Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Неяк напачатку зімы, як авечак перасталі выга-
няць на пашу, у хлеў прыйшоў гаспадар парсюка яшчэ з нейкім незнаёмым муэчынам, яны расчынілі загарадку і ўвайшлі да парсюка. Увесь час прыязна гамонячы між сабой, мацалі яго тлустыя бакі, ашыяк, і ад іхняй увагі парсюк набіраўся свайго парсюкоўскага гонару. Сьвінка таксама зацікавілася тым візытам і думала, што, можа, пагладзяць і яе. Але тыя, відаць, ня мелі ніякай увагі да сьвінкі. Затое неўзабаве парсюка выпусьцілі на падворак — пагуляць, мабыць. Сьвінка таксама мела жаданьне пагуляць, бо была на падворку ўсяго два разы і то дастала хварасьціной ад гаспадыні. Дзе там гуляў парсюк, з хлява не было відаць, дзьверы былі зачыненыя, толькі дзесь пачуўся кароценькі спалоханы віск і болей нічога. Дурныя авечкі ад таго віску неяк трывожліва тузануліся, тоўпячыся ў кутку, а сьвінка з парасём цікаўна прыслухаліся.. Але болей някіх гукаў знадворку ня чулася. Парсюк не вяртаўся ў хлеў, і сьвінка зайздросна думала, што дзесь загасьцяваўся таўстун і, можа, есьць што смашнае. Мабыць, так. Інакш нашто было яго выпушчаць з хлява? 3 тае прычыны сьвінцы ды й парасю было трохі крыўдна, але кожнаму свой час. Да крыўдаў ужо яны прывыклі.
Але надвячоркам сьвінка і задаволілася, як у хлеў прыйшла гаспадыня і перагнала яе ў парсюковую загарадку. А ў шырокае парсюковае карыта насыпала аж тры меры камбікормавай мяшанкі, — было чаго пад’есці ўволю. Тады яна падумала, што гаспадыня ўвогуле някепская жанчына, як раней сьвінцы здавалася, што яна паважае сьвінку. Ды й парася таксама, бо яму тады дасталася болей, гаспадыня нават паскрэбла ягоны бачок.
Парсюк жа болей у хлеў не вярнуўся, а дзе дзеўся — сьвінка асабліва не цікавілася — без яго ў хля-
ве стала лепш. Ежы цяпер яны атрымлівалі столькі, што ледзьве зьядалі за дзень. Гаспадыня часцяком гладзіла іх і хваліла, што ешчыя. Сьвінка хацела быць вартай гаспадарскае ласкі і старалася есьці і таўсьцець.
Усё ж яна шмат чаму навучылася ад парсюка.
ВЯЗЬНІЦА ТРАЎМ
Сядзець у вязьніцы заўсёды кепска, нават калі вязьніца ня надта і жорсткая. Тая пад назовам Траўм не была дужа жорсткай: і харчаваньне, і прагулянкі, і нават спатканьні з родзічамі — усё было пазначана законам і выконвалася наглядчыкамі. Але ўсё роўна вязьні претэставалі, патрабавалі, нават знарок галадалі — гэтак імкнуліся да волі.
На волі таксама не маглі зьмірыцца з тым, што суайчыньнікі пакутваюць у вязьніцы. I таксама бунтавалі, наладжвалі страйкі і дэманстрацыі, выступалі ў друку. Рэжым не саступаў, увёў жорсткую цэнзуру, на дэманстрантаў кідаў буйныя сілы паліцыі, высілкамі якой кантынгент вязьняў у шматкроць павялічваўся. Урэшце-рэшт барацьба за волю вязьняў набыла такую вастрыню, што абодва бакі сутыкнуліся на барыкадах.
У горадзе ўсчалася сапраўдная вайна. Біліся на вуліцах і падворках, на дарогах і вакольных палёх. Перамога была пераменная — то тых, то іншых, было шмат забітых і пакалечаных. 3 цягам часу горад ператварыўся ў руіны, палі пазарасталі быльнягом -— не было каму ні араць, ні сеяць. Адзінае ціхае мейсца засталося ў вязьніцы Траўм, дзе па-ранейшаму выконваўся рэжым, а галоўнае — вязьняў неяк кармілі. А старадаўнія каменныя сьцены затулялі ад сьцюжы і непагадзі. Ня тое, што на волі, дзе даўно ўжо ня стала чаго есьці і не засталося ніводнага даху над галавой.
I ўсё ж вязьні, можа як ніколі, прагнулі волі. Спантанны рух за волю ўзначаліў малады дзяцюк Восіп, які апынуўся ў вязьніцы ня так і даўно — пасьля паразы першага выступу за волю. У вялікай агульнай камары ён вёў даўгія гутаркі зь вязьнямі ў
тым сэнсе, што няма ў чалавека (як, зрэшты і ў кожнай жывёліны) нічога даражэйшага за волю, што да волі з моманту нараджэньня мкнецца кожная жывая істота. Вязьні з ахвотай слухалі таварыша і не пярэчылі — хто б тут мог запярэчыць супраць волі? Усім надакучылі гэтыя муры, хацелася прэч ад іх — на зялёную траўку, пад ласкавы ветрык, на сонца. Ды не пушчалі.
Седзячы па сваіх камарах, вязьні чуйна ўслухоўваліся ва ўсё, што рабілася за мурамі вязьніцы. Праўда, яна мала што ведалі пра тое, але, як змаганьне наблізілася да сьценаў Траўму, шмат ведаць і не было патрэбы. трэба было дзейнічаць. 3 каманды Восіпа ўсе разам паўсталі, выламалі дзьверы-запоры і вырваліся насустрач вызвольнікам. Гэта было незабыўна-ўзнёслае спатканьне — вязьні плакалі ад радасьці, вызвольнікі іх абдымалі. Пад сьценамі Траўму адбыўся вылізны стыхійны мітынг, на якім выступалі да ночы. Праўда, пад вечар людзей у натоўпе пачало менець, нядаўнія нявольнікі разбрыдаліся хто куды. Але дужа разбрыдацца не было як, бо не было дзе прытуліцца ад сьцюжы, горад ляжаў у руінах.
А ўжо зазімак падаў. Тады запалілі рэшткі будынін, грэліся ля вогнішчаў, неяк бавілі ноч. Горш, што не было чаго есьці — ні ў нядаўніх вязняў, ні ў іхніх вызвольнікаў. Як разьвіднела, зноў пад сьценамі і ў рове пачаліся мітынгі. Выступалі розныя людзі, але самы палкі і пераканаўчы выступ гучаў ад нядаўняга вязьня Восіпа, які зноў і ў каторы раз мовіў пра грунтоўны кошт волі, якою не мае права грэбаваць ні чалавек, ні ўлада, ні сам гасподзь-Бог. Яго зноў слухалі без пярэчаньня, але ранейшых гарачых воплескаў чамусь не было. У цішыні, якая настала пасьля яго выступу, аднекуль з задоў натоўпу пачуўся няўпэўнены голас:
— А калі будзем есьці?
Калі і што есьці, Восіп не сказаў, мабыць, сам быў ня ў курсе, і зноў пачаў гаварыць пра волю ў зьняволеным грамадзтве. На той раз яго ўжо кепска слухалі — мабыць, у галодных людзей наогул бракуе слых. Да таго ж усім дацінала сьцюжа.
Неяк, аднак, перабылі ля вогнішчаў сярод руінаў той дзень і яшчэ адну ноч. Надвор’е між ты і зусім пагоршала, хлеба трохі прывезьлі, ды мала, на ўсіх не хапіла. Каля вогнішчаў ішлі няспынныя спрэчкі-свары — то ворагі, а то і нядаўнія дружбакі выкрывалі адзін аднаго, шукалі здрайцаў і калябарантаў, якіх тут жа і лінчавалі ў рове ля Траўму. У дадатак дя ўсяго кепскага аднекуль пайшлі чуткі, што суседнія гарады — хаўруснікі іхняга рэжыму зьбіраюць войска, каб задушыць такую дарагую, вялізнай цаной здабытую волю.
Яшчэ патузаўшыся колькі дзён на ветры пад сьценамі вязьніцы, натоўп былых вязьняў падаўся назад праз жалезныя вароты ў свае звыклыя камары. Там таксама не было хлеба, затое было ня так сьцюдзёна. Старая варта са згоды з вязьнямі заняла свае вартавыя майсцы.
На волі ля брамы застаўся прынцыповы як заступнік Восіп, якога праз тыдзень і захапіла войска рэваншыстыў. Яго павесілі на турэмным двары ў прысутнасьці вялізнага натоўпу зьняволеных.
Зьняволеныя ў бальшані паставіліся да таго абыякава, бо ўжо перасталі паважаць свайго завадатара, які змусіў усіх перажыць немалую мінтрэгу. I не дамогся нічога.
АБЯЗБОЖАНЫ ЛЮД
Народ дужа верыў у свайго Бога і спрадвеку маліўся яму. Нават калі жылося няблага, не было войнаў, голаду ды іншых пошасьцяў, людзі хадзілі ў цэрквы і шчыра маліліся. Цэрквы былі старыя, ня надта шыкоўныя, збудаваныя з каменю ці дрэва. Але заўжды ў іх тоўпіўся люд, гарэлі сьвечкі і чуліся пранікнёныя словы вернікаў. Асабліва ў нядобры час, у пару вайны ды ўсялякай бяды і нягоды, якіх на гэтай зямлі хапала.
Але во насталі іншыя часы. Ыевядома адкуль насунулася паняверка, людзі засумняваліся і загаварылі пра тое, што Бог не ўсемагутны. Колькі было бяды і няшчасьця, а ці памог ён хоць каму-небудзь? Казалі, што не. Таму ці варта марна маліцца, шмат часу аддаваць Богу, царкве і сьвятарам, у якіх бязбожная ўлада зглядзела ворагаў, ашуканцаў, а пасьля і шпіёнаў. У газэтах былі выдрукаваныя адпаведныя факты і сьведчаньні, знойдзеныя падставы, паводле якіх сьвятароў належала зьнішчыць, і тады, казалі, жыцьцё адразу палепшае. Так было і вырашана. Сьвятароў пасадзілі ў турмы, іншых саслалі ў сьцюдзёны край, a то і расстралялі. Царкоўнае майно, што назапашвалася цягам стагодзьдзяў, расьцягалі па ўстановах, прадалі за мяжу. Грошы, казалі, патрэбныя, каб галоднаму люду купіць хлеба. Купілі ж зброю і рыштунак для войска і паліцыі. Паліцыя была болей патрэбная ўладзе, чым згаладнелыя, нямоглыя людзі. 3 купалоў пакінутых цэркваў пазьдзіралі паржавелыя крыжы, паразьбівалі каляровыя вітражы і вокны. Дождж ды сьнег давяршыні непазьбежную справу заняпаду. Рэлігія сканала.
Ня стала ні сьвятароў, ні гіерархаў, ні цэркваў. Зарослыя крапівой ды быльнягом руіны горбіліся ў
паселішчах ля апусьцелых гандлёвых плошчаў.
Але мінуў час, а жыць лепей ня стала. Людзі не хадзілі ў цэрквы, затое тоўпіліся ў шынках ды корчмах. Пілі, як ніколі. Ніхто, апроч сварлівых жонак, не забараняў таго, але хто слухае жонак? Улады ж самі падахвочвалі народ піць, бо мелі хранічную няўпраўку зь бюджэтам. Распута, гвалт і забойствы дасягнулі небывалых памераў, ад п’яных канфліктаў народ траціў ці ня больш, чым ад войнаў. Войны ж між тым выбухалі, як і раней — на жыцьці кожнага пакаленьня. Як толькі сыны ў бацькоў дасягалі дваццаці гадоў, дык распачыналася новая вайна. Ваяваць маладыя ішлі зь вялікім імпэтам, а вярталіся з заўсёднай нягегласьцю. He зважаючы на тое, перамагалі ці апыналіся пераможныя. Перамога нікому не прыносіла выгодаў, а толькі новыя клопаты.
Тады празь нейкі працяглы час успомнілі пра Бога. Недзе наверсе ўлады вырашылі, што зрабілі памылку, выракшыся Бога. Народу патрэбны Бог — гэтаксама, як хлеб і гарэлка, зразумелі кіраўнікі і дазволілі мець Бога.
У краіне пачалі аднаўляць Царкву, выладкоўваць яе складаную гіерархію. Гіерархаў набралі хутка, асабліва вышэйшых. Частка перайшла з расчараваных у палітыцы інтэлігентаў, частка рэкрутавалася са спэцслужбаў. Кадры спэцслужбаў наогул паважаліся ў краіне, бо не падманвалі ўладу ніколі. Якое заданьне атрымвалі, тое і выконвалі — хутка і бяз роздуму. У гарадох і вёсках кінулі будаваць клюбы ды сьвінарнікі — дружна ўсчалі мураваць храмы. Гэта былі выдатныя будоўлі, на іх скарыстоўвалі замежную тэхніку і лепшыя матэрыялы. Праектаваньнем займаліся наваствораныя праектныя арганізацыі, найлепшыя мастакі расьпісвалі сьцены і купалы на эвангельскія тэмы. Купалы скрозь зьзялі сьвежым
сусальным золатам. Званы адлівалі ў старых індустрыйных цэнтрах, а таксама на прадпрыемствах ВПК, гучалі яны, бы арганы. Мантаж рабілі з дапамогай магутных кранаў пераважна нямецкай вытворчасьці — хутка і бездакорна. Плян будаўніцтва храмаў выконваўся пасьпяхова.