. абараніў у Віленскім універсітэце дысертацыю на ступень доктара медыцыны на тэму “Медыкатапаграфічнае апісанне Багаслоўскага завода”.
П. Вагнер цікавіўся мінералогіяй. Па яго ўласнаму прызнанню, ён адкрыў новы, невядомы раней мінерал і даў яму назву “пушкініт” у гонар папячыцеля Казанскага універсітэта МусінаПушкіна. Апісанне мінерала было апублікавана ў 1840 г. у “Ученых запнсках Казанского уннверснтета”. Праўда, далейшыя даследаванні паказалі, што гэты мінерал з’яўляецца разнавіднасцю іншага. Яго работы па мінералогіі былі з цікавасцю сустрэты навуковай грамадскасцю. У красавіку 1840 г. П. Вагнер быў зацверджаны прафесарам мінералогіі і геадэзіі Казанскага універсітэта. Стаў ініцыятарам адкрыцця пры універсітэце мінералагічнага кабінета. Далейшыя навуковыя даследаванні былі накіраваны на вывучэнне геалогіі Казанскай, Саратаўскай і Арэнбургскай губерняў. Ён правёў навуковую экспедыцыю для даследавання Кіргізскіх стэпаў і Каспійскага мора (вынікі навуковых даследаванняў апублікаваны не былі). У 1852 г. распачаў работу па стварэнню геагнастычных карт. (Першая такая карта была распрацавана для Пецярбургскай губерні прафесарам С. Куторгай). Карты Казанскай і Сімбірскай губерняў былі падрыхтаваны П. Вагнерам і выдадзены ў Пецярбургу ў 1855 г.
У верасні 1865 г. выйшаў на пенсію ў званні ганаровага прафесара Казанскага універсітэта.
Вольга Гапоненка
Вазіла Аляксандр
Вазіла АляксандрЦімафеевіч(28.8(9.9). 1888, Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад Магілёўскай вобл. 3.12.1937), паэт, публіцыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху.
У 1904 г. А. Вазіла ўступіў у РСДРП, вёў рэвалюцыйную работу ў Пецярбургу, Кіеве, Іркуцку, Златаусце. Неаднаразова арыштоўваўся. У 1914 г. у Златаусце выдаў зборнік вершаў “Хвалі”, які быў канфіскаваны цэнзурай. У 19171918 гг. належаў да сацыялдэмакратаўінтэрнацыяналістаў, быўстаршынёй Быхаўскай павятовай земскай управы. На Усебеларускім з’ездзе (Мінск, 1917) выступіў супраць намераў абвясціць беларускую дзяржаўнасць. У 1918 г. — загадчык выдавецкага аддзела Петраградскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята,
139
Персаналіі
рэдактар часопіса “Чырвоны шлях”. Пазней ад палітычнай дзейнасці адышоў. Неаднаразова арыштоўваўся. Жыў на радзіме. У 1932 г. у Маскве арыштаваны і этапіраваны у Магілёў, асуджаны на высылку ў Казахстан. Зіюў арыштаваны ў 1937 г., і ў жніўігі прыгавораны да 8 гадоў турмы. Ва Уладзімірскай турме 2 снежня 1937 г. тройкай НКУС Іванаўскай вобл. прыгавораныдарасстрэлу. Па справе 1932 г. часткова рэабілітаваны ў 1959 г., цалкам — у 1989 г. Па жнівеньскай справе 1937 г. рэабшітаваны ў 1957 г. Звесткі аб рэабілітацыі па снежаньскай справе 1937 г. не выяўлены.
Вігаль Скалабан
Вазнясенскі Аляксандр
Вазнясенскі(Узнссяпскі, Узнясспскі) Аляксандр Мікалаевіч (крыпт. А. В.ій, А. В.скі; 5(17). 7.1888. с. Чукапы Сімбірскайгуб., цяпер Ардатаўскагарна Ульянаўскай вобл. 16.1.1966, Казань) літаратуразнавец, прафесар.
А. Вазнясенскі паходзіць з сям’і настаўніка. Скончыў славянарускае аддзяленне гісторыкафілалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта (1913), дзе быў пакінуты для падрыхтоўкі да прафесарскага звашія. У19151921гг. — асістэнт, прыватдацэнт гісторыкафілалагічнага факультэта Растоўскага універсітэта. У19211927 гг. дацэнт, а з 1927 да 1930 г. — прафесар БДУ. У 19301934 гг. працаваў у Маскоўскім інстытуце кінематаграфіі, Маскоўскім гарадскім педагагічным інстытуце, Народным камісарыяце цяжкай прамысловасці. 3 1934 да 1939 г. А. Вазнясенскі жыў у Ташкенце. У 1939 г. — прафесар Казанскага педагагічнага інстытута. 3 1940 г. — прафесар, у 19431947 гг. — дэкан гісторыкафілалагічнага факультэта Казанскага універсітэта. У 1942 г. сустракаўся ў Казані і Пячышчах з Я. Купалам.