Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Першая на лаву пад брамай легла кашчавая Кушэль. Загарнула вышай спадніцу, і кат, рослы, рукасты мужчына ў даўгім скураным фартуху, паволі, бы з таемнаю насалодай, адмераў ёй належную колькасьць удараў. Біў не сказаць каб з усяе сілы, але й ня жартам — пасьля кожнага з удараў у жанчыны на кашчавым задку заставаўся ладны пісяг. Атрымаўшы сваё, Кушэль трохі замаруджана паднялася, як-колечы аправіла свае апраткі і старана пакланілася тром судзьдзям, якія ў чорных камзолах моўчкі стаялі пад брамай, пільна цікуючы за выкананьнем уласнага прысуду. Апошнім з працэдуры быў абавязак падсуднага тройчы пацалаваць руку ката, тым як бы дзякуючы яму за працу і навуку. Кашчавая Кушэль усё тое зрабіла ладна, спрактыкавана і збоч пад сьцяной пайшла ў натоўп.
Наступная на чарзе была Пава, якая сваю лупцоўку стрывала меней мужна, тузалася пасьля кожнага ўдару рэмнем: хутка яе пульхны зад счырванеў, бы гарачы вугаль. Перш чым пакланіцца судзьдзям і пацалаваць руку кату, яна моўчкі выцерла пальцамі сьлёзы, выцірала іх і ідучы ў натоўп. Людзі зь незадавальненьнем згледзелі тое, заўважылі тое і судзьдзі. Ведама, апошнія зразумелі, што ў тым быў ня дужа высокі кшталт іх судовае працы — пры высокім кшталце абвінавачаныя пасьля пакараньня адно ўсьміхаліся ў удзячнасыц.
А зь дзяўчом Ульрыкай сталася і зусім штось неверагоднае. Перш чым легчы на каменную лаву, яна тоненькім галаском крыкнула «Не він.аватая!», і
судзьдзі пераглянуліся. Такога яны не чакалі, бо ніколі ня чулі за ўсе даўгіягады свайго судзьдзёўства. Пасьля прысуду звычайна прызнаваліся і дзякавалі судзьдзям за ганараваную справядлівасць. Усё ж судзьдзі заўсёды стараліся і ўсё рабілі ў строгай адпаведнасьці з Законам. На суровасьць прысуду ніхто ніколі ня скардзіўся — такое было непарушнае правіла грамадзянаў гэтага гораду.
Аслушэнства Ульрыкі, канешне, заўважыў і маўклівы кат, які, відаць было, зразумеў яго як мае быць. Ягоная рука адразу пачала ўзьлятаць вышэй, і ляскат рэмняў аб маладое цела быў чуцён нават ззаду натоўпу. Адмераўшы ёй пятнаццаць удараў, кат, як і належала, адступіў убок. Абліваючыся сьлязьмі, дзяўчына ўстала, аправіла свае спаднічкі і не пакланілася судзьдзям. Нават не пацалавала працягнутай для таго жылаватай рукі ката. Даўка хліпаючы ў кулачкі, борзда скіравалася ў натоўп.
Натоўп абурана загуў, пачуліся нягучныя выгукі незадаваленасьці, злосна віскнула некалькі жанок. За шмат гадоў тутэйшага пакараньня людзі ўпершыню ўбачылі гэткі непарадак. Ад паклонаў судзьдзям і пацалункаў рук ката вызваляліся толькі тыя, каму на гэтай лаве адсякалі галовы. Але ж у Ульрыкі галава засталася на длячох, дык чаму ж яна ня кланяецца мажным, заслужоным, сівагаловым судзьдзям? I нават не цалуе спрацаваную руку ката, якая толькі за сёньня адмерала блізу паўсотні ўдараў. Завошта ж такая непавага да начальнікаў? Народ не любіў непавагі і паважаў парадак.
Вартаўнікі затрымалі Ульрыку, вярнулі яе пад браму.
Судзьдзі былі ўзрушаныя і зьбянтэжаныя. I нават не адразу сьцямілі, як трэба рэагаваць і нават голасна плакаць, быццам судзьдзі яе пакрыўдзілі.
Адзін судзьдзя сказаў, што гэткая Ульрыка праз свак нявыхаванасьць можа дашчэнту збэсьціць увесь прэ стыж судовай сыстэмы. Другі заўважыў, што ад істоты жаночага полу нельга чакаць ніякае выхаванасьці. Трэці скрушна прызнаўся, што, мяркуючы па ўсім, суд дапусьціў памылку: навесьці любоўныя чары на слыннага рыцара магла толькі вядзьмарка. Таму Ульрыку і належала караць як вядзьмарку. Гэта значыць, спаліць. Паводле кодэксу, спаленыя на вогнішчы ад падзякаў і пацалункаў вызваляюцца. Новы прысуд дзяўчыне вынесьлі і ўхвалілі аднагалосна.
Спаленьне Ульрыкі адклалі на адны суткі — да наступленьня новага вечара зь вялізнаю поўняй. Відовішча на гарадзской плошчы было захапляльнае і сабрала безьліч народу. Вогнішча распалілі вялізнае, полымя гуло і шугала пад самае неба. Гэтым разам Ульрыка не прамовіла ніводнага слова, што канчаткова засьведчыла справядлівасьць высокага прысуДУ-
ІДЭЯ
Вясной у краіне адбылася знакамітая падзея, якую адзначылі ўрачыстым звонам у цэрквах, радасным гоманам на кірмашах, узьнёслымі тостамі у карчомных застольлях. Пра яе гаварылі замеляробы ў полі, бабы на вясковых вуліцах. Нават маўклівыя рыбакі радасна перагукаліся пра навіну — ад чаўна да чаўна цераз усё возера. Падзея была незвычайная, даўгачаканая і нават ужо сумніўная — у краіну нарэшце прывезлі Ідэю.
Раней шмат гадоў ніякай ідэі ў народа не было. Жыў народ, бы сьляпы, ведаў адно — рабіць зранку да ночы, з пакаленьня ў пакаленьне. Таму жыў небагата, часам трываў недарод і нэндзу. Адукаваныя людзі казалі: усё таму, што не было ідэі. Краінысуседкі мелі ўласныя ідэі, якія дужа шанавалі, абаранялі, а ў гэтай не было нічога. Зразумела, што пра Ідэю марылі, яе чакалі, нават прагнулі, без яе пакутвалі грамадзяне краіны.
Праўда, прыдбаную ідэю яшчэ ніхто не бачыў — казалі, наогул яе маглі бачыць хіба дужа адказныя кіраўнікі, ерархі ды адмыслова прызначаныя ахоўнікі. Але ўсе ўжо ведалі, што Ідэя была маладая прыгожая паненка, якую дужа хвалілі газэты, мужыкі і нават жанкі, што ніколі ня мелі вялікіх сантыментаў да сваіх жанок-кіраўніц. Пасялілі Ідэю ў шыкоўным урадавым палацы і ўсчалі сьвяткаваць дзень Ідэі; грамадзкі камітэт, створаны з гэтага выпадку, распрацаваў цэлы комплекс урачыстых-урачыстых імпрэзаў. Стварылі мужчынскі Клюб рыцараў Ідэі, а таксама жаночую Фундацыю яе няўрымсьлівых паслужанак. Уся краіна была ахоплена нечуванай дасюль эйфарыяй набыцьця Ідэі. I тое доўжылася, можа, год ці болей. Праўда, трапляліся і неда-
вяркі, але тых бязьлітасна выкрывалі ў друку і кідалі ў іх камяні на мітынгах. Безумоўна, гэта былі здрайцы інтарэсаў нацыі.
Неўзабаве, аднак жа, выявілася, што ў суседняй краіне ідэя іншая, — ведама ж, горшая і, напэўна, заганная. Між кіраўніцтвам дзьвух краінаў усчаліся канфлікты, што прывяло да невялікай сьцюдзёнай вайны, якая неўпрыцям перарасла ў вайну даволі гарачую. Вайну ідэяў, але з крывёй, параненымі і забітымі, горам мацярок і калекамі на вуліцах паселішчаў. Сьпярша прыхільнікі Справядлівай Ідэі трывалі паразу, але ведама, што калі ідэя справядлівая, дык ёй наканавана і перамагчы. Так і здарылася — войска тутэйшых перамагло. Краіна сьвяткавала радасную перамогу. Праўда, пераможная радасьць неўзабаве зьмянілася нязбыўным клопатам — пераможаны суседні люд хлынуў у краіну пераможцаў і пачаў яе аб’ядаць. Каб абараніць сябе і сваю ўжо без сумніву правільную Ідэю, урад змушаны быў ужыць рэпрэсіі — сыіярша да чужынцаў, а пасьля да сваіх, якія тым пасаблялі. Шмат хто з грамадзянаў былі пасаджаны ў вязьніцы, a то і пакараны сьмерцю. Тое, аднак, толькі абвастрыла і пашырала ўнутраныя канфлікты, часьцей пачаліся выступленьні супраць улады. Неўзабаве канфлікты ўскладніліся з прычыны эканамічнай крызы і найперш — недахопу хлеба. Хлеб пачалі дзяліць паміж шчырымі прыхільнікамі Ідэі і няшчырымі. Ступень шчырасьці вызначала прадстаўнічая ідэялагічная камісія, якая напружана працавла на рэгулярнай аснове. Паводле яе пастановаў шчырыя грамадзяне атрымлівалі хлебную пайку вагой 420 грамаў, а няшчырыя — 200. А тым, якія наогул усумніліся ў правільнасьці Ідэі, давалі ўсяго 100-грамовую пайку. Пасьля грунтоўнай хлебнай рэформы колькасьць шчырых значна пабольша-
ла, аднак тое не прынесла шмат радасьці — хлеба спатрэбілася яшчэ болей. Тады ж разумнымі людзьмі было зазначана, што суцэльнае адзінадумства — не заўжды эканамічная выгода, часам зусім наадварот. Недахоп хлеба спрычыніўся да выбуху грамадзянскай вайны, — за хлеб ці за Ідэю, ужо немагчыма было зразуць.
Гераічныя абаронцы Ідэі змагаліся самааддана, здабылі шмат перамог, але былі пераможаныя іх зладнелымі ворагамі. Захапіўшы ўрадавы палац, тыя кінуліся ў аздобленыя аксамітам ды золатам пакоі — шукаць ненавісную ім Ідэю і знаёшлі яе мёртвай. Аказалася, што Ідэя даўно сканала, а кіраўнікі той факт утаілі ад народу. Была гэта старая, бяззубая бабуля, занядбаная чэлядзьдзю і ўрадам. Можна было хіба ўсумніцца, ці была яна наогул калі маладой і прывабнай, ці толькі падавалася за такую I ці варта было за яе змагацца, праліваць столькі крыві...
Але і як было жыць без Ідэі?
Без Ідэі, да якой прывыклі за шэруг гадоў, жыцьцё траціла сэнс, арганізаваны пачатак, рабіла непатрэбнай уладу, войска, нават ерархаў. Але як тады было жыць без улады, бяз войска і генералаў, бяз мытнікаў і разумных філёзафаў? Старыя людзі моцна задумаліся, ды нічога прыдумаць не маглі. Маладыя ж, трохі счакаўшыся, плюнулі на ўсё і падаліся араць палеткі.
Трэба было неяк жыць і карміць дзяцей.
ПАХАДЖАНЕ
Уздоўж сухога, бясконцага, парослага калючым кустоўем плято марудна цягнулася гэткая ж бясконцая чарада зьнямоглых людзей — старых, малых, жанок і мужчын. Тут жа йшлі нагружаныя жабрацкім майном схуднелыя мулы, некалькі кароваў, поруч, высалапіўшы языкі, брылі прысталыя сабакі. Сабакі даўно не брахалі, каровы не мычэлі, людзі амаль не размаўлялі паміж сабой — гэтак усіх дапякала зьнямога, сьпёка і стома ад бясконцай гэтай хады. Племя йшло каторы дзень, месяц, а можа й год. Яго вёў правадыр — сухі, сіваброды стары, што з даўгім посахам у жылаватай руцэ мерна брыў і брыў наперадзе. Вочы яго амаль увесь час былі заплюшчаныя, шлях ён намацваў босымі скарэлымі нагамі. Ён ніколі не азіраўся назад на жывую чараду свайго племя, ведаў: пакуль ідзе ён, будуць ісьці і астатнія. Ён жа ішоў толькі проста, зрэдчасу абмінаючы калючае кустоўе, гіганскія і меншыя кактусы, раскіданыя сям-там па гэтым сухім, абсыпаным каменнымі аскялёпкамі плято. Шлях-напрамак правадыр вызначаў уначы па зорцы Сырыюсу, ад якой браў на шэсьць пядзяў управа і туды кіраваў. Так яму было запавешчана ад ранейшага правадыра, які нядаўна сканаў на гэтым шляху і перад сьмерцю прызначыў кіраваць яго. Рэч у тым, што племя шукала страчаную немаведама калі радзіму. Без радзімы жыць не было як.
Шлях быў цяжкі — сухі, камяністы і бязводны. Але тая мясьціна, адкуль племя выйшла колькі месяцаў таму, была яшчэ горшая. Гэта было бясконцае багністае балота, што кішэла агіднымі істотамі, кузуркамі, жабамі і п’яўкамі, і не давала ніякага харчу. Да таго ж той край меў дужа нездаровы клімат,