• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кантакты Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка

    Кантакты

    Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
    Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 280с.
    Мінск 2016
    67.07 МБ
    KA HTAКТЫ
    Бібліятэка Бацькаўшчыны
    Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
    Беларускі інстытут навукі й мастацтва
    Бібліятэка Бацькаўшчыны
    Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
    Кніга 30
    КАНТАКТЫ
    СІЛА ПРЫЦЯГНЕННЯ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    (Да 90-годдзя Янкі Запрудніка)
    Аўгары-ўкладальнікі
    Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч
    Мінск «Кнігазбор» 2016
    УДК [325.2+94](476)(092)+929 Запруднік
    ББК 63.3(4Бен)
    K19
    Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны » заснавана МГА «ЗБС “Бацькаўшчына"» ў 2004 годзе
    Кніга выдаецца сумесна з Беларускім шстьпутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).
    Кантакты : Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны (Да 90-годдзя K19 Янкі Запрудніка) / укл. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч, — Мінск :
    Кнігазбор, 2016.— 280 с.— (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 30).
    ISBN 978-985-7144-46-4.
    Кніга «Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны» — 30-я ў серыі «БібліятэкаБацькаўшчыны»— прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты «Беларус». Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошук-у сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі наўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чымжылаБеларусь, як змяняласяяна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.
    УДК [325.2+94](476)(092)+929 Запруднік
    ББК 63.3(4Бен)
    ISBN 978-985-7144-46-4
    © Гардзіенка Н., Юрэвіч Л., укл., 2016
    © МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”», 2016
    © Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2016
    БРАМНІК
    Колькі на этапах іх перажылося!
    Гэткіх цяжкіх,,, проста да зьнямогі. Зь вераю, што зыйдуцца дарогі, Мы разьвітваліся, гэтак бо прыйшлося...
    Сяргей Ясень. Яшчэ адно
    Гэтая кніга — не даследаванне. Гэта кніга для чытання і самастойнага думання. Яна пра тыя кантакты — часам прыпадковыя, часам сталыя, калі-нікалі — асабістыя, а калі і выняткова лістоўныя, «кніжныя», — што былі паміж метраполіяй і дыяспарай яшчэ да таго, як гэта сталася бяспечна, і тыя, што пачалі ўсталёўвацца ад пачатку 1990-х.
    Пераважна матэрыялам, за асобнымі выняткамі, слугавалі чатыры крышцы: асабісты эпісталярны архіўЯнкі Запрудніка, архіў газеты «Беларус», публікацыі самой газеты і матэрыялы Радыё «Свабода». Гэтыя чатыры крыніцы скрыжоўваюцца ў адным імені — самогаЯнкі Запрудніка. А калі дадаць другасныя крыніцы, такія як архіў Беларускага інстытута навукі і мастацтва, паперы Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага — і там, і там ён таксама дзейны сябра, — можна цалкам сур'ёзна сцвярджаць, што гэты гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч быў і паслом ад эміграцыі ў Беларусь і вольны свет, той брамаю, праз якую ствараліся і, што галоўнае, падтрымоўваліся кантакты.
    У кнігах як непасрэдна Янкі Запрудніка (маюцца на ўвазе «Дванаццатка»1 і «Лісты»2), гэтак і наогул у даволі ёмістай на
    1 Запруднік, Янка. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлалцоў у Нямеччыне, Вялікабрытанн й Бэльпі (1946-1954 гг). Нью Ёрк, 2002 —510 с.
    2 Запруднік, Янка Па гарачых слядах мінуўшчыны: Mae лісты 1952—1959 гг. Універсітэт у Бельпі, газета«Бацькаўшчына», радыё «Вы-
    сёння ўжо бібліятэцы эміграцыязнаўства, хоць і з ці малымі белымі плямамі, праБеларусь толькі ўспамінаецца, арасказваецца пра стваральнае жыццё выгнанцаў: пра заснаванне арганізацый, выданне газет, кніг, пра імпрэзы, святкаванні, выставы, мітынп. I хоць плён тых паваенных гадоў, а потым — халоднай вайны, a за імі — перабудовачных увасоблены ў асэнсаванні спадчыны ФранцыскаСкарыны ды Янкі Купалы, творчасці Наталлі Арсенневай і Уладзіміра Дудзіцкага, Янкі Юхнаўца і Юркі Віцьбіча, у такіх назовах, як «Бацькаўшчына» і «Беларус», найменнях Радыё «Свабода» і мюнхенскагаінстытута вывучэння СССР—той плён, які не могуць паставіць пад сумнеў найбольшыя нашыя нядобразычліўцы, усё ж тое было не самамэтаю, не рух дзеля руху. Час выдаткоўваўся, адрываўся — ад справаў сямейных, ад адпачынковага ці заробкавага— на беларускую справу. Дзеля Беларусі. НаБеларусь.
    Мо каму падасца гэта залішне пафасным, але інакш і не скажаш: учарашнія ўйекачы рабілі справу, якую вызнавалі для сябе святой. Дзеля яе яны ахвяравалі свой вольны час, грошы, саміх сябе. Вось чаго былі яны сапраўды пазбаўленыя, дык гэта адваротнай рэакцыі, ведання, што іх чуюць, чытаюць, усведамлення, што было зроблена добра, а што, магчыма, на шкоду. Яны былі пазбаўленыя голасу з Беларусі.
    Гэтая кніга ў пэўнай ступені паклікана кампенсаваць адну з белых плямаў і расказаць пра кантакты метраполіі з эміграцыяй Толькі хіба ахопіш усё?! Як разарваныя па жывым сем’і намагаліся злучыцца, не ведаючы, у які бок кідацца; як паважныя навукоўцы палявалі ў пошуках літаратуры, азнайшоўшы, шукалі шляхі ўвесці тое ў навуковы ўжытак — хто дзеля Скарынавай славы, а хто дзеля славы ўласнай. Як сябры Прэзідыуму Рады БНР намацвалі сувязі з партызанкаю, іншадумцамі, а атрымаўшы весткі «адтуль», губляліся ў здагадках: ці праўда тое? Ці не правакацыя9 Нават калі лісты былі ад даваенных знаёмцаў і паплечнікаў.
    зваленне / Свабода» ў Мюнхене і Нью-Ёрку / рэд. і прадм. В. Трыгубовіч. Мінск: Лімарыус, 2015. — 572 с.: іл.
    Былі і афіцыйныя візіты з Беларусі. Вітаўт Кіпель ва ўспамінах «Жыць і дзеіць» згадвае:
    «Адна сустрэча—дакладней, гутарка пры сустрэчы — была надзвычайная, простсі незабыўная. Быу у Нью Ёрку ў складзе дэлегацыі БССР прафэсар БДУ Васілёнак, чалавек сярэдняга росту, бландзіністы, знаў літаратуру. Дарэчы, як ведама, у складзе дэлегацыі БССР на Генэральнай асамблеі ААНзаўсёды былі прадстаўнікі культурнай сфзры. Васілёнак прыйшоўу бібліятэку папаўдні, зайшоў проста да мяне, мы доўга гаварылі пра літаратуру, ён глядзеў картатэкі, нешта выпісваў. Пасьля Васілёнак кажа: “Язапрайшю на вячэру Я пытаюся, ці можна я запрашу свайго сябра, Янку Запрудніка? “О. так, клічце, калі ласка!”. Я заўсёды Янку клікаў бо ён працаваў у радыё, і яму такія сустрэчы былі таксама цікавыя.
    Вельмі яскрава, выразна да дэталяў стаіць у памяці такое: мы выходзім зь бібліятэкі на 5-ае авэню, там, дзе калёны, шарэе, гэта было восеньню — ён, з аднаго боку, з другога Запруднік. I тут Васілёнак спыняеіррі і каж:а: “Хчопцы, выбачтіце, у мяне ёсьць адна справа, і я б хацеў яе хутка вырашыць, бо я мушу вырашыгіь Да таго быў вельмі прыязны і прыемны, a тут раптам напружыўся. Я дык падумаў — ну, нешта пачне пытацца прарадню, яўжо такое знаю, і гэта непрыемна. А ён сур ’ёзна кажа: “У нас шукаюць — ці ня чулі вы пра эмігранта Сяргея Вільчыцкага? Пад які.м ён цяпер прозьвішчам, ніхто ня ведае. Дзе ён можа быць?”. Мы з Запруднікам (Сяргеем Вільчыцкім!) замёрлі. Я перапытваю: “Як, кажаце, прозьвішча?”. “Вільчыцкі. Ён недзе з-пад Міра, і яго даўно шукаюць Якажу: “Хто, літаратары? “He, не літаратары. Ну, нехта цікавіцца, і мяне папрасілі, каб я з вамі пагаварыў пра гэта Я так на Запрудніка гляджу і кажу: “Я такога ніколі ня чуў на эміграцыі”. Запруднік каж:а: “Ну, калі ты ня чуў а ты езьдзіш паўсюль, маеш дачыненьні зь людзьмі, то што я буду ведаць, седзячыў кабінэце! Васілёнак кажа: “Ну, хлот/ы, усё ў парадку, я спытаўся — зрабіў тое, што мне трзба. Цяпер пойдзем на вячэру”. I мы пайшлі на вячэру.
    Ня ведаю, як мы з Запруднікам стрымаліся, каб ня выдаць, што прозьвішча Вільчыцкі нам ведамае — мы не былі падрыхтаваныя да такога пытаньня, маглі зрэагаваць інакш, ухмыльнуцца, і Васілёнак мог бы адчуць, што мы нешпга ведаем. Але мы ўбачылі, што ён прыняў нашы словы за чыстую манэту.
    У тым часе яшчэ жыла Запруднікава маці, і ён падазраваў, што менскія “органы ” хацелі праз маці яго выцягнуць. Яны шукалі — хто такі Вільчыцкі, і мы дапушчалі: КДБ падазравала, што Запруднік і Вільчыцкі — той самы чалавек, але шукалі пацьверджаньня. I таму даручылі прафэсару менскага ўнівэрсытэту запытацца Кіпеля, бо ён, можа, будзе eedaijb і пацьвердзіць. Слоў няма Вільчыцкі для КДБбыўпатрэбны»3.
    Час ішоў мяняўся, а з ім мяняўся і характар кантактаў паміж Бацькаўшчынай і эміграцыяй. Усё болей і болей прыходзіла ў рэдакцыю газеты «Беларус» лістоў ад простых грамадзянаў незаангажаваных ні ў беларускія справы, ні ў палітыку: ад знаёмых, ад завочназнаёмых — калегаў: гісторыкаў пісьменнікаў, выдаўцоў, — ад невядомых, хто выпадкам пачуў ці прачытаў нумар газеты.
    Пісалі прарознае: прасілі грошай, прасілі дапамагчы выехаць у ЗША, пыталіся, як аформіць падпіску, як можна атрымаць эміграцыйныя выданні, агучвалі бізнес-праекты, дзякавалі за выкананае, дасланае. Зразумела, болей прасілі, як прапаноўвалі. Але за тымі лістамі стаялі лёсы, кожны — па-свойму ўнікальны, але наколькі, разам з тым, характэрны для гісторыі краіны. I што цікава: пераважная большасць пісала па-беларуску. Хай з памылкамі, але, жывучы ў бадай ушчэнт зрусіфікаванай краіне, да эміграцыі звярталіся ў роднай мове.
    Так і атрымалася: на адным канцы — Беларусь, на другім — «кабінетны» Янка Запруднік. Прачытаць кожны ліст, на адзін — адпісаць, другі — падрыхтаваць да друку ў газеце, на падставе трэцяга — арганізаваць праваабарончую акцыю, на чацвёрты — зрабіць адбітку артыкула ці адшукаць і запакаваць прошаную кнігу.
    3 Кіпель, Вітаўт. Жыць і дзеіць. Успаміны. Мінск, 2015. С. 273—274.
    Можна толькі здагадвацца, на колькі болей свайго — гістарычнага, публіцыстычнага — напісаў бы гэты нястомны працаўнік, каб не нутраная патрэба і вычуццё абавязку падтрымліваць тыя кволыя, але такія важныя кантакты. Важныя для абодвух бакоў.
    На старонках гэтай кнігі, натуральна, немагчыма ўмясціць усё датычнае тэмы. Тут падаецца толькі зрэз, толькі асобныя ўзроўні, наякіх адбывалася кантактаванне: ад праваабарончай дзейнасці да пошукаў сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркушыка з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Але разам яны адлюстроўваюць, як, чым жыла Беларусь, як мянялася яна ў часе і як мянялася ўспрыманне эміграцыі.
    ПРАВААБАРОНЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
    Заяўленая ў назве тэма да сённяшняга часу не толькі не вывучалася, але і фактычна не агучвалася4. Вытлумачыць тое можна было б мізэрнай колькасцю даследчыкаў любой дзейнасці беларускай эміграцыі наогул, але, напэўна, у гэтым выпадку — і насцярожаным стаўленнем да праваабароны як сферы дзейнасш ваўмовах эміграцыі, яе эфектыўнасці. (Тут вартаадцеміць, што ў бадай усёахопнай кнізе Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША»5 пра такую дзялянку не згадваецца зусім )