Калі рукаюцца душы  Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў

Калі рукаюцца душы

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 344с.
Мінск 2003
48.53 МБ
най лексікі дужа ганарлівага генерал-палкоўніка, зь якім жыў у адным пад’ездзе дома палепшанай пляніроўкі. Абражаны генерал скардзіўся прэзідэнту, ды безвынікова. Былі і яшчэ прыкрасьці: малады ад’ютант падлабуніўся да маладой жонкі стараватага генерала; у іншага пад час заняткаў на палігоне-пясочніцы бамжы скралі шынелак. Хтось прапіў (заўжды немаведама хто) сабраныя на папаўненьне плястыкавых «каробачак» (г. зн. танкаў) даляры. Але ўсё тое — дробязі, якія не маглі прывесьці да буйной канфліктнай сітуацыі. Тым болей, што пад чарговы юбілеі усе былі шчодра ўзнагароджаныя.
А галоўнае — рэформа дала плён: генералы былі заняты звыклаю для іх справай і няблага пачуваліся і без вайны.
ПОМНІК АД ДЭМАКРАТЫІ
Дзяржава была дэмакратычнай, дэмакратычным было і грамадзтва. Культура, безумоўна, таксама будавалася дэмакратычнай. Таталітарызм, хоць і нядаўна, але ўвесь сышоў у нябыт, пакінуўшы па сабе благую памяць. Людзтва рупілася пазбыцца ад яго надта ж нехуцавых наступстваў. Трэба было панішчыць яго нядобрую спадчыну і ўмацаваць дэмакратыю. Найперш было вырашана паставіць помнік Песьняру.
Пясьняр, безумоўна быў дэмакратам (як і належала для песьняра-патрыёта). Антыдэкратычны рэжым няраз кідаў яго ў турму, ягоныя творы не друкаваліся, а песьні не пяяліся. Улады абвесьцілі конкурс на лепшы праэкт помніку, у якім (конкурсе) маглі ўдзельнічаць усе майстры, хто толькі хацеў. Абмяркоўваць таксама мог кожны. Для агляду праэкты помнікаў былі выстаўлены ў гарадзкім парку. Выбіралі дзень цэлы, і толькі пад вечар грамадзтва спынілася на адным. To быў самы вялікі гіпсавы пясьняр. Некаторыя, праўда, хацелі помнік сярэдніх памераў, але ім дружна запярэчылі, і тыя пагадзіліся. Усё з памер — не апошні з крытэрыяў у грамадзтве, дзе іх і так было небагата. Таксама як і ў афіцыйнай камісіі, складзенай з прадстаўнікоў уладаў і розных слаёў насельніцтва.
Далей ішло абмеркаваньне паведле дэталяў. амаль усе былі перакананыя, што адна галава — добра, а шмат галоў лепей. Скульптар, праўда, пярэчыў, але яму напомнілі, што той мае толькі адну галаву і дзьве рукі. А тут, калі пачалі галасаваць, паднялося мноства рук — значыцца праўда была на іхнім баку. Таму прайшла яшчэ адна прапанова (дарэчы, сьвятара), каб Пясьняр быў не ў капелюшы, a
зь непакрытай галавой. Да чалавека зь непакрытай галавой усё ж болей павагі, да таго ж хрысьціяніна. Але як быць з капелюшом? Ня кідаць жа яго долу, калі ён зроблены. Тады хтось прапанаваў: а няхай трымае яго ў руце. Так і зрабілі. А яшчэ лепш, калі будзе трымаць не капялюш, а кепку. Скульптар лаяўся, але перарабіў. Тым болей, што ў ранейшыя часы ён гэтых кепак нарабіў нямала, меў пэўны вопыт. Але тады падняўся адзін прадстаўнік вытворчага калектыву, які давёў, што кургузая куртачка — неяк непачціва для паважанага працаўніка культуры, якія ў свой час насілі паліто. Трохі паспрачаліся і вырашылі апрануць Песьняра ў паліто. Добрае паліто, нібы з драпу, шырокае ў плячох. Тым болей, што адкрыцьцё помніку зацягнулася, настала восень. Ну а калі восень, дык хутка і зіма, не стаяць жа чалавеку ў гамашыках на марозе, трэба яго абуць у... Валёнкі! — прапанаваў самы здагадлівы. Скульптар пазелянеў ад злосьці і роспачы. Але ўсё ж часы былі не таталітарныя, урэшце ўлічылі і думку скульптара, вырашылі абуць Песьняра ў боты. Калі на тоўстай падэшве, дык зусім будзе выглядаць няблага. Бы вайскоўца! — узрадаваўся прысутны тут адстаўны палкоўнік. Матэрыял (бронза) дазваляе тое зрабіць грунтоўна, пагадзіўся і прафсаюзны прадстаўнік металургічнага заводу. I помніку добра, і заводу рэкляма.
Галоўнае было абмеркавана і вырашана — што значыць, калектыўны розум сталых, вопытных людзей, сапраўдных прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадзкасьці. Невялікая меншасць прысутных, праўда, была іншае думкі, але іх хутка пераканалі. Гэта раней такія справы вырашаліся індывідуальна, з гледзішча скульптара. А ў час разьвітой дэмакратыі, у тым мае права ўдзельнічаць усё грамадзтва. Тым бо-
лей, калі гаворка ідзе пра ўшанаваньне памяці такога слыннага сына бацькаўшчыны, як Пясьняр. I скульптар моўчкі пагадзіўся, бо меў патрэбу ў грашах і ня меў кватэры. 3 грашыма, вядома, сталася напруга, грошай не хапіла. Зьвярнуліся да спонсараў, далі ў друк адмысловы рахунак у банку. Ды марна. Чакалі два месяцы ніводнай капейкі на той рахунак не паступіла.
Тым часам мінула і зіма, надарылася вясна. Прыгрэла сонца, па канавах пацяклі ручаі. Хтосьці з каміі прыкмеціў, што Пясьняр будзе недарэчна выглядаць пад сонцам у сваім паліто, нібы ў кажуху. Каб як паправіць тое, сказалі скульптару. Той у чарговы раз мацюгнуўся, але тут жа і паправіў — уціснуў «кажух» у таліі, Пясьняр ад таго зрабіўся статней і вышэй, бы памаладзей ці што. Тое дужа спадабалася камісіі і нават самому аўтару скульптуры. Праўда, трохі нагадвала шынелак, але тое нікога асабліва не заклапоціла ці мала постацяў у шынялях стаяла на плошчах і раздарожжах ды нікога не турбавала.
Як дайшла справа да ўстаноўкі помніку, давялося крыху паспрачацца наконт мейсца. Мейсца ўвогуле было вядомае — плочша перад былым выканкамам, дзе некалі стаяў пафарбаваны пад бронзу Ільіч. Ільіча гадоў колькі таму зьнялі аўтакранам, а гранітны п’едэстал застаўся, казалі — не хапіла магутнасьці крану. Але разумнейшыя намякалі: ня ўсякі выпадак (усе разумелі, які). I праўда, во прыгадзіўся.
ІІры вялікай урачыстасьці, з аркетсрам і прамовамі ад уладаў і грамадзкасьці адчынялі помнік слыннаму Песьняру. Народ плякаў у ладкі, апазіцыя сьпявала «Пагоню». Ззаду да натоўпу падышлі старыя — дзядок і бабка. Бабка перахрысьцілася і кажа:
— Слава табе, Божа, ня думала, што дажыву...
— Да чаго дажывеш? — папытаўся дзядок.
— Ну што вернуць... Леніна.
— Які табе Ленін! Хіба Ленін у шынялі стаяў? To — Сталін.
Да іх падышоў трохі маладзейшы, з сівлй чупрынай на галаве. Вайсковую фуражку з сінім аколышам зважліва трымаў у руце.
— Памыляецеся, шаноўныя. To — таварыш Дзяржынскі.
— Во як! — у адзін голас зьдзіўлена мовілі дзед і бабка. — А мы думалі...
Невядома, як зблізку, а здалёку і паўда, тая бронзавая постаць дужа нагадвала ўсіх трох названых. Калі ня ў цэлым, дык па дэталях пэўна.
Начальства і грамадзкасьць, што стоўпіліся паблізу пастамента, мабыць, нічога з таго не прыкмячала і не здагадвалася. Затое народ усё бачыў.
Хаця кожны бачыў, што хацеў бачыць.
ДРУГАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА
Што кіраўнікі не рабілі, а народ жыў кепска, бедна і тлумна. каб жыцьцё палепшала, не памагалі ніякія меры — ні пастановы, ні уціск, ні рэпрэсіі. Народы ў суседніх краінах адно багацелі, а гэты ўсё бяднеў. Як было ратавацца ад галечы? Каб павялічыць вытворчасьць, неяк аб’явілі спаборніцтва: хто першы выканае норму, ці плян, першы пасее або пажне, таму давалі прыгожую паперчыну з пячаткай і размашыстым подпісам Дыктатара. He памагала. Тады пачалі даваць узнагароды лепшым. 3 цягам часу тых лепшых набралася процьма, усе былі ўзнагароджаныя. Некаторыя, самыя ў тае справе ўвішныя, набралі па 3-5 кіло тых узнагародаў — ардэноў ды медалёў. Але ад таго працаваць лепей ня сталі, краіна не багацела. He памаглі і грошы, якія друкавалі штоноч і на якія выдаткавалі ўсю наяўную ў краіне паперу. Пачалі на старых купюрах прыбаўляць нулі. Грошай стала зашмат, а купіць на іх не было чаго — паліцы ў крамах заставаліся пустыя. Тады ўвялі дыктатуру рэпрэсіяў. Аб’явілі, што беднасьць ды нізкая прадукцыйнасьць — ад прошукаў ЦРУ і пачалі выкрываць шпіёнаў. Найперш жыдамасонаў ды нацыяналістых. Хутка турмы апынуліся перапоўненыя, што для эканомікі стала яшчэ большым цяжарам. Дыктатар, які дужа клапоціўся пра народны дабрабыт, змушаны быў выдумляць усё новыя меры. Але і ён выдыхся. Змардаваны урад падаў у адстаўку. За урадавай крызай маячылася дэстабілізацыя краіны.
Дэстабілізацыі дужа баяліся. Ня ўсе разумелі, што гэта ёсьць, але страху у грамадзтве было даволі. Галоўнае — змарнелыя ад нэндзы, расчараваныя ад палітыкі гарамадзяне зусім перасталі працаваць. Хіба
так, трошкі, дзеля прыліку. Вытворчасьць у горадзе і вёсцы падала. Валюты не было і ніхто яе не даваў нават пад вялікія адсоткі.
Адно добра — у краіне было шмат мудрых людзей, навукоўцаў, вертыкальшчыкаў, кіраўнікоў. I сацыёлагаў. У аднае сацыялягічнай установе дык іх было аж залішне, але Дыктатар іх дужа любіў. Найперш за тое, што яны заўсёды давалі аптымістычныя лічбы пра ягоны рэйтынг. У рэкордна кароткі час давялі той рэйтынг да 100 адсоткаў, апасьля й пераўзышлі яго. Мабыць, з недагляду. Думалі, Дыктатар зазлуе, аж не, не зазлаваў, — парадаваўся і пахваліў за намер. Тады той інстытут прадставіў новае даследваньне, якое ўзрушыла не толькі Дыктатара, а і ўсю краіну. Аказалася, што для выйсьця з крызы ёсьць невычэрпныя рэзервы. Напрыклад — сон. He зважаючы на тэхнеялагічны прагрэс, людзі спяць, як спалі ў пачорны век. Амартызуючы мэблю, бялізну, псуючы паветра і экалёгію і нічога не даючы грамадзтву. Некаторыя з эколагаў і медыкаў спрабавалі давесьці, што сон — непарушны імпэратыў прыроды, што перамагчы сон нельга. Тады патрыёты-палітолягі сказалі, што народ, які нядаўна перамог злейшых і магутных захопнікаў, можа перамгчы й прыроду. Тым болей, такі яе пасіўны рудымент, як сон. Ды яшчэ пад кіраўніцтвам геніяльнага кіраўніка дзяржавы, усенароднага Дыктатара.
3 увагі на апошні аргумент, Дыктатар рашуча ўхваліў прапанову, за ім яе аднагалосна ухвалілі ўрад і парлямант. У краіне пачаўся шырокі народны рух за адмову ад сну, за скарыстаньне ягонага часу для плённай стваральнай працы на карысьць народу. Былі распрацаваны падрабязныя, навукова-абгрунтаваныя мэтодыкі тае адмовы, яе варыянты — раптоўнай адмовы і адмовы паступовай, асбона для мужчын і
жанчын, для інжынэраў і рабочых, калгасьнікаў, пэнсыянэраў, дзяцей. Наконт дзяцей былі спрэчкі — ці варта не даваць спаць немаўлятам, якія спаць вельмі ж любяць. Але перамог той пагляд, што грамадзянаў-нясплюх належыць выхоўваць з дзіцячага ўзросту. Дарадаца Дыктатара па асьвеце давёў, што ў дзяцінстве яго, пастушка, маці будзіла даволі рана і яму заўжды хацелася спаць. Затое, глядзі, які спецыяліст вырас з таго выхаваньня! На сходах, якія арганізавана прайшлі на прадпрыемствах і ва ўстановах, працаўнікі ахвотна бралі на сябе павышаныя абавязацельствы — ня спаць па 5-10-15 сутак і працаваць, не патрабуючы звышурочнай аплаты і тым эканомячы дзяржаўныя сродкі. Прафсаюзы, як заўжды, згодна падтрымалі ініцыятывы ўраду і працоўных калектаваў.