Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Алесь Карлюкевіч
Баталаў Рыгор
БаталаўРыгорМіхайлавіч(28.1.1915, Віцебск), военачальнік. мемуарыст, Герой Савецкага Саюза.
У Савецкай Арміі Р. Баталаў з 1934 г. Скончыў Мінскае ваеннае вучылішча (1937), у 1942 г. — паскораны курс Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзе, у 1952 г. прайшоў поўны курстой жа акадэміі. У 1959 г. скончыў Ваеннную акадэмію 1 енштаба. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Звашіе Героя Савецкага Саюза прысвоена ў кастрычніку 1943 г. за фарсіраванне Дняпра на чале 229га стралковага палка (72я гвардзейская стралковая дывізія, Стэпавы фронт). У 1971 г. у званні генераллейтэнанта Р. Баталаў выйшаў у адстаўку. Працаваў намеснікам дырэктара Інстытута кібернетыкі АН Украіны. Сярод іншых баявых узнагарод Р. Баталава 4 ордэны Чырвонага Сцяга, ордэны Кутузава 2й ступені, Чырвонай Зоркі. Выдаў мемуары “Ратнае поле” (Кіеў, 1985).
Алесь Карлюкевіч
Белы Валерый
Белы Валерый Фёдаравіч (22.8.1948. г. Крычаў Магілёўскай вобл.), канструктар касмічнай тэхнікі.
В. Белы нарадзіўся ў сям і электрыка. У 1966 г. скончыў Крычаўскую СШ №2. Некаторы час працаваў мастакомафарміцелем на заводзе гумаватэхнічных вырабаў у Крычаве. Затым паступіў у Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Баумана. У 1973 г. быў прызваны на ваенную службу ў Савецкую Армію. Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ў тым жа вучылішчы (19761978). Скончыўшы вучобу, працаваў інжынерамканструктарам Навуковавытворчага аб’яднання “Энергія” (цяпер Ракетнакасмічная карпарацыя “Энергія” імя С. II. Каралёва). Займаўся стварэннем і ўдасканаленнем універсальнай ракетнакасмічнай сістэмы “Энергія”.
Жыве ў Каралёве Маскоўскай вобл.
.4. Кажамяка (в. Пенькаўка Клімавіцкагарна)
Белы Міхаіл
Белы Міхаіл Фсдаравіч (25.10.1935, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 7.6.1988, г. Каралёў Маскоўскай вобл.), балістык касмічных апара таў.
М. Белы, брат В. Белага, скончыў сярэднюю школу ў Крычаве з залатым медалём. Яшчэ ў дзяцінстве ў яго выявіліся здольнасці да матэматыкі і жывапісу. Пасля заканчэння ў 1958 г. Днепрапятроўскага дзяржаўнага універсітэта працаваў у Асобым канструктарскім бюро (цяпер Ракетнакасмічная карпарацыя “Энергія” імя С. П. Каралёва). За тры гады скончыў механікаматэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава. На прадпрыемстве займаўся балістыкай касмічных лятальных апаратаў: рыхтаваў разліковыя дадзеныя па вывядзенню іх на арбіту і стыкоўцы. Удзельнічаў у балістычных разліках 50ці пускаў касмічных лятальных апаратаў.
Пахаваны ў Крычаве.
А. Кажамяка (в. Пенькаўка Клімавіцкага рна)
130
Персаналіі
Бескін Ізраіль
Бескін Ізраіль Саламопавіч (25.11.1895. Віцебск 15.1.1964. Іркуцк), воена чальнік. Герой Савецкага Саюза.
У Савецкай Арміі 1. Бескін з 1918 г. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне на Далёкім Усходзе, у савецкафінскай вайне 19391940 гг. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце — начальнік артылерыі механізаванага корпуса, намеснік начальніка артылерыі арміі. Камандуючы артылерыяй 70й арміі (2гі Беларускі фронт), кваліфікавана спланаваў і арганізаваў дзеянні артылерыі ў ВіслаОдзерскай аперацыі па прарыву моцна наладжанай абароны праціўніка і пры фарсіраванні Одэра паўднёвей г. Шчэцін (Польшча). Званне Героя Савецкага Саюза I. Бескіну прысвоена ў маі 1945 г. У 1953 г. у званні генераллейтэнанта выйшаў у адстаўку. Жыў у Іркуцку.
Алссь Карлюкевіч
Блажэўскі Рамуальд
БлажэўскіРамуальдВосіпавіч (26.5.1839. Гродна —1907, Казань), матэматык, прыватдацэнт.
Р. Блажэўскі скончыў Гродзенскую гімназію (1855) і ў тым жа годзе паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Перавёўся на фізікаматэматычны факультэт і скопчыў яго кандыдатам у 1860 г., пасля чаго быў накіраваны на навуковую стажыроўку ў Парыж. У 1867 г. абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы. 3 1869 г. — прыватдацэнт Маскоўскага універсітэта. Выкладаў матэматычную фізіку. Распрацаваў і вёў спецкурс па геаметрычнай оптыцы. У 18721873 гг. выкладаў матэматыку ў гімназіях па запрашэнню Варшаўскай навучальнай акругі. У 18741887 гг. працаваў настаўнікам матэматыкі ў навучальных установах Уфы. 3 1888 г. — прыватдацэнт чыстай матэматыкі Казанскага універсітэта.
Р. Блажэўскі навуковыя даследаванні праводзіў у галіне інтэгралыіага вылічэння і матэматычнай фізікі. Сярод асноўных яго навуковых прац — “Аб эліптычных іптэгралах 3га віда” (М., 1864); “Пра сучасны стан вышэйшай оптыкі” (Варшава, 1873); “Sur un probleme de Geometrie plane” (Nouvelles annales des mathematiques. 18941895. T. 1; “Solution elementaire d’une question probabilities” (Nouvelles annales des mathematiques. 18941895 T. 1.
Вольга Гапоненка
Блізняцова Марыя
Блізняцова Марыя Васільеўна (1906г., в. Амінавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкірн Магілёўскай вобл.), вучоны, выкладчык.
Нарадзілася М. Блізняцова ў сялянскай сям’і. У 1920я гг. вучылася на рабфаку ў Мінску, пасля заканчэння якога паступіла на хімічны факультэт Маскоўскага універсітэта. Але зза хваробы была вымушана перапыніць вучобу. Затым паступіла ў Ваеннамедыцынскую акадэмію ў Ленінградзе ў ліку першага эксперыментальнага жаночага набору. Пасля заканчэння вучобы атрымала чын капітана, працавала ваенным хірургам. 3 1938 г. — загадчыца шпіталя ў Полацку. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны — ваявала на Паўночным, Ленінградскім франтах, знаходзілася ў блакадным Ленінградзе. Пасля заканчэння вайны працавала выкладчыцай ў Ваеннамедыцынскай акадэміі, займалася навуковадаследчай працай ў галіне хірургіі. Аўтар каля 50 навуковых прац. Цяпер знаходзіцца на пенсіі. Узнагароджана ордэнамі і медалямі.
Ларь/са Языковіч
Блузман Пётр
Блузмап (Блузманас) Пёгр (Пятрас) (1.10.1915. в. ПлоткіВіцебскага пав., цяпер Віцебскайвобл.), батанік, фізіёлаграслін, прафесар.
П. Блузман скончыў Вільнюскі універсітэт. 3 1944 г. працаваў там выкладчыкам, з 1975 г. — загадчыкам кафедры фізіялогіі і мікрабіялогіі раслін. Адначасова ў 19451959 гг. выкладаў у Вілыпоскім педагагічным інстытуце.
П. Блузман даследаваў уздзеянне вітамінаў групы В, мікраэлементаў на расліны, іх рост і ўраджайнасць. Даказаў, што мікраэлементы стымулююць біясінтэз тыямінавай і нікацінавай кіслот у лісцях раслін, адкрыў рэчывы, якія павышаюць іх устойлівасць. П. Блузман выдаў кнігі “Жыўленне і ўраджайнасць раслін” (1961), “Мікрабіялагічная тэхніка” (1970), “Жыццё ў Сусвеце” (1973), “Малекулы і жыццё” (1977). Адзін з аўтараў падручніка “Фізіялогія раслін” (1974).
Яніна Кісялёва
131
Персаналіі
Брадоўскі Леан
БрадоўскіЛеан (3.11. 19/8, Мінск), публіцыст, юрыст, сацыёлаг.
Л. Брадоўскі нарадзіўся ў беларускай сям’і. Яго бацька быў уладальнікам маёнтка Хоціхава недалёка ад Барысава, маці паходзіла з Гомельшчыны. Першыя 10 год свайго жыцця Л. Брадоўскі з сям ёй правёў у БрэсценадБугам. Пасля двухгадовага прабывання ў г. Лукаў па Падляшшы пераехаў з бацькамі на Віленшчыну, якая стала для яго “малой бацькаўшчынай”. У 1937 г. скончыў Віленскую гімназію імя Зыгмунта Аўгуста. Вучыўся ў Віленскім універсітэце на факультэце права і грамадскіх навук, скончыць які не змог зза падзей Другой сусветнай вайны. У 1946 г. скончыў юрыдычнаэканамічны факультэт універсітэта імя А. Міцкевіча ў Познані. У 1972 г. атрымаў званне доктара юрыдычных навук ва універсітэце М. Каперніка ў Торуні. Яго тэарэтычнай і практычнай спецыялы.асцю была сацыяльная палітыка — даследаванне і наладжванне разнастайных сувязей паміж людзьмі ў розпых жыццёвых абставінах. Л. Брадоўскі быў праціўнікам таталітарнага гітлераўскага і сталінскага рэжымаў, анархіі, заўсёды выступаў за сацыяльную справядлівасць і падпарадкаванне дзяржаўным законам. У грамадскіх справах выкарыстоўваў метады дыялогу ці неапартуністычнага кампрамісу. Працаваў у гаспадарчым муніцыпалітэце Прамысловагандлёвай палаты, у Таварыстве “ПАКС” тэрытарыяльным муніцыпалітэце Варшаўскай народнай рады. Л. Брадоўскі быў сааўтарам новых форм самакіравання жыхароў у асяроддзі дзеля эканамічнага і выхаваўчага ўмацавання сям'і як асноўнай сацыяльнай ячэйкі. Кіраваў навуковымі даследаваннямі і сацыяльнымі эксперыментамі на тэрыторыі розных польскіх гарадоў. У час ваеннага становішча ў Польшчы ў 80х гг. Л. Брадоўскі быў заснавальнікам Дыялогавай групы “Кансенсус”, мэтай якой была легалізацыя руху “Салідарнасць”. Гэтае аб’яднанне ініцыявала гістарычны польскі “круглы стол”, які пачаў сваю работу 6 лютага 1989 г. У перыяд гарбачоўскай “галоснасці” і “перабудовы” Л. Брадоўскі са сваёй жонкай Данутай, якая нарадзілася ў Кракаве і выхоўвалася ў Вільні, распачалі дзейнасць па прымірэнню і супрацоўніцтву палякаў з літоўцамі. У выніку гэтага 10 снежня 1988 г. быў створаны Агульнапольскі клуб прыхільнікаў Літвы, друкаваным органам якога з’яўляецца квартальнік “Lithuania”, на старонках якога друкуецца многа беларусазнаўчых матэрыялаў. Л. Брадоўскі стаў ганаровым членам клуба.
Л. Брадоўскі заўсёды быў прыхільнікам мірнага суіснавання і творчага супрацоўніцтва славянскіх народаў — беларускага, польскага, літоўскага, рускага і ўкраінскага. Значнае месца ў яго публіцыстыцы займае беларуская праблематыка. Ён быў удзелыіікам II Міжнароднага кангрэса беларусістаў. Ініцыяваў напісанне кнігі пра родпую вёску Хаціхава, устаноўку ў Барысаве крыжа ў памяць ксяндза Генрыка Глябовіча, расстралянага нацыстамі.
Заахвочвае пераклады беларускай паэзіі.
ЧэслаўСэнюх (Варшава)
Брайцаў Іван
Брайцаў Іван Раманавіч (27.1.1870, в. Забелішына Клімавіцкага пав. Магілёўскайгуб., цяпер Хоцімскі рн Магілёўскайвобл. 4.1.1947, Горкі (Ніжні Ноўгарад), Расія, матэматык, прафесар.
Я. Брайцаў скончыў Клімавіцкае павятовае вучылішча (1885), два гады працаваў вясковым настаўнікам. У 1892 г. з адзнакай скончыў 6ю Маскоўскую гімназію. 3 1892 г. Я. Брайцаў — студэнт матэматычнага аддзялення фізікаматэматычнага факультэта Маскоўскага універсітэта. У 1897 г. як адзін з лепшых выхаванцаў універсітэта быў пакінуты для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1899 г. абраны прыватдацэнтам Маскоўскага універсітэта. Працаваў у Варшаўскім політэхнічным інстытуце (19001916) і Варшаўскім універсітэце (19081915), Данскім політэхнічным інстытуце (г. Новачаркаск, 19071908). У 1904 г. абараніў магістэрскую дысертацыю і быў абраны прафесарам па кафедры чыстай матэматыкі, з 1908 г. загадваў кафедрай матэматыкі Варшаўскага політэхнічнага інстытута. У 1915 г. быў эвакуіраваны разам з Варшаўскім політэхнічным інстытутам у Ніжні Ноўгарад. Я. Брайцаў — адзін з тых прадстаўнікоў дарэвалюцыйнай навукі, хто без ваганняў прызнаў савецкую ўладу. У 19181939 гг. быў дэканам фізікаматэматычнага факультэта Ніжагародскага (Горкаўскага) універсітэта (адкрыты ў 1918 г.) і загадваў там кафедрай матэматыкі; з 1942 г. загадваў кафедрай тэорыі функцый, якая была створана па яго ініцыятыве. Член Маскоўскага матэматычнага таварыства (1904).