• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)  Максім Чарняўскі

    Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)

    Максім Чарняўскі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 77с.
    Мінск 2007
    38.42 МБ
    , звязана з паніжэннем летніх тэмператур, памяншэннем выпарэння і павышэннем узроўню грунтовых вод.
    10
    Крывінскі тарфянік размешчаны ва ўсходняй частцы разглеглага, выцягнутага з усходу на захад тарфянога масіву, які абмяжоўваеіша з захаду ракой Свячанка і возерам Сйержань (Чашніцкі раён), з усходу — ракой Бярозка (Бешанковіцкі раён). Уласна Крывінскі тарфянік ахоплівае тэрыторыю пдошчай каля 20 км2, якая амаль цалкам пакрыта сеткай водаадводных канаў, што ўпадаюць у каналізаваную р. Крывінка, левы прыток Заходняй Дзвіны, іншыя назвы якой — Крывіна, Ніжняя Крывіна (Блакітная кніга Беларусі, 1994, с. 207) (мал. 1).
    Увесь рэгіён Крывінскага тарфяніку можна ўмоўна падзяліць на паўночную і паўднёвую часткі. У паўночнай (Бешанковіцкі раён) знаходзяцца паселішчы Асавец 2, 3, 4, 5, 6, 7, у паўднёвай (Сенненскі раён) Крывіна 1, 2, 3. He зусім зразумелая прыналежнасць паселішча Асавец I, але, верагодна, яно таксама адносіцца да паўднёвай часткі.
    Рака Крывінка з'яўляецца адзіным найбольш прыкметным арыенцірам рэгіёна. Да меліярацыі яна патрапляла на тэрыторыю тарфяніку на захад ад вёскі Галоўск, адкуль скіроўвалася на паўночны захад і праз 1 км дасягала выцягнутага з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход узвышэння Ворлева, даўжынёй каля 500 м. На яго ўсходняй частцы размяшчаецца стаянка Крывіна 1.
    За 400 м на паўночны ўсход ад Ворлева знаходзіцца стаянка Крывіна 3, а за 300 м на паўночнапаўночны захад — стаянка Крывіна 2. Гэтыя пункты не маюнь вонкавых прыкмет на паверхні і былі выяўлены выключна дзякуючы меліярацыйным работам, калі культурны пласт помніка пераразаўся канавай. Да меліярацыі паселішчы Крывіна 1, 2 знаходзіліся на левым беразе ракі, а Крывіна 3 — на правым.
    Ворлева рака абыходзіла з паўночнага захаду і прыблізна на мяжы сучасных раёнаў дасягала сваёй самай заходняй кропкі, пасля чаго скіроўвалася на паўночнапаўночны ўсход і патрапляла ў размешчанае ў паўночнай частцы тарфяніку ўрочышча Дражня. Менавіта тут была знойдзена стаянка Асавец 2, культурны пласт якой перарэзаны каналізаванай Крывінкай і калектарнай канавай, што ў яе ўпадае, а таксама пункты Асавец 26, 2в за 80—100 метраў на паўднёвы ўсход. За 300 м у тым жа кірунку ад стаянкі Асавец 2 выяўлена паселішча Асавец 7, размешчанае на нізкім кліне берага. За 700 м на паўднёвы ўсход ад стаянкі Асавец 2 на пясчанажвіровым пагорку Брускавішча размешчаны помнік Асавец 4.
    Па выхадзе з урочышча Дражня рака скіроўвалася на паўночны ўсход, агінала з усходняга і паўночнаўсходняга боку пагорак Аксінаў Востраў, праходзячы паміж ім і другім невялікім, размешчаным на паўночным усходзе, узвышэннем, пасля чаго пакідала тарфянік. рухаючыся ў бок Дзвіны праз сярэднеўзгорыстую раўніну. Зараз каналізаваная Крывінка працякае за 100 м на захад ад Аксінавага Вострава, на якім была выяўлена стаянка Асавец 3 і пункт Асавен 36 на яго паўночнай падэшве. На невялікім узвышэнні, па другі, усходні, бок першаснага рэчышча, за 100 м ад паселішча Асавец 3, зафіксавана стаянка Асавец 5. Крыху на поўнач ад Аксінавага Вострава, на невялікім пясчаным узвышэнні размешчана познебронзавае селішча Асавец 6.
    Усяго на сёння ў межах Крывінскага тарфяніку вядома 9 стаянак і 3 адзінкавыя месцазнаходжанні крамянёвых і керамічных вырабаў каменна
    11
    га і бронзавага вякоў — Асавец 1, 2, 3, 4, 5, 7, Крывіна 1, 2, 3, а таксама паселішча позняй бронзы Асавец 6. На сямі помніках у культурным пласйе былі выяўлены арганічныя рэчывы.
    Помнікі неаліту — бронзавага веку Крывінскага тарфяніку з рагавымі і касцянымі артэфактамі
    Помнікі першабытнага чалавека на Крывінскім тарфяніку ахопліваюйь перыяд ад мезаліту да ранняга жалезнага веку. Час існавання стаянак, у матэрыяле якіх выяўлена арганіка, больш кароткі — ад ранняга неаліту да бронзавага веку ўключна. Паводле храналогіі і культурнай прыналежнасці яны дзеляцца на тры групы: ранненеалітычныя з матэрыяламі ранняга этапу нарвенскай культуры, помнікі сярэдняга неаліту — бронзавага веку, якія ўтрымліваюць матэрыялы як позняга этапу нарвенскай культуры, так і раннія матэрыялы паўночнабеларускай культуры, і помнікі бронзавага веку, матэрыял якіх належьшь пераважна да паўночнабеларускай культуры з нязначнымі дамешкамі больш позніх матэрыялаў сярэдняй бронзы.
    Ранні неаліт
    Стаянка Асавец 4. Помнік размешчаны за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Асавец, на схіле пагорка Брускавішча (мал. 1: 8). Большая яго частка знішчана жвіровым кар'ерам у 1974—1975 гг., першапачатковая плошча невядомая. На сёння даследавана 150 м2 (Чарняўскі, 1997a, с. 192; Чарняўскі, дзённікі за 1973, 1977, 1988 гг.). Культурны пластна захаванай частйы стаянкі дасягае 0,5—0,7 м таўшчыні і складаецца з умерана гумусаванага жвіру. Мацярык таксама жвіровы. Помнік адносіцца да ранняга неаліту і звязаны з ранненарвенскім насельніцтвам (Чарняўскі, 1997a, с. 192). Для надмацерыковага пласта атрымана дата 14C 5860±50 Ьр (Кі—6213) (Чернявскмй, 2004, с. 149).
    Дзякуючы наяўнасці ў культурным пласце вапняковых уключэнняў, на помніку захаваліся касцяныя і рагавыя артэфакты. Усяго знойдзена 41 прылада з 8 класаў2: наканечнікі стрэл, наканечнікі гарпуноў, кінжалы, праколкі, «рыбныя» нажы з іклаў дзіка, разцы з іклаў мядзведзя, сякеры, цёслападобныя і долатападобныя вырабы (Чарняўскі, 1997a, с. 193).
    Сярэдні неаліт — бронзавы век
    Стаянка Крывіна 1. Размешчана за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі Галоўск, на паўднёваўсходнім краі выспы Ворлева на левым беразе р. Крывінка (мал. 1: 13). Усяго даследавана больш за 525 м2 (Прнбыткнн, дневннк за I960 г.; г. Красковская, дневннкн за 1962, 1963 гг.).
    Культурны пласт на стаянцы перакрываўся торфам магутнасцю да 1,79 м. Таўшчыня культурнага пласта дасягала 70 см (Красковская, дневнмк за 1962 г.). У надмацерыковай частцы помніка сустракаліся матэрыялы поз
    2	Тут і далей колькасць касцяных і рагавых артэфактаў на стаянцы падаецца без мастацкіх і культавых вырабаў, музычных інструментаў.
    12
    няга этапу нарвенскай культуры, аднак асноўная колькасць знаходак адносіцца да паўночнабеларускай культуры.
    Стаянка датуецца сярэдзінай 3га — першай паловай 2га тыс. да н. э., яе археалагічны матэрыял адносіцца да нарвенскай і паўночнабеларускай культур (Чарняўскі, І997а, с. 202; Чарняўскі. 19976, с. 314). Для ніжняга пласта помніка атрымана дата па UC 4270±40 bp (Gr—5125) (Чернявскмй, 2004, с. 152).
    Касцяныя і рагавыя вырабы налічваюць 157 экзэмпляраў, якія адносяцна да 18 класаў прылад. Захаванасйь вырабаў вагаецца ад добрай да слабой. 3 прычыны знікнення палявых дзённікаў К. М. Палікарповіча, калекцыйных вопісаў і большай часткі саміх калекцый, звесткі пра многія касцяныя і рагавыя вырабы адсутнічаюць, а з даваенных знаходак вядомы толькі адзін рагавы наканечнік стралы.
    Стаянка Крывіна 2. Размешчана за 100 м на поўнач ад стаянкі Крывіна 1 на ўсходнім краі выспы Ворлева па левым беразе р. Крывінка (мал. 1: 12). Даследавана 80 м2. Культурны пласт дасягае 0,4 м у глыбіню (Чарняўскі, 19976, с. 314). Існаванне помніка звязана з насельніцтвам нарвенскай і паўночнабеларускай культур. Па аналогіі са стаянкай Крывіна 1 помнік датуецца сярэдзінай 3га — першай паловай 2га тыс. да н. э. (Зайкоўскі, 1982, с. 88; Чарняўскі, 19976, с. 314).
    На помніку выяўлена 5 касцяных і рагавых вырабаў: наканечнікі стрэл, праколка, абломкі прылад невядомага прызначэння.
    Стаянка Асавец 2. Помнік размешчаны за 1,3 км на паўднёвапаўднёвы ўсход ад вёскі Асавец ва ўрочышчы Дражня (мал. 1; 5), яго плошча набліжаецца да 2000 м2. На стаянцы ўскрыта 316 м2. На сённяшні дзень помнік з'яўляецца адным з найбольш даследаваных на тэрыторыі Крывінскага тарфяніку (Чернявскнй, 1967, 1969a, 1991; Чарняўскі, І997а, 19976).
    Для помніка атрыманыя наступныя даты па 14C — 3880±80 Ьр (Ле936), 3500±50 Ьр (Ле753), 3350±60 Ьр (Чарняўскі, 19976, с. 330).
    Помнік заснаваны носьбітамі познанарвенскай культуры. Росквіт стаянкі звязаны з насельніцтвам паўночнабеларускай культуры. Паселішча спыніла сваё існаванне прыблізна ў сярэдзіне — трэцяй чвэрці 2га тыс. да н. э. з прычыны падему ўзроўню вады ў возеры (Чарняўскі, 19976, с. 312, 330).
    Касйяная і рагавая калекцыя вырабаў стаянкі Асавец 2 самая багатая на Беларускім Паазер'і. Колькасць артэфактаў складае 602 прылады разам з фрагментамі і нарыхтоўкамі [Чарняўскі (Чернявскмй), археалагічныя справаздачы за 1966, 1967, 1968, 1969, 1973, 1978, 1979, 1983, 1986, 1987, 1991, 1992, 1996, 1996, 1997, 1999, 2000, 2002, 2003, 2004, 2005 гг.]. Гэта больш за палову ўсіх выяўленых вырабаў каменнага і бронзавага вякоў усёй Беларусі і 60,2% усіх касняных і рагавых прылад са стаянак Крывінскага тарфяніку. Калекцыя ўтрымлівае амаль усе вядомыя на сёння класы і групы вырабаў. Найбольш прадстаўлены наканечнікі стрэл і праколкі.
    Бронзавы век
    Стаянка Асасец I. Размешчана прыблізна за 2,3 км на поўдзень ад вёскі Асавец (мал. 1: 10). Культурны слой стаянкі падсцілаўся торфам, што навяло К. М. Палікарповіча на думку пра існаванне на паселішчы палевых жылых канструкцый (Полнкарповмч, 1940, с. 46).
    13
    Касцяныя і рагавыя вырабы ў матэрыяле помніка даследчык не адзначыў. Аднак ён падае інфармацыю пра наяўнасць разбітых костак жывёл, што дае магчымасць спадзявацца на добрую захаванасйь арганікі ў пласце стаянкі.
    На жаль, як ужо было адзначана ў гісторыі археалагічнага даследавання рэгіёна, у далейшым месцазнаходжанне помніка было згублена. Па аналогіі са стаянкамі з падобнай стратыграфіяй (Крывіна 3 і Асавец 7) помнік можа быць звязаны з насельніцтвам паўночнабеларускай культуры.
    Стаянка Лсавец 7. Помнік размешчаны за 1,5 км на паўднёвапаўднёвы ўсход ад вёскі Асавец і на адлегласці каля 300 м на паўднёвапаўднёвы ўсход ад стаянкі Асавец 2 (мал. 1: 9). 3 захаду і ўсходу паселішча абмежавана (часткова закранута) водаадводнымі канавамі. Агульная плошча каля 800 м2 (Чарняўскі, 2003a, 20036, 2004). Помнік заснаваны носьбітамі паўночнабеларускай культуры і датуецца першай паловай — сярэдзінай 2га тыс. да н. э. На помніку ўскрытыя 40 м2.
    Касцяны і рагавы матэрыял паселішча мае розны стан захавання ў сувязі з пашкоджанасцю часткі культурнага пласта стаянкі тарфяным пажарам.