Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Радзіма тая папялінка з прыску,
Што на чужыне залятае ў вока, Каб як цяплей было сьвяціцца зблізку Выгнаньніцкай сьлязы
Сяўца й прарока.
Радзіма —
Дол і паднябесьсе тое, Дзе ходзіць слова Бога пехатою.
16 лютага 2003
Вякі папраціралі рукавіцы
I пушчы дасякаюць галаруч.
I на лявіцу курганам з правіцы Балюча пераходзіць.
Хоць выкручвай і кашулі-навальніцы, I ручнікі-гасьцінцы ці
Круці
Цяжкія камяні млына
Турботаў.
Яму мана
Скруціла млён, А ён
Зьюрыў, падгаварыў вятрак, Каб лётаў
За ветрам наўздагон Вярнуць садзьмуты плён. Ці вернецца аднак вятрак I з чым, Шчыміць даведацца-такі — Вякі
Заспанымі вачыма глядзяць у аблачыны з-пад рукі.
18 лютага 2003
Клопат заўсягды малады, Пра старасьць ня дбае час. Даганяем свае гады, А яны абганяюць нас.
Ад радасьці й ад бяды Стамляемся кожны раз. Пнемся перахітрыць гады, А яны пасьміхаюцца з нас.
Прагнем жывой вады Набраць аднойчы ў запас. Молім зьлітавацца гады, А яны ўжо ня чуюць нас...
24 лютага 2003
Зорак неразгаданых падчарка —
Перасяленка душа —
Замнога
Непаслушэнства й бруду зямнога У незавершаным сьвеце бачыла.
I ў нябёсы вярнуцца марыцца,
А куды,
Ніяк не ўзгадае.
Хоча не зважаць маладая,
Што над ёй навальніца хмарыцца.
У якія карчы зьнясіленай
Уцячы,
Дзе стаіцца ў пушчы?
Лёс зямны, ў зайздросьці хітрушчы, Варухнуць лянуецца зьвілінай...
P.S.
Для самотных на кірмашы Прадаюцца кошкі — Скрэбсьціся на душы.
1 сакавіка 2003
Як зьнічка, мільгане
Панечка Маладосьць
I маладзіца Сталасьць завітае,
I, ўжо сама ня надта гаманкая, Прыцішыць баламутку Весялосьць.
У Сталасьці ў зьбянтэжаных вачох Па-весьняму сьмяюцца сьветлацені.
I нецярпеньне ў маладым трымценьні Ані зважае на перапалох.
У гмаха далягляду на страсе Галосіць мройна певень прадчуваньня.
Тым часам самаўпэўненая пані Сябе й зьняверан^сьць сваю нясе.
Садзіцца самаўладна на куце — Хай рассыхаецца ў двары карэта.
I Старасьцю завецца пані гэта Прывабная ў агюшняй пекнаце.
8 сакавіка 2003
Вясна з гадамі смутак маладзіць, Тугу тужэй завязвае на вузел, Каб з выраю вярнуўся
Белы бусел
Малечае зьдзіўленьне разбудзіць.
Чым маладзей сьпяшаецца вясна, Ты цішыцца старэй
Вачэй спагада.
Прыгадваюць
Зялёны пошум ляда, Азяблы бераг — Мокры нос чаўна.
Згалелую галінку закрані —
I ліўнем шэрасу
Заплача крона.
Як першая праталіна,
Варона
Чарнеецца на белай цішыні.
10 сакавіка 2003
Чакае хатняя зямля.
Нудзьгуюць родныя мясьціны,
Дзе волю
Бліскавіц ксьціла
Ад вершаліны да камля.
Каб дрэва вольнасцьі расло,
Люляла на руках аблокі, Каб чула Пана Бога крокі Душы самотнае сьвятло.
Ня верачы будзённым снам, Самім сабе ахвоча хлусім. Куды вярнуцца ўрэшце мусім, Душа напамінае нам...
28 сакавіка 2003

Шаноўны спадару Лёсе, Нікому ў жыцьці яшчэ Цябе абыйсьці не ўдалося, Пакульнесупыннасьць цячэ
У жмені кашчавыя часу.
А час,
Каб зьняволіць душу, астрою зьмяняе акрасу I ўсьмешку пустому каўшу,
Зь якога і поіць сподзеў, Каб смагу прагнаць яму, I раіць,
Каб сподзеў знаходзіў
Сам
Рэчку з найменьнем Чаму...
31 сакавіка 2003
He на вечнасьць, А на разьвітаньне Пішуцца шчымлівыя радкі. Вечнасыц.
Самасьцьверджаная пані, Ёй самоту слухаць не з рукі.
Вечнасьці сябе самой хапае, На паслугах мудрасьць у яе. Вечнасьць
Гаспадыня не скупая, Лішняе ахвоча раздае.
1 красавіка 2003
ЛІСТ ВАСЕМНАЦЦАТЫ
Беларусь,
Як брыльянт у пярсьцёнку Эўропы.
Жабраку не падасьць Эўропа рукі.
А бязроднікі праз усе вякі Да пярсьцёнка цягнуццй На перахопы...
3 красавіка 2003
^Хйт-арапі^ы
КАМЕНЬ
Зранку таго дня ў карчме гуло; гуло і ў поўдзень, і ўвечары гуло таксама. Зрэшты, для таго былі прчыны: скончыўся палявы сэзон, людзі сабралі ўраджай, частку якога з выгадай прадалі на кірмашы, а частку прыпасьлі на зіму. Шмат хто займеў грошы — чаму было і не пагудзець у вольны пасьля нялёгкае працы час? Пасьля плённае працы льга было і зусім расслабіцца, забыцца на рутынныя клопаты, піць маладое віно ды сьпяваць песьні. Але гэтыя людзі не маглі таго дазволіць сабе — заўжды на працы ці дома яны несьлі ў сабе нязбыўны гнятлівы клопат, што перадаваўся ад кожнага пакаленьня наступным. На схіле гары ў канцы вуліцы зь незапамятных дзён высіўся агромністы круглы камень. Увогуле ў гэтым горным краі камянёў было шмат, ды ўсе яны неяк самі па сабе ўладкаваліся кожны на прыдатным для таго месцы, апроч аднаго, можа самага зь іх вялікага. Гэты на сваім колішнім землятрусным шляху з гары затрымаўся якраз на пачатку вуліцы, нібы зьнерухомеўшы ў роздуме — каціцца далей ці пачакаць? Пакуль камень вырашаў тую праблему, ніхто ў дамоўках ніжэй ня мог спаць спакойна, дапяты пытаньнем: ляжыць ці коціцца? Hi ў каго з тых, што жылі пад пагрозай каменя, не было сілы зь ім справіцца, і камень ляжаў так можа сотні гадоў, тоячы ў сабе маўклівую пагрозу людзям.
Людзі паасобку ня ведалі, як пазбыцца каменнай пагрозы. Але тое было да часу, пакуль імі не авалодала калектывісцкая ідэя, якая, вядома, часам набывае матэрыяльную сілу. Асабліва калі тая сіла натхніцца ў пэўны час бочкаю добрага маладога віна.
— Мужчыны мы ці гаўнюкі? — рашуча пытаўся ў грамады гаспадар-карчмар, паўстаўшы за даўгім
драўляным сталом. — Няўжо мы не зьбяром сілы, каб закаціць таго бугая? Мы — асілкі, што дапіваем другую бочку...
Вядома ж, тутэйшыя асілкі не лічылі сябе слабакамі і дружна загулі ў згодзе — прамова карчмара натхняла. Тракціршчык наогул лічыўся ў іх самым разумным, інакш ён бы і ня быў карчмаром. Яго адразу падтрымаў каваль, чыя кузьня мясьцілася пад таполяй — бліжэй за ўсе хаты да каменя. Ну, а дзе каваль, там і яго малаткар — дужы плячысты хлопец-сірата, праўда, ня надта здаровы на галаву. Звычайна пры грамадзе малаткар упарта маўчаў, а цяпер толькі гучна прамычэў нешта. Ды ўсе зразумелі, што малаткар на баку каваля — на баку каго іншага ён не апынаўся ніколі. Мабыць, адчуўшы, што пачынаецца нешта цікавае, ад парогу зь меднаю квартаю ў руцэ рушыў да кута тутэўшы пастух у даўгім плашчы. Яго пастухоўскі сэзон ужо скончыўся, і пастух займеў клопат аб працы ўзімку.
— Дык згода, мужчыны? — з суровым выглядам чорнабародага твару пытаўся карчмар, азіраючы ў вечаровых прыцемках барадатых і безбародых, маладых і ня надта, хто ў што атранутых землякоў. — Заўтра, як разьвіднее, усім — да бугая! Ужо мы яго пашчакочым, такой яго матары! Згода?
— Згода! — ня надта зладжана адказаў карчомны хор галасоў.
Адзін толькі вучыцель ля вакна спрабаваў штось зазначыць ня ў лад — удакладніць ці запярэчыць, але яго слухаць ня сталі. Вучыцель быў нетутэйшы, да таго ж малады, піў мала, відаць, ашчаджаў грошы, што ня надта каму падабалася. Усе ў карчме загаманілі гучней, заматлялі над сталом квартамі, — за такую адважную справу ня грэх было выпіць. Тая іх гамана даўжылася да паўночы.
Назаўтра, як над гарамі праясьнілася неба і ў даліне пачало віднець, да каменя першы прыйшоў вучыцель. Ён абышоў камень, памацаў яго замшэлыя бакі, пакратаў гамашам жарству ўнізе. Затым прыкінуў памеры гранітнага гіганта, а таксама вугал нахілу гары і зрабіў нейкія разьлікі ў нататніку, які заўсёды насіў з сабой. Атрымлівалася надта сумнеўна, каб яны хоць бы і грамадой здолелі ўскаціць камень на схіл і па той бок скінуць яго ў прорву. Паводле законаў матэматыкі тое было немагчыма. Але як было вучыцелю на яе аснове пераканаць малапісьменных сяльчан? Ці паслухаюць яго?
Неўзабаве да каменя пачаў зьбірацца народ — з каламі, лагамі, рыдлёўкамі. Усімі весела і шумна распараджаўся карчмар. Вучыцель спрабаваў штось растлумачыць яму, але ня надта цьвярозы пасьля вясёлай ночы карчмар не хацеў і слухаць, — пры першым слове пра законы мэханікі грэбліва махнуў рукой. Ён заўзята камандаваў грамадой, якая толькі і чакала ягоных рашучых камандаў.
Людзі густа абляпілі камень. Узяліся дружна, хоць часам і бязладна, перашкаджаючы адзін аднаму. Усім карцела прымяніць сілу і, можа, паказаць стараньне, — так за гады ўсе зьненавідзелі гэты пракляты камень. Тыя, што былі з рыдлёўкамі, пачалі падкопваць яго зьнізу, каб падсунуць рычагі-лагі, іншыя падроўнівалі камяністы грунт вышай, каб можна было каціць камень угору. Вучыцель, прадаўжаўшы сумнявацца, убачыў такую актыўнасць і таксама міжволі прыняў удзел у агульным клопаце. Напачатку ён разам зь іншымі наваліўся на жардзіну-лагу, якой чалавек пяць высьвервалі камень. Пасьля ўпёрся рукамі ў яго жорсткі бок і намагаўся каціць. Тракціршчык то памагаў яму, то адбягаўся і камандаваў, то рабіў і тое і гэта адначасна. Ён колісь
служыў у войску, меў зычны камандзірскі голас, якога ўсе слухаліся.
I вось здарыўся першы цуд — па камандзе карчмара ўсе разам уперліся, націснулі, напружыліся, і камень, хоць і зь вялізным нежаданьнем, зрушыўся з свайго належнага за сотні год мейсца. Тады яны напружыліся яшчэ і перавярнулі яго на другі круглы бок. Першы посьпех быццам надаў новай сілы. Грамада загула, бы ўчора ў карчме, яшчэ паўпіралася нагамі ў жвірысты грунт і перакаціла камень вышэй. Тыя, што мелі рычагі-палкі, высока задзіралі іх даўгія канцы, затым насядалі на іх, падважваючы камень; іншыя, упершыся дзясяткамі рук у шурпатыя каменныя бакі, зрушвалі яго зь мейсца і паварочвалі-кацілі цаляў на дзесяць — ня болей.
— Так, так, так! — разносіўся на схіле бадзёраздаволены голас карчмара. Яшчэ трошкі!
Яшчэ...
У вучыцеля не было ніякага інструмэнту, і ён разам з усімі, са скрыгатам упіраючыся ў зямлю гмашамі, піхаў рукамі камень. Побач таксама з усяе сілы жыліўся іхні пастух. Яго абсівераны твар з хілай русявай бародкай аж наліваўся чырваньню, так ён старанна напружваўся. Каваль поруч з малаткаром спрытна і рашуча ўпраўляўся з даўгой жардзінайлагай, ім памагалі іншыя. Пакуль што ўсё ішло пасьпяхова, і вучыцель пачаў сумнявацца ва ўласных сумневах: магло стацца так, што і ён памыляўся. Ён ужо ведаў, што навука — нават матэматыка! — часам давала збой. Праўда, меркаваньні здаровага сэнсу таксама былі не на іхнім баку, але, можа, бракавала і здаровага сэнсу?
Хоць і памалу, але даволі настойліва яны кацілі камень угору; улежнае мейсца таго засталося далекавата ўнізе. Яшчэ ніжэй у канцы вуліцы ля кузьні
— відаць стала зьверху — сабраліся жанкі ды дзеці, усе не адрывалі позіркаў ад схілу гары, дзе адбывалася дзіва. Старыя там маліліся Богу, каб той памог мужчынам зьдзейсьніць іх сьвяты подзьвіг на шчасьце людзям.