Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Справа адмовы ад ену пачалася дужа актыўна. У першы ж тыдзень 80 адсоткаў прадпрыемстваў перайшло на бяссонную вытворчасьць, пасьля перайшло яшчэ 10. Затым 5. Хутка зьявіліся і рэкардсмены бяссоньня. Адзін станочнік прастаяў за варштатам 6 сутак без яды і адпачынку, піў толькі ваду. Вядома ж, ён быў узнагароджаны вышэйшым меладём краіны і абраны ганаровым акадэмікам бяссонных навук. Другі прарабіў за варштатам аж 10 сутак, але з кароткімі перапынкамі на птушыны сон — па тры хвіліны ня болей. Каб лягчэй было адольваць гэты дрымучы перажытак — сон, у кожным цэху ці прадпрыемстве паставілі дынамікі-гучнамоўцы, якія праз кожныя тры хвіліны агучальна крычалі: сон — вораг, пераможам ворага! Апроч таго, з дынамікаў ды тэлевізараў штодня гучалі палымянныя выступы Дыктатара, які выкрываў тое шкоднае хіба чалавецтва, што заступала народу ягоны шлях да шчасьлівай будучыні.
I ўсё ж здабываць аканчальную перамогу над I хібам прыроды было нялёгка. Мабыць, тое адчулі і кіраўнікі краіны, шматлікія вертыкальшчыкі і чынавенства. Цяжка было тлустым дзядзям выседзець 12 гадзінаў на маўклівым паседжаньні, дзе мовіў адзін Дыктатар. Таму парлямантары і ўрадоўцы зрабілі для сябе скідку, дазволіўшы 6 гадзінаў сну. Спакваля да дазволенага паціху прыбавілі 4 гадзіны недазволенага, што давала магчымасьць добра адпачыць ад нялёгкіх дзяржаўных справаў. За ўрадоўцамі і парлямантарамі запрасілі сонных ільготаў вертыкальшчыкі болей дробных калібраў, за імі — іхнія сямейнікі. Некаторыя пад выглядам службовых камандзіровак пачалі езьдзіць у зарубежжа, дзе ў камфортных гатэлях найперш адсыпаліся — па пяць сутак запар. Пасьля сонныя прывелеі ўвялі ў паліцыях і спецслужбах, што ўвогуле зразумела, бо як ахоўваць правы грамадзянаў, калі хочацца спаць? Сонны не ўтрымае ў рукох і дручок. Спрабавалі дамагчыся соннай паслабкі рабочыя прадпрыемстваў ВГІК, але ім сказалі, што яны тае не атрымаюць, бо трэба мацаваць ракетны шчыт радзімы. He атрымала ільготаў і творчая інтылігенцыя, мастакі ды пісьменьнікі. Але гэтыя з іншай прычыны. Дыктатар сказаў, што яны і без таго пасыўна спяць, а галоўнае — ад іхніх цягамотных твораў народ зараз жа пачынае пазяхваць. А каб побыт у горадзе і на сяле сапраўды быў бяссонны, на вулічных скрыжаваньнях да плошчах паставілі аграмадныя агрэгатыбудзільнікі, якія рэгулярна праз тры хвіліны перуновым разрадам адганялі ад насельнікаў сон (праўда, ад тых разрадаў хутка перадохлі ўсе вераб’і, па якіх, аднак, ніхто не бедаваў — памяталі кітайскі ўрок). У барацьбу з буйнабуржуазным перажыткам — сном — актыўна ўключыліся сьпевакі і музыкі.
Гэтыя з дапамогай найноўшай электронікі ўдасканалілі сваё вакальнае майстэрства і падахвочаныя ўладамі давялі ягонае гучаньне да тысячы дэцыбелаў. Як яны ігралі і сьпявалі, ніхто ў акрузе ўжо ня мог задрымаць — адно ляскаў у ладкі. У бяссонную масавую сьвядомасьць лёгка увайшоў і трывала замацаваўся рэфлеск — як толькі дзе загучыць рытмічны гвалт-лямант, рукі ўлюдзей узьлятаюць угору і няспынна прляскаюць. Мусіць, з тае прычыны і стыль выступу Дыктатара таксама набыў характар гвалтудяманту, што вельмі падабалася гледачам-слухачам.
Але во здарылася незразумелае.
Пасьля ўдалага пачатку барацьбы са сном, калі прырост вытворчасьці дужа сігануў угору, пачаўся раптоўны незразумелы спад. Адчуўшы непакой, Дыктатар палымяна выступіў раз і другі — усе ўрадоўцы і вертыкальшчыкі (уключаючы ахову, сакратарак і шафёраў) як заўжды, дружна і працягла плякалі. Пляскалі таксама ў рэгіёнах — тое пераканаўча паказвала тэлебачаньне. Усе быццам бы абнадзейвала, і прытомлены дзяржаўным клопатам Дыктатар рашыў скарыстаць сваё канстытуцыйнае права на сон. Трохі паспаўшы, аднак, прачнуўся ад нядобрага прадчуваньня. I зірнуў у вакно. Увогуле ў вакно ён не зазіраў ніколі (з меркаваньня тэхнікі бясьпекі), але тады не стрываў. I што ж ён там згледзеў? У сьвітальным мроіве вуліц не бачна было нікога. I не чутна было ні гуку, ні шолаху. Усе спалі. Паставыя — на скрыжаваньнях, варта ля парадных пад’ездаў, народ у кватэрах, рабочыя ля станкоў — на танкавым, ракетным, камп’ютарным заводах.
Спалі ў гатэлях рок-зоркі пасьля аглушальных начных канцэртаў.
Спалі пракуроры і судзьдзі, зьнясіленыя на перманентных судовых працэсах.
Спалі вартавыя, прыбіральшчыцы, сакратаркі, бандыты і кілеры затузанай бяссоньнем краіны.
Перамагчы прыродны рудымент — сон — не ўдалося. Прырода апынулася непераможнай — трэба было шукаць іншага выйсьця. Другой альтэрнатывы, як любіў мовіць вучоны Дыктатар. Крыху ачомаўшыся, ён кінуўся да тэлефонаў, каб знайсьці хоць бы аднаго бяссонвага ў краіне чалавека. Яму адразу адгукнуўся басавітым голасам знаёмы палкоўнік — начальнік аддзелу расстрэлаў...
I Дыктатар шчасьліва зразумеў: трэба мяняць палітыку. Навукова-авантурную — на выпрабаваную спрадвечнай практыкай.
РЭДКІ ДАР
Добрая была краіна мяккая прырода, спрыяльны клімат, працавіты люд. А не шанцавала. He было ладу ў грамадзтве, варажнеча і барацьба кланаў і рэгіёнаў давялі народ да галечы. Змагаліся ў магістраце, біліся ў корчмах і на плошчах. Людзі казалі: усё таму, што няма здатнага валадара. Валадары спрэс траплялі няўдалыя, асабліва апошні. Тэрмінова трэба было выбраць лепшага, разумнейшага. Каб клапаціўся пра край, а ня толькі пра сябе і сваю радню.
Абралі новага — здаецца, адукаванага і спаважанага, як і дамагаліся старэйшыя. Ужо гэты быў і разумны, і сталы, гадоў пад 70, паводзіў сябе спаважна, важна сядзеў у прэзыдыюме, важна хадзіў і мовіў. Усьміхаўся рэдка, быў строгі да падначаленых. Ён меў цьвёрдыя ўстаноўкі ва ўсім — у гаспадарцы і гандлі, ведаў, як пайлепш спаганяць падаткі і караць нядоімшчыкаў, каб багацела казна. Дужа паважаў традыцыі продкаў і нікому не даваў адступіцца ад іх. Але менавіта тое і выклікала незадавальненьне маладзейшых, якія казалі, што падаткі празмерныя, мытні рабуюць гандляроў, а чыноўнікі бяруць непамерны хабар. Маладыя запатрабавалі дазволу жаніцца ў 20 гадоў, а не ў 25, як было раней устаноўлена. Ну й салдатчына. Каб салдатаў ня мелі права біць ні фельдфебелі, ні афіцэры, а толькі генералы (меркавалі, што у старых генералаў ня надта дужыя кулакі).
На вялікім сходзе тое было прызнана разумным, і старога валадара, які ўжо не пагаджаўся, ськінулі. Абралі новага, маладога, энергічнага, — думалі: ужо ён навядзе парадак. I ён пачаў энергічна наводзіць. Найперш пасадзіў у турму ўсіх нязгодных, звольніў
старых генералаў, на іх мейсцы пасадзіў маладых, як сам. Узяўся апантана разьвіваць спорт, бо сам гуляў у шэсьць спартовых гульняў, уключна з футболам і валейболам. У краіне ўзяліся будаваць стадыёны, лядовыя палацы, каб шпурляць клюшкі, трэкі і эпадромы. Наладжвалі спаборніцтвы з суседзямі, якіх, вядома ж, перамаглі. Тое выклікала незадавальненьне ў суседзяў, казалі: пудлуюць, прымаюць допінгі. Спартовая напачатку варожасьць праз шэраг гадоў прычынілася да вялікай вайны, у якой сам Валадар узяўся камандваць войскам. Ды стрываў паразу. Ад злосьці ён загадаў расстраляць сваіх камандзіраў, што было неадкладна зроблена, але і сам захварэў на нейкую псыхічную хваробу, якая яго суткамі трэсла, бы ў ліхаманцы. Давялося выбіраць новага Валадара.
На гэты раз новым абралі не маладога і не старога, не сьвятара і вайскоўцу — памяркоўнага вучонага з тутэйшай вучэльнай катэдры. Гэты пра ўсё разважаў з пазіцый навукі, тэалёгіі і асьветы. перш, чым падпісаць які Ўказ, абгрунтоўваў яго з пазіцыяў высокай маралі і крыштальнай этыкі, шмат гадоў біўся над выпрацоўкай сталай нацыянальнай ідэі. Пакуль ён рабіў тое, ракралі казну, а ён ніводнаму казнакраду нават не адсёк рукі — казаў: тое амаральна, сьмяротную кару прызнаў негуманнай. На пасаду галоўнага паліцмайстра прызначыў старога прафесара, які ведаў шэсьць замежных моваў (у тым ліку і кітайскую) — каб мець магчымасьць дапытаць кожнага зламысьніка ці замежнага шпігуна. Але так сталася, што не дапытаў ніводнага — шпігуны якраз ня ведалі тых моваў, якія ведаў паліцмайстар. Тое і вядома — шпігуны болей працавалі рукамі. I нагамі. Вучоны Валадар увёў абавязковае навучаньне для маладых дзяўчатаў, для таго паслаў у жано-
чыя школы маладых настаўнікаў. Але так сталася, што дзяўчаты толькі і рабілі, што кахаліся з настаўнікамі, якія за тое ставілі ім добрыя адзнакі. Тады адна зь іх, званая Фёклай, што болей дбала пра навуку, бо не набрала прыгажосьці, выступіла супраць палітыкі Валадара. Рабіла яна тое на мітынгах і сходах так імпэтна і пераканаўча, што набыла сабе нямала прыхільнікаў, асабліва сярод незамужніх перастаркаў-жанчынаў. Асабліва на той час, як стомлены клопатам і надломлены няўдачамі Валадар захварэў на шызафрынію. Як ён адрокся ад пасады, Вялікі сход абраў Фёклу Валадаром. To быў сьмелы ўчынак у нацыянальным маштабе.
I праўда, сьмелы ўчынак меў немалыя наступствы. Некаторыя спалохаліся, што стаўшы Валадаркай, Фёкла на ўсе ключавыя пасады пасадзіць жанчынаў і пачнецца матрыярхат. Аж не. На шматлікія хлебныя і ганаровыя пасады пасадзіла маладых пекных мужчынаў, якімі найперш і апеквалася. Сталася так, што ў іхніх мужчынскіх вачох яна стала першай прыгажуняй, усе захапляліся ёю, супернічалі адны з аднымі за права быць да яе бліжэй. разам у краіне пачалі шанаваць.усіх іншых жанчынаў. Адзін мастак вырашыў напісаць іх партрэты, стварыўшы грандыёзную (на 10 км) галярэю. Але сімпатыі Валадаркі былі ўсё ж на баку гжэчных мужчынаў. Адносіны да суседніх краінаў вызначаліся пераважна тым, якога веку там былі валадары. 3 маладымі валадарымі Фёкла ўсяляк сябравала, а са старымі (як, напрыклад, у краіне Тарундзіі, дзе прэзідэнтам быў стараваты і таўсты чалавек) стасункі былі варожыя.
Так доўжылася шэраг гадоў і, мабыць, ня хутка скончылася б, калі б не адзін выпадак. Самы ўлюбёны Валадаркі, яе прам’ер, дужа гжэчны мужчына, хакеіст і нядаўні бард, неяк зблытаў дарогу ў габінет
Валадаркі і апынуўся ў спальні яе маладой камерысткі. Таго было даволі, каб Валадарка ўпала ў істэрыку і разам зьненавідзела ўсіх мужчынаў. Жанчынаў таксама. Быў вялікі скандал, гжэчнага прам’ера з камерысткай пакаралі на электрычным крэсьле, пасьля чаго атэістка Фёкла скіравала ў кармелісцкі манастыр.
У палацы сабраліся патрыярхі, ерархі ды заслужаныя генералы, вырашалі, каго абраць зноў. Але каго хто ні прапаноўваў, не было агульнае згоды. Дужа шмат няўдачаў зазнала краіна за час таго выбарчага кіраваньня, баяліся памыліцца зноў. Тым болей, што якіх-небудзь законаў наконт валадара не існавала. Было шмат розных ■— ад памеру падаткаў на сабак і козаў да шырыні генеральскіх лампасаў, a якім быць валадару, ні ў адным законе не было прадпісана. Таму меркавалі дужа няўпэўнена. Адны казалі, каб абавязкова высокага і надта тоўстага. Другія — каб з вусамі. На тое іншыя пярэчылі — можна і без вусоў, але каб бяз лысіны, тое ўжо пэўна. Лепш, каб з сіваватай чупрынай. Некаторыя прапаноўвалі, каб адукаванага, але ім запярэчылі, што адукаваныя ўжо былі, якой зь іх карысьці? Куды лепш непісьменнага, але паслухмянага. каб слухаўся народ. Але нехта сказаў, што калі зважаць на народ, дык да-алёка заедзеш. Куды Макар цялятаў не ганяў.