Калі рукаюцца душы
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
Менавіта з прапановы апошніх на трэці год было вырашана дзеля хутчэйшага посьпеху трохі зьмяніць парадак словаў у знакамітым праклёне, бо вымаўленае глуханямым ня надта пасавала нацыянальнай традыцыі маўчаньня. Наадварот, яно разбурала тую традыцыю, што было надта непатрыятычна. Пасьля доўгага абмеркаваньня фраза загучала так: «Можа б вы надумаліся крыху здохнуць?» Знайшоўся й ахвярнік, які, не марудзячы, выгукнуў яе перад палацам у твар самага лютага й ненавіснага афіцэра-паліцыянта. Але чамусьці афіцэр ня ўпаў долу, а дастаў
найноўшай мадыфікацыі пісталет і застрэліў ахвярніка. У Калегіюме ледзьве перажылі расчараваньне і зноў вырашылі зьмяніць парадак словаў. Важна было, калі не панішчыць паліцыянта, дык хоць бы зьберагчы жацьцё чалавека — усё ж у Калегіюме былі гуманісты. Магічны праклён пабудавалі такім чынам: «Будзьце ласкавы калі-небудзь памерці». Натуральна, форма праклёну зьмянілася, але сэнс застаўся ранейшы — гэта было важна. На фразу ўскладалася вялікая надзея, і яна была хутка вымаўлена самым разумным і адукаваным чальцом Калегіюму. Але зноў сталася неспадзёўка — ніводзін з прыгнятальнікаў ня ўпаў, і ахвярнік ня быў забіты. Нават не атрымаў палкі. Увогуле ў Калегіюме тое спадабалася, бо чалавек уцалеў. Першы раз апэрацыя абышлася бяз стратаў і давала надзею. Яна была абвешчаная першай перамогай Калегіюму.
Як ні дзіўна, у палацы на тое ніяк не адрэагавалі. Паводле чутак, што рэдчас вынікалі адтуль, з прычыны нямогласьці Вялікіга Дэмагога, у якога ад перанапругі спаралізавала язык, чакаўся прыезд Новага, Самага Вялікага Дэмагога (НСВД), палітыка яго ў моўнай праблеме пакуль заставалася невядомай. Як ён у хуткім часе прыехаў, дык найперш зьмяніў статус Калегіюму — той набыў легітымнасць і пераймяноўваўся ў Акадэміюм пры Новым Самым Вялікім Дэмагогу (АНСВД) з новай задачай: стварыць сапраўды народную мову — нямую па форме і дэмагагічную па зьмасьце. Узрушаныя нечаканым клопатам чальцы Акадэміюму паслалі НСВД пашыраны факс і пакляліся не шкадаваць сілы для стварэньня мовы нямых. У хуткім часе быў выдадзены канчатковы варыянт праклёну глуханямога, які гучаў так: «Няхай здохне той, хто выступае супраць мовы народу»» Права вызначыць злыдня, якому на-
канавана здохнуць, карэктна дэлегавалася Новаму Самаму Вялікаму Дэмагогу.
3 нагоды гістарычнай даты ўвечары над палацам, паліцэйскай казармай і турмой нямога рэжыму быў наладжаны сьвяточны фэервэрк.
Зьбяднелы, апанураны, зьнявераны народ на высьпе памалу забыўся пра свайго глуханямога апостала і тры ягоныя словы. I зноў стаў нямы.
Тым разам — назаўжды.
ТрЬі
ЧАРАПЫ
Сьпярша ўсе яны былі канібалы, выдатна елі адзін аднаго. I, вядома, таўсцелі, — у простай залежнасці ад таго, хто колькі зьеў. На свае сезонныя спатканьні, якія ў розны час зваліся па-рознаму — зьезды, соймы, пленумы, саміты, — такія і зьяджаліся: самыя тоўстыя, добра ткі таўстыя, трохі худзейшыя. Надта худых не было зусім. Пры іхніх апетытах худым быць не выпадала.
Пасьля, аднак, было прызнана, што такі спосаб самаідэнтыфікацыі ня надта пераканаўчы, бо тоўстым можна зрабіцца і на поснай страве. У моду ўвайшоў дзесь вынайдзены арыфметычны прынцып — хто колькі зьеў, столькі чарапоў і меў у сваім багажы. Таму за кожным з канібальскіх валадароў звычайна ехаў мул, ці ішак, ці асёл, нагружаны скуранымі мяхамі чарапоў. Ладных, добра вывараных і адшліфаваных людзкіх чарапоў лікам у каго колькі. У каго 10, у каго 20, а то і 50. Чым іх болей, тым большы гонар выпадаў уладару-канібалу на зьездах-соймахпленумах-самітах. Там яны выхвалаліся адзін перад адным сваімі трафеямі — памерам, колерам косьці, цеменнай і на патыліцы. А таксама колькасцю ды якасцю зубоў, здаровых, вядома. Гнілыя і старэчыя ня браліся ў залік.
Але зь цягам часу гульня ў чарапы, мусіць, надакучыла вяльможным канібалам. Ды й чыніла нямала клопату на транспартыроўцы, асабліва для тых, што ехалі з правінцыі ці нават з далёкага замежжа. Вядома ж, багаж у дарозе — не вялікая радасьць. Ды і з кормам-бензынай для транспартных сродкаў здараліся праблемы. Тады перанялі ў кітайцаў (або японцаў, ці тайландцаў) новы болей прагрэсіўны спосаб. Сапраўды, нашто везці чарапы, калі для прэс-
тыжу хапала іхніх адмысловых сымбаляў. Ня возяць жа купцы кавалкі золата — абыходзяцца папяровымі грашыма, іпто паводле сусьветнай завядзёнкі адно і тое ж. Таму замест чарапоў пачалі прышчапляць на грудзі невялічкія часткі з лобнае долі чарапоў. Тых частак-сымболяў у некоторых набралася таксама нямала — ад пляча да пахавіны, што стала не зусім зручна. Асабліва на акадэміях (канібалы ўжо атрымалі адукацыю) ды на пачостках — ціснула на страўнік і не давала шмат зьесьці. А малаежны канібал — ужо не канібал. Тады мудрыя дарадчыкі параілі кожны касьцяны дзесяток замяніць адной срэбнай брандзэлкай. Калі ж у каго наберацца два дзесяткі — прышпіліць на грудзі залатую брандзэлку. Каб дыферэнцыяваць брандзэлкі, увялі іхнія ступені — ад адной да дзесяці. Тое было дужа прагрэсіўна і ўсіх улагоджвала. А галоўнае — пра канібальскую першапрычыну быццам ужо і забыліся. Пра ўзнагароды казалі проста — за заслугі перад дзяржавай. Ці перад народам. Яно і праўда: нішчачы дзесяткі ці нават сотні тубыльцаў, рабілі паслугу тым, што заставаліся — эканомілся харч, вызваляліся месцы паслугачоў. Ды й з кватэрным пытаньнем была палёгка. Мусіць, таму па ініцыятыве зьнізу найболей адметных канібалаў узнагародзілі новымі імёнамі. Да ранейшых страшнаватых назоваў накшталт Тоўсты, Бязьлітасны, Жахлівы дадалі амаль ласкавыя — Вялікі, Прыгожы, Першы. Хутка Аднак тая завядзёнка і яшчэ ўдасканалілася — ранейшая частка назоваў сама неяк адпала, а другая затрымалася моцна, бо не выклікала ні страху, ні агіды, адно — пашану. Сутнасьць, праўда, засталася, але хто зважае на непрыемную ці страхавітую сутнасць, калі ёсць яе ўзнёслае ўвасабленьне.
Новая сістэма давала магчымасьць узнагародж-
ваць усіх і ня толькі канібалаў. Тое было ўважана за адмысловы лібералізм — народны па форме і сацыялістычны па сутнасьці. Неяк спрабавалі пайсьці і далей — з прыкладу адной далёкай краіны замяніць срэбныя і залатыя брандзэлкі на яшчэ болей адмысловыя сымболі з парэстай тканіны, кожную памерам з муху. Але тае прапановы канібальскі сынкліт не прыняў, справядліва ўважыўшы яе за прафанацыю сьвятой канібальскай традыцыі.
Так у краіне сталася рэфармацыя і рэвалюцыя адначасна — з захаваннем спакою і стабільнасьці ў грамадстве. Галоўнае — усе былі задаволеныя — і пражэрлівыя канібалы, і іхнія падданыя, якія нікога ня елі. А калі елі іх, дык такой бялы — думалі: усіх не зьядуць. А тыя, што застануцца, атрымаюць свае брандзэлкі і будуць шчасьлівыя.
ГОНАР I СЬМЕРЦЬ
Цэнтурыён быў магутны, бы Бог, злы, бы сабака, і прыдзірлівы, нібы старая сварлівая цешча. Калі на каго накідваўся, дык найперш намагаўся спаліць таго сваім агняным позіркам. Калі тое не ўдавалася адразу, забіваў крыкам. Той з воінаў кагорты, на каго абрушваўся ягоны перуновы крык, звычайна падаў без прытомнасьці, зь якой выходзіў зноў пасьля такога ж крыку — загаду ажывець. Некаторых з воінаў, што траплялі яму пад гарачую руку, ён адразу забіваў кап’ём або дроцікам моцным і дакладным ударам пад грудзі. За доўгі час вайны на галілейкай зямлі ён не прамахнуўся ні разу. Цэнтурыён быў сьмелы і ўмелы камандзір, падначалены самога цэзара, удачлівы і самы разумны. He было яшчэ выпадку, каб ён спалохаўся ворага, ненавіснага цара персаў, не перамог, ня здолеў дамагчыся, чаго хацеў.
На бяду ці на шчасце быў у ягонай славутай кагорце малады воін Рэм. Той трапіў на вайсковую службу нядаўна і, мабыць, яшчэ не засвоіў усіх правілаў вайны на чужой варожай зямлі. Быў малады,
Наіўны і, пэўна ж, дурны. Як бывае дурны кожны пачатковец — хоць на вайне, хоць у гандлі. Ці на зямлі. Праўда, апроч навукі і практыкі, шмат што спасьцігаецца інстыктыўна, праз спадчыну ад бацькоў, ад продкаў. Тое выручае, а то і ратуе.
А бывае, што і губіць. Калі інстынкт дурны, не пераадолены выхаваньнем, законамі або начальствам.
Пасьля цяжкай сутычкі з авангардам пэрсаў кагорта рабіла манеўр-пераход па гарачай галілейскай пустэльні. Сьпёка стаяла неверагодная. Коні і мулы падалі ад зьнямогі і болей не ўставалі. Груз зь іх сьпінаў зьнімалі і па чарзе несьлі воіны.
Калодзеж на шляху кагорты ледзь на даверху
апынуўся засыпны пяском, вады ў ім не было. Людзі і жывёла пакутвалі ад смагі. Апоўдні была пададзена каманда на адпачынак, воіны толькі паселі на гарачы пясок, паклаўшы побач шчыты і мячы, як зноў прагучэла каманда на марш. Цэнтурыён ня даў адпачынку, яго ўжо ахапіў новы баявы азарт. У тым азарце ён пранесься перад шэрагамі воінаў на сваім мышастым стаеньніку і раптам стаў, бы ўкапаны. «Памерці за Цэзара гатовы?» — «Гатовы!» — ня надта ўзьнесла выдыхнуў стомлены шэраг, і цэнтурыён спахмурнеў. Ягоны пагрозлівы позірк упаў на змучаны і ўчарнелы ад сонца твары юнака Рэма. Здалося, як усе крычалі, гэты не разяваў рота. Ці крыкнуў надта ужо ціха. «А ты, Рэм?» — «I я» — нягучна мовіў малады воін. Цьвярды, бы выліты з бронзы, твар цэнтурыёна раптам зардзеўся, стаў цагляна чырвоны. Ён порстка асадзіў свайго жарабка і з сілай матлянуў над галавой срэбным дроцікам. «Ну і памры!». Дроцік бліснуў перад вачыма, — Рэм інстыктыўна шаснуў убок. Срэбны цэнтурыёнаў дроцік ледзьве не да паловы ўваткнуўся ззаду ў рыхлы пясок.
Усе знерухомелі, на момант зьнерухомеў і цэнтурыён. Выходзіць, ён прамахнуўся? Але цэнтурыён не мог прамахнуцца. Значыцца ўхіліўся воін. Дык тое магчыма?
Тое ўжо было злачынствам.
Злачынства супраць вайсковага статуту, супраць улады цэнтурыёну, супраць палітыкі цэзара і ўсяе імперыі.
Чацьвёра асілкаў у шлемах і прапацелых ад гарачыні туніках павалілі няшчаснага долу. Адзін ужо замахнуўся над ім шырокім маўрытанскім нажом, як цэнтурыён кароткім знакам рукі спыніў расправу. «Судзіць!» — і адвярнуўся. Болей ён не сказаў нічога, але ўсе ўжо ведалі, як і што будзе далей.
Суд быў просты, усім зразумелы і кароткі. Кагорту хутка перастроілі ў карэ, у сярэдзіне якой разаслалі стракаты пэрсідзкі дыван. На сярэдзіне AbiBana сеў цэнтурыён у сваёй кароткай пурпурнай туніце, збоку прыткнулася тройка судзьдзяў у чорным. Галоўны судзьдзя дастаў з сумкі чорную кніжку — рымскі судоўнік.