Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
.
У цяперашні час на стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлены 83 сякеры. У тым ліку на Асаўцы 2 — 51 артэфакт, на стаянйы Крывіна 3 — 16, Крывіна 1 — 12, Асавец 7 — 3, Асавец 4 — 1 экзэмпляр.
Традыцыйна ў сякер вылучаюць наступныя марфалагічныя часткі: лязо, абушок. корпус, адтуліну (мал. 21: 1, 2) (Graudonis, 1994, s. 74, 75, atl. 23). Ha ix падставе былі вылучаны 2 групы зтыпамі і варыянтамі.
Група I. Сякеры, вырабленыя з нешчапапых фрагментаў адросткаў рагоў, да 150 мм даўжьшёй. Сячэнне акруглае або акруглаавальнае.
Тып а) На прамых фрагментах адросткаў рагоў, муфтавыя (мал. 22: 1—3).
Тып Ь) На выгнутых фрагментах адросткаў рагоў:
варыянт /: муфтавыя (мал. 22: 5, 6);
варыянт 2: правушныя (мал. 22: 4).
25
Група II. Сякеры, вырабленыя са шчапаных фрагментаў адросткаў рагоў, 70—120 мм даўжынёй. Сячэнне сплюшчанападавальнае.
Тып а) 3 лязом, прыблізна роўным шырыні корпуса:
варыянт 1: з падпрастакутным роўным лязом (мал. 22: 8);
варыянт 2: з закругленым лязом (авалападобныя вырабы) (мал. 22: 7).
Тып Ь) Са звужаным лязом (долатападобныя) (мал. 22: 9, 10).
Тып с) 3 пашыраным лязом (трапецападобныя) (мал. 22: 11, 12).
Найбольш распаўсюджанымі на стаянцы Асавец 2 былі сякеры тыпу ІІс — 18 экзэмпляраў. Другім па распаўсюджанні тыпам быў Іа — 14 экзэмпляраў. Да тыпу ІЬ адносяцца 4 экзэмпляры, да Па — 7, да 11b — 6 (3 сякеры прадстаўлены фрагментамі і нарыхтоўкамі і не падлягаюць дакладнай класіфікацыі).
Клас 9: цёслы
Пад цёсламі разумеем сякучыя прылады, лязо якіх мацавалася перпендыкулярна падоўжнай восі тронка. На жаль, візуальна дастаткова цяжка правесці выразную мяжу паміж гэтым класам і некаторымі формамі сякер, для гэтага неабходны дэтальны трасалагічны аналіз7.
На стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 9 экзэмпляраў рагавых і касцяных цёслаў (разам з фрагментамі). 5 з іх паходзяць са стаянкі Асавец 5, 4 — са стаянкі Асавец 2 (некалькі вырабаў са стаянкі Крывіна 3 таксама могуць бьшь аднесены да гэтага класа прылад).
Марфалагічна цёслы складаюцйа з тых жа частак, што і сякеры: лязо, абушок, корпус (мал. 21: 1, 2). Вылучаны дзве групы.
Група I. Сякерападобныя вырабы падавалыіага сячэння (рагавыя). Адна плашчыня ляза прылады прамая або злёгку ўвагнутая, другая выпуклая (мал. 23: I, 2).
Група II. Цёслы Спадобнага сячэння (са шчапаных трубчастых костак). Лёзы зведзены на вонкавую паверхню дыяфіза (мал. 23: 3).
На жаль, улічваючы ўмоўнасць вызначэння цёслаў без трасалагічнага аналізу, аўтар не мае магчымасці правесці належны статыстычны аналіз гэтага класа. Па папярэдніх даных, да класа I адносяцца 5 вырабаў (Асавец 2, 4), да класа II — 4 (Асавец 2, 4).
Клас 10: долаты
Пад долатам разумеем выцягнутую прыладу са сплюшчаным лязом для выдзёўбвання адтулін і пазоў.
На сёння на стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 25 экзэмпляраў гэтых вырабаў. Пераважная большасць паходзіць са стаянкі Асавец 2—17 экзэмпляраў, 6 прылад знойдзена на стаянны Крывіна 1. на стаянйы Асавец 7 — 2.
У прылад гэтага класа прысутнічаюць наступныя марфалагічныя часткі: лязо, корпус, абушок (ударная пляцоўка) (мал. 21: 3. 4).
На падставе іх змен вылучаны 3 групы вырабаў:
’ Сляды ад працы на сякерах размяшчаюцца па касой да лініі ляза. а на цёслах — пад простым кутом (Семснов, 1957. с. 153).
26
Група I. Са шчапаных трубчастых костак з раўнамерным павужэннем да ляза. Сячэнне, бліжэй да лёзавай часткі, падпрастакутнае.
Тып а) Масіўныя вырабы з прастакутнападквадратным сячэннем лёзавай часткі (мал. 24: 6).
Тып Ь) Невялікія па памерах вырабы (мал. 24: 5).
Група II. Са шчапаных трубчастых костак з выразным звужэннем да вастрыя і ўдарнай пляцоўкі (мал. 24: 4).
Група III. 3 костак з захаваным эпіфізам як ударнай пляцоўкай (мал. 24: 1—3).
На стаянках Крывінскага тарфяніку найбольш распаўсюджаны вырабы групы 1 (10 экзэмпляраў). Група II прадстаўлена 3 артэфактамі, і 5 экзэмпляраў належайь да групы III. 7 фрагментаў не падлягаюнь дакладнай класіфікацыі.
Клас 11: праколкі
Пад праколкамі разумеем завостраныя на адным канны вузкія выцягнутыя прылады для вырабу адтулін у мяккім матэрыяле (тканіне, скуры).
На стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 160 вырабаў гэтага класа. Пераважная большасць паходзіць са стаянкі Асавец 2 — 113 экзэмпляраў. Са стаянкі Асавец 4 паходзіць 5 вырабаў, са стаянкі Крывіна 1 — 16, са стаянкі Крывіна 2 — 1, са стаянкі Асавец 7 — 16 і са стаянкі Крывіна 3 — 8 экзэмпляраў, 1 выраб дэпашпартызаваны.
У праколак вызначаюць наступныя марфалагічныя часткі: вастрыё, корпус, галоўка (мал. 25: 1, 2), на падставе змен якіх былі вылучаны 4 групы. Група I. 3 дробных костак канечнасцей, пераважна грыфельных, з захаваным эпіфізам.
Тып а) Вастрыё сіметрычнае, сфарміравана счосам з абодвух бакоў (мал. 26: 2).
Тып Ь) Вастрыё скошана на адну бакавіну (мал. 26: I, 5).
Група II. Са шчапаных трубчастых костак.
Тып а) Масіўныя вырабы з вылучаным вастрыём і корпусам без слядоў апрацоўкі:
варыянт 1: вастрыё сіметрычнае, сфарміравана счосам з абодвух бакоў (мал. 26: 3);
варыянт 2: вастрыё скошанае на адну бакавіну (мал. 26: 4).
Тып Ь) Блізкія да плоскага сячэння невялікія шчэпкападобныя з ледзь заўважным вылучэннем вастрыя, корпус без слядоў апрацоўкі:
варыянт 1: вастрыё сіметрычнае, сфармавана счосам з абодвух бакоў (мал. 26: 8);
варыянт 2: вастрыё скошанае на адну бакавіну (мал. 26: 9).
Група III. 3 нешчаііаных трубчастых костак, у тым ліку птушыных, вастрыё зведзена на адну сцевку (мал. 26: 6).
Група IV. 3 зубоў звяроў. Вастрыё аформлена на корані шляхам зразання адной яго паловы (мал. 26: 7).
Праколкі з невялікіх костак з захаванай галоўкай (група I) налічваюць 73 вырабы, праколкі групы 11 — 54, групы III — 3, групы IV — 2. Невызначальныя фрагменты вырабаў гэтага класа складаюць 28 экзэмпляраў.
27
Клас 12: рэзальнаскаблільныя вырабы са шчапаных іклаў дзіка і разцоў бабра («рыбныя» нажы) з выразна завостранымі бакавымі працоўнымі паверхнямі
На стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлены 81 «рыбны» нож (з фрагментамі). 52 прылады знойдзены на стаянцы Асавец 2, 17 — на стаянцы Асавец 7, 6 — на стаянцы Крывіна 1, 4 — на стаянйы Крывіна 3, 2 вырабы паходзяць са стаянкі Асавец 4.
У вырабаў гэтага класа вызначаюцца наступныя марфалагічныя часткі: вастрыё, канцавая частка, бакавіны, лёзы, увагнутая паўкруглая працоўная паверхня (мал. 25: 3, 4). На падставе іх змен вылучаны 5 груп з тыпамі і варыянтамі.
Група I. Завостраныя на адным канцы вырабы. Бакавіны па ўсёй даўжыні або па яе частцы зведзеныя на лязо (у сячэнні — 45 градусаў). Канцавая частка злёгку звужана.
Тып а) Злёгку выгнутыя ў адзін бок біканічныя вырабы, найбольшае пашырэнне знаходзіцца прыблізна пасярэдзіне прылады (мал. 27: 7).
Тып Ь) Шырокія прамыя біканічныя прылады з завужанымі вастрыём і канцавой часткай, набліжаюцца да вырабаў з дзвюма ўвагнутымі паверхнямі на адным канцы прылады (мал. 27: 8).
Тып с) Вузкія, злёгку выгнутыя прылады з вастрыём, пазначаным двухбаковымі зрэзамі (мал. 27: 6).
Група II. 3 увагнутай паўкруглай працоўнай паверхняй на адным з канцоў прылады і аформленымі пад лёзы адной ці дзвюма бакавінамі.
Тып а) Вырабы на шырокіх прамых пласцінках без пазначанай канцавой часткі:
варыянт 1: з выразнай увагнутай працоўнай паверхняй (мал. 27: 1);
варыянт 2: з ледзь пазначанай увагнутай працоўнай паверхняй. набліжаецца да завостраных на адным краі вырабаў (мал. 27: 2).
Тып Ь) Вырабы на вузкіх выгнутых пласцінках:
варыянт 1: найбольшае пашырэнне размешчана прыблізна пасярэдзіне прылады, канцавая частка завужаная, шырокая ўвагнутая працоўная паверхня займае прыкладна 2/5 даўжыні (мал. 27: 4);
варыянт 2: з аднолькавай шырынёй па ўсёй даўжыні вырабу, увагнутая працоўная паверхня размешчана на тарцы (мал. 27: 3).
Тып с) Кароткія вырабы, увагнутая працоўная паверхня займае прыблізна палову даўжыні. Набліжаюцца да камбінаваных вырабаў (мал. 27: 5). Група III. 3 дзвюма супрацьлегла размешчанымі ўвагкутымі працоўнымі паверхнямі ка адным з канцоў прылады.
Тып а) Вырабы на шырокай прамой пласцінцы. увагнутыя працоўныя паверхні амаль сіметрычныя адна адной (мал. 27: 12).
Тып Ь) Вырабы на вузкай выгнутай пласцінцы з завужанай канцавоіі часткай, адна ўвагнутая працоўная паверхня пераважае, другая пазначана значна горш (мал. 27: 11).
Група IV. 3 увагнутай працоўнай паверхняй на бакавіне вырабу.
Тып а) Выгнутыя вырабы на пласцінны аднолькавай шырыні, працоўная паверхня пачынаецца ад тарцовага кута пласцінкі, крыху яго закранаючы: варыянт 1: вялікія вырабы, даўжынёй да 9 см (мал. 27: 9);
варыянт 2:дробныя вырабы, даўжынёй да 4 см (мал. 27: 14).
28
Тып b) Вырабы на выгнутых пласцінках са звужанай канцавой часткай, увагнутая працоўная паверхня крыху адступае ад тарцовага кута пласцінкі (мал. 27: 10).
Група V. Камбінаваныя вырабы з увагнутымі працоўнымі паверхнямі на вастрыі і бакавой паверхні (мал. 27: 13).
Найбольшая колькасць усіх вырабаў гэтага класа належыць да I і П груп — 33 і 27% адпаведна. Да групы III належыць 10%, да групы IV — 22%, да групы V — 8%.
Прызначэнне гэтых вырабаў да гэтага часу канчаткова не высветлена. Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што зубная эмаль з’яўляецца найбольш цвёрдым арганічным матэрыялам і можа выкарыстоўвацца нават для апрацоўкі дрэва (Семенов, 1983, с. 57). 1. А. Лозе нейкі час адносіла вырабы гэтага класа да ўпрыгожанняў (Лозе, 1979, с. 77). Форма вырабаў, наяўнасць рэзальнага краю і ў часткі вырабаў вастрыя, сфармаванага паўкруглай працоўнай пляцоўкай на завяршэнні прылады, дазваляюць выказаць меркаванне пра выкарыстанне іх для апрацоўкі здабычы — рыбы і дзічыны, у якасці дапаўняльніка да крамянёвых нажоў і пласцін. Аднак выяўлены на стаянцы Крывіна 3 экзэмпляр са свідравінай, якая відавочна змяншае трываласць корпуса, наводзіць на думку аб магчымасці выкарыстання падобных па форме вырабаў у якасці нейкіх падвесак. Гэта ж можа датычыцца і вельмі фігурных экзэмпляраў, гэтак званых «птушачак».
Клас 13: разцы з цэлага ікла мядзведзя
Масіўны выраб. Каронка ікла зрэзана (сплюшчана) у адной плоскасці, на ёй з унутранай бакавіны зуба аформлена ўвагнутае працоўнае вастрыё з лязом, завостраным прыблізна пад 45 градусаў (мал. 28: 1).
Выяўлены I экзэмпля