• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кантакты Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка

    Кантакты

    Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
    Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 280с.
    Мінск 2016
    67.07 МБ
    3 іншага боку, немагчыма абысці той факт, што «Універсальная дэкларацыя правоў чалавека» на беларускую мову ўпершыню была перакладзеная менавіта на эміграцыі — Янам Пятроўскім6.
    У пэўнай ступені згаданую няўвагу можна патлумачыць таксама тым, што праваабарончая дзейнасць эміграцыі — «абарончая» ў шырокім сэнсе — была скіраваная найперш на абарону права беларускага народу на незалежнасць і свабоду, мову, а вось у вузкім сэнсе гэтай дзейнасш на эміграцыі было вельмі мала, бо на Захад мала трапляла вестак пра яе з Белару сі, дзе ў асноўным яна была падпольная, малавядомая нават для саміх жыхароў крашы.
    Пра гэта, як і наогул пра дысідэнцтва, пісаў ва ўкраінскім эміграцыйным (на той час) часопісе «Сучасність» Янка Запру-
    4 Як вынятак, можна назваць хіба два раздзелы «ЗБВБ і барацьба за правы беларусаў» і «ЗБВБ і вызваленьне Міхася Кукабакі» ў кнізе Наталлі Гардзіенкі «Беларусы ў Вялікабрытаніі» (Мінск, 2010).
    5 Кшель, Вітаўт. Беларусы ў ЗША. Мшск, 1993. 348 с.
    6 Першы машынашс перакладу, адбіты ў колькасці 100 асобшкаў з’явіўся ў 1981 г.
    днік, фармулюючы вельмі важныя, нават на сёння, больш як трыццаць гадоў пасля публікацыі, думкі.
    Напачатку, каротка, пра тэрміналогію: дысідэнцтва — ці іншадумства; дысідэнты ці іншадумцы? Аргументы тут аднолькавыя і для беларускай і для ўкраінскай мовы.
    «Дысідэнт» — неадпаведны й нават шкодны тэрмін, бо этымалогія тут працуе на кампартыю. Этымалагічна невыразнае слова «дысідэнт» набыло ў варожым кантэксце партыіінаіі прапаганбы негатыўнае значэнне. «Дысідэнт» ужо і выглядам самога слова, і гучаннем яго выклікае ў псіхіцы савецкага чытача і слухача, калі ёнлаяльны да свайго рэжыму, аўтаматычную асацыяцыю «дысідэнтаў» з «дыверсантамі». Нездарма ж партыйная прапагаднаўжывае выключна гэтае азначэнне.
    Народная, ці.молепейсказацьтут нацыянальная, словатворчасць стварыла на яго .месца абаронна-тлумачальны тэрмін: іншадумства, іншадумцы. 1 тут ужо нікаму не трэба тлумачыць, што «інша-» тут датычыцца да кампартыі, якая забрала сабе прывілей і адказнасуь думаць за усіх разам і за кожнага паасобку. «Інша», акром таго, мае неўтральны характар. Думаць «інакш»не значыць абавязкова думаць не па-савецку ці всірожа-антысавецка, тады як партыя дамагаецца, кабу кожным з «дысідэнтаў» савецкі грамадзянін убсічыў ворага савецкага ладу.
    Хоць праз Беларусь, якую часам называюць «заходняй брамаю» Савецкага Саюзу, ездзіць нямала замежных наведвальнікаў па дарозе да Масквы і назад, усё ж. такі пра падзеі і йастроіў Менску і Беларусі — пра тое, пра што савецкая прэса не напіша даходзіць параўнальна мала вестак, адрукаваных матэрыялаў — яшчэ меней. Для тых, хто едзе з Заходняй Еўропы у СССР цягніком або машынаю, Менск ёсць пераважна трачзтныхі горадам, а для тых, што прылятаюць самалётам або прыплываюць на караблі, — правінцыйным. Турыстычныя маршруты заходніх авіякампаній яго не закранаюць. Ушчэнт зруйнаваны ў час апошняіі вайны, горад, хай і адбудаваны, і
    дынамічна расце, з насельніцтвам, якое за некалькі гадоў дасягне паутара мільёна, ён не адзначаецца гістарычнымі архітэктурнымі помнікамі. Няма ў ім ні замежных амбасадаў, ні кансулатаў, ні прадстаўніцтваў заходняй прэсы. Калі сталіца Беларусі дачакаецца, пасля Кіева, заснавання амерыканскага кансулата, яшчэ невядома7. Кантактам Менска з знешнім светам не спрыяе яшчэ і тое, што трэцяя частка тэрыторыі Беларусі пакрыталясамі, дзеразмешчаныя савецкіяракетныя войскі. Гэтая акалічнасць дадаткова згушчае атмасферу паліцэйскай ды цэнзурнай падазронасці і ставіць бар ’ер — фізічны і псіхалагічны — для праяваў іншадумства.
    Зразумець стан рэчаў у Беларусі дапамагае выказванне ленінградскага паэта і пісьменніка Васіля Бетакі*. Напрыканцы мінулага году ён, выступаючы ўрускай праграмерадыё «Свабода», так патлумачыў складанасці Ленінграда, у параунанні зякімі складанасці беларускай стапіцы куды большыя:
    «Не раз тут —у Парыжы ці Лондане — мяне пытаюць: a што ж у Ленічградзе не чувагіь ні пра якіх дысідэнтаў, чаму маўчаць? Тлумачыцца тое вельмі проста—у Маскве магчыма наяўнасць, прылюднасць, там багата замежных карэспандэнтаў, сярод якіххай і неўсе, але найшчырэйшыя і найсумленнейшыя неяк дапамогуць, перададуць інфармацыю пра чарговую акцыю пратэсту, зробяць публічна вядамым кожны крок гэтай глухой і няроўнай барацьбы. А ў Піцеры [Ленінградзе] хоць які
    7 Відаць, упершыню ідэя адкрыцця амерыканскіх амбасадаў у Мінску і Кіеве была агучана на пачатку 1950-х гг. у праекце амерьіканскага кангрэсмена-рэспубліканца з Вісконсіна Лорэнса Сміта (анг. Lawrence Henry Smith, 1892-1958) па ўстанауленні дыпламатычных дачыненняў ЗША з БССР і УССР, каб спрыяць вызваленню беларускага і ўкраінскага народаў ад маскоўскай залежнасці. Праект быў вядомы як «Рэзалюцыя 58», аднак так і не быў рэалізаваны. Пазней гэтая ідэя неаднаразова агучвалася ў палітычных колах ЗША, але так і не была ажыццёўленая, пакуль існаваў СССР
    8 Васіль Бетакі (рус. Васйлйй Бетакй, 1930-2013), рускі паэт, перакладчык, літаратурны крытык. Ад 1973 г ён жыў у Францыі. Цягам 20 гадоў працаваў на Радыё «Свабода» ды каля 18 гадоў у часошсе «Контннент».
    адкрыты выступ прывядзе да бязглуздых ахвяраў— і ніхто не даведаецца. Усё — як да глухога муру ».
    3-за «глухога муру», якім агароджана Беларусь, усё ж такі даходзіць інфармацыя пра іншадумства, хоць і спознена, хоць і не заўсёды ў больш аб 'ектыўнай пісьмовай форйе, а ў вусных пераказах. Так, напрыклад, толькі праз восем гадоў, у 1971 годзе, сталася вядома на Захадзе пра арышт у 1963 годзе студэнта Беларускага політэхнічнага інстытута Сяргея Ханжанкова (1942 году народжання), засуджанага на 10 гадоў за спробу стварыць антысавецкую арганізацыю і падрыхтоўку дыверсійнага акта9.
    Тачькі сёлета дайшла да Нью-Ёрку, прывезеная нядаўнім менскім інжынерам (прозвішча якога тут нельга падаць, бо домазасталіся сваякі), вестка прадзве тысячы подпісаў студэнтаў Беларускага дзяржаўнагаўніверсітэтаў 1970 годзе пад петыцыяй, каб выкладанне ў БДУ было на беларускай мове. Гэты подых «Менскаіі вясны» скончыўся тым, што некалькі соцен студэнтаў было выкінута зуніверсітэту, аў камсамольскай арганізацыі праведзеныя адпаведныя палітычныя тлумачэнні, і ўвесь інцыдэнт са зборам подпісаў аднесены да катэгорыі «хуліганскіх выхадак».
    Пра спробу ў 1974 годзе групы менскіх вучняў старэйшых клясаў сярэдняй школы і аднаго студэнта Беларускага дзяржаўнагаўніверсітэта стварыць арганізацыю моладзі замест прасякнутага фалыйам і нудою камсамола, пра расклееныя шіцыятарамі гэтай задумы на сценах будынкаўулёткі з статутам сваёй арганізацыі, пра далучэнне да гэтаіі справы органаў КДБ, суд за зачыненымі дзвярыма над ішцыятарамі, звальненне
    9 Сяргей Ханжанкоў (1942-2016) нарадзіўся ў лагерным пасёлку ў Магаданскай вобласці ў сям’і рэпрэсаваных. У 1955 г. разам з бацькамі пасяліўся ў Мінску, дзе скончыў школу і паступіў у Політэхнічны інстытут. У 1963 г. ён стварыў антысавецкую групу, якая мела намер узарваць радыёвышку ў цэнтры Мінска, якая ілушыла сігналы замежных радыёстанцый. Быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў па абвінавачанні ў антысавенкай дзейнасці, стварэнні антысавейкай арганізацыі і дыверсіі. Тэрмін адбываў у Дуброўлагу Мардоўскай АССР. Пасля вызвалення жыў у Мінску.
    іх з школы, а бацькоў — з працы і з партыі, нядаўна расказаўу Нью-Ёрку былы менскі следчы A. Р.
    Аляксандар Гідоні10, сённяшні рэдактар выдаванага ў Таронта, Канада, літаратурна-грамадскага часопіса «Современнйк», так сведчыць пра настроі ў Беларусі, непасрэдным сведкам якіх ён быў падчас сваіх падарожжаўу першай палове 1970-х гадоў да Менска, Гародні, Магілёва і некаторых вясковых мясцовасцяў дзе меў нагодуразхшўляць з прадстаўшкамі творчай беларускай інтэлігенцыі:
    «Атмасфера такіх размоваў часта характарызавалася тым крытычным настроем супраць савецкай улады, які тыповы і для інтэлігенцкіх колаў Масквы і Ленінграда. Але, безумоўна, адметнаю іх асаблівасцю быў тыповы “беларускі момант тэма магчымай незалежнасці беларускага мастацтва і навуковай творчасці ва ўмовах усеагульнай савецкай цэнзуры / спецыфічнай “русіфікацыі ”».
    А. Гідоні катэгарычна сцвярджае, што “ў беларускай інтэлігенцыі абудзілася нацыянальнае пачуццё”.
    Іншадумства ў Беларусі — з 'явішча яшчэ не даследаванае, і нават не задакументаванае як мае быць, не сабраны ў адным выданні той невялікіматэрыял, які быў надрукаваны апошнімі двума дзесяцігоддзяміў беларускай нацыянапьнай прэсе, у савецкай прэсе (асабліва пра суды над вернікамі), а таксамаў такім самвыдаце, як «Хронйка текуіцнх событші»п, і, магчыма, ва «Украінськом віснйку»12, у «Матэрыялах самвыдата»13радыё
    10 Адмысловы тэкст пра Аляксандра Гідоні ў кнізе далей.
    11 «Хронйка текуіцйх событйй» — першы непадцэнзурны праваабарончы інфармацьійны бюлетэнь у СССР Выходзіў у 1968-1983 гг. і распаўсюджваўся праз самвыдат.
    12 «Украінськйй віснйк» — падцэнзурны самвыдатаўскі грамадскапалітычны часопіс, што выходзіў у Львове ў 1970—1972 гг., а пазней у Львове — Кіеве ў 1987-1989 гг. пад рэдакцыяй Вячаслава Чарнавіла.
    13 «Матерйалы самйздата» — бюлетэнь, які выдаваўся на Радыё «Свабода» на падставе збірання непадцэнзурных тэкстаў з СССР ад пачатку 1970-х гг. да 1992 г.
    «Свабода» ды іншых дакументальных і мемуарных выданнях, якіх багата з ’явілася на ЗахадзеЧ
    Менавіта Янка Запруднік, тагачасны рэдактар газэты «Беларус» супольна з Алексам Сільвановічам ініцыявалі заснаванне спачатку «Камітэта вязняў сумлення ў Беларусі», а пазней — «Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі» — арганізацыі, сам факт існавання якой, як і яе дзейнасць, застаецца невядомай даследчыкам эміграцыі. Сустаршынямі былі Янка Запруднік і Алекс Сільвановіч, у Раду ўваходзілі таксама Ала Орса-Рамана, Галіна Русак, Уладыка Мікалай (Мацукевіч), ВераБартуль, МіколаГанько, ЯкаўГудман, Міхась Каленік, Вітаўт Кіпель, Кастусь Мерляк, Вітаўт Рамук, Антон Шукелойць, Міхась Тулейка, Вера Запруднік, Расьціслаў Завістовіч і РаісаЖук-Грышкевіч.
    Галоўнымі задачамі арганізацыі былі: збор звестак пра іншадумцаў і іх пераслед у Беларусі ды пашырэнне такой інфармацыі ў Амерыцы. Крыніцы падобных звестак Янка Запруднік збольшага акрэсліў. Так, у «Матерналах самнздата», № 19, 1987 г. паведамлялася пра лёс Міхася Тараховіча: «Тараховйч Muxawi (Антоновйч?). Белорус. Старйк, “за войну". В 1944 попал в плен. Нх группу повелй в баню. Когда вывелй, вліесто йх одежды лежала только немецкая форма. Прйшлось одеть. Через 16 дней (!) бежал в сов. армйю (йлй к партйзанам?). Судйл прокурор Белоруссйй, который позднее (около 1985 г.) был офйцнально пойман на созданйй дупгого уголовного дела с расстрелом обвйняемых. Снят с должностй. Этот же человек “обвйнял " Тараховйча й многйх другйх. Согласно обвйненйю, прйтшал участйе в массовых расстрелах в каком-то месте, где стойт (йлй стоял?) памятнйк, на которам высечено, что здесь лежат расстрелянные немцайй в 1942-43 гг. Ho в это время Тараховйч находйлся в рядах сов. армйй, что подтверждается всемй документамй. Адвокат потребовал прйобіценйя