Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Хвастаты яшчэ не адышоў ад шоку, як наверсе пачуўся асьцярожны стук пацучыных лапак па дошчачцы, і тут жа ў бочку зваліўся новы пацук. Канец дошчачкі разам з сырам зноў задраўся ўгору. Новы пацук спалохана замітусіўся на дне бочкі. Хвастаты на тое ніяк не адрэагаваў, ён меркаваў, што рабіць? Адчуўшы прысутнасьць Хвастатага, малады пацук,
дробна калоцячыся, сьцяўся насупроць пад сьцяной бочкі. Хвастаты яму ня стаў спачуваць, толькі падумаў: сам вінаваты, ня лезь, куды ня трэба. Ён нерухома сядзеў, марудна адыходзячы ад шоку.
Пацукі падалі ў бочку амаль праз роўныя прамежкі часу, — усіх моцна вабіў дужа смачны пах сыру. Пад раніцу ў бочцы іх аказалася восем штук, у тым ліку два буйныя самцы з восеньскага памёту пацукоў. Амаль у поўнай цемры ён нюхам пазнаў бы іх, бо ўжо ня раз зь імі біўся і цяпер падумаў, што іхняя сустрэча дабром ня скончыцца. У падпольлі дагэтуль яны стараліся пазьбягаць адзін аднаго, але тут такая магчымасьць мінулася. Зараз тут прыйдзецца вырашыць, каму зь іх жыць.
Мабыць, аднак, разумным сябе лічыў не адзін Хвастаты, а і яшчэ некаторыя з тых, што трапілі ў гэтую пастку. Сьпярша ўсе яны нерухома сядзелі, павольна ачуньвалі ад шоку падзеньня. Затым у цемры раздаўся быццам бы беспрычынны прарэзьлівы піск, і пачалася бойка. Пачуцьцё жаху ахапіла пацукоў, хтось, не стрымаўшыся, першы кінуўся на суседа. Магчыма, гэта быў адзін з двух братоў, — ягоны кліч стаў сыгналам да пачатку сьмяротнай схваткі ўсіх з усімі. Хвастаты ведаў і памятаў яшчэ з часу ўласнай маладосьці, што марудзіць у такіх выпадках не выпадае — тое можа каштаваць жыцьця. Перамагае самы рашучы і самы спрытны. Хвастаты ў адказ таксама прарэзьліва праверашчэў і накінуўся ў цемры на суседа, — можа, таго самага, што сьледам за ім трапіў у бочку. Ён даволі лёгка забіў яго, разарваўшы таму горла. Але тут і сам ледзьве пасьпеў выкруціцца з-пад нейчых вострых зубоў, перавярнуўся цераз галаву і ўпіўся зубамі ў чыйсьці цёплы і мяккі жывот. У цеснай бочцы ўтварыўся вірлівы клубок зь целаў ахопленых жахам пацукоў,
якія рвалі, грызьлі, тапталі адзін аднаго, — нападалі і абараняліся адначасна. У бочцы надта патыхала пацучынай крывёй, і ў яе паху зусім патануў нядаўна яшчэ жаданы пах сыру.
Гэта быў жорсткі і даўгі бой не на жыцьцё — на сьмарць, зь якога да ранку ўцалела двое — Хвастаты і малады пацук восеньскага памёту. Усе астатнія, сьцякаючы крывёю, валяліся на дне бочкі; некаторыя ўжо страцілі ўсс адзнакі жыцьця. Самец быў моцна паранены нейчымі зубамі, але, пачуўшы ўцалелага Хвастатага, намогся на слабы баявы кліч і аскаліў зубы. Зьнясілены ў бойцы Хвастаты, зрабіўшы спрытны кароткі выпад, без усялякага сыгналу ўхапіў зубамі за ўжо скрываўленае горла і дабіў самца.
Крывавая бойка скончылася — у бочцы Хвастаты застаўся адзін. Адзінота гарантавала яму нейкую магчымасць жыцьця — хоць бы да раніцы. Вядома, гэтага было мала, але інстынкт падказваў пацуку, што часам з самых малых магчымасьцяў складваецца даўгое жыцьцё. Асабліва калі мець волю змагацца за яго да канца і надта не сьцерагчыся прынцыпаў. Хвастаты са страхам чакаў ранку, калі прыйдзе Вусаты і прыкончыць яго ў бочцы. Гінуць ён па-ранейшаму не хацеў. Праўда, ягонае самалюбства падагравала ўсьведамленьне таго, што ўсё ж ён перамог усіх уласных суродзічаў. Што ж да чалавека, дык вядома, што яго перамагчы немагчы.ма.
I ён прыйшоў, той страшны Вусаты. Сьпярша загрукалі ягоныя боты каля канторкі, пасьля ўспыхнула электрычнае сьвятло, якое адразу разагнала паўзмрок у сэкцыі. Здаецца, Вусаты быў не адзін. Хвіліну пасьля прагучэў чыйсьці бесклапотны сьмех здаецца, гэта быў малады грузчык Белабрысы. I вось ярка пыхнула лямпачка пад стольлю ў сэкцыі
— у бочцы стала амаль відна. Хвастаты акінуў задаволеным позіркам нерухомыя целы сваіх ахвяр і нарыхтаваўся да сустрэчы з Вусатым. Калі той працягне руку, пацук адразу ўчэпіцца ў яе і загіне — як і належыць пацуку-пераможцу, пацуку-лідэру. Ён быў пацук ганарысты і не хацеў хавацца сярод трупаў іншых, што кучкай ляжалі на дне бочкі, не хацеў прыкідвацца мёртвым. Калі над бочкай паявіўся ненавісны твар Вусатага, ад якога дужа сьмярдзела цыгарэтамі «Мальбара», што штабялём ляжалі пад вакном сэкцыі, ён ашчэрыў зубы і пагрозьліва засіпеў. На болей гучны кліч у яго ўжо не хапіла сілы.
— Ну як там? — пачуўся голас здаля. Гэта пытаўся Белабрысы.
— Парадак! — задаволена адказаў Вусаты. — Твая праўда.
— Хто-небудзь застаўся?
— А вунь сядзіць Хвастаты...
— Во і добра. Выпускаем.
Бочка раптам нахілілася, Хвастатага ледзьве не заваліла мёртвымі целамі пацукоў, але ён адскочыў і апынуўся на самым краі бочкі. Зусім побач быў ненавісны твар Вусатага, але ён ня меў на сабе ні пагрозы, ні злосьці. Бочка нахілілася і яшчэ ніжэй.
— Ну, матай адсюль! — зусім незласьліва сказаў Вусаты.
Здаецца, той яго выпускаў. Хвастаты нарэшце сьцяміў гэта і хуценька нырнуў з бочкі пад скрынкі. Ягоныя адносіны да Вусатага разам зьмяніліся — ён перастаў ненавідзець чалавека. Аказваецца, той зусім ня кепскі — той добры. Той яго паратуе. Гэта ягоныя суродзічы-пацукі спрабавалі яго забіць, а чалавек яму дорыць жыцьцё. Які ж ён быў дасюль дурань, што ненавідзеў людзей!
3-пад скрынак ён удала перабраўся да сваёй нары
і схаваўся ў яе выратоўчай цемры. Ён толькі пасьпеў пачуць, як ззаду ў чымсьці засумняваўся Вусаты, і Белабрысы яму адказаў:
— Нічога, усё будзе о’кей! Трэніроўку меў, што трэба. Празь месяц ніводнага не застанецца...
Затаіўшыся ў нары, Хвастаты марудна ачуньваў ад начных перажыванак і думаў, што цяпер яго галоўныя ворагі — яго ж суродзічы. Ён будзе іх бязьлітасна нішчыць ужо хоць бы таму, што ён самы дужы. А ў каго сіла, у таго і праўда. Хаця ніякая праўда яму не была патрэбная. Няхай праўду шукаюць слабакі. А над ім ёсьць Вусаты. Ён яго бог і праўда.
Вусаты ж, мабыць адчуўшы перамену ў настроі пацука, а можа з свае дабрыні, паклаў каля ягонай нары той самы кавалак духмяняга сыру, які ноччу пацуку не дастаўся. Але Хвастаты на яго не рэагаваў — цяпер яго хваляваў толькі пах крыві.
Праз месяц на складзе сапраўды не засталося ніводнага пацука. Апроч Хвастатага, зразумела...
КОШКА I МЫШКА
Мышка ў той день увогуле была сытая, але яна была маладая, цікаўная і доўга не магла сядзець на адным месцы. Тым болей у яе цёмнай норцы, дзе нічога не было відаць, нічога не чуваць. А поруч, на падворку — яна ўжо ведала — была процьма цікавага, асабліва пад лапухамі, дзе бегалі порсткія кузуркі, сядзелі, варушачы вусамі, чорныя жукі, а на травяных галінках круцілі рожкамі дзівосныя сьлімакі ў цьвярдых, скурчаных ракавінах. Увогуле мышка была далікатная, добразычлівая да малых насельнікаў падворку. Яе таксама ніхто асабліва ня крыўдзіў, і яна думала, што дужа баяцца там не было чаго. Яна імкнулася быць аптымісткай.
Праўда, яна ўжо чула, што недзе там час ад часу паяўляецца страшны мышыны вораг — кот. Але мышцы яшчэ не даводзілася спатыкаць яго, і яна думала, што і не давядзецца. Навошта кату цікаваць малую палахлівую мышку — мабыць, яму лепей мець справу зь вялікімі пацукамі. 3 мышкі які наедак?
Той раз яна магла б і не вылазіць з норкі, але ўзяла ды вылезла.
На падворку пад лапухамі было цёпла, аж горача, і ціха, — мабыць, жывёлу яшчэ не прыгналі з поля. Побач шорхалася ў пяску квактуха — старая, рабая курыца, якая квохнула разы два, заўважыўшы мышку. Мышка шмыргнула ля яе далей да прызбы і раптам толькі роспачна піскнула. Аднекуль зьверху на яе пляцнуліся дзьве кіпцюрыстыя лапы — бегчы ўжо не было як. Канечне, то была кошка — маладая, юрлівая, зь белымі прыгожым лапкамі. Мышка сьпярша спалохалася, але тыя лапкі абыходзіліся зь ёй далікатна, і тое супакойвала. I мышка падумала, што ўвогуле ёй пашэнціла — было б
куды горш апынуцца ў страшных кіпцюрох ката. A там, можа, і нічога яшчэ ня здарыцца, — мышка хацела быць аптымісткай.
I праўда, не ўчыніўшы ёй вялікага болю, кошка падхапіла мышку зубамі і вынесла на чысты, падмецены падворак. Мышка напружана думала, і ўсё так выходзіла, што кошка палуднаваць ёй не зьбіраецца. Інакш бы яна пад’ела ў зацішку, ля лапухоў. На падворку нікога не было, кошка паклала мышку ў доле. Мабыць, можна было б паспрабаваць уцячы, але мышка не хацела выказваць непаслушэнства і тым злаваць кошку. Яна ўсё спадзявалася на лепшае. Тады кошка далікатна штурхнула яе лапкай пад бок, нібы патураючы бегчы. I праўда — мышка пабегла.
Зусім ужо блізка было да норкі, як кошка ўсё ж дагнала яе і дужа ўпілася кіпцюрамі ў хрыбціну. Мышцы стала дужа балюча, і яна аж перастала дыхаць. Але неўзабаве і супакоілася, бо кошка ўсё не сьпяшалася яе хрумстаць. Гіэўна, то была добрая кошачка, яна толькі хацела пагуляць з мышкай. Тады мышка зьнерухомела і, бы нежывая, перавярнулася лапкамі ўгору. Тое, відаць па ўсім, спадабалася кошцы, якая абедзьвюма лапкамі пачала кідаць з боку на бок маленькую сымулянтку, бы запрашаючы яе да гульні. Гуляць мышка ўвогуле любіла, і, хоць цяпер і баялася трохі, але ўсё не магла паверыць у кепскае. Ужо надта лагодна, бяз злосьці ставілася да яе ладная кошачка, няўжо гэткая можа зьесьці рахманую мышку?
Мусіць, мышка магла б яшчэ ўцячы, асабліва калі ў гэтай гульні апыналася бліз лапухоў, ды ў яе ўсё не ставала рашучасьці. Зноў жа, яна была аптымістка, дагэтуль жа нічога кепскага зь ёй не здарылася. Але во кошка ці, можа, таму што нагулялася,
ці зь якой іншай прычыны, дужа цяўкнула мышку ля шыі — ад болю ў той аж памутнела ўваччу. Кошка тым часам паклала мышку ля ног, азірнулася па бакох, — падобна, яна адпачывала. Ці можа, разважала, каб пусьціць мышку? Павінна была б пусьціць, бо мышцы было блага, наўрад ці яна цяпер магла б уцячы. Але яна спадзявалася.
Яна верыла ў дабрыню, тым болей ад такой ладнай маладой кошкі, якой яна не зрабіла нічога кепскага. Нават не раззлавалася на яе. Мышка разумела, што ўвогуле кошкі — ворагі мышак, але ж, мусіць, і кошкі бываюць розныя: злыя і добрыя. Таксама, як і мышы. Яна во, напрыклад, зусім добрая мышка, нікому ніякага зла не ўчыніла. He пакрыўдзіла ніводнае кошкі. Навошта ж кошцы забіваць яе? Каб папалуднаваць? Але ж тое можна зрабіць зь якой іншай мышкай, не абавязкова зь ёю.
Кошка ўсё азіралася па бакох, нібы чакаючы чаго, а мышка нерухома ляжала ў доле і разважала. Разважала пра справядлівасьць. Усё ж несправядліва ўладкаваны сьвет, калі адныя істоты дужыя і нахабныя, аДншыя слабыя і палахлівыя. Слабым і палахлівым жывецца кепска, і мусіць, таму яны дбаюць пра справядлівасьць, дабрыню і спагаду. Ды дужыя не зважаюць на тое. А і праўда, нашто дужым спагада? Дужым патрэбна яшчэ болей сілы, бо сілу сіла дае. А што во рабіць беднай мышцы, у якой ці не зусім перакушаны карак?