Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Але ж кошка зусім ня страшная, нават прыгожая — і пыска, і вусікі, хаця навошта яна аблізваецца? Што тое значыць?
I раптам кошка страпянулася, зыркнула касымі вочкамі ў бок недалёкага ганку. Мышка сьцялася ўсім сваім маленькім цельцам — на ганку, пагрозьліва выгнуўшы хвост, стаяў страшны мардаты кот;
мабыць, ён ужо згледзеў наводдаль кошку зь небаракай-мышкай. Кошка, пэўна ж, спалохаўшыся, дужа хапнула зубамі мышку і кінулася пад лапухі.
Там яна разам прыкончыла бедную мышку, апошняй думкай якой было: добра, што яны ўратаваліся ад ката.
Мышка да канца заставалася аптымісткай.
2° ' > д
ПАГІБЕЛЬ ЗАЙЦА
Усю ноч напярэдадні сьмяротнага пакараньня заяц не спаў — сядзеў апанурыўшыся пад роснай хваіной, думаў. Думаў, аднак, не пра заўтрашнюю пагібель, а пра свой няўдалы, пагібельны лёс.
Пачалося ўсё год таму, напрадвесьні, як па лесе пракацілася пагалоска, што на прырэчнай баравінцы зьбіраюцца лесавыя зьвяры, каб вырашыць штось важнае і абавязковае. Заяц хацеў ня йсьці. Што ён — дурны? Хай ідуць і вырашаюць сьмелыя і дужыя — ваўкі, мядзьведзі, лісы. Ён жа толькі заяц — самы слабы, палахлівы, прыгнечаны. Але зайчыха тады сказала: ідзі, бо яны там бяз нас могуць вырашыць зьвесьці ўвесь заечы род. Хто абароніць?
I ён пайшоў. Прыскакаў і сеў зводдаль на куп’істай імшарыне, пачаў слухаць. Першым выступіў, канешне ж, самы дужы і сьмелы — мядзьведзь. Абцёр кіпцюрыстаю лапай сытую пысу і пачаў даводзіць, што жыць у безуладзьдзі нягожа, што ўсё ў навакольных лясох інтэгруюцца, ладзяць моцную ўладу — цывілізуюцца. Як і ў людзей. Трэба і ім так. Для таго сёньня неабходна абраць галоўнага Ўпрацу. Тут жа раздаліся глухаватыя воплескі ўхвалы, і ліска Дзям’янаўна адразу запрапанавала Ўпраўцам абраць мядзьведзя. Мядзьведзь падзякаваў за давер ды адмовіўся. Сказаў, што стары, хворы, сілы стала зусім мала. Учора на ўзьлеску ня здолеў задраць калгаснага быка — гэтак занядужыў мядзьведзь. Тады запрапанавалі шэрага ваўка. Ужо гэты ў самай сілеі задзярэ, каго схоча. За тое лета перадраў ці ня ўвесь калгасны авечы статак. Зьвяры памеркавалі ды адкінулі прапанову наконт шэрага — разважылі так: гэты можа перадраць і ўсё зьвяр’ё ў лесе. Толькі дай яму ўладу. Тады хтось запрапанаваў зайца.
Зь нечаканкі заяц аж падскочыў на купіне — такога ён не прадбачыў. Ад зьдзіўленьня і хваляваньня ў яго зацяла дых, і ён нічога ня мог сказаць — ні пагадзіцца, ні адмовіцца. Ягоная маўчанка была зразуметая як згода, і зайца прызначылі галоўным Упраўцам ляснога зьвяр’я.
Сьпярша заяц ня надта і разумеў свае правы ды абавязкі, думаў: будуць усе кланяцца пры сустрэчы, а ён абавязкова ветліва адказваць. Ён быў натуры няпомсьлівай і нікому зла не хацеў. Зайчыха ж дужа парадавалася, казала: ну цяпер ужо пярэйдзем на жытло ў сухі хвойнік, хопіць гібець ля сырога балота. Аж крыху пасьля наваліліся турботы, ды не абыякія. Уладарны мядзьведжы клан запатрабаваў права перабрацца ў суседнюю пушчу — бліжэй да борцяў з пчоламі, а пушчу наогул падзяліць з суседнім зьвяр’ём, каб мядзьведзям было дзе паляваць. Дарма Ўпраўца спасылаўся на міжлесавыя пагадненьні, на забарону мяняць лесавыя межы. Мядзьведзі сказалі, што ён няўмека і бездар, калі ня здрайца. Тым часам ваўкі рубам паставілі пытаньне пра зімовы харч. Улетку яны харчаваліся з уласнай ініцыятывы — кожны паасобку з калгасных статкаў. Але ўзімку статкі заганяліся ў хлявы пад ахову вартаўнікоў з вострымі віламі — як было да іх падступіцца? I ваўкі сталі насядаць на лесавога Ўпраўцу — давай харч! Лісы ў сваю чаргу схацелі па курачцы кожнага дня, а выдрам, бач, ня стала хапаць рыбы ў рацэ — пагінула ўзімку ад задухі. Горш за ўсё стала Ўпраўцу, калі зьвяры, бы змовіўшыся, запатрабавалі ад яго даляраў. Маўляў, усё зьвяр’ё навакол займела даляры, на якія можна здабыць усё, што хочаш. Чым зьвяры гэтага лесу горшыя за іншых? Ім таксама патрэбныя даляры, а не якія паперкі з партрэтамі галоўнага зайца. Калі Ўпраўца пачаў аднеквацца і
даводзіць свае прычыны, усе хорам сказалі, што так справа ня пойдзе. Абралі — дык кіруй, забясьпечвай, а не — дык пятля на шыю. Тыя самыя, што агітавалі за зайца, цяпер запатрабавалі ягонае сьмерці. Бо не апраўдаў, і каб была навука для наступных. Але што ён мог зрабіць? Каб здабыць пушчу з борцямі, трэба было йсьці вайной на суседніх мядзьведзяў. Ці як забясьпечыць сьвежыной ненажэрны ваўчыны статак? Зноў жа гэтыя даляры, каб ім пуста. Заяц у сваім жыцьці нават адною лапай не памацаў тыя зялёныя паперкі з барадатымі істотамі, ён адно цешыўся на ўласны партрэт лесавой валюты. Увогуле неблагі быў партрэт, каб толькі ён што каштаваў. Ды не каштаваў нічога, і ў тым была яго, зайцава, бяда і няшчасьце.
Да пары, аднак, усё неяк трывала, зьвяры віталіся зь ім, і ён усім ветліва адказваў. Хіба апроч вавёркі, якая аднаго разу надта ж надакучыла яму просьбай даць лепшае дупло, бо старое прагніло і зацякае. Упраўца так віскнуў на бедную вавёрку, што тая мігам узьляцела на самую верхавіну дрэва. Хоць адна ды спалохалася, бяз радасьці, аднак, падумаў заяц.
I во цяпер трэба ісьці на баравінку, дзе летась яго абралі, а сёньня будуць караць. Як галоўны Ўпраўца ён павінен быў клапаціцца і пра ўласную кару. Учора нагледзіў там ладную асінку, адзін сук якой тырчэў акурат крыху ўбок — будзе зручна прыладзіць пятлю. Горш за ўсё было тое, што і карай ад пачатку да канца павінен быў кіраваць ён. Паводле лесавога кодэксу, улада новага Ўпраўцы распачыналася толькі пасьля таго, як ранейшы апошні раз здрыганецца на тым суку. Можа, толькі тая норма кодэксу трохі і цешыла зайца.
Як ні дзіўна, зьвяр’я на пакараньне сабралася
шмат — ніколі раней столькі не зьбіралася. На выбарах летась было ў два разы меней. Заяц ня ведаў, як зразумець тое — добра ці ня надта. Але спакваля вырашыў — добра. Значыцца, паважаюць, а можа і спачуваюць. Бо раней ня надта слухаліся, болей сварыліся.
Як усё было гатова, ён скамандаваў, каб перакінулі цераз сук вяроўку зь пятлёй. Самы моцны з ваўкоў спрытна і згодна зрабіў тое, ухапіўся лапамі за вольны яе канец. Заяц падзякаваў зьвяр’ю за давер і папрасіў прабачэньня, што ня мог усім дагадзіць. Зьвяры зараўлі, загалёкалі ў знак згоды, а можа і нязгоды ён ужо не зразумеў і накінуў на сябе пятлю, 3 жалем прыцяў да сьпіны вушы і незнарок пусьціў скупую сьлязу, якую ніхто, бадай, і ня згледзеў. Хіба адна вавёрчына на хваіне зводдаль жаласна кігікнула, і ён, перш чым аддаць каманду ваўку, падумаў: ці ня тая, што прасіла дупло, а ён адмовіў?
To быў адзіны знак прыязьні за яго няўдалае гадавое ўпраўства, і заяц імкліва ўзьляцеў угару.
Зьвяр’ё ад радасці пачало высока падскокваць, махаць лапамі і хвастамі. Пасьля, як трохі супакоілася, галоўным Упраўцам абралі ваўка — таго, што трымаў вяроўчыну...
ВУЦІНЫ СТАТАК
Невялічкі вуціны статак рыхтаваўся ў вырай.
На вазёрах ужо ўсталявалася восень, стала сьцюдзёным паветра, дзьмулі напорыстыя паўночныя вятры. Колькі дзён запар зь няласкавага хмарнага неба чуліся разьвітальныя крыкі журавоў — тыя ўжо ляцелі туды, дзе грэла сонца, была цеплыня і шмат корму. Вуціны статак яшчэ там ня быў; вутачкі вывеліся апошняй вясной у тутэйшым возеры, за лета падрасьлі сярод трысьнягу ды асакі і дбалі толькі пра адно — як наесьціся. Сёлета з кормам стала кепска, ад няспынных дажджоў вада ў вазёрах стаяла высокая, падтапіла берагі сенажацяў; буза, якую заўжды падабалі вуткі, апынулася глыбока пад вадой, даставаць зь яе корм было нязручна і цяжка. Дый корму там чамусь усё менела, бо здатныя мясьціны пазамывала пяском з раскапаных экскаватарамі берагоў. Вуткі да восені пачуваліся слабымі, кепска расьлі і заўсёды былі галодныя.
Стары вуцяк ужо колькі дзён адчуваў пэўны трывожны неспакой — трэба было ляцець. Вадзяное птаства падпарадкоўвалася інстынкту, спрадвечнай птушынай волі, якая пэўнаю восеньскаю парой гнала птушак на поўдзень, дзе быў паратунак ад голаду й сьцюжы. Але гэты малады статак ня ведаў таго і, мусіць, мала што адчуваў. Змучаныя летнім недаяданьнем вуткі не пераставалі куляцца ў вадзе куцымі задкамі і шныпарыць па дне нястомнымі дзюбамі.
Неяк ураньні, як трохі пасьвятлела неба, нізка над хмарамі, лапочучы крыльлем, праляцеў вуціны шнурок, — гэта выправіўся ў вырай суседні статак з бліжняй затокі. Адчуўшы чарговы прыступ неспакою, вуцяк трохі прыўзьняўся ў вадзе і трывожліва
заляскатаў крыльлем, даючы тым знак увагі свайму невялічкаму статку. Але ніводнай зь ягоных вуцятак не было побач. Тады ён хуценька паплыў уздоўж трысьнягу гэтага даўжэзнага, на колькі вёрстаў возера і хутка ўбачыў усіх. Ягоныя вуткі зь нейкай неранейшай жвавасьцю куляліся ў мутнай вадзе, і вуцяк зразумеў: яны натрапілі на спажыву.
Тутэйшы бераг быў голы, без травы і кустоў. Наводдаль за гарбатым пагоркам высіліся два закураныя коміны, зь якіх у неба няспынна плыў дым. Увогуле тут было зацішна, пагорак затуляў невялічкую затоку ад сьцюдзёнага паўночнага ветру. Але неверагодна, каб тут выдалася кормнае месца, ды, мусіць, так. Інакпі бы вуткі не мітусіліся з такой жвавасьцю, нібы ў апошні раз прагнучы наесьціся. Вуцяк таксама нырнуў паблізу, звыкла працерабіў дзюбкай па мяккім дне і адразу адчуў і сьцяміў, адкуль корм. У вадзе, схаваны пад крутым берагам, тырчэў канец бэтоннай трубы, зь якой штось плыло ў возера мутнае, але прыемнае на смак.
У той дзень вуткі добра напіхалі свае тугія вальлякі, пад вечар ледзьве варушыліся на вадзе і заначавалі купкай у недалёкім рэдзенькім трысьнягу. Вуцяк, таксама з поўным вальлём прыплыў туды апошні, стомлена задрамаў, закалыханы на дробных хвалях, маючы пэўны намер заўтра ляцець.
Але назаўтра, як толькі ў небе над возерам стала віднець, вуціны статак навыперадкі памкнуў з трысьнягу ў затоку. Вутачкі адразу пачалі апантана куляцца, ныраць — сілкавацца. Мусіць, перад адлётам нягожа было надта набіваць свае вальлякі, але вуцяк ня мог перапыніць іхную прагнасьць. Ды і сам ахвотна падсілкоўваўся разам, думаючы: хай наядуцца, а ўжо затым ён іх падыме ў палёт. Мусіць, такой жа думкі была і старая вуціха-маці, якая напачатку
падплыла да вуцяка, каротка крэкнула і адразу падалася да статку. Яна і падрослых вутачак не пакідала без нагляду, хоць порсткія дочкі ўжо ня надта і слухалі яе. Ня тое, што некалі малыя...