• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)  Максім Чарняўскі

    Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)

    Максім Чарняўскі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 77с.
    Мінск 2007
    38.42 МБ
    аліся ў расшчэпе на канцы дрэўка з дапамогай абмоткі вяроўкай расліннага ці жывёльнага паходжання.
    Клас 25: вырабы невядомага прызначэння з ласінага рога з захаваным адросткам і часткай лапаты (мал. 39)
    На стаянцы Асавец 2 выяўлены 4 падобныя артэфакты. Сляды апрацоўкі і выкарыстання дазваляюць думаць пра завершанасць дадзеных прылад. Верагоднае прызначэнне — завершаныя адціскальнікі, у якіх фрагмент лапаты рога адыгрываў ролю ўпора для пляча.
    Такім чынам, у цяперашні час на стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 999 прылад з косткі і рога. Сярод іх ідэнтыфікаваны 736. яны адносяцца да 25 класаў вырабаў. Найболывую па колькасні катэгорыю складаюць прылады працы і побыту — 452 экзэмпляры (45.3%), група прылад палявання і рыбантва налічвае 284 вырабы (28,4%). 263 знаходкі выяўлены ў моцна фрагментаваным стане і не падлягаюць дакладнай ідэнтыфіканыі (26,3%) (мал. 40). Частка з іх з’яўляецца самымі першаснымі нарыхтоўкамі або лішкавымі часткамі ад вырабу прылад.
    33
    Пры разглядзе размеркавання прылад з косткі і рога па стаянках атрым.ііваецца наступны малюнак: стаянка Асавец 2 прадстаўлена 602 экзэмплярамі, што складае 60,2% агульнай лічбы артэфактаў. Наступнай па колькасці з'яўляецца стаянка Крывіна 1 — 157 артэфактаў (15,7%). Далей, па зыходзячай, ідуць паселішчы Асавец 7 (139 артэфактаў, 13,9%), Асавец 4 (41 артэфакт, 4%), Крывіна 3 (39 артэфактаў, 3,8%) і Крывіна 2 (5 артэфактаў, 0,5%). 16 вырабаў у калекцыі дэпашпартызаваныя (1,6%).
    Адным з выразных маркёраў касцяной і рагавой калекныі стаянак Крывінскага рэгіёна з’яўляецца дастаткова высокае прадстаўніцтва вырабаў катэгорыі прылад палявання і рыбалоўства — 38,6% ідэнтыфікаваных вырабаў (28,4% агульнай колькасці матэрыялу). Звычайна, як адзначаюнь даследчыкі і паказваюць матэрыялы помнікаў, костка і рог зяўляліся сыравінай пераважна для прылад працы і побыту (Крайнов, 1972, с. 82). У Крывінскім рэгіёне іх колькасць складае 61,4% ідэнтыфікаваных вырабаў, або 45,2% усіх артэфактаў.
    Сярод прылад палявання і рыбалоўства найбольш шматлікі клас складаюць наканечнікі стрэл — 159 экзэмпляраў, аб'яднаных ў 16 груп. У іх формах прасочваецца прысутнасць 4 абагульняльных архетыпаў, а менавіта зборнага «крывінскага», лістападобнага, біканічнага чаранковага і іголкавага. Пераважная большасць груп наканечнікаў, выяўленых у рэгіёне, утворана на іх падставе. Выразна прышлымі формамі з’яўляюцца ромбападобны наканечнік з насадам падквадратнага сячэння і лопасны наканечнік стрэл.
    Сярод прылад працы і побыту на першых месйах па колькасці знаходзяцца праколкі, сякеры і «рыбныя» нажы, адпаведна 160, 83 і 81 экзэмпляр. Для праколак самым распаўсюджаным было выкарыстанне дробных костак з захаваным эпіфізам. Сярод сякер колькасная перавага належыць розным тыпам вырабаў са шчапанага рога. Для «рыбных» нажоў найбольш устойлівымі ўзорамі з’яўляюцца завостраныя на адным канцы вырабы і прылады з увагнутай паўкруглай працоўнай паверхняй на адным з яе канцоў і аформленымі пад лёзы адной ці дзвюма бакавінамі.
    ТЭХНАЛОГІЯ МАНСТРАВАННЯ КАСЦЯНЫХ I РАГАВЫХ ВЫРАБАЎ
    Дзякуючы адноснай мяккасці і падатлівасйі крамянёвым інструментам, касцяныя і рагавыя артэфакты стаянак Крывінскага тарфяніку захоўваюць на сваёй паверхні выразныя сдяды апрацоўкі і спранаванасйі. Важным з'яўляецца і тое, што ў дадзеным рэгіёне амаль не выкарыстоўвалася завяршальнае паліраванне прылад, якое звычайна знішчала ўсе папярэднія сляды майстравання. Серыйнасць многіх класаў, наяўнаснь нарыхтовак на розных этапах, гэтаксама як і бракаваных фрагментаў, дазволілі нам рэканструявайь працэс вырабу, пачынаючы ад першасных нарыхтовак. На жаль, наяўных магчымасцей недастаткова для правядзення дасканалага трасалагічнага аналізу, які б дазволіў нам больш дакладна размежаваць пэўныя класы прылад, гэтаксама як і функцыянальнае прызначэнне некаторых з іх (напрыклад, сякерыцёслы; дакладнае прызначэнне вырабаў са шчапаных іклаў дзіка і разцоў бабра).
    Інструменты апрацоўкі
    Костка і рог апрацоўваліся з дапамогай пераважна крамянёвых інструментаў. Аднак вырабы гэтага віду на помніках Крывінскага тарфяніку параўнальна нешматлікія (мал. 41, 42) (Чарняўскі, І997а, с. 196—197; Чарняўскі, 19976, с. 315—316).
    На ранніх стадыях майстравання часта выкарыстоўвалася сякера, асабліва пры апрацоўцы рога. Далейшая апрацоўка праводзілася з дапамогай разнастайных рэзальных прылад на адшчэпах і пласцінках. Адтуліны афармляліся з дапамогай пракрутак. Здзіўляе адзінкавасць крамянёвых разноў, хаця менавіта іх звычайна атаясамліваюць з касцярэзнай вытворчасцю. Магчыма, гэтую ролю адыгрывалі невялікія рэтушаваныя рэзчыкі і шматлікія сячэнні пласцінак. He выключана выкарыстанне для прарэзвання пазоў і выпадковых прылад. Некаторыя з іх пакідалі пасля сябе дастаткова грубы прапоўны след да двух сантыметраў шырынёй (мал. 51: I, 54). Пры працы з вырабамі невялікага памеру, асабліва на апошніх этапах, выкарыстоўваліся разнастайныя скоблі. Верагодна, для фінальнай зачысткі паверхні падыходзілі і некаторыя скраблоідныя вырабы.
    Зыходная сыравіна
    У цяперашні час па розных прычынах цяжка дакладна вызначыць і падлічыць відавую прыналежнасць костак, з якіх былі змайстраваны выяўленыя на стаянках Крывінскага тарфяніку вырабы. Зыходзячы з найбольш прадстаўленых у астэалагічных калекцыях Крывінскіх помнікаў жывёл —
    35
    аб'ектаў палявання, можна лічыць, што сярод іх пераважалі ласіныя, дзічыныя і мядзведжыя. У гэтым сэнсе рэгіён Крывінскага тарфяніку не вылучаецца сярод іншых падобных помнікаў каменнага і бронзавага вякоў лясной паласы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Жмлмн, 1993, с. 18). У сваю чаргу, С. В. Ашыбкіна на падставе матэрыялаў з помніка Вярэцце 1 выказала меркаванне, што нейкай абавязковай спеныялізацыі на костках пэўных відаў не было, а ў выкарыстанне ішла любая прыгодная сыравіна (Ошнбкнна, 1997, с. 69).
    Для вырабу прылад найчасцей выбіралі буйныя трубчастыя і пясцевыя косткі, метаподзіі, некаторыя іншыя. Менавіта гэтыя часткі шкілету ўтрымліваюць найбольш тоўстую кампакту8.
    Пэўнай асаблівасцю стаянак Крывінскага тарфяніку з’яўляецца адносна невялікая роля рагавых прылад (каля 13%). Для іх вырабу найбольш часта выкарыстоўвалі ласіныя і аленевыя рогі, радзей — турыныя (вызначэнне А. Разлуцкай). Для некаторых тыпаў прылад выкарыстоўваліся рогі дробных капытных — казуляў і інш.
    Папярэдняя падрыхтоўка касцянога і рагавога матэрыялу
    Для вырабу прылад выбіралі пераважна свежаздабытыя косткі і рогі (што не выключае выкарыстання ляжалых фрагментаў, асабліва скінутых рагоў). Як адзначыў С. А. Сямёнаў, кампакта свежаачышчанай трубчастай косткі нейкі час застаецца даволі мяккай і вязкай і пры некаторых намаганнях можа апрацоўвацца з дапамогай крамянёвых прылад без дадатковага размякчэння (Семенов, 1957, с. 192). Аднак найчасцей перад пачаткам вырабу прылад касцяная і рагавая сыравіна праходзіла папярэднюю апрацоўку, пасля якой яна станавілася больш падатлівай крамянёвым інструментам (гэтай працэдуры падлягалі пераважна ўжо расчлянёныя фрагменты костак і рагоў). Без папярэдняга размякчэння выраб прылад з дадзеных матэрыялаў падаецца вельмі складаным і доўгатэрміновым заняткам.
    Для размякчэння костак і рагоў мясцовае насельніцтва магло выкарыстоўваць працяглае вымочванне ў вадзе, награванне над адкрытым агнём, награванне (выпарванне) мокрай косткі, загорнутай у мокрую тканіну або размочаную скуру, над вогнішчам, кіпячэнне (чым даўжэй, тым лепей размякчаецца костка, этнаграфічныя прыклады з р. Амур паказваюць сярэднюю працягласць такой варкі — 5—10 гадзін), вымочванне ў кіслым асяроддзі (пракіслым малацэ), выпарванне ў попельнай яме пад разведзеным вогнішчам (Bagniewski, 1992, s. 18, rye. 4; Семенов, 1957, с. 192, 194). Некаторыя польскія даследчыкі выказваюць думку аб магчымым выкарыстанні для гэтых мэт спецыяльных кіслотных асяроддзяў з уключэннем расліннага інгрэдыенту, напрыклад, тоўчанага шчаўя (Bagniewski, 1992, s. 18). He адмаўляючы магчымасці існавання гэтага спосабу на Крывінскім тарфяніку, трэба адзначыць яго каляндарную абмежаванасць вясеннелетнім сезонам.
    У залежнасці ад складанасці формаў задуманай прылады і працягласці яе вырабу (колькасці этапаў), працэдуру размякчэння сыравіны, верагодна, даводзілася паўтараць некалькі разоў.
    8 Кампакта (лац.— compacta) — шчыльная знешняя абалонка косткі. рога.
    36
    Дакладна вызначыць, які (ці якія) з вышэйапісаных спосабаў выкарыстоўваўся на стаянках Крывінскага тарфяніку, на сёння немагчыма. Адзінымі пэўнымі сведчаннямі, выяўленымі пад час дасдедавання помнікаў, з'яўляюцца абпаленыя зломы фрагментаў рагоў, якія паказваюць на наяўнасць прамога награвання над вогнішчам.
    Па астыванні (высыханні) матэрыял зноў набываў свае прыродныя ўласцівасці і гатовая прылада магла выкарыстоўвацца па прызначэнні.
    Атрыманне першапачатковых нарыхтовак
    Характэрнай рысай стаянак Крывінскага тарфяніку з’яўляецца частае выкарыстанне ў якасці першасных нарыхтовак невялікіх шчапаных фрагментаў трубчастых костак (мал. 43). Цэлая костка магла падзяляцца на фрагменты некалькімі спосабамі. Самым элементарным з'яўлялася простае драбленне дыяфізу косткі з дапамогай камянёў. 3 атрыманага друзу выбіраўся патрэбны фрагмент. Больш працаёмкім было мэтанакіраванае расшчапленне косткі. Для гэтага спачатку ад яе аддзяляліся адзін ці абодва эпіфізы, пасля чаго з дапамогай каменнай сякеры (кліна) дыяфіз шчапаўся па даўжыні. Дакладна вызначыць, які з гэтых спосабаў пераважаў на стаянках Крывінскага тарфяніку, немагчыма. Аднак ускосным сведчаннем можа быць вялікая колькасць шчапаных фрагментаў трубчастых костак выпадковых формаў, выяўленых у культурным пласце. Некаторыя нарыхтоўкі даюць падставу сцвярджаць пра выкарыстанне адбойнай тэхнікі, калі ўдар наносіўся па датычнай да паверхні папярок падоўжнай восі масіўнай косткі, у выніку чаго ўтвараўся адшчэп. Гэтым жа спосабам некаторым першасным нарыхтоўкам надавалі агульныя абрысы будучай прылады, аднак ён быў звязаны з вялікай небяспекай бракавання вырабу (мал. 43: 4).
    На стаянках Крывінскага тарфяніку не выяўлена слядоў тэхнікі атрымання нарыхтовак праз іх выразанне з костак з дапамогай разцоў, якая выкарыстоўвалася ў Верхнім Паволжы (Жнлнн, 1993, с. 18—19).
    Для вырабу рагавых прылад часта выкарыстоўваліся адросткі. Для іх аддзялення ад астатняй часткі рога каля ствала н