Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Алесь Карлюкевіч
Буры Мікалай
Буры Мікалай Лаўрэнавіч (22.8.1952., в. Красны Вугал Бярэзінскага рна Мінскай вобл.), беларускі грамадскі дзеячуЛатвіі.
М. Буры нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля дзесяцігодкі паступіў на лесагаспадарчы факультэт Тэхналагічнага інстытута імя Кірава. Пасля заканчэння інстытута (1974) быў накіраваны ляснічым у Вентспілс (Латвія), потым працаваў у Карэліі і зноў у Латвіі. Жыве ў Рызе.
У 1995 г. М. Буры далучыўся да грамадскай дзейнасці беларускай дыяспары ў Латвіі, прымаў актыўны ўдзел у рабоце Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны "Прамень . Пры яго непасрэдным удзеле плённа распачаліся выданні газеты Прамень і канцэртныя выступленні ансамбля "Надзея . Вялікі рэзананс у беларускім замежжы атрымалі праведзеныя таварыствам “Дыпламатычны салон”, Дні беларускай культуры, фестываль Латвіяс вайнагс ( Латышскі вянок ), Фестываль беларускай культуры, рамёстваў і майстэрства беларускага народа (Рыга, 1999).
Алесь Карповіч (Рыга)
БутамаНазванава Вольга
БутамаНазванава Вольга Мікалаеўна (14(26). 10.1888, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. 1.6.1960. Масква), камернаяспявачка, педагог.
В. БутамаНазванава вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі (клас Н. Ірэцкай, 19101915 гг.). Пасля заканчэння вяла канцэртную дзейнасць. 3 вялікім поспехам выступала з сольнымі канцэртамі ў Маскве, Кіеве і інш. гарадах. Прымала ўдзел у аўтарскіх канцэртах С. Рахманінава, А. Грачанінава, С. Пракоф’ева. 3 1919 г. жылаўКіеве,з 1921 г, —у Маскве. Наканцэртных эстрадах выступала да канца 1920х гг. У 1926 г. гастралявала ў Берліне і Парыжы.
Рэпертуарспявачкі складаўсязтвораў рускіхі заходнееўрапейскіх кампазітараў(М. Глінка, А. Даргамыжскі, М. Мусаргскі, А. Барадзін, П. Чайкоўскі, Л. Бетховен, Ф. Шуберт, І.С. Бах, Р. Шуман). Высокую ацэнку таленту спявачкі даў А. Луначарскі. В. БутамаНазванава вяла педагагічную дзейнасць у Кіеўскай кансерваторыі (19191921), у Фрунзе (19411945). Ёй прысвечаны артыкул “Спявачка БутамаНазванава” С. Багуслаўскага (Зрелнша 1924. № 76).
Алесь Карлюкевіч
Бутрамееў Уладзімір
Бутрамсеу Уладзі.мір Гіятровіч (20.3.1943, в. Расна Горацкага рна Магілёўскай вобл., па іншых звестках хутар Вуеўскікаля Мсцк: ківа), беларускі ірускіпісьменнік, кшгавыдавецэнцыклапедыст.
Бацькі У. Бутрамеева былі настаўнікамі. Скончыў Раснянскую сярэднюю школу (1970), геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута (1974). Працаваў у сельскіх школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў
135
_______________Персаналіі_______________________________________
Магілёўскай вобл. У 1980 г. пераехаў у пас. Альберцін каля Слоніма, на радзіму жонкі. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійнааматарскім тэатры. У 1985 г. кінастудыя “Беларусьфільм” рэкамендавала У. Бутрамеева для паступлення на Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, якія скончыў з дыпломам кінадраматурга мастацкага фільма. У 19891991 гг. вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах. 3 1991 г. працаваў на Беларускім тэлебачанні. 3 1994 г. у Маскве. Ініцыятар, каардынатар і рэдактар энцыклапедычных праектаў у маскоўскім выдавецтве “Олмапрэс”. Свой творчы шлях У. Бутрамееў пачаў з публікацый у раённым і дзіцячым друку. Першую яго п’есу “Размовы пасуседску” набыў Беларускі рэспубліканскі метадычны цэнтр (у 1986 г. яна была перакладзена на малдаўскую мову). П’еса “Ізноў Несцерка” была пастаўлена народным тэатрам Мінскага аўтазавода. Па сцэнарыю У. Бутрамеева “Свой сад” быў зняты тэлефільм (1987), па п’есе “Страсці па Аўдзею” (“Крык на хутары”) пастаўлепы спектакль у тэатры імя Янкі Купалы. У Маскве на рускай мове выйшлі зборнікі яго аповесцей і апавяданняў “Любіць і верыць” (1986), “Зрух: Хроніка месца і часу” (1989). Аўтар гістарычнапубліцыстычнага рамана “Карона Вялікага княства” (М., 1999), прысвечанага мінуламу Беларусі і яе сучаснаму інтэлектуальнаму жыццю. У творчасці У. Бутрамеева адчуваюцца традыцыі беларускай, рускай і заходнееўрапейскай класікі, энцыклапедычнасць ведаў, выкарыстоўваюцца сродкі сучаснага мастацкага выяўлення.
ЛюбоўГарэлік
Бучэль Таццяна
Бучэль Таццяна Фамінічна (9.7Л955, в. Германавічы Шаркоўшчынскага рна Віцебскай вобл.), беларускі грамадскідзеячуЛатвіі.
Пасля заканчэння сярэдняй школы Т. Бучэль вучылася ў Мінску — на факультэце нямецкай і англійскай моваў Педагагічнага інстытута замежных моваў, які закончыла ў 1977 г. Два гады працавала настаўніцай замежных моваў у Беларусі. Затым, пераехаўшы ў Латвію, выкладала англійскую мову ў Даўгаўпілскім педагагічным інстытуце. 3 1980 г. працуе загадчыцай Калкунскай бібліятэкі Даўгаўпілскага рна. У 1999 г. паспяхова абараніла магістэрскую працу на тэму “Фразеалагізмы з міфалагічнымі кампанентамі ў беларускай і рускай мовах” у Даўгаўпілскім педагагічным універсітэце.
Наша суайчынніца з’яўляецца адным з арганізатараў Беларускага культурнаасветніцкага таварыства “Уздым” (г. Даўгаўпілс), актыўна ўдзельнічае ў яго дзейнасці, уваходзіла ў Раду таварыства, а ў 1998 г. была абрана старшынёй “Уздыма”. Т. Бучэль вядзе заняткі ў беларускай нядзельнай школе, якая дзейнічае ў Даўгаўпілсе пры таварыстве, знаёміць дзяцей з беларускай мовай і літаратурай, гісторыяй і культурай Беларусі, арганізуе правядзенне беларускіх народных святаў, праводзіць конкурсы на лепшае сачыненне на беларускай мове, экскурсіі па гарадах Беларусі, Літвы і Латвіі. З’яўляецца выкладчыкам спецкурса па беларускай мове ў Даўгаўпілскім педагагічным універсітэце. Друкуецца ў мясцовай прэсе.
Станіслаў Валодзька (Даўгаўпілс, Латвія)
Бушко Мікалай
Бушко Мікалай (1.9Л949, в. Навасады Беластоцкага ваяв., Польшча), інжынер дрэваапрацоўчай прамысловасці, беларускікультурныдзеяч.
М. Бушко нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы. Вучыўся ў Гайнаўскім тэхнікуме дрэваапрацоўчай прамысловасці. У 1977 г. скончыў варшаўскую Галоўную школу сельскай гаспадаркі. 3 1979 г. —дырэктар Гайнаўскага дома культуры. Адначасова вучыўся на педагагічным факультэце Варшаўскага універсітэта. У 1982 г. выступіў ініцыятарам і арганізатарам агляду “Дні царкоўнай музыкі”, які потым стаў адзіным у свеце Міжнародным фестывалем царкоўнай музыкі. У 1996 г. заснаваў фонд “Царкоўная музыка”.
М. Бушко прымае актыўны ўдзел у беларускім і польскім культурным і грамадскапалітычным жыцці. Адзначаны царкоўнымі і свецкімі званнямі і ўзнагародамі.
Ірына Тамільчык
136
Персаналіі
БялыніцкіБіруля Аляксей
БялыніцкіБіруля Алякссй Андрэевіч (30.10.1864. в. Бабкова Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне невядома 18.6.1937, Ленінград), падарожнік, географ і заолаг, прафесар. Членкарэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1923).
Далёкім продкам А. БялыніцкагаБірулі быў віцебскі казак Сямён Біруля, які прымаў удзел у абароне Віцебска ад войск Івана Грознага; адзін з БялыніцкіхБіруляў загінуў пад сцягам Касцюшкі, другі быў паранены пад Кобрынам у баі супраць напалеонаўскіх войск; прадзед — А. Паленаў (17381816), гісторык і асветнік, у сачыненні “Аб прыгонесялян у Расіі” (1766, апубл. 1865) яшчэўчасы Кацярыны 11 прапанаваў абмежаваць прыгон; дзед служыў на флоце пад камандай Ф. Ушакова, удзелыіічаў у штурме Корфы; бацька — Андрэй Сімпліцыянавіч БялыніцкіБіруля (18251916), прыродазнавец, арганізаваў у сваім маёнтку першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю. Сярод сваякоў Аляксея БялыніцкагаБірулі былі А. Паленаў (18711947), адзін з заснавальнікаў нейрахірургіі ў СССР, акадэмік АМН з 1945 г.; вядомыя мастакі В. Паленаў (1844—1927) і В. БялыніцкіБіруля (19721957), народны мастак БССР і РСФСР, сапраўдны член AM СССР.
А. БялыніцкіБіруля скончыў гімназію ў Вязьме і прыродазнаўчае аддзяленне Пецярбургскага універсітэта. Са студэнцкіх часоў збіраў расліны, марскіх жывёл; на працягу многіх год працаваў у Заалагічным музеі Пецярбургскай АН. Вывучаў фауну і флору Шпіцбергена. Але самая яркая старонка ў жыцці натураліста звязана з першай Палярнай экспедыцыяй Расійскай акадэміі навук на судне “Заря” (1900), якое ўзначальваў Э. Толь. БялыніцкіБіруля ўпершыню апісаў флору, сабраную на сланцах пва Чалюскін. У час плавання вучоны зрабіў шматлікія даследаванні на наяўнасць планктона ў моры Лапцевых. Ён пакінуў “Зарю” і з трыма паляўнічымі арганізаваў зімоўку на адным з аголепых астравоў — Новая Сібір. Затым ён даследаваў тундравую флору і жывёльны свет, у т. л. ружовую чайку. Пасля вяртання ў с. Казачча ён даведаўся, што Толь прапаў без весткі, калі пераходзіў па слабому льду ў раёне вва Бенета. А. БялыніцкіБіруля вярнуўся ў Пецярбург на пачатку 1903 г. Па выніках экспедыцыі апублікаваў некалькі навуковых прац, сярод якіх трэба адзначыць “Нарысы аб жыцці палярнага ўзбярэжжа Сібіры”, змешчаныя ў “Запнсках Нмператорской Академнн наук” (1907. Т. 18, № 2). Яшчэ раней у зборніку “Отчеты о работах Русской полярной экспеднцнн, находяіцейся под начальством барона Толля” (Нзвестня Нмператорской АН. 1902. Т. 16, № 5) з’явіліся тры яго справаздачы. Заслугі даследчыка фауны і флоры палярных раёнаў Расіі і асабліва Новасібірскіх астравоў былі высока ацэнены, — яго абралі сапраўдным членам пяці навуковых таварыстваў. Ён шырока вядомы вучонаму свету апублікаванымі працамі (звыш 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп бесхрыбетных, птушак і млекакормячых. Яго імя носяць заліў і гара на Таймыры.
Валерый Ярмоленка
БялыніцкіБіруля Вітольд
БялыніцкіБіруля Вітольд Каятанавіч (17(29).2.1872, маён. КрынкіАршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бялыніцкі рн Магілёўскай вобл. — 18.6.1967, Масква), беларускі і рускі мастакпейзажыст, педагог, акадэмік жывапісу(1908). Гзнаровы членАНБССР(1947) Член Акадэмй мастацтваў СССР (1947). Народнымастак БССР (1944). Народны мастак РСФСР (1947).
Дзяцінства В. БялыніцкагаБірулі прайшло на Віцебшчыне. Вучыўся ў рысавальнай школе М.Мурашкі ў Кіеве, Маскоўскім мастацкім вучылішчы (18891896). Адзін з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак (1904), Таварыства імя Куінджвы (1909). Як мастак В. БялыніцкіБіруля сфарміраваўся пад уплывам сваіх настаўнікаў С. Каровіна, М. Неўрава, В. Паленава, a таксама 1. Левітана. Працягваў і развіваў традыцыі лірычнага пейзажа. Для яго твораў характэрны тонкая кампазіцыйная пабудова, складаныя нюансы каляровых суадносін, эмацыянальная выразнасць. Найбольш вядомыя творы “Вясна ідзе” (1899), “Вечныя снягі” (1901), “У канцы зімы” (1907), “Восень” (1908), “У час цішыні” (1909), “Перад вясной” (1919), “Аголеныя бярозкі”, “Квітнеючы бэз” (19201930), “Блакітнай вясной”, “Вясна ідзе” (19401950), “Зноў расцвіла вясна”, “Беларусь. Пачатак лета”, “Зялёны май”, “Зазялепелі беларускія бярозкі” (усе 1947), серыі пейзажаў Яснай Паляны, сядзібы П. М. Чайкоўскага ў Кліне і інш. У 1947 г. падарожнічаў па Беларусі, жыў пад Мінскам.