Калі рукаюцца душы
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
Тым часам маўчанка шырылася зь неверагоднай хуткасьцю. Зьняможаны шматгадовым росьвістам люд маўчаў з задавальненьнем. Рабіць тое было проста і лёгка тым болей, што ўсе даўно адвыклі ад роднае мовы, і гаварыць наогул не было патрэбы.
Яшчэ праз нейкі час краіна аканчальна змоўкла, ніхто ужо ня мог нават слаба сьвіснуць. Праўда, з тае нагоды ніхто асабліва не перажываў, апроч хіба пэнсыянэраў. Для гэтах за даўгія гады іхняга жыцьця сьвсіт стаў адзінай прафэсыяй, бо іншага яны ня ўмелі. Але супраць іх працавала прырода, і гэтых людзей у краіне хутка менела. Як і належыць паводле няўхільных законаў быцьця...
МАЛЕНЬКАЯ ЧЫРВОНАЯ КВЕТАЧКА
Ён вельмі любіў народ, і народ вельмі любіў яго.
Асабліва з таго часу, як успыхнула народнае паўстаньне, якое ён песьціў, рыхтаваў, камандаваў паўстанцамі, здабыў першыя перамогі. Паўстаньне было нялёгкае, перамогі чаргаваліся з паразамі, але народ верыў яму і йшоў за ім. Ён і праўда не шкадаваў ні часу, ні сілы, ні працы свайго глыбокага розуму дзеля сьвятое справы — перамогі народнага паўстаньня.
Сьпярша, як іх было мала, а сілаў шматгадовага панаваньня злыдняў было ў дзесяць разоў болей, толькі ягоная воля і яго фанатычная ўпэўненасьць далі моцы паўстанцам не загінуць дарэшты. Паўстанцы вытрымалі ўсё: паразу пад сьценамі крэпасьці, перасьледваньне, катаваньні ў вязьніцах, кару сьмерцяй, палон, эміграцыю. Ён не скарыўся, ён заўсёды казаў: будзе воля, будзе перамога! Загляне сонца і ў наша ваконца. I заклікаў змагацца, не шкадуючы нічога — ні людзей, ні жыцьця, ні жанок, ні саміх сабе. Ён не шкадаваў сябе і нават жонку з дзецьмі, якіх закатавалі ў палоне.
Як была здабыта вялікая перамога і захоплена непрыступная крэпасьць, народнай любові да яго ня стала межаў. У крэпасьць, якую ён штурмаваў дваццаць дзён, яго унесьлі на скрыжаваным кап’і, ахінутым двухкалёрам патрыётаў. Там жа, на падворку крапаснога мура, яму прысягнула новаствораная гвардыя — сотня адборных маладых паўстанцаў. Старэйшыны горада паднесьлі яму блюда, поўнае залатых манэтаў. Дзесяць гарадзкіх прыгажунь зьнялі з ног ягоныя батфорты і абмылі яго стамлёныя ногі. У народных вачох ён стаўся самым разумным і сумленным; у жаночых вачох, апроч таго, — самым пры-
гожым і высокародным. I яшчэ ён быў бескарысьлівы — нічога свайго ня меў, абыходзіўся тым, што давалі. Як ён прамаўляў з цвінтару гарадзкой катэдры, тысячны натоўп, ня дыхаючы, слухаў яго. Заўжды ён гаварыў, як Бог, не даючы ні малюсенькага поваду ўсумніцца хоць бы ў адным прамоўленым слове.
Ён заслужона апынуўся на вяршыні ўсеагульнае народнай славы і прызнаньня, якіх, здавалася, у яго ня мог адабраць ніхто — ні д’ябал, ні Бог. У вачох народа ён быў ня меней шаноўны за абодвух.
Кепска, аднак, што на крэпасьці барацьба ня скончылася. Прыгнятальнікі не ўціхамірыліся. Тыя, што ацалелі пры штурме, уцяклі за мяжу, дзе знайшлі падтрымку. Нявялікая перадышка ў змаганьні доўжылася колькі месяцаў. Той час ён марна не траціў. Ён мацаваў гаспадарку і абарону. Дзень і ноч людзі ладзілі крэпасьць, адбудавалі пашкоджаныя вежы, вароты і сьцены. Апроч таго, ён дасканаліў войска, прызначаў камандзіраў, стаўляў на пасады самых здольных і храбрых. Але і тыя, за мяжой, ня спалі — стваралі альянсы, вербавалі наймітаў, узбройвалі і распалялі нянавісьць да паўстанцаў. Грошай у іх было шмат, войска набралі вялікае. У адзін пагодны веснавы дзень тое войска апынулася перад сьценамі крэпасьці.
Ён заклікаў народ да абароны, і народ дружна выступіў. Пачалася асада, якая доўжылася да позьняй восені. Сьпярша асаджаныя неяк адбіваліся, а затым адбівацца стала цяжэй. Таялі прыпасы, не хапала вады. Зь недахопам харчу людзі наяк мірыліся, а без вады было зусім нельга. Пачаліся нараканьні, быццам некорыя зашмат ужываюць вады. Што ваду ў крыніцах труцяць шпіёны. Што наогул зашмат разьвялося шпіёнаў, а ён іх не выкрывае. A
тут усчаліся штурмы — дзень пры дні. Асаджаныя біліся гераічна, адбіваліся зь вежаў, са сьцен — білі ядрамі з гакаўніц і мартыр, лілі кіпень на галовы ворагаў, распаленую смалу, ужывалі «грэцкі агонь». Ды ворагі не адступаліся, да таго ж іх было безьліч. На чацьвёрты месяц асады яны абвесьцілі ўльтыматум — здача без усялякіх умоваў. Ён склікаў вялікі сінкліт, які аднагалосна прыняў ухвалу змагацца да перамогі. Ён запэўніў народ у перамозе, і народ, як заўжды, паверыў яму.
Змаганьне доўжылася, але сілы былі няроўныя. Перавага ўсё болей схілялася на бок ворагаў. У крэпасьці скончыўся харч, а затым і порах. Палова абаронцаў была параненая. На крэпасных сьценах біліся жанчыны, старыя і нават дзеці-падлеткі. Усе верылі, што перамогуць. Ніхто не хацеў здавацца.
Аднак сталася так, што сілаў не хапіла, і аднойчы ворагі ўварваліся ў крэпасьць. Ён асабіста ўзначаліў контрудар, і прарыў быў зьліквідаваны. У тым жа баі ён быў дужа паранены куляю ў абедзьве нагі, але працягваў камандаваць супрацівам. I ён усё цьвердзіў, што перамога будзе. Людзі крычалі ўра. Але ўжо ня ўсе...
Ды во каб адбіць чацьвертае ўварваньне, сілаў ужо ня было. Ворагі захапілі кутнюю вежу, і там каля паўстанцкага двукалёру забілі яго. Аддзелу верных яму жанчынаў ўдалося вынесьці яго цела і ўначы пахаваць пры катэдры. Адна з жанчынаў спрабавала забіць сябе на ягонай магіле, ды ёй не далі. Неўзабаве крэпасьць занялі ворагі.
Народ спазнаў жахлівую паразу. Бальшыня паўстанцаў была перабітая, рэшта ўзята ў палон. Палонных закавалі ў кайданы і паслалі ў каменаломню. Жанчынаў-прыгажунь, што мылі яму ногі, прадалі ў турэцкія гарэмы. Простыя людзі мёрлі ад го-
ладу і хваробаў. Вясной у краіне ўсчалася эпідэмія чумы.
Пераможцы казалі людзям, што ўсё тое — вынік злачынства іхняга куміра. Што ён — авантурыст і антыхрыст. Інакш бы ён не паклаў столькі народу за тое, што нельга здабыць. пераможцаў перамагчы немагчыма. Цяпер за ягоныя авантуры павінны заплаціць народ, і кошт тае платы будзе аграмадны. Народ баяўся і верыў — пераможцам нельга ня верыць. Зь цягам часу людзі ўзненавідзелі свайго нядаўняга правадыра і дзівіліся, як маглі слухаць яго.
Казалі. што некаторыя з тых, што калісь прысягалі яму, раскапалі ўначы ягоную магілу і выкінулі зь яе ягонае цела. Тое цела, разадраўшы на часткі, цягалі па бруку згаладнелыя сабакі...
Толькі праз шмат гадоў па вясьне, як зазелянела трава, хтось паклаў на месца колішняй яго магілы маленькую чырвоную кветачку. Яна там доўга ляжала, ня вянучы...
ьсты
3-пад крыса зажуранай завеі
ЛІСТ ПЕРШЫ
Чалавек, як і ўсё, Самаўзьнесенае з глыбіні, Непераводнае дрэва нагадвае, На лісты ды галіны багатае, Спадкаемнае на сьмелыя карані.
Аднадумцаў лісты і галіны радні Сівер зайздрасьці зьесьць, Абсячэ скнара рупнасьці.
Некранутую караедам Хоць дзесьці кару б знайсьці, Каб закрачваўся страх Промнямі вышыні.
3 дрэва дровы й труна, Дах і Ноеў каўчэг.
Зоры саду Сусьвету
Варажбітна галіняцца.
Даглядаць крону кожную
Кон не супыніцца.
Каб спачыць, скон прылёг, Сьцень упрочкі пабег...
1 студзеня 2003
ЛІСТ ДРУГІ
Самую сябе пашкадуе жуда.
Успомняць, нашто яны дадзены, ксты. Свой голас чуць знадакучыць ляманту. Праз даліну Праведнага суда Нацягнены будуць два масты, Адзін з жалеза, Другі з пергаменту.
Накрэсьляцца на пергаменту
Боскія сны, Якімі дзяліўся' Госпад з анёламі. Жалезны мост выгарбяць перуны, Каб здрадным сьлядам Гарэць, як у полымі.
Памкнуцца на Храмавую гару наўпрост Грэх жалезным, Пергаментным мостам бязгрэшша.
I ня вытрымае жалезны мост
I рэхам балючым рухне ў бязрэшша.
Пергаментны мост —
Вясёлцы радня,
Раскашуючыся ў аблочыстым дыме, Трывацьме да Новага Суднага дня У Гасподнім лецішчы —
У Ерусаліме...
4 студзеня 2003
ЛІСТ ТРЭЙЦІ
Дзе начуюць нашыя галасы — Хрэсьнікі цішыні забытае, Хмарна ўзгадка ў самоты выпытае, Нашчыць смутак наш Зьнічка расы.
Дзе яны днююць, Нашыя сны — Весьнікі вышыні ўстурбочанай. Дапазна ходзіць зорнай ўзбочынай Ветах нераспазнанай віны.
Дзе яны вечаюруюць адны, Пералётныя думкі-выгнаньніцы? Абяцанай чакаюць раніцы, Аж зялёна імшэючы, Валуны...
7 студзеня 2003
ЛІСТ ЧАЦЬВЕРТЫ
Соль жывая.
Людзі — соль зямлі.
Несалёнае псуецца хутка.
Мера ўсё трымае.
I калі
Перасольваецца хлеб і чутка, Іскры выкрасае соль з вачэй. Сьмех за боль
Бадай што балючэй.
Цені ў цемру едуць на кратах. Прагнасьцю зьнясільваецца праца. Мы зямлю перасалілі так, Што яна гатова разарвацца Ад шалёных кратаў сілы злой, Ад салёных сьлёз красы былой...
31 студзеня 2003
Здаецца, здарожылася душа, Зьняверылася цярпеньне.
I роспач выпаўзла, Як з-пад сушша Надзьмуцістая рапеня.
Дарога,
Якую завуць жыцьцём, Ня пыніцца ні на імгненьне.
Сабе падбірае сьвЯтлейшае цёмная ноч найменьне.
1 лютага 2003
Каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям... Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 1:17
З-пад сонца бацькоўскага сэрца, Зь цямрэчы нябыту
На кірмаш мітусьні й хлусьні Сьпяшаюцца дзеці даверліва. На мяжы аблокаў і долу Заплаціўшы цьвярозую мыту, Купляюць малечыя дні, Галодныя а ненажэрныя.
I дні свае пачынаюць карміць, Як саміх іх бацькі кар.мілі.
А сэрца бацькоўскае хмары бяды Зацягваюць бяз сораму I пра дазвол не пытаюцца. Бацькоўскае сэрца шчыміць, Зьмяркаецца ад бясьследнай хады У сподзеве да дзьвярэй хорамаў, Дзе замкнулася шчырасьць дзяцей, Ключы падабраць патайныя...
5 лютага 2003
Самотнік мусіць слухаць вышыню, Багаславіўшы думку ў.падарожжа. Бо толькі вышыні ды караню Даверыць вечны клопат
Існасьць можа.
Ад мітусьні,
Ад стомленай хлусьні
За небасьхіл, зажураны ў адчаі, Хацеў бы зьбегчы
Вернік вышыні, Ды чаравікаў лёс не пазычае.
А басанож сьпяшаюць толькі дні
Па крыгах здрады,
Па жарсьцьве зайздройсьці.
Чакае моўчкі вязень вышыні, Што плён вясёлы завітае ў госьці...
9 лютага 2003
Жыць хоча боль, Бо ім усё жыве. Баліць пчале, I каменю, і рэху. Баліць красе й pace, Касе й траве, I рожкам козыткі, I пяткам сьмеху.
Галосіць, Каб сябе пачуць, імша. Маўчыць, Каб як расчуліць боль, Трывога.
Боль будзе жыць, Пакуль баліць душа За неразумных нас У Пана Бога.
13 лютага 2003
Радзіма дым ад вогнішча, Якому дазволена ў Сусьвеце падыміцца. Яго кунежыць,
Прэч прагнаўшы стому, Сьвятая Мама — Ў вечнай хаце жрыца.
Радзіма сьмелая іскрынка жару, Што грэе смутку зьзяблыя далоні, Каб даляглядзіцца шырэй абшару I заставацца ў мройлівым палоне.