Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
Так яна хутка, хутчэй чым звычайна (але ж яна была пезвычайная дзяўчынка, і бацькі тое ведалі) — пайшла ў школу. Хадзіць разам зь іншымі дзецьмі ці езьдзіць на трамваі яна не схацела. Каб неяк улагодзіць дзяўчыну, давялося купіць ёй аўтамабіль. Але, калі неўзабаве ў школе пачаліся сексуальныя напады на дзяўчынак, бацькам давялося арандаваць для Абаронкі невялікі браніраваны джып. то была
першая тэхніка, якая па-сапраўднаму зацікавіла Абаронку.
Як і ўсе дзяўчаты, яна той парой зацікавілася хлопцамі і дасканаліла сваю асобу. I калі іншыя дасканалілі сябе макіяжам, прыгодымі строямі і рознымі бранзалеткамі, Абаронка праявіла адмысловы густ і накупляла сабе ўніформаў колеру балотных жабаў, а замест пацерак — розныя лайбы і шэўроны — на грудзі, плечы і рукавы. Натуральна, што яе першыя паклоньнікамі сталі вайскоўцы ўсіх рангаў — ад юных лейтынантаў та таўставатых генерал-палкоўнікаў. Ды Абаронка нікому не аддавала пяршынства — яна на той час генеравала ідэі. Тыя ідэі так усім спадабаліся, што імі зацікавіліся урадаўцы, ня кажучы ўжо пра вайскоўцаў. Абаронка, як ня дзіўна для пекнай дзяўчыны, пакахала не бранзалеты, ці золата, а такую простую хоць і папулярную рэч, як аўтаматы. Цікава, што і вайкоўцам падабалася ўсё тое, таксама як зоркі, арданы і пагоны. Навукоўцы розных галін ведаў а таксама вытворцы, маладыя і старыя. разам закахаліся ў Абаронку — пісалі пра яе дысертацыі, набіваліся ёй служыць. Паэты складалі пра яе песьні, прысьвечаная ёй папсовая музыка штоначы аглушала гарады і пасёлкі. Абаронка надоўга, калі не назаўджы стала кумірам грамадзтва.
Выконваючы яе празарлівыя ўказаньні, дзяржаўная вытворчасьць перастала вырабляць трактары ці камбайны і спрэс пераключылася на вытворчасьць БТ, танкаў і самалётаў. А яшчэ праз нядоўгі час — градаў, іпквалаў, тунгусак. Ня кажучы ўжо пра аўтамат папулярнай мадэлі, вядомы пад шыфрам КА. Гэтага нарабілі столькі, што коштам адзін аўтамат за адзін апельсін пачалі прадаваць кожнаму са згаладнелых бяз зброі афрыканцаў. Горш стала з Tan-
камі, якія афрыканцы не хацелі купляць нават па тым самым кошце — казалі, быццам танкі кепекія. Але Абаронка апраўдалася тым, што афрыканцы проста ня ўмелі імі кіраваць. Так ці інакш, танкі давялося «складзіраваць». Пад іхнія склады былі заняты ўсе лясы-пералескі, стэпавыя і нават спляжаныя пажарамі ўчасткі сібірскай тайгі. Пад невыносным цяжарам наробленых у краіне танкаў аж прагнуўся мацярык. Тое стала прычынай некаторых землятрусаў, што выклікала страх і трывогу заакіянскіх дзяржаў.
Цесна зрабілася на зямлі, і Абаронка слушна зьвярнула ўвагу на неба. Была распрацавана грандыёзная касьмічная праграма, якая дазваляла рабіць там усё, што захочаш. Абаронка стала там разьмяшчаць усё, што не знаходзіла месца на зямлі — ад звыродлівых навуковых ідэяў да касьмічна-шпіёнскіх гмахаў. Мейсца там для ўсяго хапала і яшчэ заставалася.
Ды космас і стаўся нечаканым пяньком, на якім спаткаўся вайсковы геній дзяржаўнага куміра.
Космас сапраўды апынуўся бяздонным: колькі ў яго ні кодалі, вялікага знаку там ня было. Усё яшчэ заставаліся вялізныя плошчы — аб’ёмы, якія зь няменшым посьпехам маглі захапіць ворагі — супраціўнікі нашай Абаронкі, якая на той час зрабілася вышэй за канстытуцыю, парлямант і прэзідэнта. Тэмпы запуску ў космас няспынна нарошчваліся, што патрабавала ўсё болей і болей грошай і матэрыялаў. Што да грошай, дык тыя ня сталіся вялікай праблемай, — друкарскіх станкоў у краіне хапала. А во — матэрыялаў... Пад канец стагодзьдзя усё, што можна было ўзяць ад зямлі, было вынята і запушчана ў космас. Запусьцілі жалеза, медзь і латунь, чыгун і алюміній, тытан, золата і плаціну. Зямлю спрэс па-
рылі у катлаваны і шахты, зраўнялі Каўказкія і Уральскія горы, высеклі ці спалілі сібірскія лясы. Людзей запускалі рэгулярна і ўсё болей вялікімі партыямі. Касманаўтаў, як і спецназаўцаў, рыхтавалі ротамі, батальёнамі і палкамі. зямлю ніхто не араў, нічога ня сеялі — хлеб сухагрузамі вазілі з хлебнай Канады. Старыя людзі месяцамі чакалі пэнсіі, а маладыя штодня гаварылі пра космас і марылі стаць касманаўтамі. Мусіць, каб зьляцець да чортавай матары з гэтай праклятай зямлі.
I тады хтосьці з кіраўнікоў — мабыць зранку, не пахмяліўшыся, — мудра сказаў: а ці ня лепш запусціць туды Абаронку? Тым болей, што на тую пару гэтая асоба-кумір з некалі прывабнай дзяўчыны ператварылася ў агідную транссексуалку. I сапраўды, была зроблена спроба апрануць яе ў скафандр і запіхнуць у ракету. Але тайна тое зрабіць не ўдалося (падкачалі зьбяднелыя спецслужбы), і Абаронка вывернулася — знайшла новую ідэю. Ніхто яе ня бачыў, а яна і тут згледзіла, што дзесьці ў горнай цясьніне не хапае канстытуцыйнага парадку, які неадкладна трэба навесьці. Вядома ж, без Абаронкі у тае справе не абысьціся, і яе пакінулі.
Праўда, тое крывавае навядзеньне задоўжылася, вопыт Абаронкі пачаў даваць збой. Аднак ёсьць надзея, што там усё скончыцца. Хітрая ж Абаронка тым часам глядзіць далёка наперад, на пэрспэктыву. У яе ўжо напагатове новая ідэя, дзе яна будзе дужа патрэбнай, бо, апроч зямлі і космаса, ёсьць яшчэ «Сусьветны акіян...»
студзень 2001
ТРУП
Забойца ня быў прафэсіяналам, ня быў і найманым кілерам. To быў звычайны, затурканы жыцьцём чалавек. Тое ж самае можна сказаць і пра забітага — нічога звычайнага. Зрэшты, і адносіны між імі двума зьнешне былі амаль нармальнымі, калі не лічыць даўняй, зацятай, чорнай нянавісьці. Нянавісьці забойцы да ягонай ахвяры. Што стала прычынай тога брутальнага пачуцьця, цяжка сказаць. Пэўна, на тое не адказаў бы і сам забойца. Можа, якія службовыя адносіны, можа разнасьць характараў, а можа і жанчына. Тое зусім верагодна, — абодва былі халасьцякі і жылі адзінока. Але, можа, таксама праклятыя баксы, якія ў тую пару шмат для каго сталі мэтай жыцьця. Тым ня менш нянавісьць забойцы была лютая, хоць і старанна схаваная. Нават і ад самога забойцы. Але вядома, што ад самога сябе гэткага пачуцьця нікому схаваць не удалося.
Сваю справу забойца зрабіў ціха і хутка, — забіты нават не западозрыў таго, што яго могуць забіць. Тым болей здаўна знаёмы чалавек, амаль сябра. Усё ж разам вучыліся, разам працавалі. Раней нават былі ў сяброўстве. Тады пра забойства і ня думаў. Але во — давялося.
Усё адбылося на лецішчы. Забойца запрасіў сябра на чарку, яны выпілі, закусілі, чым Бог паслаў. I забойца стрэліў ахвяры ў патыліцу. Час быў асеньні, блізка на лецішчы нікога не было, ягонага стрэлу з старога невялічкага браўнінга ніхто не пачуў, Як сьцянелася, забойца вывез труп на тачцы ў канец пасёлку, куды скідвалі розны друз, і закідаў яго сьмецьцем. Забіты блізкіх родзічаў у горадзе ня меў, ніхто яго хутка шукаць ня будзе.
Таго вечару крыху пазьней, чым звычайна за-
бойца пайшоў на электрычку і паехаў у горад. Якраз пачаў церушыць дробны сьняжок, і забойца думаў: во і добра, ён зацярушыць сьляды забойтсва.
Тае начы ён спаў, можа, лепш за усе ранейшыя часы, калі яму дапякала нянавісьць. Цяпер нянавісьць зьнікла, і ён з палёгкай адчуў, што вызваліўся ад шматгадовага гнёту. Дзякаваць Богу. Сны яму тае начы сьніліся сьветлыя і лёгкія — луг, кветкі, сонца...
Ранкам, аднак, як ён зьбіраўся ў краму па кефір і цыгарэты, у кішані плашча намацаў пісталет. Добра ж памятаў, што кінуў яго ў сьметнік, да трупа. Аказалася — не. To быў ягоны браўнінг, ад якога яшчэ сьмярдзела порахам стрэлу.
Счакаўшы яшчэ гадзіну, забойца пайшоў на электрычку. Трэба было паглядзець дакладна, што ён зрабіў учора. Можа, засталіся сьляды. Вядома ж, сьляды належала старанна прыбраць.
Найперш ён скіраваў збоч пасёлка да сьметніку. Куча разнастайнага сьмецьця там выглядала гэтак сама, як і ўчора, ніхто быццам ня кратаў, Цяпер ён кінуў туды і пісталет, трохі супакоены пайшоў да свайго лецішча. Але ўжо адчыняючы дзьверы, адчуў трывожны неспакой, бы тут хтось быў, А як увайшоў у пакой, ледзь не самлеў — на тым самым крэсьле, што і ўчора, сядзеў забіты. He, ён ня быў жывы — ён пэўна ж быў мёртвы, з запечанай на патыліцы крывёй ад кулі. Як забойца дакрануўся да яго, дык ён з ціхім стукам бокам зваліўся на падлогу. Зь ім разам ад страху ледзь не зваліўся забойца.
Што было рабіць далей, забойца ня ведаў, Колькі часу ён, скуты жахам, сдзеў на канапе. Добра, што блізка нікога не было, ніхто да яго не пастукаў, Як у пасёлку сьцямнелася, ён пагрузіў труп у тачку і бакавымі сьцежкамі павёз да возера — утапіць. Ужо з
вады ня выбрацца. Каб ямчэй утапіўся, забойца паклаў труп у мех, наклаў яшчэ камянёў з недалёкай будоўлі, мех завязаў алюміневым дротам. Ужо так не павінны ўсплысьці.
Зноў ніхто яму не спаткаўся. У шэрых прыцемках ранняга вечару ён укінуў у ваду свой цяжкаваты мех, а разам і тачку. Хай прападзе... На лецішча ўжо не пайшоў — пайшоў напрасткі да электрычкі і паехаў у горад.
У кватэры бло ціха і спакойна, але на душы — дужа кепска. Усё ж, мусіць нячаста здараецца, каб труп ажывеў і прыйшоў на мейсца забойства. Іншая справа — забойца, якога, кажуць, заўсягды цягне на тое самае мейсца. Ці ён меў справу зь незвычайным чалавекам? Зь якім ваўкалакам, чарадзеем, цмокам?
Гэтае начы сны ў забойцы былі цяжкія, трывожныя. Ён ня мог выбрацца зь нейкага балота і да ранку цялёпаўся ў соннае багне. Задоўга да сьвітаньня, з палёгкай прачнуўся, сьцяміўшы, што ўсё тое — сон. Але і ява ня стала лягчэйшаю. Труп яго прыгнятаў, трывожыў, маркоціў і пагражаў. Трохі супакойвала возера, глыбокая вада. Зранку браўся марозік, трава на падворку ляжала ў шэрані. Возера, пэўна, замерзла. Ужо з-пад лёду наўрад ці магчыма выбрацца. Нават жывы, а ня толькі зь дзіркай у патыліцы, сумна цешыў сябе забойца.
Два дні ён ня езьдзіў на лецішча, ня мог нават думаць пра яго. Увечары спрабаваў уключыць тэлевізар, але хутка выключыў. Паказвалі вайну ў Чачэніі і там гэткія самыя трупы. Шмат трупаў. Мабыць, як і кожны забойца, трупаў ён проста ня мог бачыць. Ды ўсё бачылася, як ён ляжыць там пад вадой у мутнай вадзе, а побач плаваюць рыбкі... На трэці дзень не стрываў, паехаў да возера.
Возера зь берагоў узялося маладым лядком, праз які нічога не было бачна. Бераг скрозь быў пусты. I тое крыху супакоіла забойцу. Што ж, думаў ён, мабыць, справа ўрэшце зроблена. Можа было і расслабіцца.