Калі рукаюцца душы
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
Праўда, здараліся выпадкі, якія часм прымушалі людзей хвалявацца. Гэта калі на марскім даляглядзе паказваўся вялізны белы карабель, і зь яго на выспу ў затоцы высаджваліся людзі. Тыя людзі былі незвычайныя. Усё ў іх было прыгожае ды разумнае — і твары, і вопратка, і начыньне. А галоўнае — яны ўмелі мовіць. Словы зь іхніх вуснаў сыпаліся, бы соевыя бабы зь мяшка, і азначалі таемную сілу, бо сьледам ішлі пэўныя дзеі і ўчынкі. Гэта было племя ГАВАРКІХ, вырашылі нямыя, бо ў іх нават прылады вымаўлялі словы — такія маленькія чорныя скрыначкі. Нямыя баяліся гэтых людзей, дый паважалі таксама. Чужынцы ж, у сваю чаргу, не злаваліся на маўклівых нямых — наадварот, усяляк давалі зразумець, што іхная немата ім падабаецца. Настолькі падабаецца, што аднойчы яны высадзіліся на бераг і пачалі будаваць палац. Нямыя не пярэчылі — спакойнае, панылае жыцьцё на высьпе, лічы, ім абрыдла.
Палац быў збудаваны з каменю, шкла і мэталу, якія прывезьлі на белым караблі. А разам прывезьлі і ўладу. Улада, сказалі гаваркія, патрэбная для нямых, бо такім чынам яны будуць далучаныя да найлепшых дабротаў цывілізацыі. Некаторыя зь ліку самых разумных ці дужых пайшлі працаваць у палац, а таксама ў паліцыю і самакіраўніцтва. Усё тое было патрэбна выключна дзеля інтарэсаў нямых.
Праўда, нямыя павінны былі за тое плаціць. Была прывезеная дамова пад назвай «Канстытуцыя», якая вызначала памер тае даніны і парадак яе спагнаньня. А таксама прадугледжвала іншыя абавязкі для нямых і прывілеі для ўлады. Нямыя павінны былі падпарадкоўвацца ўладзе, за што ім пакідалася родная для іх немата. Увогуле яны былі задаволеныя, бо цалкам захоўваліся традыцыі продкаў. Праўда, тыя, што былі пры ўладзе або ў паліцыі, хутка вывучыліся размаўляць з гаваркімі — вядома ж, на іхняй, гаваркой мове. Іншыя былі вольныя ад тае вучобы. 3 часам, аднак, колькасць прыўладных павялічвалася, яны ўжо займелі і ўласны назоў — ГАРЫЗАНТАЛЬНІКІ, Адпаведна павялічваліся памеры падаткаў, бо трэба ж было плаціць ім заробак. Нямыя пачалі вохкаць і вахкаць, але маўчалі і неяк сплочвалі тыя падаткі. На бяду, у хуткім часе стаўся недарод; як нямыя сплацілі падаткі, самім мала чаго засталося. Пад восень у паселішчах нямых пачаўся голад. Вялікія групы іх прыходзілі да брамы палацу і позіркамі ды гукамі прасілі есьці. Але есьці ім не давалі. Іхнія ж суродзічы, што сталі прыслужнікамі, адганялі іх ад брамы, некаторых нават пабілі палкамі. Гэта былі першыя пабітыя на высьпе людзі, і тое выклікала гнеў. У паселішчах на плошчах перад каменнымі ідаламі стаў зьбірацца народ; узьнімаючы ўгару рукі, людзі прасілі заступіцца. Падоб-
на, аднак, ідалы перасталі разумець нямых.
А голад між тым рабіўся невыносны. Соя і кукуруза зусім пагінулі на палёх ад сьпёкі, дажджу не было зь вясны. Пад восень наляцеў ураган, які бушаваў тры дні запар і заліў выспу так, штоне засталося ні каліва. Пагінула шмат жывёлы і людзей. A жывыя зноў пайшлі да палаца.
У той час да гаваркіх прыехаў з-за акіяну іх галоўны правіцель — Вялікі Дэмагог. Гэта быў дужы, высокі мужчына з погрозьлівым позіркам і вялікім ротам, які не зачыняўся ніколі. У першай жа сваёй прамове, сказанай у палацы, ён абвясьціў, што ад сёньня краіна называецца Народная Дэмагогія, пагражаў усім непаслушэнцам карай, шчыроўцам абяцаў узнагароды, галоўнай зь якіх быў прывілей жыць. Прыкарытнікі зьзялі ад шчасьця, вядома ж, у спадзеўцы зарабіць найбольшы з прывілеяў.
Жыць на высьпе рабілася ўсё горш. Пасьля неўраджаю, голаду і ўрагану настаў мор. Нейкая злая пошасьць касіла нямых у іхных пальмавых паселішчах, нават не было каму хаваць мерцьвякоў. Жывыя пачалі рабаваць мёртвых. Насьпяваў вялікі маўклівы бунт — супраць палаца, паліцыі, гарызантальнікаў і нават супраць ідалаў, якія адвярнуліся ад нямых. Улады з дапамогі вялізнае зграі прыкарытнікаў, што ўжо збольшага навучыліся мове гаваркіх, стараліся не дапусьціць гвалту. Дзесяткі іхных агітатараў пешшу і на мулах хадзілі й езьдзілі па паселішчах, угаворваючы нямых спадзявацца, трываць і маўчаць. Апошняе было самае важнае. Яшчэ нямым загадалі кожны дзень тры разы кланяцца ў бок палаца, паліцыянты сачылі, каб тое рабілася па-шчырасьці, але па-шчырасьці кепска атрымлівалася. Некаторыя з самых кемлівых пачалі ўжо заўважаць сілу, якая тоіцца ў слове прыгнятальнікаў, і бясьс-
ільле ўласнае нематы. Адзін зь іх, сапраўдны глуханямы, у часе ранішніх паклонаў на плошчы перастаў кланяцца і нешта бязладна загаманіў-залемантаваў да паліцыянтаў. Паліцыянты, вядома, такога непаслушэнства не маглі дапусьціць і накінуліся на яго з палкамі. Білі доўга й люта, глуханямы вырывайся і крычаў, ды марна. Пасьля раптам сьціх, здалося, сканаў.
Ля мерцьвяка сабраліся нямыя, хацелі несьці яго ў халупу, ды паліцыянты стаялі абапал і не пушчалі людзей. Атмасфэра на плошчы стала напружанай, чуўся лямант і гвалт, плакалі жанкі. I тады раптам нябожчык ускочыў, мусіць, каб бегчы. Але паліцыянты яго ўхапілі й зноў пачалі біць. I менавіта ў такі момант, мабыць, канаючы, глуханямы выразна й гучна крыкнуў:
— Каб вы здохлі!..
Усе на плошчы зьнямелі, здранцьвелі, гул і лямант разам спыніўся. Жах узьвіўся і ўразіў паліцыянтаў. Сьпярша тыя два, што трымалі глуханямога, а пасьля й яшчэ два побач, бы драўляныя чурбаны, упалі патыліцай аб зямлю й не крануліся болей.
Тады людзі, гнаныя зьдзіўленьнем і жахам, кінуліся да глуханямога, ды ён сапраўды быў мёртвы. Яго аднесьлі ў халупу, і ён доўга ляжаў там непахаваны. Яго баяліся хаваць, бо адчулі ў ім вялікую, непазнаную сілу. Ад таго часу глуханямы стаўся першым апосталам нямога народу.
Трагедыя ў паселішчы слата такой ашаламляльнай, што нямыя на нейкі час забыліся пра ўсе няшчасьці — голад, хваробы і ўраганы. I нават пра белы палац. Усе думалі пра словы, якія глуханямы панёс з сабой у магілу. На нейкі час улады таксама прыціхлі. Вялікі Дэмагог, які кожны дзень чытаў свае пагрозьлівыя літаньні, тры дні маўчаў. Пасьля
зьявіўся ягоны ўказ, якім навек забаранялася быццам бы паскудная мова нямых, а ягоныя гарызантальнікі ў мэтах бясьпекі пераймяноўваліся на ВЭРТЫКАЛЬНІКАЎ.
Ды, відаць, было позна. Старыя зь ліку нямых пачалі ўспамінаць забытыя паданьні яшчэ болей старых, якія быццам бы сьведчылі, што й на высьпе некалі была мова. I нават прыпаміналі некаторыя словы, як напрыклад, СВАБОДА і ВОЛЯ. Некаторыя з выгнаных з палаца прыкарытнікаў, што навучыліся там чытаць і пісаць па-дэмагогаўску, займеўшы шмат вольнага часу, пачалі распрацоўваць мову нямых. Асабліва ахвочай да таго стала моладзь. Мінула паўгода, і ў паселішчах ноччу, у полі ці ў моры на рыбным лове сталі чуваць галасы. Нямыя пераставалі быць нямымі. Пад вялікім сакрэтам ад паліцыянтаў і вэртыкальнікаў бераглі ў памяці тры словы глуханямога. Тых словаў баяліся, бы зараджанай зброі, ведаючы, што зараджаная зброя некалі страляе. Тое разумелі нямыя, прыкарытнікі і ўсе гаваркія. I апошнія не драмалі. Побач з палацам была тэрмінова збудаваная турма, бы пчаліныя соты, разьдзеленая на цесная каморкі, куды саджалі нямых, каб тыя не размаўлялі. Была створаная разгалінаваная Служба Бяспекі (СБ), што вэрбавала стукачоў. Стукачам плацілі гарнец маісу за кожны данос — пры голадзе тое была немалая плата, і недахопу ў стукачах не адчувалася. Тым болей, што іхная праца мела зусім легальны характар, і ўсе яны былі аб’яднаныя ў прафэсійны Саюз Стукачоў (СС). Для далейшага дасканаленьня працы вэртыкальнікаў апошнія атрымалі новую геамэтрычную назву — ДЫЯГАНАЛЬШКАЎ і пажыцьцёвы службовы статус. Паліцыянтам на 30 сантымэтраў падаўжаліся баявыя бамбукавыя палкі і на 5 сантымэтраў падымал-
іся тульлі фуражак, каб самыя недамеркі выглядалі ня горш за гігантаў. На крэдыты міжнародных банкаў была закупленая зброя масавага паражэньня і кампутарная тэхніка. Для яе абслугоўваньня прыехалі кадры з былых сацкраін, адкуль з прычыны тамтэйшага крызысу пачалася няспынная выцечка навуковых мазгоў. Зухаватыя спэцыялістя заняліся дасьледаваньнем апошняй у сьвеце недасьледаванай праблемы — узаемазалежнасьці дэмагагічнай улады і дзікунскае мовы. На дзясятках эўрапейскіх, азіяцкіх, афрыканскіх ды палінэзійскіх мовах аналізаваліся тры магічныя словы, якія забілі чатырох паліцыянтаў. У той матэматычнай непрапарцыянальнасьці і палягала навуковая загадка веку.
Аднак мінуў час, а выніку тае працы не было ніякага. I тады Служба Бясьпекі Вялікага Дэмагога (СБВД) дазналася, што тыя вучоныя розных навук ёсьць спрэс спэцыялісты ў кантынэнтальных ракетах (СС-2О) ды комплексах «Таполя». Разумеючы шмат чаго ва ўладзе і ракетах, яны амаль нічога не разумелі ў мовах, тым болей, у мовах нямых. Раззлаваны Вялікі Дэмагог прагнаў іх усіх з выспы, пакінуўшы аднаго — самага шчырага маладога ракетчыка (які ў тым і прызнаўся), каб ён служыў у якасьці звычайнага шафёра — абы мець зарплату ў далярах. Праз год, аднак, высьветлілася, што той ракетчык-шафёр зусім не ракетчык і не шафёр, a кадравы палкоўнік савецкага КГБ. Вялікі Дэмагог уласнаручна адсек яму галаву.
Сярод нямых таксама знайшліся разумныя людзі, да іх спакваля далучыліся некаторыя са звольненых за розныя правінкі з палаца. Была складзена таемная да ўлады апазыцыя. Яна нарадзіла падпольны навукова-моўны гурток, які заняўся вывучэньнем магчымасьцяў знакамітага праклёну — вядома ж, у
мэтах зьнішчэньня дэмагагічнага рэжыму на высьпе. Было ўстановлена, што той, хто здольны з гібельным для ўладаў наступствам выкрыкнуць тыя словы, сам абавязкова гінуў. Ці, можа, тыя словы прыходзілі да яго ў прадчуваньні пагібелі? У тым палягала галоўная для гуртка праблема. Ахвяраваць сабою гатовы быў шмат хто, але ніхто не хацеў ахвяраваць марна. Справа была дужа складаная, і гурткоўцы вырашылі ўдасканаліцца структурна. Найперш яны перайменавалі гурток у Калегіюм. Былі абраныя Генэральны Лідэр (ГЛ), пяць Віцэлідэраў (ВЛ) і адзінаццаць галоўных спэцыялістаў (гс). Астатнія сталі проста спецыялістамі (пс). Праўда, усе працавалі на заморскай мове, уласная знаходзілася ў стане распрацоўкі. Справа ўскладнялася тым, што распрацоўшчыкі належалі да розных дыялектна-нямых групаў, і кожная зь іх настойвала на ўласным нямым дыялекце ў выглядзе пэўнага набору гукаў і жэстаў. Доўга спрачаліся. Была нават прапанова замест віртуальнай праблемы мовы заняцца рэальнай распрацоўкай новага гатунку copra. У выніку Калегіюм раскалоўся на соргаўцаў і моўшчыкаў. Моўшчыкі, дзякаваць Богу, на той час заставаліся ў бальшыні.