Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Тады неяк уранку, як зьмерзла некалькі немаўлят, натоўп разьюшаных жанок забіў правадыра Слана і абраў на яго месца самую галасістую жанчыну, якую клікалі Ах. Яна і павяла племя — вядома ж, назад. Праз тыя самыя барханы, пясок, камяністае длято. Да балота, кракадзілаў і пацукоў, якіх стала яшчэ болей. Новыя пакаленьні каторы раз пераканаліся, што тут жыць нельга, трэба некуды йсьці. За правадыра абралі маладога хлопца, які мала што ведаў і яшчэ менш памятаў. Ён павёў племя ранейшым маршрутам, праз плято і пустыню — да сьцюжы. Усё паўтаралася, як і раней. Мяняліся толькі правадыры.
3 таго часу племя і ходзіць — з канца ў канец. Пайсьці іншым шляхам яно ня можа, бо ня ведае куды. А гэты замацаваўся ў геннай памяці пакаленьняў. Досьвед няўдач ды пакутаў нічога ня значыць, бо кожнае пакаленьне ўсё пачынае спачатку.
істы
амехтшіу
З-пад зашклёнага неба
ЛІСТ ПЕРШЫ
Калі рака разважліва глыбее, Бліжэюць і цяплеюць берагі, I час вяртае На свае кругі Пазычаныя раніцай надзеі, Тады вавёркай Зь цеснага дупла Душа захоча Выскачыць на волю — Пачуць, нарэшце, I пабачыць долю, Прымерыцца Да новага жытла.
24 лютага 2000
ЛІСТ ДРУГІ
Аднолькава, ці ластаўка, ці каня Твой пераксьціць прымружаны ўспамін. Журбой салодкай зацьвіце палын, I ростань падрасьце ў смузе чаканьня.
Ня ўчуе ні мальбы, ні нараканьня Неабмялелая рака часін.
Прыціхлы клопат, як на бацьку сын, На неспакой са спачуваньнем гляне. Пакпіць зь нямога прыцемку зьнямога, Пакуль аж не зьняможацца сама.
Дагнаць самоту выбяжыць дарога.
Туман ня ўведае, дзе ён загіне.
Радзімы лепшай на зямлі няма, Чым тая, што прысніцца на чужыне.
10 сакавіка 2000
ЛІСТ ТРЭЙЦІ
Ад бяды
Уцяцэш куды.
За табою ступае сьледам.
Як каханка, пакуль малады, Як унучка — За ціхім дзедам.
Пад ручкі вясёлая йдзе, За рукі бярэ са спагадай. He забудзецца анідзе Упікнуць цябе Нейкай здрадай.
На кладах дазволіць журбе Прарасьці маладою травою I замену знойдзе табе Несуцешнаю ўдавою.
12 сакавіка 2000
ЛІСТ ЧАЦЬВЕРТЫ
Спутаны конь з гары Скача ў даліну.
Заезджаны і стары, Але не прызнае супыну.
Там, у даліне, — мурог, Хоць паірзаць раздольле. Там і для спутаных ног Зялёная воля.
Запрэжаныя сябры Рэжуць глыбей каляіну. Конь зьвечарэлы з гары Скача ў даліну...
19 сакавіка 2000
Паветра малества Пахне мамаю, Паветра храма — Дыханьнем Богавым, Паветра юнацтва — Першай трывогаю. Паветра Радзімы Балючае самае.
Паветра позьняй восені Ціхае,
Паветра смутнае Прыцемку раньняга. Але надыхацца нельга Выгнаньніку Паветрам, якое Калісьці дыхала...
30 сакавіка 2000
I хісткі човен кону Плыве ракой рашучай. Гайдае грай над кручай Залёную заслону.
Рой — сам сабе дарадца — На сад рашыў апасьці.
Вясна гукае шчасьце Нанова паўтарацца.
Згадае сон аднойчы Сінюткі сум сініцы I першай навальніцы Заплаканыя вочы...
25 красавіка 2000
Травень зялёны —
Сьвята травы.
Ёсьць дзе
Параскашавацца вясёнцы.
Сонна пасунуўся сум векавы
3	зацені цеснай
Пагрэцца на сонцы.
Цёпла
Зялёным завеям расьці
На ўдзірванелай хмурыне
Разлогу.
Ветру карціць
Шум патрэсьці ў трысьці,
Рупіць
3	ральлёй памірыцца нарогу.
I пад касою памрэ й ажыве,
Каб зарунець
У дасьвецьцевым дыме.
Небам дазволена
Ціхай траве
Сьмела шумець
Над усім, над усімі...
1 травеня 2000
Даўно не жыву У мясьцінах сваіх, Ды імі жыву аднымі. Ніхто ні іх, Hi мяне ад іх, Нібы ад імя, не адыме.
Радзімы няма, I няма мяне.
Я — подзьмух ветру Зь мясьцінаў, Дзе сьнег у сьне Усьміхаўся вясьне I зь цёплай усьмешкай Загінуў.
Душа вяртаецца на кругі,
Якія калісьці
Накрэсліла каня,
Кругі вяртаньня,
Кругі тугі,
Кругі надзеі,
Кругі зьніканьня...
11 травеня 2000
А самая жывучая — бяда.
Яна перажыве цябе і долю
Тваю,
Сваёй сваволі даўшы волю.
Бядзе сябе самое не шкада.
А самая пявучая бяда,
Яна такі цягучы сьпеў зацягне,
Што стане зябка
Ў апраметнай багне.
Прыцьмеюць вочы страшнага суда.
А самая калючая бяда,
Яна ўвап’ецца йголкамі тупымі,
Што і сьвітаньне
Змрок з душы ня здыме.
Балючая з ракі ўцячэ вада.
Прыйшоўшы зь невядомай стараны, Ідзе з табой з калыскі да труны.
24 травеня 2000
I ў нябёсах жыццё суровае.
Трэба бачыць,
Зь якой ахвотай
Ластаўка вераб’я замуроўвае, Што пракраўся ў гнязьдзечка ўпотай.
I крылатую рызыку кідае
У прадоньні надзея сьляпая.
Мейсца ўсім
Пад страхою блакітнаю
I хапае, і нехапае...
1 чэрвеня 2000
Сплыла аблачынка Ў нябёсаў з чала, Асьвечаная мілатой веснавою. Душа непрыкаяная пачала Паціху прасіцца На даўнюю волю.
Я й сам пачынаю Прасіцца туды, Дзе ўсе спачываюць трывогі, Куды паўцякалі Былыя гады,
У крыўды кульгавай Пазычыўшы ногі.
Ня ўцямлю дасюль, Што трымае мяне, — Мілосьць
Ці даўгі векавыя,
У гэтай немаладой старане, Дзе воўк маёй роспачы вые...
5 чэрвеня 2000
Затанулыя замкі
На дне душы
Ёсьць у кожнага з нас.
Замкі ранішніх мрояў, Замкі марнасьці
I разьвітальных настрояў.
I званы не сьціхаюць, Як іх не глушы.
I зьвіняць
Памінальна й вянчальна званы,
I калі мы сябе прадаем
Iвянчаем
Невясёлую праўду
3 разгульным адчаем, I калі прыручаем Сябе да маны.
Цяглы голас званоў Смутку нам дадае.
Нашы скаргі склыгочуць
Пустымі вазамі. '
Беспрытульнымі
Гэтак і ходзім князямі, Затапіўшы прывыкласьцю Замкі свае...
11 чэрвеня 2000
Васількі расцвілі.
Зноў твой чэрвень, Васілю. Недзе ў нашых краёх У сасьмяглы паўдзён Хваля жытняя цішыць Памклівую хвілю.
I смуга небасхіл Забірае ў палон.
На сьвітаньні жыцьця Васількі расьцвіталі.
I ў падзён высакосны Цьвітуць васількі... Патаналі ў блакіце Зялёныя далі.
На Купальле вянкі Савівалі вякі...
Недзе ў нашых краёх Праплываюць хмурынкі. Асьцярожна, Як дзікіх гусей касякі. А ў зладжаным жыце Сінеюць жарынкі, Іх раздзьмухвае вецер. Гараць васількі...
19 чэрвеня 2000
На волю Бог адпусьціць да пары. Мудрэй, блазнуй, Гавей ці разгаўляйся.
Пакуль растуць,
Нібы грыбы, сябры, Над поўнай чаркай зману Нахіляйся.
I думай,
Што сабе ты гаспадар,
Што ты неабавязаны нікому,
Што цемра не затушыць Твой ліхтар, Што адусюль ты вернешся дадому.
I будуць пры табе твае гады — Павадыры твае і хадатаі.
I ты на ўсё забудзеш,
I тады
Бог пра сябе
Спакойна нагадае...
30 чэрвеня 2000
Толькі й можна ў працу ўцячы, Ад самога сябе схавацца.
Уцякае дзень ад начы,
Уцякае ад стомы праца.
Уцячы, каб сябе дагнаць
Нязагнанага
Пастарацца.
Крыльлем вечнасьці ахінаць
Можа толькі
Вядзьмарка праца.
1 верасьня 2000
А той, хто сеяў, жне не заўсягды,
Бо сейбіта ня помніць
Серп жняцовы.
Садоўнікаў перашумяць сады.
I перайначыць сэнс захочуць словы.
На волі забываецца палон.
У цемры помніцца сьвятло жадана.
Ня хоча пра пакуты ведаць плён.
Руку абразе не падасьць пашана.
Галінам голым мроіцца лісьцё.
На радасьць пазірае гора хмура.
I паважае толькі забыцьцё
Жыцьця самалюбівая натура.
7 верасьня 2000
Апошняе восеньскае цяпло, Як здрада, халаднаватае. Душа, як вавёрка, Пілнуе дупло, Якое прызімак сватае.
Апошняе восеньскае сьвятло, Як стома, падсьлепаватае. У роспачы ў чоўна Апала вясло.
Яму рассыхацца пад хатаю.
Апошняе восеньскае жытло, Як полымя, рудаватае.
Глыбее з прыцемкамі кубло.
I хмара марна Нябёсы латае...
16 верасьня 2000
Дзякуй Табе, Гасподзь, За акрайчык жыцьця аржаны! Бесклапотныя мімаходзь Яго даспытваюць сны.
Сам не заўважыў, Калі
Я даласаваў бохан свой.
Доля мая,
Як з ускрайку зямлі, На мяне пазірае савой.
Дарагі мне акрайчык мой, Як апошняе ўсё на сьвятле. Перад незямною зімой Бохан грэе ў Цябе на стале...
30 верасьня 2000
ЛІСТ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ
Баяцца кветкі абразіць дол,
Далей ўцякае настрой панылы, Калі на зямлю
Сыходзіць анёл
Бяскрылым напомніць
Пра іхныя крылы.
Пра тыя крылы, якія расьлі
У кожнага ад нараджэньня.
Ды лёткія крылы
Цяжкімі былі
Для страху зямнога насеньня.
I сьвет абяскрыліўся, I вакол
Бакі пралежваюць небасьхілы.
I лётае той,
Да каго анёл
Аднойчы прыходзіць
Прымерыць крылы...
10 кастрычніка 2000
Мы — толькі цені ісьціны,
Якую
Адчуць дазволіў
Звышні на імгненьне.
Свой век па-свойму
Кожны адвякуе.
Жыцьцё пад небам — Ценяў мільгаценьне.
Ці мы жывем,
Ці толькі страх лагодзім,
Свой страх,
Што непазбежнаму слугуе?
Ці паміраем мы,
Ці адыходзім
3 адной краіны ценяў У другую?
14 кастрычніка 2000
ЛІСТ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
Затушыць дзікая трава
Пажар цнатлівы сьціплых красак. Заглушыць дзікая трава Вясёлы сьмех калёраў лугу. Задушыць дзікая трава Усё, што дыхае на волі.
Hi разьвядзёнка, ні ўдава, Яна згарае ў думках ласых, Пустую галаву знава Шаленіць ветру-валацугу.
Усё нябыцячы, Ніколі
Ня чэзьне дзікая трава.
21 кастрычніка 2000
Нас ніхто не чакаў на зямлі, Дый на небе ніхто не чакае. I сюды мы ня самі прыйшлі Нас прыслала цікаўнасьць, Якая
Хоча ўрэшце дазнацца сама, Для каго мы
Часова жывыя, Для каго нас Даўно ўжо няма.
Ў печы мрой нашых
Дровы сырыя...
22 лістапада 2000
Мастак —
Паплечнік і супернік часу.
Ўцячы ў сябе нялёгка мастаку.
I міг, як скакуна,
На ўсім скаку
He запыніць, прынадзіўшы акрасу.
Няхай бягуць навыперадкі з часам
Смялелы вецер і ўчадзелы дым.
Мастак —
У край зьдзіўленьня пілігрым — Глядзіць, як міты ходзяць самапасам.
27 лістапада 2000
Крыж не адпускае зямля. Ён мусіць зрабіцца ценем, Успомненым
Прарасьці карэньнем, Каб паўтарацца дрэвам Пасьля.
Апраметнаю цемрай
Гусьцее імжа.
I сіляцца ўзьняцца
За небасьхілы
3 дранцьвелага ад жаху крыжа Драўляныя крылы...
29 лістапада 2000
Ідуць спакойна халады.
На плечы ўськінуўшы завеі.
Ад іхняй вусьцішнай хады
Душа вады ніякавее.
Зрабіўся белым марны прах,
Заснула немата глухая.
3 гадоў малечых
Першы страх
Сябе забытага гукае.
Ня выдасьць сэнс
Сваіх кладоў.
Сябе ратуе стомай праца.
Усё,
Што выйшла з халадоў, Павінна ў халады вяртацца.
21 сьнежня 2000
Дзень пазыч жаўрукам, Ноч аддай сваю совам. Хай лянуецца доля, Стараецца кат.
Затрымайся ў сабе Ў гэтым сьвеце часовым Каб адчуць хоць на міг Усявышні пагляд.
He забудзься, што кожны Твой крок на прыкмеце. Множ дабро колькі моцы, Ня лічачы множ.
Прышануй цішыню Ў гэтым стомленым сьвеце, Каб пачуць, як ступае Гасподзь басанож.
3 мора смутку свайго Давярайся прылівам.
Будзе шлях твой з выгнаньня Салодкім ад сьлёз.
Сам сябе пацярпі