Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
ізкая аналогія паходзіць са стаянкі Усвяты IV (Ммкляев, 1969, рнс. 5: 13), аднак дакладнае яе вызначэнне, а таксама колькасць падобных вырабаў застаецца пад сумненнем [«Весьма своеобразны часто находнмые пластннкн мз рога лося... м предметы, условно называемые намм «шпателямн» (Мнкляев, 1969, с. 27)]. Падобныя прылады былі выяўлены на берагах воз. Лубана (Vankina, 1999, fig. XC1V: 24).
Арнаменціры
Вырабы гэтага класа знойдзены разам з керамікай пераважна паўночнабеларускай культуры (Асавец 2, пласты 2—4, Асавец 7, Крывіна 1).
Арнаменціры, аформленыя на разцах баброў з зубчастым штампам на тарцы, сустракаюцца на стаянках бронзавага веку (ранняга металу) Кольскага паўвострава (Гурнна, 1997, рпс. 62: 7). Неаформленыя (без штучнага штампа) арнаменціры з зубоў жывёл вельмі цяжка вызначальныя з прычыны адсутнасці слядоў апрацоўкі і для іх выяўлення неабходны дэтальны трасалагічны аналіз кожнага артэфакта. Аднак шэраг даследчыкаў лічыць, што яны маглі шырока выкарыстоўвацца ў неаліце — бронзавым веку на шырокай тэрыторыі (Разлуцкая, 1999, с. 99). Група камбінаваных вырабаў складаенца з індывідуальных вырабаў, прамыя аналогіі якім пакуль не былі выяўлены.
«Рыбныя» нажы
На стаянках Крывінскага тарфяніку вырабы гэтага класа выкарыстоўваліся на працягу ўсяго часу існавання комплексу — ад ранняга неаліту да бронзавага веку (Асавец 4, Асавец 2, пласты 1—6, Асавец 7, Крывіна 3). «Рыбныя» нажы з'яўляюцца вельмі распаўсюджанымі прыладамі ў прасторы. Яны выяўлены на помніках культуры Эртэбёле (заходняе ўзбярэжжа Балтыйскага мора) (llkiewicz, 1989, rye. 10: 9, 10), Латвіі (Звідзэ, Абара I, Звейніекі) (Лозе, 1988, табл. X: 10; Лозе, 1979, табл. XXXV: 2—6, 10; Zagorskis, 1987, XXII tabi. 10—12), Літвы (Швянтоі, Шарняле) (Rimantiene, 1979, pav. 84: 10—12; Rimantiene, 19966, pav. 51: 10. II; Butrimas, 1996, pav. 21: 5), Польшчы — на помніках культуры лейкападобных кубкаў (Prahistoria..., 1979, rye. 135: 15) і культуры шарападобных амфар (Prahistoria..., 1979, rye. 166: 8; Szmyt, 1996, fig. I8A: 12, fig. 25: 1, 2), сярод матэрыялаў заходнееўрапейскай культуры звонападобных кубкаў (Prahistoria..., 1979, rye. 254: 10), на Верх
55
нім Паволжы (Сахтыш 1, льялаўская культура) (Гурнна, Крайнов, 1996, рмс. 56: 50), на паселішчы Азярное 2Б у паўднёвай Беларусі (Крывальцэвіч, 1996, мал. 6: 5) і Камень 2 (Нсаенко, 1976, рмс. 26: 5) і выкарыстоўваліся ад ранняга неаліту да бронзы ўключна (мал. 68).
Скаблільнарэзальныя з ніжніх сківіц баброў са збітымі кручкападобнымі адросткамі. Выяўлены разам з керамікай паўночнабеларускай культуры. Падобныя вырабы вядомыя з мезаліту на помніках Дубнінскага тарфяніку (ВолгаОкскае міжрэчча), у Вярэцці I, Аленевостраўскім могільніку, Азярках 17, Іванаўскім 7, Станавым 4 (Жнлнн, 1997, с. 169, 174; Жнлнн, 2001, рнс. 51: 911, с. 144148).
Для лыжак, рукаятак, іголак для пляцення сетак, колючых вырабаў з адросткаў рагоў і іншых нешматлікіх класаў прылад прамых аналогій выяўлена не было. Экзэмпляры са стаянкі Асавец 2 выяўлены з керамікай паўночнабеларускай культуры.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
За час даследавання стаянак Крывінскага тарфяніку (1934—2005 гг.) выяўлена 999 касцяных і рагавых прылад і іх фрагментаў. Гэта найбольшая калекцыя дадзенага віду на тэрыторыі Беларусі, а паводле разнастайнасці тыпаў і на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы. Асноўнай прычынай масавага выкарыстання прылад гэтага віду ў рэгіёне з'яўляўся недахоп крэменю, зза чаго мясцовае насельніцтва шукала дадатковыя выробныя сыравіны. У Крывінскім рэгіёне ў гэтай якасці выкарыстоўваліся пераважна костка і рог. У матэрыяле стаянкі Асавец 2 суадносіны вырабаў гэтага віду і крамянёвых (катэгорыі прылад палявання і рыбалоўства, працы і побыту) складаюць 1/1 (костка/крэмень). Лічба вагаецца ў залежнасці ад класаў вырабаў. Так, суадносіны касцяных і крамянёвых вырабаў у катэгорыі прылад палявання і рыбалоўства выглядаюць наступным чынам (костка/крэмень): наканечнікі стрэл — 1/2 для стаянкі Крывіна 1, 2/1 для стаянкі Асавец 2, 1/3 для стаянкі Асавец 7; наканечнікі дзідаў пераважаюць крамянёвыя; для кінжалаў зафіксавана абсалютная перавага касцяной сыравіны; рыбацкія прылады вырабляліся выключна з косткі і рога. Перавага крэменю ў катэгорыі прылад працы і побыту зафіксавана для рэзальных, скрабальных і скаблільных прылад, костка больш актыўна выкарыстоўвалася пры вырабе сякер, цёслаў, долатаў, праколак, рэтушораў. 12 класаў (большасць гэтай катэгорыі) не маюць крамянёвых аналагаў: рыдлёўкі, адціскальнікі, шпатэлі, арнаменціры, «рыбныя» нажы, лыжкі, рукаяткі, колючыя падтрохкутныя невялікія вырабы сплюшчанага сячэння, колючыя вырабы з заканчэння рагоў, вырабы невядомага прызначэння з ласінага рога з захаваным адросткам і часткай лапаты, скаблільнарэзальныя — з ніжніх сківіц баброў са збітымі кручкападобнымі адросткамі.
Выкарыстанне крамянёвай сыравіны звычайна пераважала ў тым выпадку, калі патрабавалася апрацоўка цвёрдага матэрыялу. Сярод рэзальных інструментаў таксама дамінавалі вырабы гэтага віду. Костка і рог часцей выкарыстоўваліся там, дзе складанасць формы ці далікатнасць вырабу выключала крэмень (напрыклад: наканечнікі гарпуноў, кручкі, іголкі) або. наадварот, працэс майстравання не патрабаваў вялікіх намаганняў (напрыклад: адціскальнікі, праколкі).
У дадзенай працы прааналізаваныя дзве катэгорыі касцяных і рагавых вырабаў, выяўленых на стаянках Крывінскага тарфяніку (катэгорыя мастайкіх і культавых вырабаў, музычных інструментаў пакінутая паза межамі даследавання): 1) прылады палявання і рыбалоўства; 2) прылады працы і побыту. Сярод іх намі вылучана 25 класаў вырабаў. Для прылад палявання і рыбалоўства гэта: наканечнікі стрэл (159 экзэмпляраў), наканечнікі дзідаў (12 экзэмпляраў), кінжалы (40), наканечнікі гарпуноў (35), кручкі рыбацкія (25),
57
«крукі» рыбанкія (9), жэрліцы (іголкападобныя вырабы невялікага памеру) (6). Для прылад працы і побыту гэта: сякеры (83). цёслы (9), долаты (25), рыдлёўка (1), праколкі (160), адціскальнікі (33), рэтушоры (8), шпатэлі (10), арнаменціры (12), «рыбныя» нажы (81), разец з цэлага ікла мядзведзя (1), лыжкі (4), рукаятка (I), падтрохкутныя невялікія вырабы сплюшчанага сячэння (3), колючыя вырабы з адросткаў рагоў (14), муфта (1), вырабы з ласінага рога з захаваным адросткам і часткай лапаты (4), скаблільнарэзальныя з ніжніх сківіц баброў са збітымі кручкападобнымі адросткамі (2).
263 артэфакты складаюць групу невызначальных фрагментаў вырабаў і нарыхтовак.
Храналагічна і культурна касцяныя і рагавыя вырабы Крывінскага рэгіёна размеркаваліся наступным чынам (мал. 67, 68).
Ранні неаліт (ранні этап нарвенскай культуры — 4е тыс. да н. э.). Для наканечнікаў стрэл гэтага часу характэрны: усе тыпы біканічных простых з насадам і выцягнутых пікападобных з вылучаным чаранком, фрагменты іголкападобных; наканечнікі гарпуноў: пашкоджаныя аднабаковыя аднаі двухзубйовыя вырабы. Для кінжалаў: з лакцявых костак з захаваным эпіфізам, магчыма выкарыстанне ланцэтападобных з вызначанай рукаяткай. 3 прылад працы і побыту выкарыстоўваліся: сякеры з нешчапаных фрагментаў адросткаў рагоў, цёслы рагавыя сякерападобныя і са шчапаных масіўных трубчастых костак, праколкі з грыфельных і шчапаных трубчастых костак, камбінаваныя «рыбныя» нажы з працоўнымі паверхнямі на ўвагнутым вастрыі і бакавой паверхні, разец з ікла мядзведзя.
Адзначаныя вышэй касцяныя і рагавыя вырабы знойдзены на стаянцы Асавец 4 і суправаджаліся крамянёвым інвентаром і керамікай, тыповымі для ранняга этапу нарвенскай культуры. Іх бліжэйшыя аналогіі маюцца ў арэале старажытнасцей нарвенскай культуры як Беларусі (Зацэнне на паўночным усходзе Міншчыны), так і паўднёваўсходняй Прыбалтыкі (найперш Усходняя Латвія і Эстонія).
Вядучыя тыпы ранненеалітычных касцяных і рагавых вырабаў Крывінскага рэгіёна нясуць у сабе выразныя рысы мезалітычнай традыцыі кундскай культуры, якая на поўначы Беларусі папярэднічала нарвенскай культуры.
Найбольш вызначальнымі для ранняга неаліту Крывінскага рэгіёна з’яўляюцца: наканечнікі стрэл — біканічныя простыя з насадам і выцягнутыя пікападобныя з чаранком (з усечаналінзаватым і рамбічным сячэннем, часам з зазубраным краем), сплюшчаныя вяліказубыя гарпуны, цёслы са шчапаных масіўных трубчастых костак, разец з ікла мядзведзя.
Сярэдні неаліт (позні этап нарвенскай культуры — 1я палавіна — 3я чвэрць 3га тыс. да н. э.). Дакладна вызначыць характэрныя для гэтага перыяду наканечнікі стрэл не ўдалося. Многія іх формы, якія пачалі выкарыстоўвацца ў гэты час, дасягаюць свайго найбольшага развіцця з прыходам носьбітаў паўночнабеларускай культуры. Большменш адназначна можна выказацца толькі пра вербалістыя наканечнікі стрэл без пазначанага чаранка. Бліжэй да завяршэння гэтага перыяду магло пачаййа выкарыстанне верацёнападобных чаранковых з пераважна цыліндрычным корпусам, а таксама бутэлькападобных чаранковых з акруглым сячэннем корпуса, вылучанай верацёнападобнай галоўкай і перахопам на корпусе з упорамуступам
58
да чаранка, наканечнікі са сплюшчаным корпусам і пазначаным чаранком, якія наследуюць форму групы IVa (з галоўкай і перахопам корпуса), кулепадобныя выцягнутыя з ледзь пазначанымі чаранкамі, а таксама вырабы са сплюшчанай вылучанай галоўкай і падцыліндрычным корпусам, які плаўна пераходзіць у насад акруглага сячэння. Да гэтага ж часу можна аднесці пашкоджаны аднабаковы адназубцовы наканечнік гарпуна са сплюшчаным корпусам і шырокім зубцом, а таксама кінжалы з лакцявых костак з захаванымі эпіфізамі і ланцэтападобныя з вызначанай рукаяткай са шчапаных трубчастых костак. Наканечнікі дзідаў гэтага перыяду доўгія, выцягнутыя, са слаба пазначаным або цалкам не пазначаным насадам. Кручкі рыбайкія прадстаўлены толькі Uпадобным вырабам з дробнай сківічнай косткі. Для прылад працы і побыту гэтага часу характэрныя: муфтавыя сякеры з нешчапаных прамых і выгнутых фрагментаў рагоў, напрыканцы перыяду з’яўляюцца і шчапаныя вырабы; праколкі з дробных костак з захаваным эпіфізам і адзінкавыя экзэмпляры са шчапаных костак; «рыбныя» нажы на вузкіх выгнутых пласцінах з увагнутай прайоўнай паверхняй на адным з канцоў прылады і аформленымі пад лёзы адной ui дзвюма бакавінамі, а таксама экзэмпляры з увагнутай працоўнай паверхняй на бакавіне вырабу, невялікія аднатыпныя арнаменціры.
Касцяны і рагавы інвентар, вылучаны намі як сярэдненеалітычны, на стаянцы Асавец 2 залягаў у ніжніх пластах помніка і асабліва ў яго паўночнаўсходняй частйы, дзе канцэнтравалася большасць керамікі позняга этапу нарвенскай культуры. Ён суправаджаўся нешматлікім крамянёвым інвентаром, для якога найбольш тыповымі былі кароткія лістападобныя наканечнікі стрэл з двухбаковай рэтушшу, у тым ліку і падрамбічныя.
У гэты час у касцяным і рагавым інвентары Крывінскага рэгіёна ўжо практычна не адчуваецца кундска