Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Яй Богу! У яго ж хвосьцік ззаду...» Гаспадар і хлопцы падзівіліся з тых матчыных словаў — яны не прыкмецілі ніякага хвосьціка. Але ўсё магло быць...
Наступны вечар усё ў той жа час у дзьверы зноў загрукалі — ды ўжо мацней, нават нібы абурана. Бацька не хацеў адчыняць, але хлопцы сказалі: хай! Зноў увайшоў той самы, ранейшы захожы і зноў пачаў тое самае. Трэба інтэгравацца, бо будзе кепска, a аб’яднаўшыся, будзе лепш. Яны ўсе неўпрыкмет узіраліся пад ягоную апратку — ці ня высунецца дзе хвосьцік. Але не, нічога нідзе ня высунулася. Недзе блізка ля поўначы ледзьве выбавіліся ад яго, і маці заплакала — зноў яна бачыла хвосьцік. Мужчыны ня ведалі, што і думаць.
Дачакаўшыся ранку, гаспадар узяў у сьвіране чорнае хварбы і на ўсіх дзьвярох намаляваў невялікія крыжыкі. Маці супакоілася: калі то д’ябал, дык пад крыжыкі ён ня ўвойдзе. Са страхам і надзеяй пачалі чакаць наступнай начы.
Вечар мінуў спакойна, ніхто ня стукаў. Трохі яшчэ счакаўшы, сямейка паклалася спаць. Ды яшчэ ня ўсе заснулі, як у падваконьні штось грукнула. Бацька зьлез з палацяў, засьвяціў лямпу. На покуце ўжо сядзеў той самы чалавек. Вакно за ім было выстаўлена знадворку, і ў хату дзьмуў вецер.
— Я наконт інтэграцыі, — спакойна пачаў знаёмую песьню захожы.
— Прэч! — крыкнуў бацька.
Тут ускочылі сыны, сталі поплеч з бацькам. Матка воддаль заплакала. Захожы цепнуў плечуком і нібыта з затоенай крыўдай вылез праз вакно назад.
Рэшту тае начы хутаранцы ня спалі, а як настаў ранак, пачалі мацаваць засаўкі на дзьвярох, мацней прыбівалі вокны. Бацька сказаў, што трэба будзе ў горадзе замовіць акяніцы. Вядома, дорага, але без
акяніц не абысьціся.
Наступная ноч прамінула спакойна, ніхто ня стукаў, ня лез у хату. I сямейка патроху супакоілася. Па акяніцы ў горад гаспадар вырашыў паехаць пасьля, як зьвязе з поля снапы.
Але яшчэ празь дзён пару ноччу раптам спалохана крыкнула матка — абодва сыны разам ускочылі, Васіль уключыў электрычны ліхтарык, які надоечы купіў у сельмагу. Матка, плачучы, паказвала ў печ. Сапраўды, там штось адбывалася, чуўся невыразны шорах. У печы на тую пару не палілі, ежу гатавалі ў двары пад паветкай. Але нейкі дзіўны шум-шоргат мкнуў з чалесьніку, і хутаранцы напалохана чакалі. Аж неўзабаве бразнула засланка, з грукатам звалілася на падлогу, і зь печы выкараскаўся ўсё той жа, перапэцканы сажай, чалавек. Вылезшы, моцна чыхнуў два разы, працёр вочы.
— Я наконт інтэграцыі...
— Заб’ю! — зь лютасьцю мовіў гаспадар і схапіў з-пад лаўкі сякеру.
Але ў яго за кашулю ўчапілася матка, сыны схапілі ў качарэжніку вілы. Незнаёмы прыгладзіў вусы і ціхенька захіхікаў.
— Нікуды вам ня дзецца, то гістарычны працэс...
Бацька вырваўся з рук маткі, замахнуўся сякерай. Але ў той момант чалавечая істота зьнікла, бы шмыганула пад печ, дзе ўзімку сядзелі куры. Калі Васіль пасьвяціў туды ліхтарыкам, дык там ня ўбачыў нікога. Чалавек зьнік. Тады ўсе паверылі маці, што то быў не чалавек. Мабыць, сапраўды д’ябал. Але ўсе ведалі, што д’ябла ні ўпрасіць, ні напалохаць немагчыма.
Рэшту тае начы сямейка ня клалася спаць, чакала. I ня ведала, што рабіць. Было зразумела, што
хрысьціянскі крыжык на дзьвярох іх не ўратуе.
Ажно на золку старэйшы з сыноў Янка сказаў, што ён ведае антыд’ябальскі сродак. Надзеў шапку і пайшоў у горад.
У паўдзён ён вярнуўся з аршынам каляровае матэрыі. На дрывотні змайстраваў спрытную дзяржаўку, Атрымаўся прыгожы сьцяг, які тры мужчыны прыбілі да вугла. Вецер адразу падхапіў яго і разгарнуў ва ўсю даўжыню — сьцяг узрадавана затрапятаўся.
Цяпер хай прыйдзе! сказаў Янка.
I праўда, з таго часу прывязьлівы незнаёмец ні разу не завітаў на хутар, аздоблены старадаўнім родным сьцягам.
РЭФОРМА
Фантастычная
У аднэй краіне (ды ці толькі ў аднэй) быля вялікая армія і шмат генералаў.
Як адбываліся войны, усё было ў звычайным парадку, генералы, як умелі рабілі сваю звыклую справу і не прычынялі краіне вялікага клопату. Інакш здаралася, калі наставаў мір.
Уся рэч у тым, што на мінулай вайне быў моцны і каварны вораг, перамога над ім таксама была вялікай, і частка гонару ад яе справядліва перапала і генералам. Учуўшчы тое з вуснаў дыктатара, генералы адразу паверылі яму, як верылі ва ўсім і ўсё жыцьцё (спрабаваў бы хто не паверыць!).
Але мінаў час, тыя генералы па адным перабраліся ў інакшы сьвет, на іх мейсца пазаступалі маладыя, якія зусім і ня думалі пачувацца гатункам горшым за ранейшых, — генеральскае званьне не даз* валяла. Насамрэч, яны былі не меней (безумоўна, лепей) адукаваныя, маглі складна дакладваць абстаноўку і выступаць на партсходах, спрэс былі членамі палітбюро a то і дэпутатамі парляманту. Само сабой маглі ня горш за старых выпіць і ўмелі адмыслова мацюгацца — як жа ў войску бяз мату? Але тут узьнікла праблема: ішлі гады, войнаў не пачыналася, і было не зразумела, чым заняць генералаў. Лепей за ўсё было б надзяліць кожнага войскам, але дзе было ўзяць таго войска ў зьбяднелай, зьнясіленай вайной краіне? Тады правялі рэформу, войска скарацілі — раз, затым другі і трэці. На добры розум, трэба было б скараціць і генералаў, але разважыўшы, урадоўцы рашылі: ня трэба. Які ж генерал бяз войска? Што ён будзе рабіць, чым зойме свой дзень, апроч рыбалкі ды паляваньня. Спрабавалі за-
ахвоціць складаць баявыя мемуары пра све гераічныя подзьвігі у час вайны (ці пасьля вайны у барацьбе з бандэраўскімі, афганскімі ды іншымі бандфарміраваньнямі), але тое ім хутка надакучыла. Болей прывучаныя, як яны казалі, да «жывой, баявой працы», яны сваю справу перадавералі маладым журналістам, у якіх тое апісаньне рабілася нават болей пераканаўчым. Спрабавалі заняць генералаў вучобай, наўчынялі шэраг акадэмій, у якіх адны генералы вучылі другіх. Тое ўвогуле генералам спадабалася, тым больш, што ў хуткім часе яны спрэс парабіліся кандыдатамі ды дактарамі розных навук.
Наступным разам правялі чарговую рэформу рыштунку ды абмундзіроўкі. Усім генералам справілі двубортныя сурдуты і новыя картузы з шырачэзнымі, бы грузінскія кепкі, вярхамі і высока задраннай тульляй, пад якой кожны генерал-недамерак выглядаў на два метры. Лампасы на штанах набылі шырыню ў далонь, далей ужо не было куды пашыраць. Для генеральскага побыту кожнаму ў гожым барку збудавалі прыгожае лецішча з эўрапэйскай сантэхнікай і прыбалтыйскай чарапіцай на даху. Чаго ячшэ не хапала людзям? Жыві, адпачывай, дажывай да высокай пэнсыі.
Дык не. Генералам не хапала вайны.
Прычына таго — найперш ва ўзнагародах. Слушна было чакаць, што скончылася вайна — скончацца і ўзнагароды, бо завошта ж даваць баявыя арданы, калі няма ніякіх баёў? Але ж не. Што ж тады, сказалі некаторыя генералы, дажывеш да адстаўкі з голымі грудзямі? He, не генеральскае тое жыцьцё. Урадоўцы прывыклі прыслухоўвацца да генеральскіх патрэбаў, бо і самі пачуваліся генераламі, хіба ў запасе. Было вырашана: хоць вайны і не было, але ўзнагароды генералам даваць, як на вайне. Завошта? A
хоць бы за манэўры, за вучэньні... За службовыя нарады і лічбавыя паказчыкі. Асобна за маладзецкі даклад і нябеднае застольле у гонар начальніцкага візыту. Сьпятша узнагароджвалі кіраўнікоў, а пасьля і ўсіх удзельнікаў — аж да буфетчыка і афіцыянтак. Хутка на родных генералаў люба стала глядзець — іхнія грудзі і без вайны ззялі іканастасам узнагародаў. У некаторых — бы ў Жукава.
Трохі болей складана выпала праблема з зоркамі на пагоны. Усім хацелася зорак паболей і каб буйныя. Але самая буйная была адна ў войску і належала маршалу-міністру. I той не надта хацеў, каб no634 яшчэ былі маршалы. Іншая справа генерал-палкоўнік, у гэтых яшчэ можна было трываць і побач. Тады ўсе генералы рынуліся ў генерал-палкоўнікі. Калі іх набраўся не адзін полк, у сталіцы менавіта для іх збудавалі айчынны Пентагон — трэба ж было усіх рассадзіць па ўтульных габінетах. Але на ўсіх Пентагона ўсё ж не хапіла, нямала засталося ў іншых гарнізонах, і гэтыя, ня маючы кабінетаў, патрабавалі войска. Калі ж войска не давалі, генералы лёзьлі ў палітыку, дзе нарабілі нямала тлуму. У краіне стварыўся яўны перакос сілаў — генералаў зашмат, a салдатаў мала. Дзе было браць салдатаў?
Салдатаў у войску традыцыйна не шанавалі (апроч аднаго, невядомага), зорак ім не давалі, кармілі кепска. Больш за сто год войска насіла грубы замызганы шынелак перыяду знакамітай трыяды. Ды яшчэ сталі пасылаць на дзіўную вайну ў курортныя мясьціны, дзе салдатаў жорстка забівалі, а хаваць не было каму.
Маці не пушчалі сваіх дзіцёнкаў у войска, а тыя, што па дурноце сваёй траплялі туды, праз тыдзеньдругі зьбягалі у лес зялёны. Генералы маглі і зусім застцца без войска. To была б катастрофа. Патрэбна
была новая рэформа.
I праўда, хтось з рэфарматараў падаў слушную ідэю, якую пасьля доўгага і бурнага абмеркаваньня змушаны быў ухваліць парлямант. Меркавалася, вайну спыніць, генералаў захаваць на ранейшых пасадах, іхнюю зарплату не скарачаць. А ВПК зрабіць грунтоўную канверсію: вытворчасьць дарагой найноўшай зброі перавесьці на выпуск таннай, імітацыйнай. Умоўнай. Як і генеральскую службу таксама.
Магутныя шматгаліновыя прадпрыемствы ВПК, што апошнім часам былі амаль спынены, ажывелі, пачалі гнаць новую прадукцыю: валавяных салдацікаў, плястмасавыя танкі і бэтээры, пантоны і трайлеры, авіяносцы, крэйсеры і нават падводныя лодкі, якія пры ўсёй ахвоце немагчыма было патапіць. Усе роды войск атрымалі зброі паводле штатных заявак і яшчэ ў запас. Радасьці генералаў не было мяжы. Генштаб рэгулярна аддаваў загады на пачатак і хаду розных аперацыяў, генералы звыкла праводзілі бяссонныя ночы ў сваіх габінетах, пясочніцах і дваровых палігонах — на паперы і пяску рухалі часткі, манеўравалі «карандашамі» і «каробачкамі», аддавалі загады, атрымлівалі ўзнагароды і спагнаньні. Каб усё было падобна на сапраўднасьць, захавалі таксама палявую форму жабінага колеру, — як бы ў якой-небудзь Анголе, дзе некаторым давялося няўдала паваяваць з зацятай Унітай.
Праўда, здараліся і эксцэсы. Гэта калі адзін генерал з Пентагону напіўся на лецішчы і праспаў пачатак адказнай стратэгічнай аперцыі з валавянымі салдацікамі. Канешне, яго судзілі судом генеральскага гонару і запатрабавалі зьнізіць у званьні. Генерал паказаў судзьдзям кукіш і ня здаў пагоны. I нічога яму не было. Другі выпадак — генерал-лейтынант абклаў нецэнзурным матам з дадаткам ненарматыў-