• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)  Максім Чарняўскі

    Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)

    Максім Чарняўскі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 77с.
    Мінск 2007
    38.42 МБ
    ліся выгнутыя фрагменты адросткаў або ствалоў рагоў. Лязо вырабу прымяркоўвалася да згібу і зводзілася на кампакту вонкавай ад згібу паверхні, у выніку чаго яно набывала сіметрычную ў плане форму (мал. 53: 2). Пры наяўнасці прамога фрагмента
    40
    лязо зводзілася на адну з бакавін, аднак у такім разе яно мела асіметрычную форму (мал. 53: I). У абодвух выпадках з аднаго боку ішоў асноўны скос, а з другога лязо толькі падпраўлялася. Тыльная частка прылады закруглялася. Часам абушок патанчаўся — ён адыгрываў ролю чаранка для драўлянай муфты. Падобная паслядоўнасць этапаў апрацоўкі выкарыстоўвалася і пры вырабе рагавых цёслаў.
    Для сякер са свідраванай адтулінай падбіралася канцавая частка адростка. На натуральным заканчэнні рога афармлялася лязо. У вызначаным для адтуліны месцы з двух супрацьлеглых бакоў рабіўся плоскі падчос для свердзела. Свідравалі, верагодна, тым жа спосабам, што і камень, — выкарыстоўвалася трубчастая костка, напоўненая мокрым пяском, які «вымолваў» адтуліну. Таксама мог выкарыстоўвацца свердзел з крамянёвым наканечнікам.
    Сякеры са шчапанага рога вырабляліся ў некалькі этапаў. Напачатку фрагмента рога або косткі з дапамогай каменнай або крамянёвай сякеры счэсваннем надаваліся чарнавыя абрысы будучага вырабу. Потым пасупрацьлеглых вузкіх бакавінах і тарцах атрыманай нарыхтоўкі насустрач адзін аднаму з дапамогай разйа праразаліся глыбокія апяразвальныя пазы, якія пазначалі лінію будучага падзелу. Як толькі яны дасягалі губчатага рэчыва, нарыхтоўка шчапалася, а атрыманыя палавіны ў далейшым апраноўваліся паасобку (мал. 54). Характэрным следам такой апрацоўкі з'яўляецца падоўжны выступ на ўнутранай бакавіне шчапаных сякер, утвораны рэшткамі губчатага рэчыва. Па іх якраз бачна глыбіня прарэзаных пазоў раздзялення. На наступных этапах з нарыхтовак здымаліся рэшткі губчатага рэчыва, афармляліся лязо і абушок. У выпадку з больш дробнымі вырабамі фрагмент рога мог падзяляцца на два кавалкі без папярэдняга надання формы.
    Гатовыя прылады як са шчапаных, так і з цэлых фрагментаў рагоў акуратна загладжваліся, лёзы ўсіх вырабаў запаліраваныя (гэта можа таксама з'яўляцца вынікам працяглага выкарыстання, аднак без выкарыстання моцнага павелічэння выявіць розніцу амаль немагчыма).
    Пры вырабе долатаў асноўная ўвага звярталася на апрацоўку ляза і ўдарнай пляцоўкі. Астатнія часткі корпуса маглі ўвогуле пакідацца неапрацаванымі (мал. 24). У залежнасці ад патрэбы для прылад гэтага класа маглі падбірацца як трубчастыя косткі розных памераў з захаванымі эпіфізамі, так і шчапаныя фрагменты масіўных костак.
    Форма рыдлёвак прыстасоўвалася да лапатак буйных жывёл, пераважна мядзведзя, якія выкарыстоўваліся практычна без апраноўкі і нясуць на сабе пераважна сляды спранаванасці. Прылады гэтага класа з ласінага рога, якія сустракаюцца ў матэрыяле прыбалтыйскіх помнікаў (стаянка Абара I) (Лозе, 1979, рнс. 55), на помніках Крывінскага тарфяніку пакуль не знойдзены.
    Праколкі вырабляліся пераважна з грыфельных або дробных шчапаных трубчастых костак. Апраноўцы падлягала пераважна вастрыё, корпус часта захоўваў натуральную форму, але з часам набываў сляды запранаванасці (мал. 26). Трэба адзначыць, што ў выпадку з грыфельнымі косткамі патрабавалася толькі лёгкая падпраўка вастрыя. Гэта рабілася некалькімі спосабамі — з дапамогай нажа яно зразалася з аднаго боку або па перыметры, як
    41
    аловак. У выпадку абрання пад прыдаду нешчапанага фрагмента дробнай птушынаіі трубчастай косткі вастрыё афармлядася коса выцягнутым зрэзам, дзе верхняя частка дадаткова падвастралася па краях. Галоўка косткі не аддзялялася і ў далейшым адыгрывала ролю ўпора для рукі.
    Адціскальнікі вырабляліся з нешчапаных фрагментаў адросткаў рагоў і шчапаных трубчастых костак. У рагавых вырабаў рабочымі часткамі з'яўляліся падпраўленыя натуральныя завяршэнні адросткаў (мал. 30: 2, 3). Вырабы са шчапаных трубчастых костак, як наканечнікі кампазітнай (зборнай) прылады, апрацоўваліся дастаткова агульна. Асноўная ўвага надавалася рабочай пляцоўцы, якая сплюшчвалася і загладжвалася, бакавіны счэсваліся да яе пад невялікім вуглом (мал. 30: 6, 7). Рэштка корпуса і абушковая частка прылады найчасцей не апрацоўваліся і ўтрымліваюць звычайныя, крыху запранаваныя, сляды шчапання косткі.
    Для рэтушораў падбіраліся адпаведныя шчапаныя фрагменты рагоў і трубчастых костак. Галоўная ўвага пры вырабе гэтых прылад надавалася рабочай пляцоўцы і абушку, якія выраўноўваліся і загладжваліся. Таксама падоўжным счэсваннем здымаліся вострыя канты на корпусе. У выніку працяглага выкарыстання рэтушораў іх паверхня набывала прыкметнае загладжванне зза непасрэднага кантакту з далонню майстра, а рабочая пляцоўка атрымлівала лёгкі нахіл у выніку зношвання пры нанясенні рэтушы (мал. 55).
    Шпатэлі і арнаменціры вырабляліся пераважна з расшчапаных рабрын або тазавых костак буйных жывёл. Пры патрэбе з дапамогай распарвання і працяглай фіксацыі на цвёрдым узорыбалванцы ім магла надавацца выгнутая ў сячэнні лыжкападобная форма. Знешні (працоўны) бок вельмі дасканала апрацоўваўся счэсваннем у падоўжным кірунку і загладжваўся. 3 унутранай паверхні цалкам здымалася губчатае рэчыва. Краі прылад акуратна закругляліся з дапамогай падоўжнага счэсвання (мал. 56: 1). Часам сустракаюцца камбінаваныя вырабы — шпатэлі, адзін з тарцоў якіх мае грабеньчаты штамп для нанясення арнамента. Апошні афармляўся акуратным вертыкальным праразаннем крамянёвым нажом (мал. 56: 2). Для ўласна арнаменціраў падбіраўся патрэбны фрагмент косткі, на якім афармляліся грабеньчаты, лінейны ці ямкавы штампы.
    «Рыбныя» нажы вырабляліся са шчапаных іклаў дзікоў, радзей са шчапаных разцоў баброў. Напачатку ікол дзяліўся ўздоўж на дзве падтрохкутныя ў сячэнні паловы, пасля чаго шчапаныя плашчыні зараўніваліся падоўжным скабленнем. Дадаткова з меншай знешняіі плашчыні счэсваннем здымалася эмаль. Атрыманыя нарыхтоўкі дзяліліся на дзве часткі па даўжыні (мал. 57). Такім чынам з аднаго вялікага ікла дзіка майстар мог атрымаць 4 нарыхтоўкі «рыбных» нажоў. На адным з апошніх этапаў апрацоўкі счэсваннем і габляваннем са шчапанай паверхні на эмаль афармлялася лязо з сячэннем у 45 градусаў і паўкруглыя ўвагнутыя працоўныя паверхні.
    Разцы з цэлых іклаў мядзведзя ўтрымліваюць сляды апрайоўкі толькі на каронцы. Напачатку яна грубым зразаннем была сплюшчана, пасля чаго тым жа інструментам на ёй афармлялася ўвагнутае працоўнае лязо з вуглом прыблізна пад 45 градусаў.
    Для вырабу лыжак абіраліся патрэбныя фрагменты тазавых костак або лапат ласіных рагоў, з якіх на першых стадыях апрацоўкі выразаліся кон
    42
    туры будучага вырабу, а атрыманая нарыхтоўка ўдалейшым абгаблёўвалася з дапамогай нажа. Апалонік выбіраўся скабленнем у розных кірунках. Канчатковая даводка прылады праводзілася з дапамогай падоўжнай апрацоўкі. У выніку працяглага выкарыстання вырабаў адна з бакавін апалоніка часам зношвалася ад частага кантакта з цвёрдай (глінянай) паверхняй посуду, што дае цікавыя звесткі пра наяўнасць праварукасці ў насельніцтва Крывінскага тарфяніку (мал. 58).
    Колючыя вырабы з адросткаў рагоў утрымліваюць нешматлікія сляды апрацоўкі. Гэта пераважна сляды падпраўкі вастрыя, якое часта завастралася зразаннем па перыметры, як аловак. Абушковая частка звычайна не афармлялася, часам нават не падпраўляліся сляды ламання па кальйавым надрэзе. У адзінкавых выпадках (кайлападобныя вырабы) абушок падпраўляўся з дапамогай крамянёвай сякеры і набываў прыкругленыя абрысы.
    У выпадку з вырабамі з ласінага рога з захаваным адросткам і часткай лапаты колькасць этапаў апрацоўкі была не на шмат большая. Напачатку ад рога аддзялялася абраная частка лапаты з адросткам. Для гэтага выкарыстоўвалася тэхніка сустрэчнага праразання пазоў з наступным ламаннем. Абломы маглі крыху прыгладжвацца з дапамогай крамянёвай сякеры. Апрацоўка адростка магла складацца толькі з падпраўкі самога вастрыя або ўсёй яго паверхні. У апошнім выпадку выкарыстоўвалася тэхніка папярэдняга надразання / надсякання для выдалення лішкавай масы.
    Частка выяўленых вырабаў носіць сляды рамонту або паўторнага выкарыстання: праколкі, наканечнікі стрэл, наканечнікі гарпуноў. Прычым апошняе не заўсёды супадала з першапачатковым прызначэннем прылады. Так, некаторыя пашкоджаныя наканечнікі маглі выкарыстоўвацца як праколкі. Выяўлены фрагмент адназубага гарпуна, верагодна, зламанага ніжэй за першы ад вастрыя зубец, пасля рамонту набыў сплюшчаны насад. Яго трывала замацоўвалі ў дрэўку як зубчасты наканечнік дроціка (мал. 13: 3; мал. 49: 2).
    Такім чынам, мы бачым, што вялікая колькасць і разнастайнасць касцяных і рагавых вырабаў стаянак Крывінскага тарфяніку з’яўлялася вынікам развітых тэхналогій іх майстравання. У рэгіёне выкарыстоўваліся разнастайныя спосабы апрацоўкі: рассяканне, адбіванне, пілаванне, рэзанне, скабленне, габляванне, выдаленне лішкавай масы з дапамогай насечак, свідраванне і выдзёўбванне адтулін, паліраванне. У залежнасці ад будучай прылады колькасць этапаў вырабу магла мяняцца ад 2 (для рэтушора) да 5—7 (для наканечніка стра.зы). У пераважнай большасці выпадкаў пад нарыхтоўку прылады невялікага памеру абіраўся прыдатны падоўжны адшчэп косткі, атрыманы ў выніку яе расшчаплення. Слядоў тэхнікі выразання нарыхтовак патрэбных памераў і формы пры працы з касцяной сыравінаіі выяўлена не было. Аднак падобны спосаб выкарыстоўваўся пры апрацоўцы рога.
    Цікавым з’яўляейна факт адсутнасці спейыялізаваных прылад для апрацоўкі касцянога і рагавога матэрыялу, у прыватнасці разцоў. Відаць, зза абмежаванага запасу крэменю майстраванне праводзілася з дапамогаіі усіх наяўных інструментаў. Ролю разцоў маглі адыгрываць сячэнні пласнінак і разнастайныя рэзчыкі.
    Для стаянак Крывінскага тарфяніку пры майстраванні вырабаў характэрна поўная перавага касцяной сыравіны над рагавой (больш за 87%). Най
    43
    больш выкарыстоўваліся косткі лася, мядзведзя, дзіка, тура. Нейкай перавагі ў выкарыстанні костак аднаго віду зафіксавана не было.
    Яшчэ адной адметнасцю з'яўляецца частае выкарыстанне для зняцця лішняй касцявой масы тэхнікі папярочнага надсякання паверхні. Акрамя гэтага, пераважная большасйь гаспадарчых прылад, прылад палявання і рыбацтва на апошняй стадыі апрац