Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Тым часам ззаду на праходзе стаяла дзяўчынка Марыська. Яна прыйшла сюды з мамай-прыбіральшчыцай, ды тая чакала здаля, калі скончыцца задоўжанае паседжаньне, каб пачаць прыборку. Дзяўчынка дужа ўважліва слухала барадатых дзядзькоў, і як настала стомленая паўза, раптам мовіла:
— Я хачу, каб вясёлага...
Усе змоўклі, павярнуліся назад, а затым дружна засьмяяліся.
— А й праўда, — сказаў нехта. — Голас дзіцяці — голас ісьціны.
Падобна, зь ім пагадзіліся. Бяда, аднак, што дома вясёлых не засталося — вывеліся. Давялося пасылаць за мора. пазычаць валадара ў суседзяў... Доўга чакалі і радаваліся, што прыедзе нарэшце вясёлы заморскі Валадар. Ды той нешта ня ехаў, і ў краіне думалі з трывогай: няўжо і там вывеліся вясёлыя?
МУРАШКІ
Памяці Уладзіміра Караткевіча
Ніколі і нікому зь зямных істотаў ня бачны Пан Бог сядзеў на камяністым пагорку ля здаўна прывабнага для яго Тыверыядскага возера і стомленым позіркам азіраў бязьлюднае навакольле.
Ён апусціўся на зямлю ў апошнюю суботу ліпеня. Пералёт ад планеты Сірыюс-7г быў нялёгкі нават і для Пана Бога — магнітныя буры каля Юпітэру, д’ябальская гравітацыя ў раёне вялікай Чорнай дзіры, метэарытны дождж з нуклеярным градам па ўсёй паласе Млечнага шляху. Думаў, што ўжо на Зямлі так ня будзе, на Зямлі павінна панаваць ціш да лагода, і стомлены Пан Бог нарэшцэ адпачне.
Ня зямлі ён даўно ўжо ня быў, заняты тытанічнымі справамі ў іншых сусьветах, меркаваў, што зямлямне няблага абжыліся без яго, і Пан Бог ім непатрэбны. Што ж, паводле сваёй натуры ён быў талерантны і дапушчаў часам такое, што і ня трэба было б дапушчаць. але ж ён пакінуў тут не якіх кузурак — стварыў адмысловых істотаў Гома сапіенс у асобах дзяўчыны Евы і хлопца Адама, надзяліў іх прыгажосьцю і лагодай. Ужо яны павінны былі палагодзіць зямное жыцьцё ў райскім куточку Сусьвету. Ды, відаць, ён памыліўся. He наладзілі нічога ягоныя сапіенсы, а тое прыўкраснае, што ён ім пакінуў, збаёдалі бяз рэшты. Як Пан Бог прачытаў у Нябесных сьферах, шмат прыкрага адбылося на зямлі за якіх пару мільёнаў гадоў ягонай адсутнасьці, і тое напаўняла Боскую істоту нязбыўнай скрухой і самотай.
Найперш гэтая пакінутая ім на зямной гаспадарцы парачка адцуралася Боскага запавету, спаку-
сілася на грэх, і людзтва пачало бурна пладзіцца. Што пладзіцца, тое хай сабе, калі б разумна і па добрасьці. Дык жа не! Адамавы дзеці ўдаліся зусім не ў памяркоўнага Адама, а хто ведае, у каго яны ўдаліся. Яшчэ змалку пачалі дурэць і сварыцца, падросшы, зусім перасталі слухаць бацькоў, навучыліся лайдачыць і піць не ваду нават, а нейкае д’ябальскае пітво, названае віном. Пан Бог ніякага віна на зямлі не рабіў, хіба пасеяў дзе-нідзе салодкі вінаград — для малых і жанчынаў; мужчыны ж павінны былі паляваць на дзічыну і харчавацца мясам. Дык не, найперш мужчынам захацелася віна, якое рабіла іх дурнямі і натхняла набойкі. А дзе бойкі. там кроў і рабаўніцтва, якое стала дужа прыбытковым хоць і зусім ня Боскім промыслам. Хто болей забіваў, той і рабіўся болей багаты, болей падграбаў пад сябе іншых і прагнуў улады. Стварылася няроўнасьць, зайздрасьць да болей удачлівых, зьявілася варажнеча. Зайзрасьці і варажнечы спрыялі жанчыны, якія мудра ўхіляліся ад забойства, але ўмела натхнялі на тое мужчынаў, маючы з таго сваю карысьць.
Жыхарства на Зямлі расло і разам зь ім распаўзаліся па абшарах варажнеча і забойства, якія назвалі войнамі.
Сьпярша ваяваў род з родам. Адзін род дашчэнту выбіваў іншы род, мяркуючы, што, перамогшы, адпачне ў міры. Дзе там! На зьмену пераможанаму роду паўставаў іншы, пакрыўжданы, якому даўно не хапала выпасу для яго козаў, і ён імкнуўся захапіць суседні. Як усе выпасы, пагоркі і даліны апынуліся захопленыя, варажнеча і войны на тым не спыніліся.
Аказалася, што некаторыя з плямёнаў маюць ня чорныя, а сьветлыя валасы і зараз жа ўсчалася новая барацьба паміж чорнаі сьветлавалосымі. на той
раз перамаглі сьветлавалосыя. Кінулі дзікім зьвярам трупы пераможаных чарнавалосых і пачалі сьвяткаваць перамогу. Сьвяткавалі доўга і ўрачыста, здавалася ворагаў паблізу не засталося. Але яшчэ ў час сьвяткаваньня самы пільныя заўважылі, што хрысьцяцца сьветлавалосыя неаднолькава — адны двума пальцамі, а іншыя нават трыма. Быў скліканы вялікі Сінкліт, які вырашыў, што хрысьціцца двума пальцамі няправільна, што за тое трэба караць. Двупалыя пачалі ўпарціцца ва ўласным звычаі, і іх пачалі перасьледваць: лавіць, саджаць у цямніцу, некаторых нават тапілі ў рэчках — на корм рыбам і ракам. Такім чынам амаль панішчылі ўсіх двупалых, тыя каго ўтапіць не пасьпелі, перакваліфікаваліся ў трохпалых. Але тады за трохпалых заступіліся нейкія заморцы — ня так за людзей, як за нейкую выдуманую справядлівасьць. Пачалася вайна з чужынцамі. Сьветлавалосыя біліся ўпарта, некалькі гадоў, перасталі нават араць і сеяць, усчаўся вялікі мор, але спыніць вайну было нельга, бо вайну назвалі Сьвяшчэннай. Тая вайна выдалася самай доўгай, ёй было аддадзена некалькі пакаленьняў. Апошнія зь іх ужо і не памяталі, з чаго ўсё пачалося, і калі старыя казалі, што — праз пальцы, не маглі паверыць: такое глупства! Хай бы хрысьціліся, як хацелі. Але ўсё роўна ішлі ў бой і гінулі, забіваючы ворагаў — спыніць вайну было нельга, бо ведама, што пачаць вайну можа і дурань, а спыніь яе не дадзена і Пану Богу.
Тая вайна сама скончылася, бо скончыліся сілы з абодвух бакоў. Сьветлавалосыя палічылі, што перамога на іхнім баку. Заморцы былі іншае думкі. Запанавала няпэўнае перамірра. Бакі трохі спачылі і тады агледзеліся, што ваявалі ня ўсе аднолькава. Шмат загінула, іншыя зьнемагліся, ды выжылі. Але
знайшліся і такія, што нават забацелі з вайны: занялі пасады, збудавалі шыкоўныя халупы пад шырачэзным пальмавым лісьцем, захапілі мяккія гамакі з сінтэтыкі, ад ворагаў навучыліся есьці ня палачкамі, як раней, а глыбокімі лыжкамі. Праз год пасьля той перамогі ў вялікай вайне пачалася ўнутраная вайна, ды такая лютая, што Пан Бог цяпер думаў, лепш бы ўжо гэтыя сьветлавалосыя стрывалі паразу. Кожны ненавідзеў іншага, брат рэзаў брата, дзеці цураліся бацькоў — пачуцьцямі кіравала варажнеча і зайздрасьць. Усе крычалі аб нейкай справядлівасьці, пра якую нічога ня чуў і ня мог зразумець таго слова нават сам Пан Бог. I ён дужа сумняваўся, што тое разумелі людзі, якія пралілі за яе столькі крыві.
Але во і грамадзянская вайна была скончаная. Справядлівасьці не дамагліся, затое парэзалі ці ня большую палавіну насельнікаў. Жывыя не спраўляліся хаваць мёртвых. А то і не хавалі — такая нянавісьць нават да мёртвых панавала ў народзе. I не хавалі б ніколі, калі б дух ад нежывых целаў ня быў гэткі нясьцерпны. А пахаваўшы, тут жа магілы раўнялі з зямлёй, каб не засталося і знаку (Пан Бог, аднак, усё бачыў, для яго ня трэба было адмысловага знаку).
Былі і яшчэ вялікія, сьвятыя і татальныя войны — за землі, ідэі, нацыянальныя інтарэсы. Былі чатыры вайны за справядлівасьць, тры — за зьняважаную праўду і нават вайна супраць войнаў — можа, самая жорсткая сярод іншых.
У час кароткага перадыху было выяўлена, што ўвогуле ваявалі дарма, ніводная вайна ня вырашыля ніводнай праблемы, а толькі спараджала нямала новых. Але хто вінаваты? Ня вядома ж, вінаваты мужчыны. Гэта зь іх ліку былі генералы і палкоўнікі,
якіх узнагароджвалі, шанавалі, якім сьпявалі пранікнёныя гімны. А яны падвялі. Ужо жанчыны напэўна б ваявалі лепш і хутчэй здабылі перамогу. Усчаўся новы глабальны рух фемінізму. Жанчыны падняліся на мужчынаў.
Гэта ўжо напэўна была самая жахлівая і даўгая вайна на Зямлі. Змагаліся ня толькі зь людзьмі, але і зь людзкімі пачуцьцямі. Найгоршым лічылася праклятае абыдвума бакамі пачуцьцё каханьня, праз якое і пачалася глабальная варажнеча. Закаханых пачалі караць самаю страшнай карай, для чаго давялося выдумаць электрычнасьць і расчапіць атам. Кахаць было дазволена толькі аднаго чалавека — галоўнага Ката і ягонае начыньне — шырокую сякеру. Сякеру, заўжды вострую і блішчастую, дык дужа кахалі жанчыны. Казалі, яе дотык да далікатных шыяў быў непараўнальна пяшчотны. Але як Кат пастарэў ад нялёгкае працы, каханьне да яго стала мала папулярным нават сярод жанчынаў. Ды й то — каму патрэбны нямоглы кат? Быў кінуты лёзунг: каханьне замяніць на нянавісьць! Нянавісьць разумелася шырока і з абодвух бакоў была прызнаная за агульначалавечую маральную каштоўнасьць. Тое ні ў мужчынскім, ні ў жаночым лягеры не выклікала пярэчаньня і нават на пэўны час кансалідавала нацыю ў яе сьвятой барацьбе за вынішчэньне.
I во — вынішчыліся.
Учора Пан Бог паціху абляцеў на аблачыне ўсю зямлю і нідзе ня згледзіў нікога. Толькі сярод джунгляў ля Амазонкі варушыліся ў лістоце нейкія стварэньні, а так усе палі, пагоркі і выпасы былі пустэльныя, — ні гарадоў, ні паселішчаў, ні якіх халупаў. Асабліва ўразіў Пана Бога кавалак сушы на поўнач ад рэчкі Прыпяці — такі быў слаўны куточак, не гарачы і сьцюдзёны, некалі поўны зьверыны, рыбы
і птушак, аддадзены неблагому працавітаму племю дрыговічаў. I што сталася? Засыпаліся нуклеярамі, здурнелі і вымерлі. Во і рабі людзям дабро!
Стала зразумела Пану Вогу, што ўсё трэба пачынаць спачатку.
Але каму пачынаць? Ясна, што людзям няварта давяраць тое. Ужо аднойчы было даверана і што атрымалася? Сорам адзін.
Порсткая чародка мурашоў сноўдала каля босых, натруджаных за даўгое жыцьцё Боскіх ног. Адзін муравейка, мабыць, самы зь іх сьмелы, борздзенька ўскараскаўся на Боскі вялікі палец і раздумна знерухомеў. Пан Бог сьпярша памкнуўся яго струхнуць прэч, ды падумаў: а можа, гэтым? Будуць сабе мітусіцца, рупіцца, бяз сваркі і варажнечы, грахоў ды эмоцыяў.
Сапраўды, варта было падумаць...
ДАРАСЬЦІ!
Памятаеце? У Эвангельлі паводле Лукаша:
«Пыталіся затым вучні Ягоныя ў Яго, што значыць гэтая прыпавесьць.
Ён адказаў ім: «Вам дадзена ведаць тайны Каралеўства Божага, іншым жа яны праз прыпавесьці: каб, гледзячы, ня бачылі ды, слухаючы, не разумелі» (8:9, 10).
Апошнім часам Васіль Быкаў усё часцей і часцей гаворыць з чытачамі сваімі мяноўна прыпавесьцямі. Каб думалі разам з аўтарам. Каб зразумець рупіліся.
Паслухаема слова самое — прыпавесьць. Тут і вестка вятроў вышыні, і вяшчанне віроў пададэньня, і веснічкі ў сьвет патаемнасьці, і прывячаньне існасьці, і прадвесьне ісьціны...