Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
На самай высокай пляцоўцы за горадам пачалі капаць шырокі, на цэля квартал, катлаван. Працавалі тысячы людзей, якія тое рабілі ахвотна, з радасьцю, бо атрымлівалі падвойны паёк. Іншыя ім зайздросьцілі, але ж ня ўсіх туды бралі. Толькі са-
мых увішных, самых правераных — з характарыстыкамі, даведкамі, беззаганнымі анкетамі. Паўночныя былі ўраўняныя з паўднёвымі, і даўняя варажнеча між імі паволі зьнікала. Афармленьнем працоўных дакументаў займаліся ўлады, чэргі да кантораў якіх дасягалі мілі — такі быў высокі працоўны ўздым. У шырокім глыбачэзным катлаване ўжо закладалі падмурак, дзе завіхаліся паўтары тысячы муляраў. Каб усе працавалі старанна, збоку стаялі наглядчыкі. Час адпачынку і харчаваньня вызначаўся паводле сыгналу сырэны і доўжыўся лічаныя хвіліны. Апроч таго, была разьвітая практыка працоўнага суперніцтва: хто раней пакладзе чарговы шэраг цаглін ці камянёў, прозьвішча таго запісвалі на вялікую прыгожую дошку, умураваную ў Вежу. На сьпіну спэцоўкі таго бронзавай хварбай ставіўся адмысловы знак, якім надта ж ганарыліся, і нават не здымалі спэцоўкі і пасьля працы. Гэтых, калі яны былі маладыя, асабліва падабалі дзяўчаты — іншыя якасьці і нават заганы ня мелі значэньня.
Навошта была тая Вежа, які зь яе сэнс і якая мэта — ня ведаў ніхто. I ніхто не пытаўся пра тое, ніхто не тлумачыў нічога. Існавала нявыказанае меркаваньне, што пра ўсё ведае толькі Ўпраўца, — будоўля дужа сакрэтная. Для захаваньня сакрэтнасьці была створана адмысловая служба, якая, аднак, таксама мала што ведала. Менавіта тое лічылася вышэйшай клясай сакрэтнасьці, бо чаго няма, тое немагчыма і выведаць. А Вежа тым часам расла, і ўсе клапаціліся пра тэмпы яе будовы. Тэмпы вырашаюць усё — быў лёзунг эпохі, які стымуляваў на ўдарную працу. На той лёзунг працавалі ўсе: работнікі, сяляне, навукоўцы, творцы. Палітыка, эканоміка і нават псыхалёгія народу былі скіраваныя для адной мэты — будаўніцтва Вежы. Колькасьць літаратур-
ных твораў узрастала штогод на пяцьдзясят адсоткаў, і гэта былі творы адно пра Вежу. Зь недагляду рэдактараў у адным творы прасьлізнула маргінальная тэма скептыцызму наконт генэральнай будоўлі, і тая загана была неадкладна заўважаная згуртаваньнем пільных крытыкаў. Аўтара неадкладна рэпрэсавалі, таксама, як выдаўца і рэдактараў. Дакладна не вядома, але ці ня той твор запачаткаваў у краіне новую і вельмі небясьпечную зьяву — сумненьне; праз кароткі час усюды пайшлі сходы і мітынгі з выкрыцьцём скептыкаў і недаверкаў. Удзельнікі мітынгаў адзінадушна галасавалі за сьмяротную кару для тых, хто сее недавер да вялікай будоўлі. Упраўца з тае нагоды выказаў глыбокае шкадаваньне да грэшнікаў, але мусіў падпарадкавацца волі народу, які ён ва ўсім і заўжды паважаў. Выкрытыя павініліся, пасьля чаго былі расстраляныя. Народ яшчэ болей палюбіў мудрага і добрага Ўпраўцу ды ім усталяваны парадак.
I праўда, бязладзьдзе зьменшылася, болей ніхто і ні ў чым не сумняваўся. I паўднёвыя і паўночныя працавалі аднолькава ўвішна, таксама, як і каталікі з пратэстантамі ці іўдзеі з артадоксамі. Шмат якія жанчыны малілі Бога, каб ён доўжыў век Галоўнага Ўпраўцы, бярог яго ад суроку, хваробы і сьмерці. Бо калі б, няўрокам кажучы, той памёр, хто б тады скончыў будаўніцтва Вежы?
Канешне, у вялікай будоўлі было шмат цяжкасьцяў і турботаў, але народ верыў і трываў — такі быў парадак. Газэты рэгулярна друкавалі зводкі падвышэньня Вежы — за дзень, тыдзень, месяц і год. Вялікая Вежа рабілася штораз большай. Яе клуглыя каменныя бакі бяз вокнаў і байніц выглядалі цыкляпічна і ў добрае надвор’е былі відаць з усяго абсягу краіны. На іх вывешвалі партрэты перадавікоў
будаўніцтва, а вышэй за ўсіх — самы вялікі партрэт галоўнага Ўпраўцы ў генэральскім мундзіры з узнагародамі на грудзях, плячах і жываце.
Надышрў час, калі вяршыня Вежы схавалася ў аблоках, а будоўля ўсё доўжылася. Газэты і адмысловыя агітатары тлумачылі, што Вежа пераўзыходзіць вышынёю самыя высокія збудаваньні сьвету. На плякатах малявалі вялікую Вежу і куды меншыя іншыя збудаваньні — Эйфэлеву вежу, амэрыканскую статую Свабоды, нью-ёрскія хмарачосы. I тое поўніла людзей гонарам — за краіну, любага Ўпраўцу. Казалі, што Вежа — гэта прарыў у космас за межы зямной стратасфэры, пранікненьне ў таямніцы сусьвету, каб паглядзець, што там. Ці ёсць Бог?
Штогод людзі ўсё з большым нецярпеньнем чакалі пары канчатковага выніку, бо іхняе трываньне ня сталася бязьмежным. Галоўнай праблемай рабіўся звычайны чалавечы страўнік, якому, відаць, не было справы да Вежы, бо патрабавалася ежа. Вытворчасць жа прадуктаў між тым скарачалася. Будоўля спажывала ўсё болей зямлі, палі скрозь былі раскапаныя на кар’еры, дзе здабывалі пясок, камяні, гліну — усё для будоўлі. I ўвесь транспарт працаваў на Вежу, бэнзыну заўжды не хапала. Упраўца ўжо расстраляў групу сабатажнікаў, што парушыла моўны ўказ і ўжыла супраціўныя злучнікі. Людзі тады зразумелі, як мудра ў свой час Упраўца правёў моўную рэформу, і тыя злучнікі былі забароненыя. Інакш бы не пазьбегнуць бяды.
Ды бяда ўсё ж сталася — ад землятрусу ці яшчэ ад якой халеры Вежа аднойчы абрынулася.
Гэта было вялікае няшчасьце. Зазванілі ратушныя ды касьцёльныя званы, у паніцы бегалі людзі, галасілі жанчыны. Але ж здаўна вядома: бяда ня ходзіць адна, за той здарылася другая: раптоўна па-
мёр Вялікі, Геніяльны, Галоўны Ўпраўца. Народ ахапіў жах, затым утрапеньне і адчай. На няхуткія, грандыёзналадкаваныя паховіны зышліся тысячы людзей, і ўсе лезьлі зірнуць апошні раз на нябожчыка. У трохдзённай штурханіне адна палова людзей затаптала другую. Але ўсё тое было малаважна — важнейшаю сталася праблема Вежы. Як яе аднавіць? На ўсенародным сходзе, скліканым пасьля катастрофы, выступіў адзін хударлявы, сухотнага выгляду клерк, які сказаў: а навошта яе аднаўляць? Навошта тая Вежа гаогул? Той выступ сухотнага стаўся нечуванай дуратой і нахабствам — як гэта навошта? Як жа бязь Вежы? Клерка хацелі забіць, ды хтосьці за яго заступіўся. Тады супраць заступніка выступіў кіраўнік Вольнага саюзу прыхільнікаў Вежы, а супраць таго кіраўніка — кіраўнік яшчэ болей вольнай Карпарацыі разбуральнікаў Вежы. Пачалася зацятая барацьба. У некаторых газэтах былі выдрукаваныя артыкулы супраць тых да іншых, і тады стала зразумела, што грамадзтва зноў раскалолася, усчалася барацьба ўсіх з усімі. Нядаўняга парадку як не было. Пакуль па краіне ішлт мітынгі, палі яе зарасталі пустазельлем, Вежа стаяла закінутай, аброслай крапівой ды дзядоўнікам.
Неяк тады на чарговым гарадзкім мітынгу зьявіўся асабліва палымяны прамоўца, які даводзіў, што парадку ў краіне не будзе, пакуль людзі не паруйнуюць Вежу. Ён пракляў тую вар’яцкую Вежу, празь якую ўсе няшчасьці людзей, і заклікаў усіх зараз жа ісьці бурыць. Увогуле зь ім пагаджаліся, толькі да Вежы ніхто не сьпяшаўся бегчы, ранейшы запал кудысь зьнік. Людзі ці то падурнелі, ці наадварот — паразумнелі. А можа, засталіся ранейшыя, але рабіць не хацелі нічога.
ГІразь дзён колькі ініцыятары разбурэньня ўсё
ж намагліся мабілізаваць нейкую колькасьць дабраахвотнікаў і прывесьці да Вежы. Але тады выявілася, што бурыць не нашмат лягчэй, чым будаваць. Бэтон быў такі моцны, што яго ня бралі адбойныя малаткі, кампрэсары штораз псаваліся. Камянёў нельга было выдраць з муру. Спрабавалі ўзарваць, ды не знайшлося такой выбыхоўкі, каб парушыла мур. Ад аднае спробы дарэшты пазносіла дахі з навакольных хатаў ды павыбівала вокны.
На чарговым мітынгу ў горадзе прамоўца з чорнымі вусікамі сказаў, што бурыць Вежу няправільна, што тое ёсьць вандалізм. Трэба прадоўжыць справу вялікага Ўпраўцы — дабудаваць Вежу і зажыць, як людзі. Канешне, зажыць, як людзі, хацелася ўсім, але дабудоўваць... У людзей ужо зьнікла ахвота штонебудзь будаваць наогул — так набудаваліся за гады. Зноў жа — а раптам рухне? He, ня рухне, сьцьвярджалі філёзафы з Вольнага саюзу прыхільнікаў Вежы, калі толькі ў падмурак закласьці правільную ідэю. Але народ не хацеў ніякай ідэі — ад кожнай ідэі надта бурчала ў жываце. Ды што ўсё ж рабіць? — думалі людзі і не маглі нічога надумаць. Тады праз год ці болей зьявілася новая думка: калі Вежу немагчыма ні разбурыць, ні аднавіць, дык трэба прадаць. Знайсьці за мяжой пакупніка і прадаць к чортавай матары, каб пазбыцца клопату. Але тут падняліся патрыёты і сказалі, што прадаваць Вежу, збудаваную народнымі рукамі на роднай зямлі, яны не дазволяць нікому. Няхай яна лепш праваліцца скрозь зямлю.
Так людзі нічога і ня вырашылі. Зломак-вежа стаіць дагэтуль як сьведка даўніх, камусь мілых часоў, калі быў уздым і парадак.
НА ПОЎНЮ
Надвячоркам апошняга дня перад поўняй пад гарадзкой брамай зьбіраўся натоўп. Як толькі ў сьвятлявым небе над закапцелай кутняй вежай выкочвалася блішчастае кола месяца, грамагалосьнік абвяшчаў, каго будуць караць.
Тым разам кары падлягалі аж тры тутэйшыя жанчыны — усе за чужалюбства, якое ў тым горадзе здаўна лічылася цяжкім грэхам. Высокая, ня надта маладая швачка Кушэль каралася за тое, што была злоўленая з чужым мужыком у вінаградніку. Мужык неяк апраўдаўся перад высокім сынклітам судзьдзяў, а Кушэль апраўдацца ня выпала — выпала адказваць. Нізкая, шырокая ў плячох і ў крыжы Пава пакахала чалавека хоць і не жанатага — халастога, але паходжаньнем з чужога, варожага гораду. Трэцяй грахаводніцай была прызнаная маладзенькая Ульрыка, якая паходзіла з дужа нізкага роду: яе дзед і бацька штотыдзень вывозілі з гораду нечыстоты. He зважаючы на тое паходжаньне, Ульрыка навяла любоўныя чары на рыцара даволі слыннага роду маладога Любэка. Як тое магло стацца — было незразумела нават судзьдзям, але той Любэк прызнаўся, што сапраўды кахае Ульрыку. Стамлёны вынясеньнем папярэдніх прысудаў судовы сынкліт вырашыў, што трэба пакараць і Ульрыку, і прызначыў ёй дваццаць удараў рэмнем з валовай скуры па голым дзявочым задку.	,
Злодзеяў, махляроў, забойцаў і грахаводнікаў каралі ў горадзе рэгулярна пры кожнай поўні. Для тае працэдуры пад брамай была ўсталяваная каменная лава, на якую, добраахвотна пакланіўшыся народу, па чарзе клаліся асуджаныя. Народ, стоўпіўшыся крыху зводдаль, пільна назіраў за цікавым працэ-
сам, цікаваў усе ўдары ката, ацэньваў паводзіны пакараных, сачыў, каб усё йшло паводле строгай старой завядзёнкі. Тым разам натоўп быў асабліва вялікі — жаночае пакараньне ладзілася ў горадзе нячаста, можа па адным разе ў сухі сэзон і сэзон дажджоў.