Калі рукаюцца душы
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
РыгорБАРАДУЛІН
Васіль БЫКАЎ
КНІГО
Калі [цісаюцца уцшы, Цем/іа ся& qasiqae, J ficuuqa ап/юмеіннасьць ВьЛачае начт. У гя/іаплмікім непа/й/йашп ^4нёлкаеасьй,ь .uaAaqaA jlq Kqcpfia luHMfiacbqi 2)а£я^ае ключм.
J шчы/іасьцю на спапіалкі /іашчацца нашьія м/юі, Небмцьй^м cqfimaninA.
УЙ/йл£алян,н,а qxi. 3>аск(іач£аюн,ь qq-md няіомо, Лк сок naq лсыёой ка/юю, Ве/іш.алінам McaqaMHbt /^fianqu,u,a qua бьйймні...
ПАЭЗІЯ 3 ПРОЗАЙ
УДК 882.6-1
ББК 84(4Бен)6
3695
Рэдактар Уладзімір Лапцёнак Мастак А.Баркоўскі
У кнізе скарыстаны фота С.Шапрана і аўтарскія малюнкі В.Быкава
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў.
3695 Калі рукаюцца душы. Паэзія з прозай. Мн.: ГА БТ «Кніга», 2003.344 с.: (з іл.).
ISBN 985-6605-16-4
УДК 882.6-1
ББК 84(4Бен)6
ISBN 985-6605-16-4
©Барадулін Р„ Быкаў В., 2003
©ГА БТ «Кніга», 2003
ПАЭТЫЧНАЕ ЛІСТАВАНЬНЕ
Ужо так склалася ў маім літаратурным жыцьці, што з самага пачатку яно зьвязалася з паэтычнай творчасьцю некалі маладога, а цяпер мажнага, заслужана народнага і знакамітага майго сябра Рыгора Барадуліна. Усе ягоныя творы, дзе б яны ні паяўляліся, найперш прыцягвалі маю чытацкую ўвагу, якая заўжды ўзнагароджвалася захапленьнем і ўдзячнасьцю. Увогуле тое зразумела. Паэзія Барадуліна — чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхненьня, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растаньні зь ёю.
У такія часы, калі мне было горка і цяжка і нельга было дапнуцца да Радзімы — яна ішла да мяне, увасобленая ў паэтычных ідэях і вобразах майго далёкага сябра.
Ён слаў мне іх ў Фінляндыю, затым у Нямеччыну. Я чытаў іх услых перад нешматлікаю купкай тутэйшых землякоў, і на гарбатых камянях Суомі ці на вінаградных берагох Рэйна і Майна гучала, мабыць, ніколі ня чутая тут далёкая мова. Барадулінскае салаўінае слова натхняла, мацавала веру, давала сілы жыць і спадзявацца.
Мой адказ на ягоныя паэтычныя лісты быў апасродкаваны, можа не заўжды адэкватны, але пгчыры і, як на мой пагляд, у меру паэтычны. Хаця, можа быць, тое — сваеасаблівая паэзія, у якой ня столькі хараства, колькі болю, спароджанага ягонай адсутнасьцю. Як і ў жыцьці.
Гэтая спроба пісьмовага дуэту двух замышлена не з таго меркаваньня, што два гучаць мацней, чым адзін, а выключна імкненьнем да пераканаўчасьці ў сэнсе набліжэньня да ісьціны. Шкада, але мы, беларусы насуперак усяму (часам і сабе) усё яшчэ мкнемся даказаць сьвету, што маем неадчэпны намер людзьмі звацца. Прынамсі, ня горшымі за іншых.
Увогуле калі падумаць, дык тое для нас —ня мала. Можа, нават зашмат. Але ж напачатку трэцяга тысячагодзьдзя Хрыстовай эры іншага выйсьця ў нас няма.
Васіль Быкаў
я,меуішш
3 падстрэшша мамінае хаты
На бацькоўшчыне Ў даўнюю хату заходзь. Вінавата сагніся
У малебным паклоне. Тут цярпліва чакае Тугая аброць, Што каня нецярпеньня Трымала ў палоне.
Пасядзі за сталом, Дзе сядзелі Дзяды, Дзе куцьця пахла сенам На тыя Каляды, Што паглядам змушалі Цяплець халады, Маладзік малады Пасьвіў зорныя ляды.
Папрасі прабачэньня Ў забытай сьлязы, Зразумей, што твае Сьмеху варты турботы. Тут чакаюць цябе На куце абразы, Цені ў стылых вуглах I ў парозе — самота...
5 красавіка 2000
Чужэюць родныя мясьціны з году ў год.
I мы штодня сабе чужэем самі.
I нашай памяці лугі хмызамі Аглухла зарастаюць.
I, як дрот,
Ажына колецца на сьцежках тых, Што беглі радасныя ў чыстым полі. I толькі родным застаецца ўздых Па тым,
Што ўжо ня вернецца ніколі...
14 ліпеня 2000
Каб вярнуцца назад, ад’язджаем, Прыязджаем, каб ехаць ізноў, Толькі і цешачыся ўраджаем Летуценьняў сваіх і сноў. Hi спакою нам, ні спачынку, Бо на гэты кірмаш бяды Мы заехалі на хвілінку, Каб ад’ехаць назаўсягды...
27 ліпеня 2000
ЛІСТ ЧАЦЬВЕРТЫ
Памкненне да творчасьці,
Быццам замах
На права, якое належыць Творцу. Задумацца трэба зямному дазорцу, Страсаючы з позірку зорны прах. Пакутамі выкупіць
Трэба дазвол,
Ды не на спаборніцтва —
На перайманьне,
Каб цешыцца
Льга было ў самаспадмане, Што гэта тваё ўсё —
I неба, і дол.
2 жнівеня 2000
Ані зьдзярэш, як з дрэва кару, Зь сябе наканаваную кару. Падзякуй звышняму Гаспадару За тую іскрынку жывога пажару, Што запалала ў табе агнём I немай жарсьці й адчаю глухота. Ідзі за лёсам, Як цень за днём, Каб не ўтравела Сьцежка да Бога!
18 жнівеня 2000
Днее зьмярканьне, цямнее сьвітаньне, Глухне паўдзён у сваёй глыбіні. Цені, прывыклыя да хістаньня, Прыцёмкам дадаюць цішыні.
Цесна разьвідненасьці ў зааблоччы. Лачшыць жуду крумкачова крыло. Гэта старэюць нашыя вочы, А нам здаецца — Старэе сьвятло...
25 жнівеня 2000
Крэўнікі й суседзі Магільнікі абжылі. Перасьмяглі крыніцы. Пранасіліся аблачыны. Былі
Зьнебыльнічыліся ў быльлі.
Авечкі перакінуліся ў аўчыны.
Пасьпеў для душы
Нятутэйшы сьпеў.
Паразумеліся долы й высі.
Каб сум астарэлы памаладзеў, Дрэвы знаёмыя
Чакаць засталіся...
1 ліпеня 2001
На балючай, крэўнай зямлі Зьнебыцьцё раскашуецца сьмела. Успаміны сваё аджылі, I расчуленасць упалынела.
На калючай ад крыўдаў зямлі Чорна — сподзеву, роспачы — бела. Зьзяблы сьлед наш вятры замялі, I чаканьне ўжо адпалымнела.
Час наш на немінучай зямлі На сябе пазірае ўстрашэла.
Падаліся грахі ў бабылі, Кайнасьць спозьненая запанела.
Зелянець чалавеку й траве На зямлі неўміручай магчыма.
Ды Айчына — не аблачына Нас чакацьме,
Бяз нас не сплыве...
20 ліпеня 2001
Забыты голас Перуна I словы ўшацкае залевы, Якія дарагія ўсе вы, Бо вамі мовіць даўніна.
Відаць, вяртаюцца сюды, Каб зноўку нарадзіцца, Хмары.
Абжытыя душой абшары Свае і ў ветра, і ў вады.
Чакае першая страха, Дзе б ні блукалі сьцежкі нашы. I статак дзён
3 прысьмерклай пашы У двор ідзе без пастуха.
Ярылу дзячыць ярына, Ільлю — праменьне ільняное.
...Над незабытай стараною Забыты голас Перуна...
23 ліпеня 2001
Сум маўклівы
I, як сьвет, стары.
Радасьць безнадзейна гаваркая.
Застаюцца дзеці ды сябры.
Зрэшты, усё, Як і жыццё, мінае.
Дзеці застаюцца, Каб бацькам
Болю і бяды ня стала меней.
Іржавець старым, Як тым цьвікам, Што жыццё трымае Мокрай жменяй.
Застаюцца, каб зьнікаць,
Сябры,
I чакаць,
Як колісь на бяседу,
Ў вечным, непадсочаным бары, Там, дзе цень
Саступіць сьцежку сьледу.
Застаюцца дзеці ды сябры, Покуль застаемся мы сабою. Доля ўсё ўглядаецца савою, Дзе аплакаць
Дрэва без кары...
30 ліпеня 2001
Аблачынкі зь беламі бачкамі,
Маладыя,
Іх ажно дзьве пары,
Узьляцець спрабуюць над Бычкамі, Асланіць скусьцелыя абшары.
Вырай першы Ўжо не за гарамі. А замор’е — Гэта не зазер’е, Што за возерам, I сівярамі Восень маладая студзіць пер’е.
А гняздоўе на слупе бетонным
Паўтарае сонца хлудавата.
Як бусьлянка, ўгледжаная сконам, Марна галасы чакае хата.
31 ліпеня 2001
Што родная зямля мацней умее —
Любіць ці раўнаваць,
Сказаць цяжэй.
Любоў студзіцьме ростаньню завея,
А рэўнасць паўтарацьме:
He чужэй.
Ён зь цеста роднае зямлі,
Наш нораў,
Пячэцца ўвішнай доляй,
Як праснак.
Сініца вернасьці,
Зьняверу жораў
I ў снах
Нам падаюць журлівы знак.
Каб змаладзіць
Лістоту праліўную,
Наломіць бліскавінчанага гальля,
Пакуль ня возьме да сябе,
Раўнуе
Да чужаземляў
Родная зямля...
16 жнівеня 2001
Мы — крывічы, Мы — крэўнікі, свае. Хоць нашу кроў Разводнілі прыблуды, Нас не ўраклі Hi ўрокі, ані ўпуды. I нас на ўсіх I на сябе стае.
Мы — крывічы.
I нам дазволіў Бог Спакорлівымі быць Яму сьвятому.
I нашы душы ўратавалі Стому, Што нас вядзе дамоў 3 усіх трывог.
Час, ты ня зьлічыш нас, Як ні лічы.
I покуль дні
Зьмяняюцца начамі,
Мы будзем заставацца крывічамі, Бо ў нас
Ад смуткаў восеньскіх ключы.
16 жнівеня 2001
Затрымліваюцца даўжэй руіны У напамін,
Што ўсё на сьвеце — прах.
Зьмяняюцца плямёны і краіны, А непахісны вечна
Толькі страх.
Страх за жыццё сваё
I за чужое,
За промень радасьці
I ноч жуды.
Люцейшы ці ў магуты
Ці ў ізгоя
Страх
За свае магчымыя гады.
Маглі б, напэўна, адказаць руіны,
Але ня хочуць выдаваць сакрэт, Каб не скрануць ніводнае цагліны 3 падмурка,
На якім трывацьме сьвет...
26 жнівеня 2001
ЛІСТ ПЯТНАЦЦАТЫ
Лоб даверыць бацькаваму вязу, Абшчапіць шурпаты ствол рукамі. He пытацца, He чакаць адказу, Слухаць, Як галодны сок блукае.
Думкамі радніцца з каранямі, Каб да сутнасьці дапяцца ў змроку. 3 аблачынамі дзяліцца снамі.
Да сябе
Вярнуць сябе здалёку...
29 жнівеня 2001
Глядзець ня трэба ў вочы хацінам, Якія чакаюць гаспадароў.
Жывуць самотніцы
Смуткам адзіным, Пілнуюць аглухлы нябыт двароў.
Калыскі рыпелі,
Сякеры тупелі, Ў даёнках туманіўся сырадой.
Хапала позіркам сажы і белі
I ў елках блізкіх
Імжы рудой.
Ды вераць
Да кроквы апошняй хаціны, Што некалі вернуцца гаспадары. I лапяць дзіравы дах аблачыны, I дзьверы на ноч зачыняюць вятры...
2 верасьня 2001
Вярнуцца ў родныя мясціны,
Каб зноў адчуць, Што ты чужы.
Ня чуюць рук сваіх крыжы.
За далягляд пайшлі ўспаміны.
У валуноў згарбелі сьпіны.
Зьвяліся сьцені на мяжы.
Зьвіліся ў кружлякі вужы.
Дрыжаць птушыныя сьцяжыны.
Душа з самоты,
Як з чужыны,
Вяртаецца, I ўсьлед глыжы Лятуць з пакрыўджанай імжы, Дзе зачакаліся правіны...
31 ліпеня 2002
Як ластаўчыньне, сыходзяць Занядбаныя хаты з твару зямлі, 3 твару нябёсаў падхартаныя хмары. Рунь спадзяваньняў кволіцца Ў небасхілавым хатулі.
Пасьвяцца дзён табуны
На ўскапычоным вятрамі папары.
Хата жывая, пакуль Маладое гадуецца ў ёй. Хмара жывая, пакуль Падрастае ў ёй гром рухавы. I, разьвінуўшы пялюшак Прысьмеркавы сувой, Так пацягнецца перунятка — Ажно захрумсьцяць суставы.
Вяртаньне — не ўратаваньне.
Калыханкай драмлівай Брукаванка цячэ.
Воку сухому глуха.
Скруха ці завіруха вые?
Хмары жывыя Яшчэ...
3 жнівеня 2002
ЛІСТ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ
Абнашчыць бы першанебам пагляд.
Ад звадаў, ад здрадаў, Ад самашаленства I вярнуцца назад У сад маленства.
Ад самога сябе адвярнуцца.
He азірнуцца,
Пасьпець не спазьніцца
I да маладога ствала Шчакой прытуліцца, Душой прыгарнуцца
Да ранішняга сьвятла, Якое прачнулася толькі, Яшчэ не стаміла сябе I ў вечнай сяўбе Сьпіну не струдзіла да колькі.
Ды ўсяго налівае
Штодзённасьці волава.
А пух летуценны
Крыла анёлавага 3 туманом растае. Нячысьцік рагаты зацята Напамінае заслугі твае.
Павылініў далягляд.
Пазьнесла яшчэ да Каляд Кладкі ўсе да паленца. Пад корань павымерз Сад маленства.