Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
У каго запытацца, Куды вяртацца?
17 жнівеня 2002
ЛІСТ ДВАЦЦАТЫ
Сабакі галаднаватыя сабе ў ахвоту Шчыра брэшуць, Шануючы ланцугі.
Нахвалявалася да холоднага поту
Маладая ноч —
Спадкаемка прымлелай смугі.
Належыць наўкол
Кожны кол частаколу.
Ветру штосьці прысьніць На хаду з рукі.
Памроіць да неба даткнуцца Нясорамна ўпоцемкі долу.
Ля ўзгалоўя абмялелай ракі
Рада свой лоб астудзіць Недаткнёнка сьпякота. Каб зважыць туман, У карчаватых бязьменаў Замала пудоў.
Хоць адгалоскі недагнаных гадоў
Вяртае, каб зьлеціць душу
I сабе, Самота...
19 жнівеня 200?
Комін нудзьгуе бязь ціхага дыму.
Прыпечку сьніцца сьпякотны прысак. Кожны люляе сваю радзіму,
У кожнай радзімы Свой пах і прысмак.
Пахне радзіма дарогай саннай,
Галосіць і жаліцца палазамі,
I застаецца вясёлай самай, Заліўшыся ліўневымі сьлязамі.
Пацалуеш сьпіну ўдзірванелай магілы — На вуснах прысмак самоты стыне.
I сыйдуцца ўсе твае небасьхілы, Мройліва, лёгкія, на прыпаміне.
Сыйдуцца,
Каб пакланіцца долу, Які трымае твае нябёсы. Радзіма дыхае ўсьлед анёлу, Што ходзіць сьцежкамі Кону
Босы.
21 жнівеня 2002
Як і некалі Ньютану,
I не бязь сьледу,
Яблык на галаву мне Зьляцей наўпрысуд.
I я зрабіў адкрыццё — Тут мой кут
I пашкадаваў, што неўзабаве паеду.
3 пакрыўджанага гарбатага саду, Дзе яблыні маму помняць яшчэ. Праз пальцы каравыя час цячэ. He зважаючы на зялёную зваду.
Ці ён недасьпелы,
Яблык разладу,
Ці пераспелы, як зьнічка тугі, Ды падае ў цішыню, —
I кругі
Казычуць нячутна брыво далягляду.
Каб мы,
Марнатраўцы часу жывога, На момант забыліся на гады, — За нас пастарэлі нашы сады.
На зямлі маладая адна трывога.
22 жнівеня 2002
Галосяць пеўні на ўсю Вушачу.
Сабакі брэшуць на ўсю галаву.
Зноў слухаю рэха.
Зноў сьцежку бачу.
Жыву!
Зноў хатнік дыхае нада мною.
Зноў тупае дваравік у двары.
Кон адварочваецца сьпіною.
Да пары.
А мама,
Назавіхаўшыся зранку,
3 агнём навітаўшыся галаруч,
Хату замкнула
I пад венік на ганку
Схавала ключ...
27 жнівеня 2002
Душа не адлятае ў вырай, На родным котлішчы трывае. Тут і хмурынка ёй апірай I ўсьмяглая, і дажджавая.
Матуля тут яе люляла. Няўзнакі ёй ні зімавеі. Hi ростані, ані пажары. Ты зьедзеш, А душа ўдавее, I сподзеў ёй нясе ахвяры.
Сьпяшаецца юрма людзкая
Стаць ценьмі Ў сцішанай даліне.
Душа цярплівая чакае — Твайго паўтору, гаспадыня...
29 жнівеня 2002
ЛІСТ ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ
Да ўкрыжаванае бяды Прыйсьці
I ўкленчыць ніцачола. Хмурыніста крыло анёла Клады жагнае на Дзяды.
Як сьмех адчаю,
Век людзкі, Век памяці, Як сон кароткі. Зьбіраюцца маўкліва продкі Свой лёс паслухаць гаваркі.
Я ціха пазнаю радню, Хоць і ня бачыў іх ніколі. I мне іглінка вока коле, Што маміну сасну сасьню.
На ўсіх хапае цішыні, У вечнасьці свае хвіліны. I вар’яцеюць вершаліны, Бяз памяці ўсыхаюць пні.
2 лістапада 2002
ЛІСТ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ
У роднай хаце
I качарга — маці...
Вярнуўся —
Hi мамы, ні качаргі.
Hi сажы,
Hi жару гарачай масьці.
Поўная хата
Недаспанай тугі.
У качаргі разагнуўся палец.
Прысак вымела
Ядленцавае памяло.
Згарэлі дровы,
I ўзгадкі паліць
Азяблы агонь, Каб цяплей было...
3 лістапада 2002
айкь жыцьця
БАЙКІ ЖЫЦЬЦЯ
1.	С т р а х
Самай шанаванай сьвятыняй у гэтай краіне з часоў векапомнай даўніны быў невялічкі, упрыгожаны маляўнічым росьпісам ды інкрустацыяй керамічны гаршчэчак, у якім захоўваўся Страх.
Страху таго з простых сьмяротных ня бачыў ніхто. Дзень і ноч яго ахоўвалі пяць чалавек сьвятароў і пяць ваяроў, і ўсе ведалі пра яго незвычайную страхавітую сілу. Менавіта з тае прычыны людзі тамтэйшага краю і зваліся страхавітамі. Некалі за керамічны гаршчэчак біліся ў двубоі галоўны сьвятар племя і ягоны супернік — ваяр. Ведама ж, перамог сьвятар, бо ён ужо валодаў Страхам, а ягоны супернік — толькі мячом. Але меч — слабы сродак перад магутным Страхам.
Імя галоўнага сьвятара, які ўзяў на сябе ўсю ўладу ў краіне, было Галабурдахам. Пасьля сваёй перамогі ён яшчэ больш, чым раней, усталяваў культ Страху. На ягоны загад у самым цэнтры сталічнага паселішча збудавалі мармуровы палац — для яго самога і для Страху. Была створаная адмысловая сотня з ваяроў, сьвятароў і таемнікаў, якія дбалі пра бясьпеку Страху і Валадара заадно. Сярод улады і падуладных на той час запанавалі мір і згода, ніхто не адважваўся выступіць супраць Галабурдахама. Ніхто ня мог пра тое нават падумаць — такая вялікая была пераканаўчая сіла Страху. Калі здараліся якія непарадкі ў правінцыях, напрыклад, недабіралі падаткі, туды скіроўвалі ўзброеную каманду, вядома ж, у суправаджэньні магутнага Страху, і падаткаў зьбіралі нават больш, чым было патрэбна, Аднойчы ўзьнік памежны канфлікт з суседняй дзяржавай, і пачаліся перамовы, якія трывалі чатырнац-
цаць тыдняў запар. I ўсё бяз выніку. Тады Валадар Галабурдахам скіраваў туды свайго сілавога міністра са Страхам у вазку. Перамовы хутка скончыліся з посьпехам для страхавітаў.
Уладары краіны на чале з мудрым Галабурдахамам вырашылі збудаваць для Страху яшчэ лепшы, надзвычайны архітэктурны ансамбаль побач з ранейшым, які цалкам заняў Валадар. У дзень пераносу Страху ў новую шыкоўную будыніну быў зроблены салют з 101 гарматы. Той дзень быў названы Днём Дзяржаўнага Страху — галоўным сьвятам дзяржавы.
Зь цягам часу сама сабою склалася адмысловая нацыянальная ідэалёгія, заснаваная на дактрыне Страху. Усе зьявы і ўчынкі ўспрымаліся і расцэньваліся цяпер паводле старажытных законаў Страху. У філязофіі запанаваў накірунак страхалёгіі, які неўзабаве саступіў месца страхафіліі. Ідэальным гра мадзянінам стаў страхавіты грамадзянін, які ўсяго баяўся. Менавіта такі вобраз запанаваў у тэалягічнай літаратуры і мастацтве графіці. Рэлігія страхалюдзтва стала надзвычай папулярнай сярод вернікаў і займалася ўскармленьнем іх у духу бязьмежнага, богададзенага Страху. Было пабудавана безьліч храмаў, малельняў і нават даволі добраўпарадкаваных на маляўнічай прыродзе лецішчаў-скітаў з саўнамі. Гэтыя апошнія былі вельмі папулярныя сярод вернікаў усіх саслоўяў, ды асабліва — гіерархаў. Казалі, з тае прычыны, што ў найбольшай меры адпавядалі патрабаваньням ідэі Страху.
Між тым, дзяржаўнае бытаваньне доўжылася; адзін за адным мільгалі гады ўладараньня дынастыі Галабурдахама. Прамільгнулі таксама дынастыі Парастурфуджына I, II і III. Парастурфуджын IV перайменаваў сябе ў Страхалюда Першага, так было болей звыкла, а краіну — у Страхалюдыю. I слушна
зрабіў, бо за шмат гадоў уладараньня пад эгідай страху людзі амаль страцілі ўсе ранейшыя антрапалягічныя рысы і набылі зусім новыя. Найперш у краіне даўно ўжо ніхто не смяяўся, нават перасталі ўсьміхацца; весялосьць успрымалася як блюзьнерства. Самым мілым выразам дзявочага твару стаў выраз спалоху. Старыя ж людзі за сваё доўгае жыцьцё выхавалі на тварах такі жахлівы выраз, які выклікаў дрыжыкі. Менавіта тое і патрабавалася. Самых леппіых у гэтым сэнсе ўзнагароджвалі і шанавалі. Узьнікла і пасьпяхова разьвівалася музычнае і пясьнярскае мастацтва ў стылі страх-мадэрн — калі ад музыкі ра сьпевамі ў слухачоў валасы на галаве станавіліся дыбарам. Гэта вельмі падабалася ўладам і вэтэранамдоўгажыхарам.
Навука таксама не стаяла на месцы, плённа разьвівалася пад узьдзеяньнем жыватворных страхавітых ідэяў. Пісаліся манаграфіі пра сакральную структуру Страху, ягоную мэтафізычную сутнасьць. Вучоныя ўпарта дасьледавалі таямнічы ўплыў славутага гаршчэчка на стан атмасф.эры і стратасфэры, сувязь яго нябачных выпраменьваньняў з пэрыядычнасьцю плямаў на сонцы. Аграрыі вельмі дакладна ўстанавілі, як дабратворна ўзьдзейнічае Страх на вэгетацыю расьлінаў, асабліва такіх, як кукуруза і бульба. Палітолягі вывелі залежнасьць палітыкі Валадара ад сакральнага ўплыву Страху. Было пераканаўча даказана, што ўсе пераможныя акцыі ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы цесна ўвязваліся ім зь інфэрнальным выпраменьваньнем Страху. Лднак жа сакрэт палягаў у тым, што сэнс тае інфэрнальнасьці быў даступны толькі Валадару, у якога меўся на тое маленькі чорны сакваяжык. У краіне знайшлі шырокае разьвіцьцё рознага кшталту навукі — парапсыхалёгія, кабалістыка і асабліва астралёгія. Гэтая апош-
няя першай вывучыла астральную прыроду Страху і пачала рабіць самыя падрабязныя прагнозы ва ўсіх галінах жыцьця. Прагнозы былі заўжды спрыяльныя для краіны і асабліва для яе Валадара, якому наканавана было валадарыць сорак саракоў гадоў. Валадар быў задаволены і прызначыў Астроляга прэзыдэнтам Акадэміі паранавук, якая ў той год была адчыненая. Першым актам Акадэміі стала распрацоўка новай канстытуцыі Канстытуцыі Вялікага Страху, якая й была прынятая ў 996 годзе.
Але для таго, каб пачуцьцё страху перамагло ў масах канчаткова, трэба было выкараніць антыномнае пачуцьцё. I ў краіне быў прыняты новы крымінальны кодэкс аб адказнасьці грамадзянаў за ненарматыўныя паводзіны сьмех, усьмешку, беспадстаўныя жарты. А таксама за ганебныя праявы адвагі. За адвагу ў абароне таварыша ад зьвяроў давалі тры гады турмы, ад жонкі — пяць гадоў. Але асаблівая кара прызначалася тым, хто адважваўся бараніць каго б там ні было ад замаху ўлады. Такія падлягалі пажыцьцёваму зьняволеньню. За абразу Яго Вялікасьці Страху, вядома ж, належала сьмяротная кара.
Натуральна, ня ўсё ішло гладка, часам у вялікай краіне ўзьнікалі непаслушэнствы і нават ерасі. У сярэдзіне стагодзьдзя ледзьве ня стаўся раскол. Гэта калі пэўная частка сьвятароў запрапанавала пашырыць ідэю страху і на адносіны да свойскай жывёлы. Каб шчанюкоў, ягнят, жарабят выхоўваць жорсткім спосабам кары і спагнаньня, у атмасфэры жывёльнага страху. Але тады аказалася, што ў гэткай атмасфэры козы, аслы ды сабакі або здыхаюць, або ўцякаюць у цёмны лес, дзе іх цяжка знайсьці. Мусіць, і праўда, жывёла — не чалавек, яе не перавыхаваеш страхам. Гаспадары і цэлыя гаспадаркі цярпелі страты, некаторыя ііравінцыі нават спазналі
голад. Гэта патрабавала ад вярхоўнай улады радыкальных мераў. У правінцыю Страх-Пут выехаў валадар Страхалюд XII зь вялікім аддзелам войска. Ён жа павёз з сабою і Страх. Страх везьлі на багата ўбранай калясьніцы, у якую было запрэжана 12 чорных коней пад залатымі накідкамі. I пасьля таго, як бунтаўнікі былі абкружаныя войскам і перад імі вынесьлі Страх, тыя капітулявалі. Страхалюд XII вярнуўся ў сталіцу пераможцам і быў урачыста сустрэты ўдзячным народам. Канечне, грамадзяне шанавалі Валадара, яго розум і сілу, але ж разумелі, што сваёй перамогай ён найперш абавязаны Страху.