• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Сярод шматлікіх навуковых публікацый М. Байкачова (у сааўтарстве з мастацтвазнаўцам Н. Памфілавай) —“Дух дрэва” (1995), “Некаторыя аспекты камплектавання калекцыі Музея гісторыі мастацкіх промыслаў” (1996), “Саматужная мэбля Ніжагародскай губерні” (1996), “Народны роспіс Павятлужжа: Новыя адкрыцці” (1997), праграма для сістэмы Інтэрнет аб сучасных мастацкіх промыслах Ніжагародскай вобл. і інш.
    М. Байкачоў неаднаразова ўдзельнічаў у гарадскіх і абласных выстаўках народнага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Лаўрэат 111 фестывалю майстроў па дрэву “Таямніцы дрэва” (19971998) у Ніжнім Ноўгарадзе (дыплом I ступені). Удзельнічаў у 1 з’ездзе беларусаў свету.
    Ірына Тамільчык
    Бакст Мікалай
    Бакст Мікалай Ігнатавіч (Hoax Ісакавіч; 1842, Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі рн Гродзенскай вобл.  (904, Пецярбург). фізіёлаг, пісьметшік, грамадскідзеяч.
    Адукацыю М. Бакст атрымаў у равінскім вучылішчы ў Жытоміры і Пецярбургскім універсітэце. Пасля заканчэння універсітэта накіраваны Міністэрствам адукацыі ў Германію, дзе прцягваў вучобу пад кіраўніцтвам вядомага нямецкага фізіёлага Г. Гельмгольца. У 1867 г. прызначаны лектарам па фізіялогіі ў Пецярбургскім універсітэце. Успышка антысемітызму ў Германіі і пагромы ў Расіі выклікалі ў Бакста цікавасць да яўрэйскага пытання. Ён лічыў, што неабходна дамагацца поўнага раўнапраўя яўрэяў у Расіі, паляпшэння ўмоў іх існавання. Быў экспертам камісіі Палена (18831888), створанай рускім урадам для перагляду заканадаўства аб яўрэях.
    М. Бакст напісаў на нямецкай і рускай мовах шэраг прац па фізіялогіі і неўралогіі, а таксама артыкулаў, апублікаваных ў рускіх і яўрэйскіх часопісах, аб становічшы яўрэяў у Расіі.
    Браніслава Котава
    Балакіна Раіса
    Балакіна (Лявонава) Раіса Пятроўна (3.1.1947, в. ЧачэвічыБыхаўскагарна Магілёўскайвобл.), канструктар касмічнай тэхнікі.
    Р. Балакіна нарадзілася ў беларускай сям’і сельскіх педагогаў. У 1963 г. скончыла Чачэвіцкую сярэднюю школу. Вучылася ў Маскоўскім авіяцыйным інстытуце імя С. Арджанікідзе. Пасля яго заканчэння ў 1969 г. працавала ў Цэнтральным канструктарскім бюро эксперыментальнага машынабудавання (цяпер Ракетнакасмічная карпарацыя “Энергія” імя С. П. Каралёва). Займалася канструяваннем касмічнай тэхнікі. Mae дачыненне да стварэння касмічнай станцыі “Мір”, лятаючага апарата шматразовага выкарыстання “Буран”, міжнароднай касмічнай станцыі “Альфа”. Займаецца таксама дызайнам унутраных адсекаў — рабочых месцаў і блокаў жыццезабеспячэння касманаўтаў.
    Жыве ў Каралёве Маскоўскай вобл.
    Аляксей Кажамяка (в. Пснькаўка Клімавіцкага рна)
    125
    Псрсаналіі
    Балахов/ч Андрэй
    Балаховіч Андрэй Сцяпанавіч (20.7.1965, Вільнюс), мастак, беларускі грамадскідзеяч.
    А.	Балаховіч вучыўся ў Мядзельскай сярэдняй школе Мінскай вобл. Цікавіцца жывапісам і маляваць пачаў у школьныя гады — паказваў краявіды Нарачанскага краю. Займаўся ў студыях жывапісу ў Волагдзе, Архангельску. Скончыў завочнае аддзяленне жывапісу і графікі Маскоўскага універсітэта мастацтваў.
    3	1986 г. А. Балаховіч прымае пастаянны ўдзел у выстаўках. Яго карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Польшчы, Фінляндыі, Германіі, ЗША, Даніі, Аўстраліі, Аргенціны, Францыі, Швецыі, Расіі і іншых краін свету. Пейзажы А. Балаховіча маюць вялікі поспех сярод айчынных і замежных аматараў мастацтва. У 1996 г. ён прыняты ў Саюз народных мастакоў Літвы. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскакультурным жыцці беларусаў Літвы. Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі “У памяць аб 13м студзеня”) Жыве ў Вільнюсе.
    Валянцін Нідзянскі (Вільнюс)
    Балахов/ч Хрысціна
    Балаховіч Хрысціна (18.9.1959, Вільнюс), мастачка, беларускіграмадскідзеяч.
    X.	Балаховіч скончыла Вільнюскую мастацкую акадэмію па аддзяленню жывапісу. Яна выстаўляецца ў розных галерэях, удзельнічае ў выстаўках у Вільнюсе, краінах Балтыі, Польшчы, Беларусі. Мастачка працуе над нацюрмортамі, пейзажамі, якія сама называе “ціхім жыццём”. Яе карціны — адлюстраванне краявідаў роднай Віленшчыны, захапленне прыгажосцю і разнастайнасцю прыроды. Пэўны час X. Балаховіч была вядучай беларускай праграмы на Літоўскім тэлебачанні. Працуе таксама ў галіне мультыплікацыі. Вядзе гурток малявання ў беларускай школе імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе. Ілюструе кнігі, аформіла серыю канвертаў і паштовак. Паспяхова займаецца перакладамі з беларускай і літоўскай моваў.
    X.	Балаховіч прымае актыўны ўдзел у грамадскакультурным жыцці беларускай дыяспары ў Вільнюсе, прапагандуе ідэі адраджэння і захавання беларускай культуры ў Літве. Уваходзіла ў Раду “Саюдзіса”. Прымала ўдзел у розных культурных мерапрыемствах, якія праводзіліся ў Мінску. Яна сябар суполкі беларускіх мастакоў “Маю гонар”, якую ўзначальвае Вячка Целеш. Узнагароджана былым прэзідэнтам Літвы Альгірдасам Бразаўскасам медалём. Жыве і працуе ў Вільнюсе.
    ЛеакадзіяМілаш (Вільнюс)
    Балашэвіч Леанід
    БалашэвічЛеанідІосіфавіч(Лявон Язэпавіч) (6.2.1957, Рагачоў Гомельскай вобл.), афтальмолаг. Сапраўдны член Міжнароднай акадэмй інфарматызацыі 1 Лазернайакадэміі навук Расійскай Федэрацыі.
    Нарадзіўся Л. Балашэвіч ў сям’і агранома. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і братам жыў у в. Бярозка Магілёўскай вобл. (спалена нямецкімікарнікамі,сям’яцудамвыратавалася). Паслявайныжыўуг.п.Рудзенск Пухавіцкага рна Мінскай вобл., дзе ў 1954 г. з залатым медалём скончыў сярэднюю школу. У 19541960 гг. вучыўся ў Ваеннамарской медыцынскай акадэміі ў Ленінградзе. У 19601967 гг. праходзіў службу на падводных лодках, надводных караблях і ў медыцынскай службе злучэнняў падводных лодак Ваеннамарскога флоту СССР. 3 1967 да 1969 г. вучыўся ла факультэце падрыхтоўкі кіруючага складу медыцынскай службы на аддзяленні афтальмалогіі. У 19691970 гг. служыў у ВаеннаМарскім флоце начальнікам вочнага аддзялення ваеннамарскога шпіталя ў Северадзвінску. 3 1971 г. жыве і працуе ў Ленінградзе (СанктПецярбургу). У 19711987 гг. — у Ваеннамедыцынскай акадэміі: навуковы супрацоўнік, старшы ардынатар, выкладчык кафедры афтальмалогіі. У 1987 г. закончыў вайсковую службу ў званні палкоўніка, пазаштатнага галоўнага афтальмолага ВаеннаМарскога флоту СССР. 3 1987 г. працаваў намеснікам дырэктара Ленінградскага філіяла Маскоўскага навуковатворчага калектыву “Мікрахірургія глаза”, якім кіраваў акадэмік С. М. Фёдараў. 3 1994 г. — дырэктар гэтага філіяла. Адначасова з 1997 г. узначальвае кафедру афтальмалогіі СанктПецярбургскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Л. Балашэвіч актыўна займаецца навуковадаследчай працай. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па пытаннях уздзеяння на орган зроку інтэнсіўных светлавых раздражняльнікаў. Удзельнік навуковых даследаванняў па распрацоўцы і выкарыстанню лазернай тэхнікі для афтальмалогіі; прымаў удзел у стварэнні і выпрабаваннях першага савецкага аргонавага лазера для афтальмалогіі “Ліман2”. У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю па пытаннях выкарыстання лазераў у афтальмалогіі. Аўтар манаграфіі “Светлавыя пашкоджанні вока” і каля 130 друкаваных прац па розных праблемах афтальмалогіі.
    Ларь/са Языковіч
    126
    Персаналіі
    Баранкевіч Іван
    Баранкевіч Іван Міхайлавіч(6.7.1888, в. Трасцівец Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі рн Маглёўскай вобл.  27.6.1942, с. КзылТау, Казахстан), празаік, нарысіст, перакладчык, удзельнік рэвалюцыйнага руху.
    I. Баранкевіч паходзіў з сялян. У 1903 г. уступіў у РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 19051907 гг. У 1910 г. служыў радавым у паветранаплавальным батальёне ў Іркуцку. У 19131914 гг. працаваў у кааператыўных арганізацыях Магілёўскай губ., супрацоўнічаў у часопісе “Вестннк Могмлевского земства”. У Першую сусветную вайну — на ПаўднёваЗаходнім фронце. У 19181919 гг. — загадчык агітацыйнавыдавецкага пададдзела Петраградскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята. Супрацоўнічаў у часопісе “Чырвоны шлях”, быў рэдактарам часопіса “Белорусская крнннца” (Петраград). Аўтар біяграфіі У. Леніна, выдадзенай у Петраградзе ў 1919 г. пад псеўданімам Беларус. У 20ягг. жыў у Магілёве, працаваў настаўнікам, у 19231925 гг. — супрацоўнік газет “Coxa н молот”, “Магілёўскі селянін”, дзе друкаваў нарысы і апавяданні на тэмы з жыцця вёскі. У 19231924 гг. арыштоўваўся органамі АДПУ. 3 1927 г. — у Ленінградзе, уваходзіў у літаратурную групу “Резец”, друкаваў апавяданні з беларускай тэматыкай у часопісе “Резец”, працаваў бібліятэкарам. Перакладаў на рускую мову творы Я. Коласа. У 1930 г. як былы меншавік арыштаваны і сасланы ў Сярэдшою Азію тэрмінам на 3 гады. У 1936 г. пераехаў у Мурманск, дзе супрацоўнічаў у газетах і працаваў настаўнікам у школах, бухгалтарам Саюзкінапраката. У верасні 1939 г. арыштаваны, у лютым 1940га накіраваны на абследаванне ў псіхіятрычную бальніцу г. Ноўгарада. У ліпені 1940 г. прызнаны здаровым. Трымаў галадоўку 34 дні. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 28.5.1941 г. асуджанына 8 гадоў лагераў. Пакараннеадбываўу Карлагу. Паводле афіцыйнай версіі, памёр ад туберкулёзу лёгкіх. Пахаваны на могілках КзылТаускага аддзялення Карлага (цяпер с. КзылТау Шэцкага рна Джэзканганскай вобл. Казахстана). Рэабілітаваны ў 1982 г.
    Віталь Скарабаган
    БаркоўскіАлесь
    Баркоўскі Алесь(25.8.1953, п. Асятрова УсцьКуцкагарна Іркуцкайвобл.), гісторык, беларусіст, краязнавец.
    Бацькі А. Баркоўскага Зінаіда (у дзявоцтве Камлюк) і Анатоль Баркоўскія паходзілі з в. Міханавічы Мінскага рна. У Сібір жа трапілі ў сувязі з тым, што бацьку накіравалі туды на службу пасля заканчэння школы МУС у Ашхабадзе. У 1963 г. А. Баркоўскі разам з бацькамі пераехаў у г. Дзяржынск Мінскай вобл., дзеў 1970 г. скончыў сярэднюю школу № 2. 3 1970 да 1973 г. вучыўся ў Якуцкім рачным вучылішчы на суднавадзіцельскім аддзяленні, аз 1973 да 1975 г. служыўу арміі на Далёкім Усходзе. Пасля працаваў у Ленскім аб’яднаным рачным параходстве, будаваў Мінскае метро, здабываў золота на Алдане. Цяпер працуе капітанаммеханікам у Акцыянерным таварыстве “Якуцкі рачны порт”.
    У Якуцку А. Баркоўскі ўдзельнічаў у заснаванні беларускай суполкі “Суродзіч”, выпускаў газету “Паўночнае зьзяньне”, выдаў шэраг брашур. Выступае ў друку з артыкуламі пра беларускаякуцкія сувязі (у выданнях ‘Толас часу”, “Кыым”, “Полярная звезда” і інш.). Перакладаў на беларускую мову творы У. Высоцкага, Т. ЛадыЗаблоцкага, М. Лермантава і інш., на рускую — Ф. Аляхновіча, А.Р. КаменскагаДлужыка і інш., на якуцкую — С. Палуяна (разам з I. Нікалаевай). Напісаў кароткую гісторыю ўзаемаадносін паміж Японіяй і Беларуссю (Падарожнік. 1997. № 6, 7). Сабраў у архівах Рэспублікі Саха (Якуція) матэрыялы пра сасланых туды з Беларусі паўстанцаў 18631864 гг., “кулакоў” і інш.