Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Урад засядаў тры дні і тры ночы і выпрацаваў комплексны дакумэнт пэнсійнага забесьпячэньня. A менавіта:
Выхад на пэнсію дазваляўся па дасягненьні 100гадовага ўзросту. (Для кіраўніча адміністрацыйнага складу тая плянка зьніжалася напалову — тым захоўваўся адрасны прынцып пэнсійнага забесьпячэньня).
Памер пэнсій устанаўліваўся ў 1,5 адсоткі ад сярэдняй зарплаты пэнсіянэра. (Нельга было дапусьціць, каб грамадзянін-пэнсіянэр карыстаўся большым наборам дабротаў, чым той, хто працуе).
Захоўваўся ў недатыкальнасьці прынцып роўнасьці мужчынаў і жанчынаў, як таго заўжды і дамагаліся жаночыя і фэмінісцкія арганізацыі.
Бацькам, якія выхавалі двух і болей дзяцей, пэнсіі адпаведна зьмяншаліся — для забесьпячэньня пэнсіяў дзецям у будучым. (Тым самым умацоўвалася сувязь пакаленьняў і адказнасць бацьклў за лёс дзяцей).
Гэтыя вельмі разумныя і ў пэўным дачыненьні прагрэсіўныя меры, аднак, датычылі больш-менш аддаленай будучыні, а вось што рабіць з «дзеючымі» пэнсіянэрамі, было незразумела. Тым больш, што, як чулі ўрадоўцы, адпаведна старажытнаму рымскаму праву закон, на жаль, зваротнае сілы ня мае. Пасьля доўгага і дэталёвага абмеркаваньня тае праблемы з удзелам СМІ, прафсаюзаў, кіраўніцтвам палітычных партыяў было вырашана для дзеючых пэнсіянэраў прымяніць радыкальныя мэры заахвочваньня і дазволіць:
Піць сырую ваду вадаправодную і з калодзежаў у неабмежаванай колькасьці.
Матывацыя: сырая вада — смая танная.
Харчавацца прадуктамі зз радыёнуклідамі. Матывацыя: сьвядомаму грамадзяніну атам нястрашны.
Пры купаньні ў рэках і ў моры заплываць як заўгодна далёка за чырвоны буёк.
Матывацыя: шырокае гарантаваньне грамадзянам іхніх правоў і свабодаў.
На будоўлях колькі заўгодна доўга стаяць на краі неабгароджаных пляцовак і пад стралой грузавога
крану. Матывацыя: выхаваньне ў грамадзянаў сьмеласьці і адвагі.
Пераходзіць вуліцу дзе заўгодна, у тым ліку і на чырвонае сьвятло сьветлафору.
Матывацыя: без матывацыі.
Міністэрству аховы здароўя ўзмацніць кантроль за пагаршэньнем здароўя пэнсіянэраў асабліва з групаў рызыкі, якія стварыць на кожным прадпрыемстве. СМІ і незалежніцкім сацыялягічным інстытутам праводзіць рэгулярны маніторынг эфэктыўнасьці дадзеных мераў сяргод пэнсіянэраў.
Ужо праз некалькі дзён пасьля выхаду ў сьвет гэтай пастановы ўрадавыя СМІ паведамілі краіне аб велізарным уздыме, зь якім сустрэлі пэнсіянэры чарговы клопат ураду пра іхнія дабрабыт і здароўе. Газэты надрукавалі паведамленьні аб радасці, якая ахапіла 80-гадовага грамадзяніна К., што нават памкнуўся заплыць за буёк. Праўда, не даплыў і да паловы адлегласьці, але ня ў тым справа, пісала газэта. Справа ў прававой магчымасьці зьдзейсьніць тое, чаго ён раней зьдзейсьніць ня мог. Другі грамадзянін дзяліўся ўздымам, які ахапіў яго, калі ён удала перабег вуліцу пад самым носам нахабнага «мэрса» і нават ня быў аштрафаваны даішнікам. Апазыцыйная газэта пасьля спрабавала падаць той несумненны факт як фальшыўку, надрукаваўшы рэпліку, быццам той грамадзянін зусім не пэнсіянэр, а юнакспартсмэн. Але зноў жа тое зусім не засланіла сутнасьці справы, якая, вядома ж, палягала ў новых магчымасьцях для пэнсіянэраў. Магчымасьці ж ды пэрспэктывы складваліся выдатныя. Самы незалежніцкі сацыялягічны інстытут правёў апытаньне некалькіх тысячаў пэнсіянэраў і атрымаў гэткія вынікі. На пытаньне, ці падтрымліваеце вы ўсе пункты пастановы, 99,9 адсоткаў сказалі, што безумоў-
на падтрымліваюць. I толькі 0,01 адсотку ня мелі ўласнае думкі, але гэта тыя, што знаходзіліся ў рэанімацыі або былі прызнаныя нядзеяздольнымі паводле розуму. Прэзыдэнт краіны ўзнагародзіў дзьве найболей актыўныя ў справе прапаганды пастановы газэты, а таксама сацыялагічны інстытут і нацыянальнае тэлебачаньне. Уканцы кварталу мінфін зь вялікім аптымізмам узяўся падводзіць вынікі эканоміі пэнсійнага фонду і на некалькі дзён зьнямеў. Вынікі апынуліся нечаканыя — заместа эканоміі выдаткі на пэнсіі значна павялічыліся і перасягнулі адпаведны пэрыяд мінулага году. Каб неяк захаваць урадавы твар, было вырашана дапусьціць невялічкую рутынную папраўку — зьмяніць мінус на плюс, як гэта нярэдка рабілася ў мінулым. Але ў чым сапраўдная прычына краху дзяржаўнага праекту — належала высьветліць. Для высьвятленьня ўрад зьвярнуўся да ўласнага КГБ. I праўда, той неўзабаве даказў, што не дарма есьць хлеб, а ягоныя эканамісты ў штацкім разумеюць у эканоміцы болей, чым куча сьвежасыіечаных прафэсараў з Акадэміі кіраваньня. У адмысловым і дужа сакрэтным данясеньні яны на пунктах пералічылі прычыны неэфэктыўнасьці пастановы. Бо:
Сырая вада з вадаправоду, дачных калодзежаў, а таксама з прыдарожных канаваў не зрабіла ніякага шкоднага ўплыву на загартаваныя за даўгое жыцьцё арганізмы пэнсіянэраў, якія прывыклі піць такую ваду і без дазволу ўраду;
атрутныя, з радыёнуклідамі прадукты харчаваньня дастаюцца пэнсіянэрам у гомеапатычйых дозах, бо асноўная прадуктовая маса іх раскрадаецца пасярэднікамі і скіроўваецца на вываз у суседнія братнія рэгтёны;
за буйкі сёлета пэнсіянэры не заплывалі, бо амаль
нідзе не купаліся з прычыны сьцюдзёнага, дажджлівага лета;
Краны на будоўлях каторы год стаялі закансэрваваныя, як і самі будоўлі — з прычыны адсутнасьці фінансаваньня;
Што ж датычыць вуліц, дык кіроўцы хуткасных іншамарак за ўсе папярэднія гады так вышкалілі айчынных пэнсіянэраў, што тыя, бы зайцы, з адмысловым спрытам навучыліся перабягаць вуліцы без аніякай шкоды для ўласнага здароўя. Наадварот, здароўе некаторых ад тае практыкі нават палепшала, і яны зьмянілі рутынныя ранішнія прабежкі ў парку на сэрыю прабежак упоперак праспэкту, асабліва па той яго частцы, дзе езьдзіць прэзыдэнт.
Урад на некалькі дзён упаў у прастрацыю — шырока разрэклямаваныя і ня меней шырока падтрыманыя народам меры аказаліся на справе мыльнай бурбалакай, якая да таго ж лопнула. 3 прычыны відавочнай неэфэктыўнасьці радыкальных мераў традыцыйных, прыпамятаўшы, што ня ўсё старое ёсьць кепскае. Тым болей, што ўсё новае — даўно забытае старое.
I тут прыпамяталі добрую, старую практыку ўзнагародаў. Варта было яе скарыстаць, хіба што змадэрнізаваўшы ў новых варунках, адкінуўшы яе заганныя мэтады, калі ўзнагароджвалася кіраўніцтва за адданасьць пэўнай ідэі ці сакратаркі — за прыгожыя сьцёгны і вочы. Вырашылі ўзнагароджваць толькі пэнсіянэраў і толькі за канкрэтныя справы, якія даюць пэўны грашовы прыбытак дзяржаве. Гэта было адраснае стымуляваньне і пэнсіянэраў, і дзяржавы. Былі тэрмінова распрацаваныя дызайн высокіх ордэнаў, муаравых стужак да іх і правілы ўзнагароджваньня. Той з пэнсіянэраў, хто абавязваўся скараціць тэрмін уласнага пэнсіянэрства да 3 гадоў, уз-
нагароджваўся самым высокім ордэнам — «Мусульманскай еднасьці», да 10 гадоў — «Юдэйскага кагалу». Усе ордэны, апроч таго, мелі па тры ступені — залатую, срэбную і бронзавую. Такім чынам забясьпечваўся дыфэрэнцыяваны падыход, што ў поліэтнічным, шматканфэсійным грамадзтве было вельмі важна. Акадэмія кампутарнай інфарматыкі ўжо падлічыла віртуальны прыбытак, які склаў астранамічную лічбу, і была адной зь першых узнагароджаная самым галоўным ордэнам залатой ступені. На прадпрыемствах, калгасах і ва ўстановах былі праведзены сходы і мітынгі, на якіх пэнсіянэры ва ўрачыстасяброўскай абстаноўцы бралі на сябе адпаведныя абавязацельствы пад незабыўным лёзунгам «Добровольно, но обязательно» і бязь лішняй цяганіны, тут жа атрымлівалі высокія ўзнагароды. Некаторыя ўносілі ўласныя прапановы, вядома ж, на ўдасканаленьне пастановы. Так грамадзянін К., былы партызанскі камандзёр, прапанаваў павялічыць тэрмін найбольшага скарачэньня зь дзесяці да васямнаццаці гадоў, каб адразу атрымаць тры ордэны, як гэта практыкавалася на мінулай партызанскай вайне. Але тая яго прапанова не знайшла разуменьня — можа, таму, што ініцыятару споўнілася 99 гадоў і было падазрэньне ў жаданьні атрымаць узнагароды «на халяву». Але тое не было масавай зьявай — бальшыня пэнсіянэраў сьціпла брала абавязаньні, атрымлівала ўзнагароды і шпацыравала па вуліцах — па адным ці гаваркімі кампаніямі. Папулярнасьць узнагародаў была такая высокая, што некаторыя прышпільвалі на грудзі ўсё, што можна было прышпіліць, а з тым бадзяліся па вуліцах, не прамінаючы, аднак, крамкі, дзе імкнуліся без чаргі пралезьці да прылаўку і атрымаць каўбасы. Часам ля тых прылаўкаў узьнікалі эксцэсы, якія, аднак, пасьпяхова выраша-
ліся з дапамогай міліцыі, АМАПу, іншых спэцсілфармаваньняў.
Яшчэ да выяўленьня фінансавага эфэкту пастановы, які гэтым разам сапраўды чакаўся вельмі высокі, выкрылася яіпчэ адна прыкрая загана — дэфіцыт каштоўных і каляровых мэталаў. Дызайнэры, што распрацоўвалі праекты ўзнагародаў, карыстаючыся бескантрольнасьцю кантрольных ворганаў, завысілі вагу ўзнагародаў, і краіна нечакана апынулася без залатога і срэбнага запасу, бяз цынку, сьвінцу, бронзы, медзі, малібдэну. I нават чыгуну стала не хапаць — гэтулькі пайшло на ўзнагароды. Попыт на іх, аднак, усё павялічваўся, усё новыя групы пэнсіянэраў бралі і бралі на сябе новые абавязаньні. Адпаведна павялічваліся і выдаткі на пэнсіі — і тое было незразумела. Сацыялягічныя інстытуты, якія цяпер сталі спрэс незалежніцкімі і рэгулярна фінансаваліся зь дзяржаўнага бюджэту, ня мелі на тое адказу. He маглі на той раз нічога высьветліць і выпрабаваныя спэцорганы, магчымасьці якіх з прычыны разарваных сувязяў з заходнімі калегамі значна звузіліся. Затбе адказ неўзабаве далі пранырлівыя чаўночнікі, рух якіх за апошнія гады набыў фантастычныя памеры. Яны сьведчылі, што тымі ўзнагародамі забітыя ўсе базары суседніх краінаў, кампрадорскія дзялкі каторых скупляюць іх партыямі для патрэбаў уласнай высокатэхналягічнай вытворчасці.
Між тым выплата пэнсіяў у краіне з прычыны абсалютнага банкруцтва пэнсійнай сыстэмы зусім спынілася. Урад, адміністрацыя ўсіх узроўняў, канструктыўная апазыцыя, прафсаюзы — усе маўчалі, ня маючы што прапанаваць народу. Адно — мацавалі сілавыя структуры. Дэпутаты, спалоханыя за свае наседжаныя ў парлямэнце месцы, патрабавалі ўвесьці надзвычайнае становішча.
Неяк надвячоркам перад палацам прэзыдэнта немаведама адкуль вынікнуў невялічкі, з шасьці чалавекаў, пікет. На грудзях у пікетчыкаў віселі самаробныя, ня дужа зграбна напісаныя плякаты. Высьветлілася, што гэта быў самадзейны несанкцыянаваны пікет незарэгістраванай партыі «Аматары алькаголю», і ён патрабаваў ад дзяржавы, калі тая ня можа выплаціць пэнсіі грашыма, дык хай плоціць натурай. Нарад паліцыі, які аператыўна зьявіўся па выкліку таптуноў у штацкім, тут жа накінуўся на сьвядомых алкашоў і пачаў круціць ім рукі. Звычайна за такой важнай апэрацыяй сілаў правапарадку любіў назіраць з вакна сам прэзыдэнт краіны, якім на той час быў шаноўны Тумба-Люмба, у мінулым сам адмысловы алкаголік, а цяпер ганаровы старшыня Акадэміі цьвярозасьці. Назіраючы захапляльную сцэну расправы, ён, аднак, сьціпла ўсьміхнуўся і сам сабе ціха мовіў: «А чаму б і не!» Тыя самыя словы, вядома ж, былі адразу запісаныя высокаадчувальнай тэхнікай суседняй дзяржавы, апрацаваныя ў яе адпаведных колах і нечакана ўхваленыя. Таго стала дастаткова, каб праз тыдзень урад выдаў чарговую пастанову пад нумарам «000999» — аб выплаце абмежаванай колькасьці пэнсіянэраў іхніх пэнсіяў у алкагольным эквіваленце. Навучаны былымі няўдачамі ўрад пакуль што асьцерагаўся плаціць гарэлкай усім, хацеў паглядзець, як яно складзецца на практыцы. Пакуль складвалася выдатна. У цэнтры сталіцы на плошчы Недатыкальнасьці да Прэзыдэнта адбыўся грандыёзны, нікім не санкцыяваны, але і нікім не разганяны мітынг падтрымкі і захапленьня, у якім удзельнічала каля 2 мільёнаў пэнсіянэраў (паводле зьвестак дзяржаўных СМІ і 2 тысячаў — паводле падлікаў скупога на арытмэтыку агенцтва Ройтэрз). Гэтай адмысловай кансалідацыі народу