Калі рукаюцца душы
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
Прыпавесьць радавод свой вядзе зь Вечнае Кнігі.
Прыпавесьць пішацца сталым розумам і душою балючай.
Прыпавесьць — тая сьлязіна з аблачыны спагадьі, якая падае якраз у час на перасьмяглую аральлю роспачнага сподзеву.
Пераказваць прыпавесьць — марны занятак, варты хіба што паблажлівае ўсьмешкі.
Тлумачыць прыпавесьць — тое самае, што даводзіць, чаго дзень на спачын ідзе, чаго сонца ўзыйсьці спяшаецца.
Прыпавесьць трэба чытаць. Запрашаць у душу.
Каб душу ўратаваць.
Васілябыкаўскія прыпавесьці, так бы мовіць, пакумленыя з байкамі й казкамі. Яны й глыбінна-алегарычныя й канкрэтна-акрэсленыя, ледзьве не адрасловыя, але без павучальнае канцоўкі, без маралізатарства. Яны ў перавазе сваёй пра людзей, пра чалавекаў. Чытач мае зрабіць і абагул, і выказ, павучаючы сябе самога.
Дарэчы, на нашае з Васілём Вушаччыне жыве слова нялюдзкі — гэта непрыгажавіты, адрэчны, а значыцца й зьнелюдзелы. А пра чалавека, які набыў веды, думае не адно пра хлеб надзённы (хадзіў у нас некалі й гэтакі кашчунны перафразпослаў: «Хлеб наш насушаны, сам ссох і нас ссушыў...»), але й пра тое, што рана ці позна давядзецца стаяць на Страшным судзе, ён налюдзіўся.
Прыпавесьці на тое й прыпавесьціліся, каб людзі налюдзжваліся, знявечвалі (пазбаўлялі веку) зьвера ў сабе. Бо, відаць, ад зьвера гэнага шмат чаго ў характары нашым ды ў паводзінах і самапачуваньні й адчуваньні сябе. Ён уплывае на нас мацней, чымся мы на яго. Пакуль што ўплыў зьвера доўжыцца й доўжыцца.
У вадной з прыпавесьцяў, чуючы боль Быкаўскае ўсьмешкі, чытаем: «Усё добра, калі ёсьць надзея, тады й сьпіцца лепей».
А беларусы паспаць умеюць і могуць. Нездарма ж на пачатку мінулага стагоддзьзя сьпявалі: «Адвеку мы спалі, ды нас разбудзілі, сказалі, што трэба рабіць...»
I хто толькі не будзіў, хто толькі не казаў, не даваў кіруючыя ўказаньні, не пастановіў!
Кажуць, што ў сьне расьце чалавек. Няйначай і цэлы народ.
Прыпавесьці народнага пісьменніка напісаны навырост. Каб, спасьцігаючы іх, чытач і вачэў, і вышэў. Бачыў далёка і глыбока. Цягнуўся розумам і душою дарасьці да неба Быкаўскае думкі.
Казалі беларусам і як Вавілонскія вежы ўзводзіць. I ўзводзілі. I стараліся.
Зноў жа ў прыпавесьці Быкаўскае: «Вежа ня рухне, калі толькі ў падмурак закласьці правільную ідэю. А народ не хацеў ніякае ідэі — ад кожнай ідэі надта бурчэла ў жываце. У людзей кароткая памяць. Можа, з кароткаю памяцьцю і лепей».
Няўдзячная яна, справа — надточваць памяць.
Па сіле гэта адно апосталам...
Рыгор Барадулін
ПАЭТЫЧНАЕ ЛІСТАВАНЬНЕ
1. Лісты ў Нямеччыну з Вушачы (вершы) 7
2. Байкі жыцьця
Байкі жыцця (трыпціх) 36
Насарогі ідуць 60
Тры словы нямых 66
Чарапы 75
Гонар і сьмерць 78
Сіноптык 82
Вежа 86
На поўню 93
Ідэя 97
Пахад жане 100
3. Лісты ў Нямеччыну зь Менску (вершы) 109
4. Абязбожаны люд Хвастаты 196
Кошка і мышка 205
Пагібель зайца 209
Вуціны статак 213
Парсюк 220
Вязьніца Траум 224
Абязбожаны люд 227
Сьвіст 232
Маленькая чырвоная кветачка 236
5. Лісты ў Злату Прагу зь Менску (вершы) 240
6. Хутаранцы Камень 262
Новая цывілізацыя 271
Аб’яднанне 282
Абаронка 286
Труп 290
Хутаранцы 299
Рэформа 303
Помнік ад дэмакратыі 308
“Другая альтэрнатыва” 312
Рэдкі дар 318
Мурашкі 323
Дарасьці! 329
Бацькоўская хата Рыгора Барадуліна. Вушачы
Бацькоўская хата Васіля Быкава. Бычкі
На здымку: (зьлева направа) Іван Роўба, сястра В.Быкава Валянціна, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін. Вушаччына, 2001 г.
Рыгор Барадулін. Васіль Быкаў.
3695 Калі рукаюцца душы...Паэзія з прозай; Мастак А. Баркоўскі. Мн.: ГА БТ «Кніга», 2003.344 с.
Арыгінальнае выданьне прапануюць майстры беларускай літаратуры Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў. Кніга, складзеная з прыпавясьцяў і вершалістоў гэта мазаічны аўтапартрэт беларускай душы яе каштоўнасьцяў, набыткаў і стратаў. Бліскучая, касычаная тонкай іроніяй проза і раздумная паэзія раскрываюць глыбокую любоў да Бацькаўшчыны і яе лёсу.
ISBN 985-6605-16-4
УДК 882.6-31
ББК 84(4Бен)6-44
Падпісанада друку 15.05.2003. Фармат 841 108'/с . Папера афсстная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 18.2.
Ул,выд. арк. 18.4. Тыраж 1000 экз. Заказ/УІЗ
Грамадскае Абяднанне Беларускае Таварыства «Кніга». г. Мінск. вул. Захарава, 42. Ліцэнзія ЛВ№42І ад 17.01.2000
ISBN 985-6605-16-4
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў з дарог вайны вяртаўся на радзіму.
А ў наш час з 1997 году ў Беларусі жыве ягоная душа, а сам апостал нацыі толькі рэдкімі наездамі бывае дома.
Спачатку жыў у Фінляндыі, потым у Нямеччыне, цяпер у Чэхіі.
Сябра й зямляк Васіля Быкава Рыгор Барадулін пісаў яму лісты з Вушачы й зь Менску.
«Калі рукаюцца душы...» — кніга, дзе паразумеліся проза з паэзіяй: прыпавесьці Васіля Быкава й вершалісты Рыгора Барадуліна.