• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)  Максім Чарняўскі

    Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)

    Максім Чарняўскі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 77с.
    Мінск 2007
    38.42 МБ
    
    Максім Чарняўскі
    неаліт — бронзавы век
    КАСЦЯНЫЯ
    I РАГАВЫЯ ВЫРАБЫ НА ПАСЕЛІШЧАХ КРЫВІНСКАГА ТАРФЯНІКУ
    
    
    УВОДЗІНЫ
    Каменны век называецца менавіта «каменным» таму, што большасць прылад працы і паляўнічай зброі першабытным чалавекам майстравалася з каменю (крэменю). На тэрыторыі Беларусі, аддаленай ад старажытных цэнтраў металургіі, крэмень працягваў выкарыстоўвацца ажно да пачатку жалезнага веку. Аднак Беларускае Паазер’е амаль цалкам пазбаўлена натуральных запасаў гэтага мінералу, што прымушала насельніцтва шукаць выйсце з існуючага становішча. Недахоп сыравіны часткова кампенсаваўся імпартам. У калекцыях з мясцовых стаянак сустракаецца крэмень з большасці суседніх тэрыторый: шэры і цёмнашэры з Верхняга Панямоння, светлашэры з Падняпроўя, крапчасты з Сажа, фіялетавы з Валдайскага ўзвышша (Гурмна, 1976, с. 99, рнс. 47; Ковнурко, 1973, с. 39; Чарняўскі, 19976, с. 314). Тым не менш пры вырабе прылад працы, палявання і рыбацтва мясцовае насельніцтва было вымушана ў многіх выпадках крэмень замяняць іншымі, пераважна арганічнымі матэрыяламі. На тэрыторыі Паазер'я імі былі ў асноўным костка і рог. Традыцыя актыўнага выкарыстання дадзенай сыравіны ў гаспадарчых мэтах на поўначы Беларусі прасочваецца праз увесь каменны і бронзавы вякі. Нават на гарадзішчах жалезнага веку Падзвіння, якія належалі носьбітам днепрадзвінскай культуры, большасць прылад працы і паляўнічай зброі выраблялася не з жалеза, а з косткі.
    Абранне косткі і рога як замены крэменю і дапаўнення да яго мела свае падставы. Пры адпаведнай апрацоўцы, напрыклад награванні, гэта сыравіна размякчалася і магла апрацоўвацца значна прасцей, чым каменная. Акрамя таго, вырабы з яе атрымліваліся больш разнастайнымі і маглі мець 'кладаныя формы.
    Неабходна адзначыйь, што на багатых крэменем тэрыторыях касйяныя 'агавыя вырабы каменнага і бронзавага вякоў сустракаюцца значна радзей. іакое становішча характэрна для культур бугаднястроўскай, нёманскай, лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар, шнуравой керамікі і інш.
    Большаснь помнікаў каменнага і бронзавага вякоў Беларусі захавала да нашых дзён выключна неарганічныя артэфакты — крамянёвыя і каменныя вырабы, фрагменты керамікі. Па гэтай прычыне археолаг можа прааналізаваць толькі частку матэрыяльнай культуры першабытных людзей, што значна абмяжоўвае яго магчымасці па рэканструкцыі мінулага. У некаторых жа выпадках сустракаюцца помнікі, культурныя напластаванні якіх насычаныя кансервантамі (вапняком, крэйдай) або перакрытыя гліністымі ці тарфянымі адкладамі, якія спынілі доступ кіслароду і развіішё бактэрый гніення. На такіх аб'ектах, акрамя звыклага набору артэфактаў, захаваліся і арганічныя рэшткі жыццядзейнасці чалавека — вырабы з дрэва,
    3
    кары, костак, рагоў, выкапнёвай смалы, адыходы гаспадарчай і побытавай дзейнасці.
    Комплекс паселішчаў каменнага і бронзавага вякоў Крывінскага тарфяніку, размешчанага на мяжы Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці, з’яўляецца найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі па колькасці і разнастайнасці выяўленых арганічных артэфактаў. Толькі касцяных і рагавых вырабаў (з улікам мастацкіх і культавых вырабаў, музычных інструментаў, нарыхтовак і фрагментаваных экзэмпляраў) тут знойдзена больш за тысячу. Касняная і рагавая індустрыя стаянак дадзенага рэгіёна зза сваёй колькасці, разнастайнасні і даследаванасці сёння з'яўляецца другім па важнасці (пасля керамікі) культурнахраналагічным вызначальнікам для старажытнасйей нарвенскай і паўночнабеларускай культур Беларускага Паазер’я. Яе аналіз дае магчымасць рэканструяваць самыя розныя бакі жыццядзейнасці мясцовага насельнінтва, яго матэрыяльную і духоўную культуру, гаспадарчыя заняткі і побыт, дынаміку развіцця, характар сувязей з блізкімі і далёкімі суседзямі.
    Аўтар выказвае глыбокую падзяку ўсім, хто дапамагаў яму ў працы прадстаўленнем калекцый касцяных і рагавых вырабаў (М. М. Чарняўскаму, Э. М. Зайкоўскаму), кансультацыямі, вызначэннем астэалагічнага матэрыялу, парадамі, заўвагамі, выкананнем графічных работ — навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» М. М. Чарняўскаму, А. Г. Калечыц, Э. М. Зайкоўскаму, М. М. Крывальцэвічу, A. А. Разлуцкай, Э. А. Ляшкевіч, мастакам аддзёла Т. У. Істомінай, М. А. Гудзен, Т. У. Зінчанцы.
    Гісторыя даследавання
    Археалагічнае даследаванне Крывінскага тарфяніку
    Пачатак археалагічнага даследавання Крывінскага рэгіёна (мал. 1) звязаны з меліяраныйнымі пранамі 1й паловы 30х гадоў XX ст. Пад час выпрамлення рэчышча р. Крывінка і асушэння тарфяніку рабочыя звярнулі ўвагу на фрагменты гаршкоў, якія сталі трапляцца ў торфе. Тэхнік Т. Дакукін перадаў чарапок старажытнай пасудзіны глебазнаўцу У. С. Дактуроўскаму. Апошні паведаміў аб знаходцы ў секныю археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1934 г. на месца выяўлення артэфактаў выехалі К. М. Палікарповіч і А. Д. Каваленя, якія і зафіксавалі старажытную тарфянікавую стаянку з надзвычай багатым археалагічным матэрыялам (Полнкарповмч, 1940, с. 44). У тым жа годзе было пачата даследаванне гэтага помніка, які атрымаў назву «Крывіна» (у далейшым — Крывіна 1). Археолагамі быў закладзены шурф памерам 20 м2, а таксама некалькі пошукавых шурфоў у розных месцах. На глыбіні 1,6 м быў выяўлены культурны пласт таўшчынёй у 20—30 см з вялікай колькасцю рэшткаў жыцйядзейнасці чалавека, у тым ліку арганічных. На падставе аналізаў культурнага пласта і торфу К. М. Палікарповіч выказаў думку, што помнік існаваў у суббарэале (Полнкарповмч, 1940, с. 46).
    У тым жа годзе пры абследаванні выкідаў з меліярацыйнай канавы за 2 км на поўдзень ад в. Асавец К. М. Палікарповічам была выяўлена яшчэ адна тарфянікавая стаянка, якая атрымала назву «Асавец» (Асавец 1). Праведзеныя даследаванні паказалі наяўнасць культурнага пласта на глыбіні 1,79 м ад паверхні, насычанага фрагментамі керамікі, косткамі і шчапанымі крэмнямі. У адрозненне ад стаянкі Крывіна 1 на гэтым помніку мацярык складаўся не з пяску, а з торфу, што дало магчымасць даследчыку выказаць меркаванне пра палевы характар стаянкі (Полнкарповмч, 1940, с. 46). У 1939 г. К. М. Палікарповіч не змог паўторна адшукаць паселішча Асавец зза тарфянога пажару 1937 г., які, на яго думку, знішчыў помнік. Дакладнае месцазнаходжанне стаянкі невядомае да нашага часу.
    У 1939 г. К. М. Палікарповіч працягнуў даследаванне стаянкі Крывіна I (А. Д. Каваленя да гэтага часу быў арыштаваны як «вораг народа» і расстраляны). На помніку былі закладзены тры раскопы агульнай плошчай 60 м2.
    Наступныя раскопкі на помніках Крывінскага тарфяніку былі праведзены толькі ў 1959 г. (Прмбыткнн. дневннк за 1959 г.). У даследаванні стаянкі Крывіна 1 бралі ўдзел П. А. Прыбыткін, Я. Г. Галанава (Краскоўская), Н. А. Шпакоўская, В. Н. Рабцэвіч, A. А. Бурачэўскі1. Былі закладзены два раскопы на левым і правым краях канавы агульнай плошчай 65 м2, а таксама тры шурфы. Выяўлены шматлікія вырабы з крэменю, каменю, косткі і рогу, дрэва, драўляныя кансірукцыі.
    1 Паводле пераліку ў палявым дзённіку П.А. Прыбыткіна за 1959 г.
    5
    У 1960 г. на стаянцы Крывіна I экспедыцыяй на чале з П. А. Прыбыткіным (удзельнічалі Я. Г. Краскоўская і В. В. Скарабагатаў) было закладзена 65 м2 і яшчэ некалькі шурфоў (Прнбыткнн, дневнмк за I960 г.). У гэты ж час за 300 м на поўнач было выяўлена паселішча, напачатку прынятае за згублены «Асавец» (Асавец I). У далейшым яно атрымала назву Крывіна 2. На помніку быў закладзены раскоп памерам 25 м2, пазней ён даследаваўся Э. М. Зайкоўскім у 1980 і 1981 гг. (55 м2) (Прмбыткмн. дневннк за 1961 г.). У 1961 г. на Крывіне I было ўскрыта 150 м2 (П. А. Прыбыткін), у 1962 — 84 м2 (Я. Г. Краскоўская), у 1963 г. — 80 м2 (Я. Г. Краскоўская) (Прмбыткнн, дневннк за 1961 г.; Красковская, дневнмкн за 1962, 1963 гг.).
    Такім чынам, да сярэдзіны 60х гадоў XX ст. на помніку Крывіна 1 было даследавана больш за 525 м2.
    У 1966 г. М. М. Чарняўскім па падказцы жыхара Галоўска была выяўлена стаянка позняга этапу нарвенскай і паўночнабеларускай культур Асавец 2, на якой у тым жа годзе было ўскрыта 36 м2 і сабраны пад’ёмны матэрыял сярод выкідаў з канавы — кераміка, касцяныя і рагавыя вырабы, крэмень, бурштын (Чарняўскі, 1967). Помнік даследаваўся М. М. Чарняўскім у 1966, 1968, 1969, 1972, 1978, 1979, 1980, 1983, 1986,' 1991, 1992, 1995, 1996, 1999, 2001—2005 гг. (гл. адпаведныя справаздачы). Усяго на сёння на помніку ўскрыта 316 м2.
    Пры аглядзе жвіровага кар'ера ва ўрочышчы Брускавішча ў 1976 г. М. М. Чарняўскі знайшоў пашкоджаную кар'ерам стаянку нарвенскай культуры Асавец 4, на якой быў закладзены раскоп (49 м2). У наступным годзе да яго прырэзаны яшчэ 63 м2 (Чарняўскі, справаздачы за 1976, 1977 гг.).
    У 1978 г. Э. М. Зайкоўскі за 1 км на поўнач ад в. Галоўск і за 0,4 км на ўсход ад Крывіны 1 выявіў стаянку паўночнабеларускай культуры Крывіна 3. У 1978 і 1979 гг. даследчык ускрыў на ёй 81 м2. Ён жа выявіў месцазнаходжанне Асавец 26 за 200 м на паўднёвы ўсход ад раскопу 1980 г. стаянкі Асавец 2 (Зайкоўскі, 1982).
    У 2000 г. М. М. Чарняўскі на месцы тарфянога пажару 1999 г. знайшоў тарфянікавую стаянку паўночнабеларускай культуры Асавец 7 (Чарняўскі, справаздача за 2001 г.). На гэтым месцы ў 2000—2005 гг. Макс. М. Чарняўскі праводзіў раскопачныя работы, у выніку якіх было ўскрыта 40 м2 (гл. адпаведныя справаздачы).
    Гістарыяграфія даследавання касцяной і рагавой індустрыі рэгіёна
    Ужо пад час першых даследаванняў стаянкі Крывіна I у 1934 г. сярод археалагічнага матэрыялу помніка былі выяўлены касцяныя і рагавыя знаходкі. Аднак у апублікаваных выніках работ была згадана толькі прысутнасць костак жывёл і абломка адной прылады (Полнкарповнч, 1940, с. 45). На жаль, больш публікацый па даследаванні крывінскіх паселішчаў у 1930х гадах не было, а асноўная частка саміх калекцый была страчана ў гады вайны.
    Пэўную інфармацыю пра касцяныя і рагавыя вырабы са стаянак паўднёвай часткі Крывінскага тарфяніку можна атрымаць з палявых дзённікаў П. А. Прыбыткіна і Я. Г. Краскоўскай, аднак гэта матэрыялы пераважна
    6
    з калекцыйных вопісаў, у большасці вельмі сціслых (Прмбыткмн, дневннкм за 1