Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Ў гэтым сьвеце цярплівым, Каб у сэрцы тваім Нарадзіўся Хрыстос.
24 лістапада 2000
А нехапіла і дваццаці стагодзьдзяў, Каб людзтва зразумела, для чаго Гасподзь аднойчы На зямлю прыходзіў, На крыж паслаўшы Першынца свайго.
Саміх сабе пашматаваць гатовы, Сабакамі зрабіўшыся, Ваўкі.
I люталюды ў крылы Рук Хрыстовых Яшчэ ўганяюць кутыя цьвікі.
I тым жыве душа, Што верыць цуду. Трымае кожнага ягоны кон: Фаму — зьнявер’ем, Здрадлівасьцю — Юду. Страх думае, Што шчыры толькі ён...
31 сьнежня 2000
Завея сьветла замятае Змрок і ўгарбелыя клады, Як і нябачаная тая, Што нашы замяце сьляды.
Ад жарсьці белае згарае Завея — Ластаўка зімы.
За летуценнымі гарамі Сьлязу залевы Сьняць грамы.
Прысталы сьвет, Як хлеб, чарсьцьвее. Сьнег засынае на ляту. Жвавее, рупіцца завея — 3 душы зьмятае чарнату.
1 студзеня 2001
Мароз — лютун, Гром — грукатун, Спачніце, адтайце, Да нас завітайце.
I вы, дзядочкі, хадзіце
I непамянёных з сабою вядзіце, — Мама запрашае есьці куцьцю.
I, затрымаўшыся на імгненьне Недзе ў блакіце, Радуецца душа жыцьцю.
На куцьцю, на Дзяды, Зьбіраюцца
Ваяводы крывіцкага роду, Каб наслаць лагоду На незапыненыя гады.
Каляда-калядзіца,
Крамяная маладзіца,
Маладзіцца,
Калядзіцца, Грэецца каля сьвят.
I лёд лядзіцца, I ладзіцца лад.
6 лютага 2001
Яны прылятаюць Да кожнага ў госьці, Вяртаючы сьмех, Даганяючы плач, Сініца з маленства, Жаўрук з маладосьці, Са сталасьці — грак, 3 небылосьці — крумкач...
13 студзеня 2001
Рупна цемру хрысьціць
Крэсіва сьвятлом, Шэпча цемры:
Ў лесе часу не зваўчэй...
Век жалезны
Б’е каменнаму чалом —
I шугаюць іскры Ў крэменя з вачэй.
Сустракаюцца, рукаюцца вякі, Гоняць цемру, А яна за імі йдзе.
He сьвятлеюць чалавекі —
Сваякі
Па адзеньню, па надзеі, Па бядзе.
Грэюць валуны маны
Сваім гарбом
Чалавекі —
Вязні вечныя начэй.
Мур жыцьця-быцьця
Прабіць цьвярдым ілбом
Пнуцца так —
Аж іскры сыплюцца з вачэй...
2 лютага 2001
Я жыў, як мне дазволіў Бог, I гэтак век свой дажываю.
У край бацькоў
3	хвароб, з дарог Вяртаўся, Як да весьніц раю.
Быў родным і няродным рай, Быў ноччу дзень, I вечар — раньнем.
Ды Творцу я маліў:
Карай
He разьвітаньнем, А вяртаньнем.
Хоць лёс адвернецца сьпіной, Яны ня ў страх мне, Страху крокі, Пакуль жывыя нада мной, Як думкі Госпада, Аблокі...
10 лютага 2001
Чарэпаў шчодра зерне
Бог з сяўні
I засяваў пустэльныя абсягі.
Рунелі мройна зоркі ў вышыні,
I доля клала неспакой на вагі.
I ўпала зерне на счарсьцьвелы дол,
I пачала сьмялець людзкая ніва.
I запыліў крыло сваё анёл
Аб тых,
Што зоркі пасьвілі раўніва.
Пыл зорны днее, цьмее пыл людзкі, Правеяны кудлатымі вятрамі.
Зямельным нам
Час не падасьць рукі,
А зоркі, Як у Бога за гарамі.
I зоркі й мы
3	адной сяўні, й адзін
Зярняты сейбіт высяваў шчымліва.
Каму застацца небу на ўспамін,
Каму ляцець,
Як пыл цяжкога мліва...
4 лютага 2001
Атожылак, пагонь, Паходня і Пагоня, Прысьмерклая журба Паганскіх каранёў, Ахвярніцкі агонь I цішыня прадоньня, Бажбы і варажбы Нязрушных камянёў, —
Усё перадае Айчыннае спрадвечча Табе, нашчадак сноў I сьведка забыцьця. Хай роспачы твае Жагнае ўсьмешка меча Iголас Перуноў Пацьвердзіць моц жыцьця...
24 лютага 2001
Вяла да Бога сябе дарога Праз завірухі, праз навальніцы. Была адна, й не было нікога, Хто б дапамог ёй не заблудзіцца.
Пытала долы — маўчалі долы, Пытала зоркі — маўчалі зоркі. Парой вясновай ручай вясёлы Паказваў,
Як абмінаць пагоркі.
Ці дзён замала, ці іх замнога
Да дня апошняга, Невядома.
3 сабой пясчынку ўзяла дарога, А зь ёй у думках
Бывала дома.
Ад сьпёкі ў засень брала ляшчынка, Раса дарогу паіла ўраньні.
I не заўважыла, Як пясчынка
Вырасла каменем на скрыжаваньні.
На гэты камень
Босай нагою
Аднойчы Збаўца стаў,
I да скону
Сьлед незямным смуткам
Душы гоіць,
3 палону змроку вяртае Кону...
10 сакавіка 2001
Дзе б ні жылі, Мы верныя мясьцінам, Дзе сам зь сябе Зьдзівіўся першы крык, Дзе крыўда першая, Як плынь з-пад крыг, Плыве ў далоні Нашым успамінам.
Чакаюць нас журлівыя мясьціны
Так, як чакалі некалі бацькі.
I сонца ў небасхілы з-пад рукі
Глядзіць,
Адкуль вяртацца мы павінны.
Паадляцелі добрыя вясьціны
У вырай незваротны, ў халады.
Ідзе на Радаўніцу, на Дзяды Трывога наша ў родныя мясьціны.
27 красавіка 2001
ЛІСТ ТРЫЦЦАЦЬ СЁМЫ
Ці зважае на брэх прарок,
Што прыйшоў ратаваць ад аблуды, Бо пілнуюць ягоны крок
I сабакі, і люталюды.
Ці зважае на сьмех прарок,
Што прыйшоў разбудзіць сумненьне,
Бо ў зьняверцаў нямее зрок, Кленчыць іншабагам
Перамлелі калені.
Ці зважае на гнеў прарок,
Што прыйшоў разьняволіць волю,
Бо дагоднікаў страх урок, Іх прывеціўшы хлевам-зольлю.
За прарокам
Наколькі сілы
Сьлед у сьлед ідуць небасьхілы!
16 травеня 2001
Аносталам балюча на зямлі.
Балюча й за бязмозглых, і за мудрых. Як зьняць з плячэй зь бядою хатулі? Хто лёс праспаў свой, Як спытаць, чаму дрых?
Апосталам калюча на зямлі.
Калючы дрот, калючыя ратугі. Пякучыя ня стыгнуць мазалі. Стаміўся сподзеў гнуць вясёлак дугі.
Шчырэлі чалавекі, як маглі, Нявечачы й нябёсы, й воды, й долы. Апосталам самотна на зямлі, I зябне іхны сум, Як вецер, голы.
Гарыцца цёпла лёгкаму гальлю.
Мядзьведзь зьняверу Марна ў ноч рыкае.
Апосталы прыходзяць на зямлю, Каб нагадаць пасьпець, Што ўсіх чакае...
10 чэрвеня 2001
Жыць прошласьцю не дазваляе Бог, А прышласьць анікому невядома. Хоць дзень твой сёньняшні, Як цёмны лёх, Жыві і пачувайся ў ім, як дома.
I прышласьць дбае толькі пра сябе, I прошласьць пра сябе напамінае.
I зморшчынкамі на тваім ілбе Праклала сьцежкі доля незямная.
Яна падказвае тваёй зямной Азяблай долі, Як пялегваць мрою.
Душа жыве забытаю маной, Дрыжыць над кожнай звычкаю старою.
27 ліпеня 2001
Мы нясем свой крыж наканаваны.
Хто плячо падменіць, He чакаем.
Як ні душаць нас, мы не зьнікаем.
Шлях да волі
He ў прысадах шаны.
Трэба —
Самі зробімся крыжамі, Каб спачыў адчай на крыжавіне. Слава, лёгкая на прыпаміне, Расчытае нам наноў скрыжалі.
Там, дзе гай крыжоў пакарчаваны, Ценям цесна на балючых лядах.
У нябёсах душаў і ў паглядах
Беларусь —
Наш крыж наканаваны...
30 чэрвеня 2001
Мы самі неба нашага настрою I распагоджваем і навальнічым. 3 аблокамі мяняемся абліччам, Дазволіўшы самоце быць старою. Дол долі нашай выгарбіць гарою Стараемся і лёс у сьведкі клічам.
У сотах неба зорных пчол ня лічам, Што мёдам одуму малодзяць мрою.
Так і жывем з дуШой негаманкою, Як у вязьніцах, у сябе саміх, Даверыўшы спакой свой неспакою. He запыняе бег рака зьнікненьня, Даніну забіраючы штоміг.
Над ёю просіць піць вяртаньня каня.
30 верасьня 2001
Радасьць трымаем,
Як сьнег, у прыгорчах, I не заўважым, калі растане.
Доля нас дзеліць
На лепшых і горшых.
Плечы сустрэчы горбіць растаньне.
Гора трымаем, Як жар, у далонях. Жалю ня мае жар ні да кога. Дрэмле ў бяссоньнях, Як у прадоньнях
Жарсьць маладая й старая трывога.
Наша душа, як суседка чужая.
Зь ёю мы зрэдку дзелімся снамі.
Сподзеў спрасоньня нас заўважае.
Подзіў бяссонна сочыць за намі.
Марна свой лоб успамінамі моршчым.
Позна сябе ад жыцця баронім.
Як ім сагрэцца,
Азяблым прыгоршчам?
Як ім астыць, Перагрэтым далоням?
13 кастрычніка 2001
Радзіма сноў,
Яна на той зямлі,
Дзе сьнегам стала першая залева, Дзе радаводнае шумецьме дрэва, Пакуль раса сьвітае на гальлі.
Радзіма сноў,
На ёй наш сон зямны, Жыцьцём назваўшыся, Пачаў нам сьніцца.
I ў вечны дом Цьмянее акяніца, I б’юцца шыбіны, і стыне звон.
Радзіма сноў
Глядзіць з-пад аблачын
I думы нашы з выраю чакае.
Дрыжыць бяссонна зорка гаваркая, Каб не блукаў
Наш стомлены ўспамін.
8 сьнежня 2001
На двары і на душы зіма. Заінелыя калядоўшчыкі, Калядуем, Пакуль ён доўжыцца, Век наш, Дзе спакою няма.
Поўняцца калядна мяхі
Жалем,
Скрухамі, Завірухамі.
Пнямі босымі сьцюжу слухае Панявечаны бор глухі.
Сьцішна
Нашым калядам бяз нас
I ў Бычках,
I на Верасовачцы,
Што кугікала соўка совачцы, Помніць
Часу ня мае час.
Ходзяць,
Каб абмінуць клады, Статкі ўзгадак
Нябеснай пашаю./.
Каб сагрэліся душы нашыя Нас вяртаюць дамоў халады.
24 сьнежня 2001
Чым ён новы, Наступны год? Радасьць новая, Новы смутак, Ці бываюць яны? Каму так
Бачыць доліла іхны прыход?
Новы год —
Значыць зноў наноў Перамелюць старое гора, Прыгадаўшы назаўтра ўчора, Камяні няўмольных млыноў.
Па сабе
Ці па ўсіх уздых Вечнасьці.
Новы ён ці чарговы, Ведаюць цярплівыя словы. Запытайма іх, Маладых.
27 сьнежня 2001
Відаць, з успамінаў зыіішчаных пушчаў Вяртацца сьнягі На кругі свае пачалі.
Дзень малады
Hoc хітрушчы сплюшчыў,
Прыпаўшы да нізкай шыбіны небасьхілу.
Прыціскаю свой нос,
Калісьці кірпаты, Да незабытае шыбіны У заінелым гальлі
I грэюся холадам мамінай хаты, Жмурачыся ад зіхоткай дрыготкі Завірушнага пылу, Які дагэтуль дрыжыць...
1 студзеня 2002
Як толькі што народжанай душою,
Як першы раз,
Жыць трэба кожны міг, Каб ранішняга спадзяваньня мніх Ня нашчыўся скарынкаю чужою.
Як першы дзень,
Апошні дзень тутэйшы
Жыць трэба
I, як першы раз, вітаць,
Каб мройнай радасьці было відаць, Што страх за непрабудны сум сьмялейшы.
He зазірай лісьціва ў вочы сьмерці.
Хмялі абачлівасьць і сум сьмялі,
Пакуль твой цень
На стомленай зямлі
He захацелася дасьвецьцю сьцерці.
5 студзеня 2002
Колькі засталося тых гадоў, У якіх душа яшчэ, як дома? Дубу-векадуму невядома, Колькі дазімуе жалудоў.
Прарастуць аднойчы жалуды. Гадаваць гады самоце люба. Голаду разяўленая дзюба Схоча заглынуць адчай руды.
Колькі тых здарожыцца гадоў, Колькі жалудоў згібее доле, Ведае вядзьмарыстая доля, Ля патайных зябнучы кладоў...
17 студзеня 2002
ЛІСТ СОРАК ДЗЕВЯТЫ
А ў нас чужыну журбінай звалі.
Журба на чужыне на ўсё зважае. Свае раўнейшыя ўзроўі, ўзвальлі, I родную крыўду ня чуе чужая.
Бо на чужыне вырай самоты Кліча пад цёплыя аблачыны, Дзе калыханкай гучаць грымоты. I град айчынны, як пух качыны.
I помніцпа вогніпіча сплыламу дыму, I вечару ў плечы дыхае раньне.
Бог чалавеку дае радзіму, Як ласку нябесную Т пакараньне...
17 лютага 2002
Анёлам тлумна й пыльна на зямлі, Самотна й зябкавата ў зааблоччы. Глядзяць анёлам пільна зоркі ў вочы, Пытаюцца:
Каго,
Каму, Калі?
Каго акрылі ад бяды крылом,
Каму ўсьміхнуцца падказалі далі,