Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Калі параілі рацэ ніколі Ня спаць ні ў лёдастаў, Hi ў крыгалом?
I валуны пускаюць карані,
Каб зжыцца зь недасягам даляголым. Клянецца небам дол,
А неба — долам, Анёлы прысягаюць чысьціні.
18 лютага 2002
Крычалі: хай жыве!
I бацькам называлі.
Аднолькава траве
На доле ці на ўзвальлі
Шумець над галавой, Што шуму недабрала.
I дзікаю травой
Стаць
Шанцаў стала мала.
I зноў натоўп людзкі,
Як дровы,
Словы паліць,
Узносіць у вякі...
Хто хваліць, Той і зваліць!
19 сакавіка 2002
Акалее злыднеўскі ашчэр.
Маладзець ня стомяцца ніколі
Слоў сузор’і
На нябёсах волі:
Бог,
Надзея,
Радасьць — БНР!
25 сакавіка 2002
Вушацкі край — жыву адным табою, 1 колькі суджана мне на вяку, Я пакланюся нізка вушаку
I кожнаму іржаваму прабою. Зьвяртаюся з набожнаю мальбою, За подаўкай сьляпцом цягну руку: Падай, як жабраку, як земляку Хоць слова маміна зь лясной журбою. Бо пачынаю глухнуць без яго я, Як дзень, старэць, як вечар, вечарэць. Час, рэдзь ніты, але пакінь хоць рэдзь, Каб выткалася слова дарагое, Якое б выбегла мой сум сустрэць.
1 травеня 2002
Перамога дабра над нязломістым злом — Недасяжна-жаданая перамога.
Ад узьберагу,
Як ад настрою сырога, Адпіхнецца Харон Надламаным вяслом.
I дарогай бясьсьледнай
У звыклым чаўне
Душы зьніклыя павязе павініцца.
I найменьні прасыплюцца Ў Кона з правіцы, I лявіца ад згубы сьвятло захіне.
I за човен чарговы Падзякуе Кон
I харомы Харону Зь бярвеньня жывога Прапануе зрубіць, А ўдава Перамога Хай чакае, што нейкі Ды спраўдзіцца сон.
8 травеня 2002
Дрыжу над кожным днём, Прызнаным ціхай скрухай. Я рад сустрэчы з пнём, 3 сарокай-балбатухай.
Зь людзьмі ажно ў запас Хапіла мне сустрэчаў. Таму, Хто век мой пас, Я ўдзячна не перэчыў.
Хто дасьць кажух віне, Маёй азяблаплечай?
3 усімі, хто ўва мне, Жыве, Жыву сустрэчай.
9 травеня 2002
Мы — самі мы
Альбо адценьні ценяў, Якіх паслала неба, Каб яны
Чакалі нашых зьніклівых імгненьняў, Прысталых ад маны ці ад віны.
У цемры цені мусяць нарадзіцца, Каб жыць баязнавата на сьвятле. 3 маўклівай цемры Жывіцца жывіца, Крумкач свой цень крыжасты Долу шле.
Зялёным шэптам
Цішу цешыць ясень.
Ані зьлічыць ні промняў, ні гальля.
У гэтым сьвеце мы — Жывая засень.
Бяз нам на сонцы выгарыць зямля.
25 травеня 2002
Дзе добра, там і радзіма, — Цьвердзіць здаўна лаціна. А мама даўней казала: Там добра, дзе нас няма. Праветранымі вачыма Глядзіць на гасьцей чужына, Выведвае, ці трывала Трымае свой сум сама.
Радзіма там, дзе спагада Чакае роспачы нашай, Дзе ў змоўклай рэчцы нябыту Ускрыжваецца ўспамін. Дзе ціхаму слову рада Самота з душою нашчай. Дзе памаладзеламу міту Сівіціме скроні палын...
19 чэрвеня 2002
Перабірае лёс ружанец дзён, За годам год цячэ Праз пальцы лёсу.
Прах забірае марнату і плён.
Віна не падлягае перапросу.
Ці йдзем за кожным днём Мы сьлед у сьлед, Ці сьледам кожны дзень Ідзе за намі, —
Нам не адкажа ані гэты сьвет, Hi той, куды наведваемся снамі.
Цікуе за жыцьцём галодны страх.
Зьмяніць сваё мяно Чакае мена.
Бясконцасьці ружанец — Млечны Шлях
Перабірае вечнасьць задуменна...
20 чэрвеня 2002
Вушацкі верабей каля вазоў
Шукае, дзе смачней пачаставацца.
Базар сваіх ня чуе галасоў.
Мястэчку цяжка ціхім заставацца.
Лёд да пяску працёрлі палазы, I дыхаюць у торбу з кормам коні. Прыйшоўшы зь лесу, Грэюць маразы
Ля кажухоў пакрэплыя далоні.
Куды сплылі хмурыста вазы, Дзе на праталінах склыгочуць сані? Заплакаў вечар, I на дне сьлязы
Сабе самім здавацца хочуць здані.
Базар жыцьця адгуў, адгаманіў, Ашчодрыўся, адпіўся, адскупіўся, Адганіў, адзайздросьціў, адманіў, Адхарахорыўся, адчапурыўся.
Праг кожны выбраць, што душы любей, Ды рыбіна прагненьня тряпяткая.
Мой сум,
Як той вушацкі верабей,
Ля ўспомненых вазоў зярнят шукае...
22 чэрвеня 2002
Кожны для сваёй душы —
Цямніца.
Ад сябе нікуды не ўцячы.
Будзіць вочы досьвітку сініца.
Дрэмле на плячы
Сава начы.
На пакуты Бог душу пускае,
Каб хоць як сагрэць настылы дол, Дзе пасецца чарада людзкая I не пераскочыць частакол.
Частакол вышэйшай забароны,
На якім, ня бачныя нудзе, Каркаюць упартасьці вароны, Покуль рунь ня сьпіць і дождж ідзе.
Сонцу сьпёка б’е паклон свой ніцы.
Звыклі грэць настрой свой халады. Рухаюцца па зямлі цямніцы, Покуль не ўцякуць ад іх сьляды.
23 чэрвеня 2002
3-за золата зямлю перавялі, А з-за зямлі —• людзей, 3-за дроваў — пупічы.
Хапіла ўсім і золата й зямлі. Стаміўся зрок сьляпы
I змрок відушчы.
Хапіла дроваў на агонь, Які
Тым пяткі казытаў, хто прагнуў волі.
I хакалі, як ганчакі, вякі Ці, як валы, цягнуліся паволі.
I золатам гарэлі вугалі, Каб учарнець ачахлай аральлёю.
I толькі зорак сьмелыя чмялі Гулі, Каб быць пачутым імглою.
26 чэрвеня 2002
Пакуль яшчэ застанецца калісьці, А заўтра кудысьці само ўцякае, Ісьці ў сябе —
Адзінае выйсьце, Хоць і там цябе ніхто не чакае.
Ад вока злога
Лёсу й людзкога
Схавацца нікому нідзе немагчыма.
Ісьці ў сябе —
Даўгая дарога, Яна са стомленымі вачыма.
Яна свой пачатак бярэ з адчаю, Стараецца абмінуць нізіну, I жменьку сподзеву пазычае
I напаміну, і прыпаміну.
Ісьці ў сябе,
Покуль ходзяць ногі
Ня ўшчэнт здарожанага памкненьня.
Ісьці ў сябе,
Покуль будзе змогі, Ня думаць, што дзень твой Менее й менее...
28 чэрвеня 2002
Супонец —
Лясное возера — не ўзгадае, Адкуль да яго прыстала мяно. Ці самота, Калісьці яшчэ маладая, Лесуна ўракла, I лясун на дно
Супонь упусьціў,
Калі вёз дасьвецьце,
I воз зь цішынёй зачапіўся за пні, I баравіне ў зялёным лесе Пачулася: «Каня, лясун, супыні...»
Ці не таму так
На далані ў Супонца, Распудзіўшы смутак, Раскашуецца Па-вушацку сонца.
4 ліпеня 2002
Падуладны зорнай варажбе, Неад’емны ад зямнога пылу Кожны, зрэшты, зьдзівіць сам сябе, Да свайго прыстаўшы небасьхілу.
Небасьхіл прыжмураны імкнін Помніць раньні вырай летуценьняў, Што ляцеў з растаньнем на разьмін, А яму сьвітанак сьветлаценіў.
Небаўзгадны радасьці й журбе, Патаемны ў нестаптаным часе Кожны рэштай зьдзівіць сам сябе Той, Што на зязюльку засталася.
Бо зязюльку ўчуўшы першы раз, Драбязой зьвіні й паганцам слухай, Колькі год налічыць у запас.
Потым свой падлік Праверыш скрухай.
6 ліпеня 2002
Заплюшчыўся,
I на мяне зірнулі
Далёкія мае былыя вочы.
Яны мяне, вядома, не спазналі.
А я ўзгадаў, ажно памаладзеў.
Глядзелі на здарожаную стому, Як чорныя агеньчыкі, гарэлі Mae калісьці,
Нейчыя цяпер.
I не было ў іх, чыстых, ні папроку, Hi шкадаваньня, ні цяжкога смутку. Ды штосьці ськіравала іх, відаць, Вясёла разьвітацца —
На сустрэчу.
1 верасьня 2002
Але сам Ісус не давяраўся ім, бо ведаў усіх. Эвангельле паводле Сьвятога Яна [2: 24 ]
А табуны шануюць бізуны, Ды не таму, што Баяцца позірку свае віны
I, сьпіны згорбіўшы, Шануюць муштру.
Юрма, як пыл, узносіцца сама.
Юрме дарма
Прарок а ці Мэсыя.
Няма прарокаў — клопатаў няма.
Юрма прыйсьці Мэсыю не прасіла.
Спакой нябесны —
Вечны пілігрым.
Пасланаму часовы сьвет наведаць,
Лягчэй Мэсыю несьці крыж, Нячым
Людзкую шчырую няшчырасьць Ведаць.
5 верасьня 2002
Дзе радзіма думак нашых душ?
Думкі й душы —
Зорныя блуканкі.
Хмары —
Небастрэхіх хатаў ганкі,
Спатыкнуцца мусіць,
Хто нядуж
Асьмялець пагрукацца ўначы
У зачыненыя дзьверы Кону.
Рупнасьць рада нагадацца плёну.
Добра сну ў анёла на плячы.
Думкаю празорыцца душа.
Думка заручаецца душою.
Яснасьць,
Ахінуўшыся імжою,
П’е нагбом
У ісьціны з каўша.
6 верасьня 2002
У адвячорка пад верасьнёўскім крылом На суку суцішыліся тры вароны, Тры абшчыпаныя цемраю гроны Вінаграду праклённага каркату.
Па апалым лісьці насьцярожаная цішыня Ступае, высока падняўшы красьсе Пальцамі,
Што аб летні сквар апякліся.
Суравей дагэтуль баіцца
Разьвязаць хатуль з навальніцай.
10 верасьня 2002
ЛІСТ ШЭСЦЬДЗЕСЯТ ДЗЕВЯТЫ
Бог высявае з аднае сяўні
I зерне й чалавека,
Каб радзілі
I ярына, і сум па вышыні, Каб у анёлаў Прамаўлялі крыльлі.
Душа людзіну жывіць,
Зерне — клёк.
Рунее й каласуе ўсё на сьвеце.
Каго сьвятло,
Каго пілнуе змрок, Таемнячыся ў завязі і ў цьвеце.
Хоць прыбышу зь нябёсаў —
Валуну
Да часу мову адняло,
Ён чуе,
Мудрэе і гукае даўніну,
Каменячы бяду, Сваю й чужую.
11 верасьня 2002
На ганку вечара
На хутары маладосьці Пасьвіць вачыма зоркі I ня думаць пра зьнічку, Што дагарае нэрвова.
Хай той начэе, чыя наканаванка Разьвітваецца зь небаглядам тутэйшым.
Потым на хутары сівізны
Загадаць на зорку, Якая дрыжыць За лёс твой азяблы, I шчасьлівець з таго ўжо, Што ганак вечара нагадаў, Як бярвеньне пэўнасьці, Прывезенае бясхаціцаю Зь незасмучанай пушчы раніцы, Пахла жывіцаю...
16 верасьня 2002
Лета на цэлую восень Маладзейшае за зіму, Таму й халадоў яно не баіцца. Дрэва сьсечанае Ценю свайму Хоча прысьніцца.
Ад козыткі руні
I ўпарталобых плугоў,
He сьпяшаючыся, адпачывае аблога.
Кожны хоча ўзгадаць
Каля восеньскіх берагоў Сябе былога.
Жыцьцё — ўспамін незабытны
Жыцьця таго,
Дзе здарожаны лёс Абначаваў аднойчы. Ды нельга ніколі Узгадаць аднаго, Што сьнілі матчыны вочы.
29 верасьня 2002
Пакуль мой смутак
Яшчэ не ляны
I сподзеў гняздо не пакінуў, Ляціць да родных мясцінаў У сны
Вырай маіх успамінаў.
Там поўныя клопату халады
I ў крыўды
Самы пяшчотны дотык.
Адстаў і не дагнаў чарады
I абзімаваў
Маленства падлётак.
30 верасьня 2002
Крыж — спынены вятрак I ўсьмешка руху, Бо толькі ў руху Рух жыве і ўсім Дае жыцьцё, Адвеяўшы на дым Мітрэнгаў нашых марных пацяруху,
Крыж — скарчанелы птах I ўзмах сумневу, Які застыг, пачуўшы вышыню.
I рыжы жах
Сумеўся ўпершыню, Ня ведаючы, што параіць дрэву.
Крыж — гэта мы, Што ўсё ўхапіць хацелі I нецярпліва рукі разьвялі. Але здранцьвелі й ценямі ў быльлі Дрыжэцьмем
Над сваёй глухой пасьцельлю.
4 кастрычніка 2002
Гэты краў,
А гэны краўся спраўненька
У правадары, ў павадыры.
Астудзіў усіх
Пясок сыры.
У народа памяць, Як у страўніка.
5 кастрычніка 2002
Многа жніва, а рупліўцаў мала.
Пасеянае відушчай рукою, Зерне ў глухой аральлі ня спала.
Сьпяліў каласы
Сьвяты неспакой.
Праца трываліць усё зямное.
Жаць нам і жаць
Сьветлую багадаць.
Нам не вятрыста
У Госпада за сьпіною.
Звышняму доўг,
Колькі жыць, He аддаць.
7 кастрычніка 2002
Лёс вучыцца ў крамяных зор На долы не глядзець звысоку. Лес вучыцца ў рахманых гор Трымаць нябёсы й не згінацца. Ня цёмна сонцаваму воку У вочы сораму ўглядацца. Сябе ўракаць нялёгка ўроку.