Карэльскія Курапаты 1937-1938
расстрэльныя спісы беларусаў і асуджаных у Беларусі. Рэха Гулага
Алена Кобец-Філімонава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 180с.
Мінск 2007
У 1936 г. быў арыштаваны. У 1937 г. асуджаны на 10 год зняволення за прыналежнасць да неіснаваўшай арганізацыі нацдэмаў. Потым дадалі яшчэ 10 год выгнанніку, сасланаму на Калыму. Рэабілітаваны ў 1954 г. Памёр у 1995 г.
У 1992 г. выдаў кнігу «Светлацені» пра ГУЛАГ.
Час даўно патрабуе абновы*
Хоць нс спі, хоць засні, а мінулае б’ецца у вокны, Шызым голубам, цемранай шэрасцю
скурчаных дзён, Марна памяць імкнецца адбельваць ад бруду
палотны — Кроў засохла на іх —
след іржавы на вока відзён.
Колькі ты не сцвярджай: што было,
ўсё сплыло беззваротна, —
Як асколак у чэрапе, крыўда не-не ды кальне: Па-андрэеўску цяўкаюць злосна сям-там
зпадваротні Сталіністаў наследкі, што часта ў высокай цане.
Углядаюся пільна удалеч на стыку стагоддзяў:
Новы век, чым ён здзівіць —
прасветам ці ліхам-бядой?!
Як з публічнасцю будзе? Скасуем?
Пакінем у модзе?
Як тады будзем зваць еўрапейскі
агульны наш дом?!
* Друкуецца са скарачэннямі.
Вецер змен-перамен так настойліва грукае ў шыбы, На касцях дзён мінулых грыміць
калымага падзей,
У вярхоўным палацы і ў богам забытай сядзібе Аднаўленне жыцця талакой шматгалосай гудзе.
Можа, у нашай гасподзе і здзейсніцца
хоць напалову Тая мара, што тройчы аплочана нашай крывёй, За я кую «без вестак адсутныя» склалі галовы, Калі дэспат крывавы гісторыю вёў па крывой.
Жорсткай плата была.
Шмат каму дасталося замнога Ад даносчыкаў ціхіх, ад лютых заплечных майстроў. Было жэрабя й мне бьщь спіхнутаму
з шара зямнога, Прыцягненне ўтрымала —
ўпустую вяслуе Харон!
Вера*
Наскрозь прадзьмуты скразнякамі Вялікіх зрухаў і падзей, Скажу: хто кіне пометы камень, Сябе самога абкрадзе.
Я ад імя жывых і мёртвых, Ад пахаваных без магіл, Ад тых, чые імёны сцёрты I памяць пушчана ў распыл, — Прашу і прагну не расплаты За кроў пралітую — крывёй, А за пакуты, боль і страты Сардэчнай памяці людской!
* Друкуецца са скарачэння.мі.
Наказ
Як з царства ценяў,
як з цемры забыцця, Вяртаюцца імёны ў жыццё дзеля жыцця. Заманьвалі маной нас, што не было й няма Імён у пакараных, пазбаўленых імя.
Кастрычніцкае племя рамантыкаў красы! — Як свежа, як сучасна гучаць іх галасы!
I, як тады, лье сонца блакітны небасхіл, I б’ецца ў грудзі попел нязнойдзеных магіл.
Перадсмяротны заклік яны нам слалі свой, Калі з падвалаў змрочных на смерць іх вёў канвой. Я сведка той галгофы, той цемрадзі скразной.
Павязаны я з імі вяроўчынай адной...
Таму гукаю юных: — Пара, пара, сябры, Нам заўтрашнія песні ў дзень сённяшні тварыць!
Успамін
Плакала наўзрыд дажджамі восень, Вецер варушыў салому стрэх.
Між магіл сцяжынкай вузкай косай Цёмнай ноччу йшоў я на расстрэл.
Усё чакаў, што грымне раптам ззаду Стрэл пракляты. Згасне воч агонь.
У каго маліць-прасіць спагады? Тут зладзейства — права і закон!
...Так ноч мінула. Абмінула Куля злая і на тэты раз, Хоць і прыстаўляў да скроні дула Неаднойчы крыважэрны час.
3 той пары не запаўзае ў сэрца Боязь — падкалодная змяя.
Мо таму й мацней усякай смерці Да жыцця й людзей любоў мая!
* * *
Нс вярнуцца мне на твой парог Падарожнікам з мясцін далёкіх.
Блізка мой пакутны эпілог, Хоць на захад кліча птахаў клёкат.
Скрозь паўзмрок марудных доўгіх год Ты чакаць мяне не перастала.
Што ж, даруй! У глыбіні мярзлот Век мой скончыць доля загадала.
У няроўнай барацьбе знямог Рыцар твой без страху і папроку, Нс вярнуцца мне на твой парог Падарожнікам з мясцін далёкіх!
* * *
Разбягаецца ўпрочкі імгла, У блакіт неба тоне глыбей.
Калі б ты аб тым ведаць магла, Як сумую я тут без цябе!
За узорам акна слюдзяным Сопкі высяцца ў намітках хмар, А на сэрцы зацятым маім Лёг магільнай плітою цяжар.
Я цябе нс заву як раней,
Каб самой аб усім расказаць, Але бачацца зводдалі мне Твае вочы ў гаручых слязах.
Бездань часу між нас пралягла, Чорны кот чарнатроп перабег...
Каб ты ведаць хоць трошкі магла, Як сумую я тут без цябе!..
РЫГОР КОБЕЦ
Вядомы беларускі драматург Рыгор Якаўлевіч Кобец нарадзіўся ў 1900 г. Заслужены дзеяч мастацтваў Беларусі (1935). Стаяўля вытокаўнацыянальнага тэатраі кіно. Аўтар п’есы «Гута» (першая п’еса пра рабочых Беларусі), сцэнарыяў да фільмаў «Двойчы народжаны» (першы гукавы і першы на беларускай мове), «Шукальнікі шчасця» (сусветна вядомая кінакамедыя) і інш. Абодва фільмы ўвайшлі ўзалаты фонд савецкай кінематаграфіі.
У 1938 г. быў арыштаваны за шпіянаж на карысць Японіі, Англіі і Польшчы. У 1939 г. вызвалены з-за недаказанасці віны. У 1941 г .арыштаваны паўторна і Асобай нарадай без суда і следства сасланы на 10 год у Тайшэтлаг за «антысавецкую агітацыю і прапаганду». 22 гады адбываў пакаранне у Якуціі, Манголіі, Забайкаллі і пажыццёвай ссылцы ў Кіргізіі.
Рэабілітаваны ў 1960 г. Жыўу Мінску. Памёр у 1990 г.
Пра ГУЛАГ напісаў аповесць «Ноеў каўчэг» у 1964 г. Поўнасцю надрукавана ў 1989 г. у часопісе «Нёман» № 3; урывак з аповесці пад назвай «I стаў Моня чалавекам» надрукаваны ў красавіку 1964 г. у газеце «Голас Радзімы», урывак пад назвай «Ноеў каўчэг» надрукаваны ў газеце «ЛіМ»22 ліпеня 1988 г.
Верш «Сыну» напісаны ў 1943 г. уТайшэтлагу. Прысвечаны старэйшаму сыну Мікалаю, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню надрукаваны ў газеце «Советская Белоруссия» 24 ліпеня 1988 г. Верш «Дочери» напісаны ў 1958 г. у ссылцы. Упершыню надрукаваны ў 2004 г. у кнізе А. КобецФілімонавай «Шлях да Малітвы».
Ноеў каўчэг (урывак з аповесці)
Дзень пачынаўся як звычайна. Шумелі і сварыліся «шакалы», штохвілінна ляпаючы пячнымі дзвсркамі. Куляй выляталі рабацягі на кухню за баландай з кацялкамі, бляшанкамі ад кансерваў, нават з берасцянымі ўральскімі туяскамі.
Беспсрапынна ляпалі ўваходныя дзверы, і клубы марознай пары ўрываліся ў барак. У брудных, страшэнна завэдзганых коўдрах неслі брыгадзіры з хлебарэзкі доўгачаканыя пайкі. Акружала брыгадзіраў надзейная, з самых дужых рабацяг, «ахова», узброеная здаравеннымі бярозавымі дрынамі. Інакш нельга. Без такой аховы хлеб не данясеш. Наляціць у ранішніх прьщемках натоўп «шкоды», расхапае пайкі, і застанецца ўся брыгада галоднай на цэлыя суткі. Вінаватых не знойдзеш, а хлебарэзка больш ні грама не дасць, хоць ваўком вый, хоць зямлю еш. На ніжніх нарах пры святле лучын (каб было відней) ішла звычайная раздача паек. Крык... гвалт... лаянка, а часам і слёзы, ці злосна-пякучыя, ці горкія ціхія слёзы.
— Сімакоў — сямісотка!
— Раманенка — сямісотка!
— Латышаў — шэсцьсот!
— Курылін — васьмісотка!
— Антанюк — пяцісотка!
— Брыгадзір! Зноў мне сярэдзінка? Сёння ж мая чарга на гарбушку, а мне...
Лясь!.. Звонкая аплявуха брыгадзіра — карогкі і пераканаўчы адказ. Інцыдэнт, як кажуць, вычарпаны. Прэтэнзій больш няма.
— Крамарчук — шэсцісотка!
— Федасееў — чатырыста грам, як лёду!
— Па новай чатырыста? — Федасееў, размазваючы па твару слёзы, крычыць дрыготкім ад крыўды голасам. — Не вазьму!.. Брыгадзір! Я ж гэтак дайду... Я ж дубара дам...
— Менш філонь — большай пайка будзе, — безапеляцыйна як адрэзаў брыгадзір.
Скардзіцца дарэмна. На каго скардзіцца і каму? Хто цябе будзе слухаць? А калі і выслухаюць — не павераць.
— Не філонь, падлюка, вкалывай.
Брыгадзір падмануў? А што рабіць брыгадзіру? У брыгадзе шэсць «рыл» рэцыдывістаў-законнікаў. Жраць яны хочуць? Хочуць. А працаваць?
— Ты што, падло, шэсць рыл не можаш пракарміць? Што ж ты за бугор? Нам вкалываць не паложана, мы ў аўтарытэце. Вырыгні пайку і скажы, што знайшоў. Сумей вырыгнуць. Менш васьмісотак не бярэм. Уразумей... пакуль мы цябе «не сработалі».
Пагроза страшная. Брыгадзір гэта ведае добра і баіцца. Ужо не аднаго брыгадзіра «сработалі». Вось чаму пайка Федасеева цягне чатырыста грамаў, «як лёду». Вось чаму Федасееў, Мікалаенка, Райхельсон, Бецінып, Шпілеўскі, Абдурахманаў і іншыя атрымоўваюць па чатырыста грамаў, нягледзячы на тое, што яны працуюць. I вось чаму гэтыя людзі хварэюць на пелагру і дыстрафію — грознымі, страшэннымі спадарожнікамі голаду. «Законнікі», або «людзі», як яны сябе называюць, не надрываюцца на працы. У іх блакітная кроў, ім усё дазволена. Яны нахабныя, груба адымуць пасылку, паб’юць рабацягу і знімуць з яго барахло. У іх сімвал веры: «нахабства — другое шчасце». Г эта яны ўкаранілі ў лагерах сваю, нідзе і нікім не запісаную запаведзь: «Памры ты сёння, а я заўтра!»
Скардзіцца? I не смей. Калі не тут, не на гэтай калоне, дык на любой перасылцы цябе абавязкова «сработаюць», прытым з лютасцю і садызмам неймаверным. Яны будуць цябе падвешваць, выламваць рукі, вырываць зубы, і пры гэтым рагатаць дзікім звярыным рогатам, смяяцца да колікаў у жываце і спяваць, а больш дакладна, раўці на ўсё горла песні, як толькі можна грамчэй, каб заглушыць твой нечалавечы крык. Hi адзін нават самы драпежны звер на зямлі не можа параўняцца з імі ў жорсткасці, часта зусім бязмэтнай, непатрэбнай, а так... дзеля пацехі-забавы. «Мы — людзі, мы — уркі, і нам дазволена рабіць з фраерамі ўсё, што нам захочацца. На тое яны і фраеры». I якімі яны бываюць агіднымі баязліўцамі, калі даведзены да адчаю рабацяга, не вытрымаўшы здзек, хапаецца за нож або сякеру. Як яны поўзаюць ля яго ног, цалуюць брудныя корды, моляць аб літасці, і ў доказ сваёй адданасці і пакорлівасці ядуць зямлю, нават конскі гной, каб зберагчы сваё подленькае жыццё. I калі размягчыцца сэрца рабацягі, заўтра ж яны «падкнокаюць» яго ўсёй бандай (адзін на адзін — ніколі) у цёмным кутку і ўчыняць над ім расправу такую жудасную, такую вынаходніцкую, якая нават у сне не снілася вялікаму інквізітару Ігнацію Лайёле, якая нават д’яблу на самым донцы пекла не прыходзіла ў галаву.
Але вось з бойкай, крыкам і гвалтам закончана раздача хлеба. У бараку робіцца значна цішэй. Толькі ля печак, аблепленых дахадзягамі (быццам мухі на агрызку цукру) пануе ажыўленне і мітусня. На распаленай да чырвані пліце булькае
ў кацялках запраўлсная «па новай» баланда. I якімі толькі эпітэтамі не аздабляюць галодныя рабацягі гэта традыцыйнае лагернае варыва!
— Суп ратаіуй*! Па краях капуста, а ў сяродке...
— Крупінка за крупінкай ганяецца з дубінкай!
Хаця ні аб якіх крупінках і гаворкі не можа бьщь. Круп і ў паміне няма. Крупы значацца толькі ў раскладцы, распісанай і падпісанай лагернымі вяльможамі, а прасцей кажучы, «прыдуркамі», тэта значыць: бухгалтарам, пампабыту, рахункаводам прадстала, капцёрам і іншай саранчой. Крупы варацца ў асобным катлу, аздобленыя баваўняным маслам, а часам і спецыямі, алс... аб такой страве рабацягі нават марыць нс смеюць. Гэта блюда багоў, тэта шэдэўр кулінарыі нс для іх...