Калі рукаюцца душы
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
У шэрагах воінаў чулася стрыманая гамана. Бальшыня здзіўлялася дурноце маладога воіна, які не адолеў інстынкту. Хіба можна было ўхіляцца ад дроціку цэнтурыёну? He затым жа ён кідаў яго, каб ахвяра ўхілялася. Зноў жа трэба ўлічваць абставіны — паразу ў сутычцы, сьпёку. Цэнтурыён перагрэўся і нерваваўся. Усё ж ён не бог, рука магла і схібіць. Але ж не маў права схібіць воін, якому належала з гонарам прыняць сьмерць. Гэта ж за цэзара, за вялікую імпэрыю...
Галоўны судзьдзя гугнява зачытаў некалькі параграфаў з судоўніку. Змрочны цэнтурыён з пакрыўджаным выразам цаглянага твару штось думаў. Воін Рэм, стоячы перад ім, праклінаў сябе за нястрыманы інстынкт самазахавання — трэба ж было так зьняславіцца! А выпадаў такі гонар... Балыпыня гіне ў сечы, ад рук паганых персаў. А тут надарыўся выпадак загінуць з гонарам ад рукі рымскага стаўленьніка. Дык ён правароніў. Дурань...
Мабыць, ягоныя бацькі былі палахлівыя, ведама ж земляробы. Насьледаваны ад іх характар гэтак ганебна падвёў сына-воіна і ён упусціў свой гонар. Ах, каб можна было што паправіць.
Цэнтурыён ня даў што-небудзь паравіць — ён сьпяшаўся прадоўжыць марш. Ягоны ўласны гонар з болыпага быў рэабілітаваны. Судзьдзі аднагалосна прысудзілі воіна Рэма да пакутнай сьмерці. Кагорта сустрэла вырак нястройным ад стомы і сьпёкі воклі-
чам ^Слава цэзару!» і перастроіліся ў паходную калёну.
Рэма прывязалі да слупа на вяршыні бархану, перабілі баявым тапорыкам абедзве галёнкі і пакінулі канаць на сьпёцы.
Узбадзёраная кагорта пайшла далей — на бой з ненавіснымі пэрсамі.
СІНОПТЫК
Ад самай зімы ў краіне была засуха, а зь ёй — недарод. Насельнікі Рушу — вялікага, але богам забытага паселішча, пачалі галадаць. На спаленай зямлі не было ні травінкі, каровы і козы не маглі нічым пракарміцца і дохлі. Людзі маліліся сваім багам, ведуны і шаманы ўсялякімі хітрымі спосабамі выклікалі дождж, ды дажджу не было.
Неяк напачатку лета з далёкай краіны ў паселішча прыехаў малады чалавек Керуяк, які там вучыўся, і распавеў дзіўныя рэчы. Аказваецца, у той краіне ёсць людзі, якіх клічуць сіноптыкамі і якія кіруюць надвор’ем. Зь іх ласкі ў краіне рэгулярна ідуць дажджы, не бывае засухі, і сьпеюць неблагія ўраджаі. Сабраўшыся пад высокай пальмай, страэйшыны родаў вырашылі паспрабаваць наняць такога шамана-сіноптыка, які б выклікаў дождж. Хоць бы адзін на ўвесь сезон.
Пасланыя ў тую краіну два старэйшыны з маладым Керуякам і праўда праз пару тыдняў прывезьлі на муле немаладога ўжо, хударлявага чалавека і нетутэйшай апаратцы з коркавым шлемам на галаве. Яго пасялілі ў крайняй хіжыне, прыставілі двух слугаў, а таксама ахову з пікамі і нажамі. Сіноптык аказаўся чалавекам маўклівым, амаль ні з кім не размаўляў, да мабыць і ня ўмеў размаўляць па-тутэйшаму. На другі ж дзень пасля прыезду ён узяўся за справу: расставіў за хіжынай свае прылады на трох тонкіх ножках, пачаў мераць паветра на сонцы і ў ценю, уночы назіраў за фазамі месяца. Пастаўшы зводдаль, людзі чакалі. I тады праз тры тыдні маўклівы сіноптык абвясьціў, што хутка дажджу не будзе, засуха задоўжыцца на няпэўны час. СІтарэйшыны сьпярша насупіліся, пасьля, памеркаваўшы, за-
гаварылі ў тым сэнсе, што дарма яны езьдзілі па гэтага чалавека, які, відаць па ўсім, ня шмат ведае і няшмаь умее. Калі ня можа паклікаць дождж, дык нашто ён тады? Харчу і так мала, пракарміць лішняга чалавека ў паселішчы трудна.
Назаўтра таго сіноптыка прагналі.
А засуха тым часам доўжылася і насельнікам Рушу не заставалася іншага, як шукаць новага сіноптыка. Болей здольнага і адукаванага. У далёкую краіну зноў паслалі дэлегацыю, якая праз месяц прывезла новага выкліканца дажджу. To быў не ранейшы маўчун, гэты наадварот, амаль не зачыняў рота і ўсё гаварыў і гаварыў, штось апавядаў на сваёй мове. Людзі не разумелі яго, але меркавалі, што на гэты раз сіноптык ім трапіўся разумны, дасьведчаны і адукаваны. Ужо гэты не павінны ашукаць. Яго пасялілі ў самай вялікай хіжыне, крытай новай страхой з адмысловага папірусу, кармілі найлепшым чынам — казіным малаком і ляпёшкамі з белай мукі. Сіноптык меў выдатны апетыт і еў за семярых, усё таўсцеючы, хоць і без таго быў не худы. Гэты ня меў ніякага прыладзьдзя, але, панюхаўшы ўранку паветра, сказаў, што дождж будзе. He сказаў толькі, калі. Але і тое добра, бо зусім без дажджу стала ўжо неяк, і людзі падумалі, што можа сёння пад вечар ці ноччу? Ці заўтра? 3 тым усе і заснулі ў сваіх папірусных хіжынах. Усё ж добра, калі ёсць надзея, тады і сьпіцца лепей.
Да сталася так, што ні сёньня, ні заўтра, ні нават праз тыдзень дажджу не было. Па-ранейшаму ад бяскорміцы дохла жывёла, зьнікала вада ў калодзежах, перасохлі ўсе ручаі і рэчкі. Людзі адно — дужа хацелі піць. Сіноптык жа ўсё нешта тлумачыў на незразумелай мове, паказваў то на захад, то на ўсход, махаў рукамі на месяц, які то поўніўся, то марнеў.
А дажджу ўсё не было.
Тады даведзеныя да адчаю насельнікі Рушу ўзбунтаваліся і аднойчы ўранку павесілі растаўсцелага сіноптыка на ссохлай пальме. Было аднагалосна вырашана, што ён ашуканец, падкуплены ворагамі паселішча, бо не захацеў паклікаць дажджу.
Нейкі час людзі жылі ва ўтрапеньні і адчаі, бо засуха доўжылася і доўжыліся людзкія пакуты. Ужо міналася лета, ураджаю амаль не было, і было невядома, чым карміць дзяцей і старых. Калі стала і яшчэ горш, зноў паслалі ганцоў у чужую краіну, і тыя прывезлі новага сіноптыка. To быў не стары яшчэ чалавек з чорнымі вусамі і лысай галавой. Ён нічога нікому не казаў, адно сядзеў у засені пад пальмамі і гартаў прывезеную з сабой тоўстую кнігу. Малады Керуяк увечары сказаў старэйшынам, што прычыны няўдачы з ранейшымі сіноптыкамі была ў тым, што ім мала плацілі. Новаму належыць добра заплаціць — ня менш, чым статкам коз ды золатам і срэбрам з жаночых убораў. Ведама ж, старэйшынам шкада было аддаваць столькі багацьця, тым болей,што яны ўжо пачалі страчваць веру ў моц і дасьведчанасьць прыезджых шаманоў-сіноптыкаў. Але іншага не выпадала, і людзі пачалі зьбіраць плату.
Збор ішоў доўга і пакутна, насельнікі не хацелі нічога аддаваць дарма, хавалі жывёлу і свой хатні скарб. Але ўзброеная каманда праз сілу і гвалт дамаглася таго. Кіраваў камандай малады Керуяк, які паводле дамоўленасьці, таксама меў права на сваю долю з платы. Усё ж ідэя з сіноптыкамі належала яму. Вусаты сіноптык увесь той час сядзеў пад пальмай, піў гарбату, час ад часу гартаючы сваю кнігу са слупкамі лічбаў на яе старонках. Ён цярпліва чакаў платы, пасьля якой абяцаў дождж.
Мінула нямала часу, плата збольшага была саб-
раная. I тады неяк уначы з поўначы насунуліся хмары і загрымеў гром. Даўгачаканая залева абрынулася на паселішча, на пашы і спарахнелую зямлю, пад ранак напоўніліся перасохлыя было рэчкі і ручаі. Людзі высыпалі з хіжынаў, мыліся і купаліся пад сьцюдзёнымі струменямі дажджу. А як той трохі аціх, рушылі да хіжыны сіноптыка, якога сталі радасна гушкаць над галавамі, дзякаваць, усяляк шанаваць гэтага магутнага чалавека, па сіле роўнага хіба багам. Тут жа яго хацелі абраць правадыром пдемені, ды ён адмовіўся, сказаў, што хопіць яму і сіноптыка. Ён чалавек не амбітны.
Праз пару дзён, як сунялася залева, сіноптык выпраўляўся дадому. За ім памагатыя гналі статак коз, а наперадзе важна ішло шэсць нагруджаных дарамі мулаў. Пра тое, што сухі перыяд скончыўся і пачаўся сезон дажджоў, людзі неяк забыліся, а сіноптык ім не напомніў. Нашто напамінаць тое, пра што ў людзей кароткая памяць. Можа, з кароткай памяцьцю і лепей?..
ВЕЖА
Здаўна жыцьцё склалася так, што ў краіне не было ладу. Падзеленыя паводле канфэсійных, нацыянальных ды клясавых прыналежнасьцяў людзі тузаліся, варагавалі адзін з адным, клан з кланам, нацыя з нацыяй. Што толькі яны ні рабілі — і ваявалі, і мірыліся, саступалі ўласныя землі ды захопвалі чужыя — і ўсё без карысьці. Жыцьцё рабілася ўсё горшым, варажнеча расла — усіх да ўсіх. Шмат год у краіне не было парадку, зьнікала нават надзея, што ён калі-небудзь будзе. '
Тады неяк па вясьне ў ратушы зьявіўся Даўгавусы. Ніхто ня ведаў, як ён трапіў туды, скуль узяўся наогул. Дый ён не тлумачыў нічога — проста ўвайшоў у даўгаватую залю паседжаньняў і застрэліў галоўнага ўпраўцу. 1 ніхто таго не абараніў, не запратэставаў нават. Па-першае, згледзеўшы забойства, усе спалохаліся, а па-другое, ранейшы ўпраўца вельмі ўжо надакучыў усім — і кіраўнікам, і народу, бо дбаў толькі пра сябе і ўласны дабрабыт. Народ на другі дзень сабраўся на ратушным пляцы і бурай воплескаў вітаў новага, адважнага Ўпраўцу. Упраўца выступіў з бліндаванага грузавіка і сказаў толькі адно: ён навядзе парадак. I ніякіх аргумэнтаў. Мабыць, таго было дастаткова, каб яму паверылі; ягоная рашучая пастава падзейнічала на ўсіх магічна. Хаця, што такое парадак, тады наўрад ці хто ўяўляў.
I праўда, для пачатку Ўпраўца арыштаваў і расстраляў ноччу вялікую групу гандляроў фісташкамі. Чаму менавіта фісташкамі — таго ня мог зразумець ніхто, але людзі казалі, што, мабыць, на тое ёсьць прычыны. Бо, напрыклад, гандляроў семкамі не арыштавалі і не расстрэльвалі. Затым былі пасаджа-
ныя ў турмы ўсе тамтэйшыя цырульнікі. Пра гэтых казалі, быццам яны не дызэнфікавалі свае брытвы і тым распаўсюджвалі СНІД. Тое было падобна на праўду. Эпідэмія СНІДу пагражала ператварыцца ў пандэмію, і людзі дужа баяліся. Праўда, паўночныя баяліся больш, бо мелі звычай галіцца, у той час, як паўднёвыя хадзілі з бародамі. Пасьля арышту цырульнікаў галіцца перасталі ўсе. Наступным актам Упраўцы была моўная рэформа, паводле якой з мовы выключаліся ўсе супраціўныя злучнікі (кшталту аднак, ды, але) і генэралізаваліся выразы тыпу: добра, безумоўна, ёсьць, яволь, слухаю. Мала хто разумеў, навошта тая моўная калатнеча, ды людзі думалі: калі Ўпраўца гэтак зрабіў, значыць, так трэба. Неўзабаве зьявіліся і першыя навуковыя працы лінгвістаў, якія даводзілі глыбокі мэтафізічны сэнс тых зьменаў граматыкі. Такім чынам, у мове справы значна палепшыліся, мова стала болей выразная і меней затратная, чаго нельга было сказаць пра эканоміку. Эканоміка катастрафічна пагаршалася. Асабліва кепска стала пасьля апошняга недароду, што змусіла Ўпраўцу ўвесьці новыя правілы рацыянаваньня прадуктаў. Тое не абыйшлося без сур’ёзных праблемаў, бо нормы прадуктаў былі розныя для розных катэгорый насельніцтва, што выклікала скаргі і незадавальненьне. Тады Ўпраўца выдаў вельмі слушны ўказ: для тых, хто працуе, нормы павялічыў удвая, а хто не працуе — тым удвая зьменшыў. Тое было вельмі дарэчы, бо якраз быў прыняты Генэральны план будаўніцтва Генэральнай Вежы.