• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)  Максім Чарняўскі

    Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)

    Максім Чарняўскі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 77с.
    Мінск 2007
    38.42 МБ
    960, 1961 гг.; Красковская, дневннкн за 1962, 1963 гг.). Трэба таксама адзначыць, што не ўсе касцяныя і рагавыя знаходкі ідэнтыфікаваліся даследчыкамі як прылады, бо некаторыя з іх падобныя да натуральных костак і ўтрымліваюць толькі невялікія сляды апрацоўкі і спрацаванасці. Адначасова з дзённікаў бачна недасканаласць тагачаснай методыкі даследавання тарфянікавых паселішчаў, што прыводзіла да страты пэўнай часткі матэрыялу, калі не ў час раскопак, то ў выніку далейшага іх захавання.
    Пасля выяўлення ў 1966 г. стаянкі Асавец 2 аналіз касцянога і рагавога матэрыялу з гэтага помніка праводзіўся М. М. Чарняўскім (Чарняўскі, 1997a, 19976, Чернявскмй, 1967, 1969a, 19696, 1991, 2001). У артыкуле «Новое неолнтмческое поселенне на Крмвннском торфяннке» (Чернявскмй, 1967) аўтар пералічыў выяўленыя пад час раскопак 1966 г. касцяныя і рагавыя артэфакты: праколкі, наканечнікі стрэл, кінжалы, сякеркі, цёслы, нарыхтоўка рыбацкага кручка, наканечнікі гарпуноў, разнастайныя абломкі і нарыхтоўкі, выраб са шчапанага ікла дзіка, лыжка, скульптурка лася, свідраваная падвеска з зуба лася. Аўтар затрымаўся на найбольш выразных экзэмплярах кожнага класа і падаў кароткую абагульняльную характарыстыку, адсылаючы да ілюстрацый. Для некаторых з класаў была вызначана зыходная сыравіна і характар апрацоўкі. Аўтар звярнуў увагу на малую колькасць крамянёвага інвентару і абумовіў гэта адсутнасцю мясцовых радовішчаў крэменю ды наяўнасцю ў рэгіёне традыцыі шырокага выкарыстання касцяных і рагавых вырабаў.
    У 1969 г. у зборніку дакладаў да канферэнцыі па археалогіі Беларусі М. М. Чарняўскі апублікаваў два артыкулы, у якіх пэўная ўвага надавалася касцяным і рагавым вырабам стаянак Крывінскага тарфяніку (Асавец 2 і Крывіна I). У першым з іх, «Нсследовання неолнтнческнх поселенмй Крмвмнского торфянмка», даследчык адзначыў дастаткова вялікую колькасць артэфактаў гэтага віду ў рэгіёне, сярод якіх назваў наканечнікі стрэл, сякеркі, долаты, праколкі, кінжалы, рыбацкія прылады (гарпуны і кручкі), рагавую скульптуру жывёлы, разнастайныя падвескі і ўпрыгожанні (Чернявскмй, 1969a). Былі таксама прадстаўлены зводныя табліцы, большая частка матэрыялу якіх адносілася да стаянкі Асавец 2. У другім артыкуле, «Хозяйство м духовная культура неолмтмческого населенмя Понеманья н ЮгоЗападного Поозерья», праведзена першая спроба рэканструкцыі працэсу апрацоўкі костак і рагоў (Чернявскнй, 19696). Аўтар звярнуў увагу на паслядоўнасць перакрыцця слядоў майстравання, на падставе якіх ён паспрабаваў аднавіць асноўныя стадыі вырабу найбольш характэрных прылад. Там сама выказана меркаванне пра некаторыя інструменты апрацоўкі, аднак іх колькасць была абмежавана крамянёвымі нажамі і сякерамі.
    Э. М. Зайкоўскі ў 1980 г. апублікаваў першыя звесткі пра рагавы і касцяны матэрыял стаянкі Крывіна 3. Асноўную ўвагу аўтар звярнуў на рагавыя сякеры, падаючы іх апісанне і некаторыя найбольш выразныя дэталі асобных артэфактаў гэтага класа. Таксама былі выказаны агульныя меркаванні пра асаблівасці іх апрацоўкі. Даследчык толькі згадвае наяўнасць, з удакладненнем колькасці, наканечнікаў стрэл, шылаў, некаторых невызначальных прылад, нарыхтовак і лішкавых фрагментаў, падвесак — круглых і паўкруглых касцяных, са свідраваных зубоў жывёл (Зайкоўскі, 1980).
    7
    Больш падрабязны аналіз касцянога і рагавога матэрыялу са стаянкі Крывіна 3 быў зроблены Э. М. Зайкоўскім у 1982 г. у артыкуле «Новае паселішча паўночнабеларускай культуры». Аўтар падаў кароткае апісанне касцяных наканечнікаў стрэл, праколак і падвесак з косткі і свідраваных зубоў жывёл, адзначыў прысутнасць у матэрыяле долатаў і жолабчатага вырабу невядомага прызначэння. Аднак найбольшая ўвага ізноў была звернута на рагавыя сякеры. Аўтар выказаў меркаванне адносна зыходнага матэрыялу (рогі аленя і лася), звярнуў увагу на 2 тыпы афармлення ляза — сіметрычнае і скошанае, на афармленне насада і на наяўнасць падоўжных выступаў на адной з бакавін некаторых сякер, якія правільна звязаў з асаблівасцямі апрацоўкі, не вызначыўшы, аднак, з якімі (Зайкоўскі, 1982).
    Прылады са стаянкі Асавец 2 склалі асноўную частку матэрыялу, прааналізаванага М. М. Чарняўскім у артыкуле «Древнейшме рыболовные орудня Северной Белорусснм» (Чернявскмй, 1991), які выйшаў у зборніку «Рыболовство м морской промысел в эпоху мезолмта — раннего металла». Аўтарам упершыню было зроблена падрабязнае апісанне выяўленых класаў рыбацкіх прылад (наканечнікі гарпуноў, кручкі рыбацкія, «крукі» рыбацкія, вырабы са шчапанага ікла дзіка), праведзена першасная класіфікацыя наканечнікаў гарпуноў.
    На падставе аналізу ў большасці тых жа вырабаў у 1994 г. быў напісаны артыкул Э. А. Ляшкевіч «Рыбалоўныя прылады з неалітычнай стаянкі Асавец 2», у якім яна давала сваё разуменне прызначэння шэрага артэфактаў (Ляшкевіч, 1994).
    У першым томе «Археалогіі Беларусі» (1997 г.) зроблена першае падагульненне касцянога і рагавога інвентару нарвенскай і паўночнабеларускай культур, у якім адзначана асаблівая роля гэтага матэрыялу на Беларускім Паазер'і. Былі вылучаны і разгледжаны некалькі груп наканечнікаў стрэл — крывінскага тыпу, іголкападобныя, біканічныя, лістападобныя, лопасныя. Сцісла прааналізаваны і некаторыя іншыя класы вырабаў. Уздымалася пытанне майстравання і выкарыстання некаторых касцяных і рагавых прылад, іх храналогіі і распаўсюджання, аднак без належнай статыстыкі (Чарняўскі, І997а, 19976).
    У той жа час быў апублікаваны абагульняльны артыкул М. М. Чарняўскага, у якім разгледжаны выключна касцяныя і рагавыя вырабы са стаянкі Асавен 2 (Чернявскмй, 2001). У ім зроблена агульная характарыстыка наканечнікаў стрэл (крывінскага тыпу, іголкападобных, біканічных, лістападобных і двухлопаснага), наканечніка дзіды з трубчастай косткі з косазрэзаным верхам, кінжалаў, праколак, вырабаў з расшчэпленых іклаў дзіка, сякер, цёслападобных вырабаў, долатаў, гарпуноў, рыбацкіх кручкоў і «крукоў». Вельмі сцісла пададзена інфармацыя пра рэтушоры, шпатэлі, арнаменціры, рагавыя востраканечнікі і рукаятку.
    Гістарыяграфія па касцяной і рагавой індустрыі ў нашых паўночных і ўсходніх суседзяў значна шырэйшая. Звязана гэта з большай колькасцю помнікаў з арганічнымі вырабамі, даследаванне якіх пачалося раней. Для прыкладу, у Прыбалтыцы даследчыкі звярнулі ўвагу на касцяныя і рагавыя артэфакты яшчэ ў канцы XIX — першай палове XX ст. (Яннтс, 1959, с. 5—11). Далейшае даследаванне праблемы звязанае з працамі Л. Ванкінай, Ф. Загорскіса, 1. Лозе, I. Загорскай, Л. Янітса, К. Янітса, А. Гірынінкаса
    8
    і іншых, якія ў артыку.іах і манаграфіях, прысвечаных даследаванню археалагічных помнікаў, сярод іншых матэрыялаў падрабязна разглядалі касцяныя і рагавыя артэфакты (Ванкнна, 1970; Гмрннннкас, 1990; Загорская, 1978; Загорска, 1991; Янмтс, 1973; Яннтс, 1991; Vankina, 1999; Zagorska, 1977). Важнае месца ў вывучэнні касцяной і рагавой індустрыі Прыбалтыкі займае кандыдацкая дысертацыя 1. Загорскай, прысвечаная ўсебаковаму аналізу касцяных і рагавых прылад палявання і рыбацтва на тэрыторыі Латвіі (Загорская, 1983). У Расіі даследаваннем вырабаў гэтага віду займаліся М. Фос (Фосс, 1941, 1952), Н. Гурына (Гурнна, 1976, 1991a, 19916, 1996a, 19966, 1996в, 1996г, 1997), С. Ашыбкіна (Ошнбкмна, 1996, 1997), А. Мікляеў (Мпкляев, 1969, 1971, 1995), М. Жылін (Жплнн, 1993, 1996, 1997, 2001, 2002) і інш. У Беларусі касцяныя і рагавыя артэфакты каменнага і бронзавага вякоў разглядалі ў сваіх працах таксама У. Ісаенка (паселішчы Камень 2, 8, Пінскі раён) (Ісаенка і інш., 1997; Нсаенко, 1976, 1991) і М. Крывальцэвіч (паселішча Азярное 2Б, Любанскі раён) (Крывальцэвіч, 1996).
    ПОМНІКІ КАМЕННАГА I БРОНЗАВАГА ВЯКОУ КРЫВІНСКАГА ТАРФЯНІКУ 3 КАСЦЯНЫМ I РАГАВЫМ МАТЭРЫЯЛАМ
    Палеагеаграфія і тапаграфія рэгіёна
    Вызначаны радыекарбонным метадам наіібольш ранні час існавання ў Крывінскім рэгіёне стаянак, у матэрыяле якіх сустракаецца арганіка [Асавец 4 — 5860±50 Ьр (Кі—6213)], прыпадае на пачатак апошняга перыяду атлантыку — AT—3 (6000—5000 bp) (перыяды пададзены паводле: Геологмя Беларусн, рнс. 7.26), кліматычнага максімуму галацэну, які адзначаўся цёплым і вільготным кліматам. Сярэднегадавыя тэмпературы былі вышэйшымі за сучасныя на 1—2°, а гадавыя ападкі большымі на 25—50 мм, што складала каля +7 °C і да 630 мм ападкаў (Еловнчева, 1993, с. 50; Энцыклапедыя прыроды Беларусі, с. 291).
    У атлантыку раслінны свет рэгіёна дасягнуў найбольшага росквіту. Шырока распаўсюджанымі былі хвойнашыракалісцевыя, шмат'ярусныя шыракалісцевыя лясы з дуба, вяза, ліпы, з густым арэшнікавым падлескам, шматлікімі алешнікамі. У паліналагічных спектрах адзначаецца прысутнасць граба (сярэдзіна атлантычнага перыяду), адзінкавыя зярняты клёна (сярэдзіна — канец атлантычнага перыяду) і бука (канец атлантычнага перыяду) (Снмакова, 2000, с. 48).
    Аб'ектамі палявання ў гэты час з’яўляліся дзік, лось, высакародны алень, тарпан, бабёр, зубр, буры мядзведзь, касуля (Галацэн, 2004, с. 204).
    У фінале AT—3 прыродныя ўмовы на поўначы Беларусі, у тым ліку ў Крывінскім рэгіёне, пачынаюць мяняйца, а з пачаткам суббарэалу (SB—1, 5000—4200 bp) усталёўваецца ўмерана цёплы і сухі клімат. Сярэднегадавыя тэмпературы становяцца ніжэйшымі за сучасныя на 0,5—2 °C, а ападкаў выпадае на 25—50 мм меней (Еловнчева, 1993, рнс. 2). У выніку ўзровень тагачаснага возера панізіўся прыкладна на 1,5 м (Сммакова, 2000, с. 49, 51).
    У суббарэале фіксуецца скарачэнне шыракалісцевых парод дрэваў, асабліва ліпы і вяза. Елка, бяроза і сасна, наадварот, павялічылі сваю прысутнасць (Спмакова, 2000, с. 49; Еловнчева, 1993, с. 50).
    4200 гадоў назад пачаўся другі этап суббарэалу — SB—2 (4200—3200 bp). Сярэднегадавая тэмпература ў той час была на 0,5—1 °C вышэйшая за сучасную, колькасць ападкаў адпавядала або была больш за сучасную на 50— 70 мм. Клімат паступова становіцца больш цёплым і вільготным. У гэты перыяд моцна павялічваецца колькаснь сасны, адначасова змяншаецца працэнт вольхі і шыракалісцевых парод, адносна стабільнай застаецйа колькасць елкі. Воднае люстэрка вадаёма паступова павялічваецца.
    3 пачаткам апошняга перыяду суббарэалу — SB—3 (3200—2700 bp), павялічваеййа забалочанасць тэрыторыі, што, верагодна