Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
На 2005 г. выяўлена 139 прылад. Гэта наканечнікі стрэл, кінжалы, наканечнікі гарпуноў, кручкі рыбацкія, сякеры, праколкі, вырабы з іклаў дзікоў і баброў, востраканечнікі, невызначальныя фрагменты і лішкавыя часткі вырабу прылад.
Стаянка Крывіна 3. Размешчана за 400 м на ўсход ад выспы Ворлева па абодва бакі ад выпрастанага рэчышча р. Крывінка (мал. 1: 11). Культурны пласт помніка глыбінёй да 0,8 м падсцілаецца торфам. Дакладныя межы стаянкі дагэтуль не вызначаныя. Раскопкамі даследаваны 81 м2 (Зайкоўскі, 1980, с. 83). Паселішча ўтрымлівае матэрыялы выключна паўночнабеларускай культуры і датуецца першай паловай 2га тыс. да н. э. (Зайкоўскі, 1980, с. 88). Даследчык помніка Э. М. Зайкоўскі адносіць яе матэрыялы пераважна да позняга неаліту, пры гэтым датуе пачатак бронзавага веку 2ой чвэрцю 2га тыс. да н. э. (Зайковскнй, 1985, с. 14).
На помнікудобра захоўваецца касцяны і рагавы матэрыял. Выяўлена 39 прылад, сярод якіх наканечнікі стрэл, рагавыя сякеры і цёслы, касцяныя праколкі. Многа невызначальных фрагментаў вырабаў.
КЛАСІФІКАЦЫЯ КАСЦЯНЫХ I РАГАВЫХ ВЫРАБАУ
Да апошняга часу касцяны і рагавы матэрыял са стаянак Крывінскага тарфяніку аналізаваўся толькі часткова. Даследчыкамі былі разгледжаны некалькі найбольш характэрных груп наканечнікаў стрэл, наканечнікаў гарпуноў, рыбацкіх кручкоў і «крукоў», праколак і сякер (Зайкоўскі, 1980; Ляшкевіч. 1994; Чарняўскі, 1997a, 19976; Чернявскнй, 1967, 1969a, 1971, 1991, 2001). Астатні касцяны і рагавы матэрыял дэтальна не разглядаўся або ўвогуле застаўся паза ўвагай.
У дадзенай працы робіцца першая спроба разгледзець усе вядомыя касняныя і рагавыя прылады ранняга неаліту — бронзавага веку са стаянак Крывінскага тарфяніку (за выключэннем артэфактаў без выразнай дадатковай апрацоўкі, якія выкарыстоўваліся «як ёсць»). У працы не будуць закранацца вырабы катэгорыі мастацкіх і культавых вырабаў, музычных інструментаў.
Прынцыпы класіфікацыі
Адзін з самых складаных момантаў пры правядзенні класіфікацыі вырабаў рознага прызначэння — гэта выпрацоўка агульных прынцыпаў, якія можна было б выкарыстоўваць для ўсёй разнастайнасці прылад аднаго віду. Падрабязныя распрацоўкі даследчыкаў, якія займаліся пытаннем класіфікацыі вырабаў з косткі і рога, звыкла датычаць вырабаў аднаго або некалькіх падобных функцыянальных прызначэнняў (Гурмна, 1991a; Жнлнн, 1993; Жмлнн, 2001; Загорская, 1978). Прычым, у большасці выпадкаў праца праводзілася выключна на падставе мясцовага матэрыялу, што сталася прычынай існавання розных падыходаў у вылучэнні крытэрыяў класіфікацыі. А гэта, у сваю чаргу, выклікае пэўныя праблемы іх узаемнага дапасавання.
У аснову дадзенай класіфікацыі была пакладзена універсальная базавая схема, распрацаваная Н. М. Гурынай (Гурнна, 1978). Яна ўключае ў сябе 6 ступеняў, першыя дзве з якіх (катэгорыі і класы) вызначаюцца паводле функцыянальнага прызначэння, трэцяя (від) заснаваная на зыходнаіі сыравіне’, і апошнія тры (групы, тыпы, варыянты) — на марфалагічных адрозненнях унутры класаў. На думку аўтара, для стварэння падрабязнай характарыстыкі прылад пэўнага класа неабходныя менавіта тры ўзроўні марфалагічнага апісання. Меншая колькасйь можа прывесці да нацягнутых абагульненняў, а большая выкліча складанасць у далейшай працы з класіфікайыяй.
Усе касцяныя і рагавыя (від) прылады са стаянак Крывінскага тарфяніку аўтарам былі падзелены на 2 вялікія катэгорыі, у якія ўваходзяць артэфакты падобнага гаспадарчага прызначэння: 1) прылады палявання і рыбалоў
3 У далейшым пра «від» гаворкі ісці не будзе. ў сувязі з тым. што ўся праца заснавана на вырабах з адной сыравіны — косткі і рога.
15
ства. 2) прылады працы і побыту (мал. 2). Унутры катэгорый, паводле вузкага функцыянальнага прызначэння, вылучаны класы прылад. Напрыклад, наканечнікі стрэл, наканечнікі дзідаў, кінжалы і г. д. для катэгорыі прылад палявання і рыбацтва. Класы, на падставе найбольш яскравых і агульных марфалагічных адрозненняў, падзяляюцца на групы.
Апісанне вырабаў на апошніх трох ступенях класіфікацыі праводзілася паводле параўнання ступені падабенства ўсіх частак марфалагічнай будовы пэўнага класа — ад найбольшага супадзення форм усіх частак вырабу да максімальных адрозненняў у адных і поўнага супадзення ў другіх. На жаль, выкарыстанне выключна матэматычных метадаў апісання прылад (Libera, 2001) у нашым выпадку немагчымае зза складанасці неабходных для гэтага формул. Пераважная большасць пададзеных у класіфікацыі вырабаў не можа быць апісана толькі па праекцыі (у плоскасці). Да таго ж пры выкарыстанні падобнага метаду непазбежна паўстае група прылад прамежкавых форм, якая ўтрымлівае некаторыя вызначальныя рысы розных груп.
Агульныя прынцыпы вылучэння тыпаў і варыянтаў для ўсіх груп аднаго класа аўтарам не вызначаліся, для кожнага канкрэтнага этапу класіфікацыі існуюць свае асаблівасці, на падставе якіх яны і будуюцца.
Частка выяўленых вырабаў мела поліфункцыянальнае прызначэнне. Так, некаторыя наканечнікі стрэл выкарыстоўваліся як праколкі альбо пракруткі, пашкоджаныя гарпуны перарабляліся ў невялікія наканечнікі дзідаў і г. д. У падобных выпадках яны ідэнтыфікуюцца намі паводле іх канчатковага прызначэння.
Катэгорыя 1: прылады палявання і рыбалоўства
На стаянках Крывінскага тарфяніку прылады палявання і рыбалоўства складаюць 28,4% агульнай колькасці артэфактаў. Усяго дакладна ідэнтыфікаваны 284 вырабы, сярод якіх намі вылучана 7 класаў. Трэба адзначыць вялікую разнастайнасць формаў прылад гэтай катэгорыі ў класах (асабліва наканечнікаў стрэл) у межах двухтрох базавых узораў4.
Клас 1: наканечнікі стрэл
На стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 159 экзэмпляраў наканечнікаў стрэл і іх фрагментаў5. Пераважная большасйь вырабаў паходзіць са стаянкі Асавец 2 — 95 экзэмпляраў, 33 — са стаянкі Крывіна 1, 17 знойдзена на стаянцы Асавец 7, 9 — на стаянцы Асавец 4, I — на Крывіне 2, 4 — на стаянцы Крывіна 3. Каля 35% артэфактаў гэтага класа прадстаўлена невызначальнымі фрагментамі і нарыхтоўкамі, што амаль цалкам выключае іх з далейшага аналізу.
Вылучаюцца наступныя марфалагічныя часткі наканечнікаў стрэл (мал. 3): вастрыё, якое можа заканчвацца шышачкай; галоўка, якая можа мець валік або нарэзку; корпус, які пераходзіць у чаранок (сплюшчанае
4 «Базавы ўзор» — распаўсюжаны (традыцыйны) узор вырабу пэўнага класа, абрысы якога паўтараюцца з невялікімі варыяцыямі на пэўнай тэрыторыі і ў межах пэўнага адрэзка часу. Можа распаўсюджвацца на некалькі груп аднаго класа прылад.
5 Тут і далей колькасць пададзена з улікам цэлых вырабаў, дакладна ідэнтыфікаваных фрагментаў і нарыхтовак.
16
сячэнне) або насад (акруглае сячэнне); упоруступ да чаранка, якога можа і не быць. Корпус можа ўтрымліваць патанчэннеперахоп або, наадварот, патаўшчэнне з кругавой нарэзкай або валікам. Адначасовая прысутнасць усіх пералічаных кампанентаў у наканечніку неабавязковая.
На падставе адрозненняў марфалогіі вышэй пазначаных частак намі вылучана 16 груп наканечнікаў стрэл з тыпамі і варыянтамі (мал. 4).
Група I. Біканічныя простыя наканечнікі стрэл з насадам. Найбольшае пашырэнне размешчана прыблізна пасярэдзіне вырабу. Даўжыня наканечніка дасягае 70 мм (мал. 4: 1, 2).
Тып а) Наканечнікі стрэл акруглага сячэння. Бліжэй да канца насада выраб набывае падавальнае сячэнне (мал. 5: 1).
Тып Ь) Сплюшчаныя наканечнікі стрэл. Найбольшае пашырэнне можа быць дадаткова пазначана нарэзкай (мал. 5: 2, 3).
Група II. Выцягнутыя пікападобныя з вылучаным чаранком (мал. 4: 44, 45).
Тып а) Сплюшчанарамбічнага сячэння з зубчыкамі па адной бакавіне. Наканечнік раўнамерна звужаецца да вастрыя. Зубчыкі ўтвораны з дапамогай адзінарных косых або падвойных перакрыжаваных неглыбокіх напілаў. Экзэмпляр пашкоджаны (мал. 5: 5).
Тып Ь) Падпрастакутнага сячэння, з крыху выпуклымі плашчынямі. Корпус ад чаранка злёгку пашыраецца, пасля чаго звужаецца на вастрыё (мал. 5: 4).
Група III. Верацёнападобныя чаранковыя наканечнікі стрэл з акруглым сячэннем корпуса (мал. 4: 10—13).
Тып а) Біканічны выцягнуты корпус акруглага сячэння з найбольшым пашырэннем прыблізна пасярэдзіне даўжыні і з больш ці менш выразным пераходам да чаранка. Пераход да вастрыя вельмі плаўны:
варыянт J: класічныя вырабы6. Корпус складае 2/3 даўжыні вырабу, якая дасягае 56 —74 мм (мал. 6: 4, 5);
варыянт 2: вырабы малых памераў (46—48 мм у даўжыню). Невялікі корпус складае прыблізна 1/2 наканечніка (мал. 6: 6, 7).
Тып Ь) Выцягнуты акруглы ў сячэнні корпус цыліндрычнай формы ў верхняй частцы плаўна звужаецца да вастрыя. Пераход да чаранка больш ці менш выразны:
варыянт 1: класічныя вырабы. Корпус складае 2/3 даўжыні вырабу, якая дасягае 93—102 мм (мал. 6: 1, 2);
варыянт 2: вырабы малых памераў (да 40 мм у даўжыню). Невялікі корпус складае не больш за 1/2 даўжыні вырабу (мал. 6: 3).
Група IV. Бутэлькападобныя чаранковыя наканечнікі стрэл з акруглым сячэннем корпуса і вылучанай галоўкай (мал. 4: 14—18).
Тып а) Выцягнутыя вырабы з верацёнападобнай галоўкай і перахопам на корпусе, апошні мае больш ці менш выразны ўпоруступ да чаранка:
варыянт 1: класічныя вырабы. Корпус складае каля і больш за 2/3 даўжыні вырабаў, якая дасягае 98—124 мм па падоўжнай восі. Галоўка можа быць больш ці менш выразнай (мал. 6: 8—10);
варыянт 2: дробныя вырабы. Корпус складае каля 1/2 даўжыні вырабу, які дасягае 45—53 мм у даўжыню (мал. 6: 14).
6 У дадзеным выпадку і далей па тэксце — найбольш распаўсюджаныя сярод вырабаў гэтага тыпу.
17
Тып b) Наканечнікі з вылучанай верацёнападобнай галоўкай. На цыліндрычным корпусе адсутнічае перахоп і выразны ўпоруступ да чаранка. Даўжыня па падоўжнай восі складае 86—116 мм:
варыянт I: даволі масіўная і выразная галоўка складае каля 1/2 даўжыні корпуса і можа ўтрымліваць на вастрыі шышачку або залабачанне (мал. 6: 11, 12);
варыянт 2: галоўка дробная і невыразная на фоне выцягнутага цыліндрычнага корпуса, займае каля 1/5 яго даўжыні. Пераход да чаранка дастаткова плаўны (мал. 6: 13).
Група V. Наканечнікі стрэл складанай формы чаракковыя з выразна пазначанымі галоўкай і корпусам. Апошнія выразна адасоблены адзін ад аднаго. Корпус цыліндрычнай, конусападобнай, шматграннай ці камбінаванай формы, часам з нанесенымі ў якасці ўпрыгожання насечкамі, сярэдняя даўжыня каля 110 мм (мал. 4: 9, 19—21; мал. 7: 1—4).
Група VI. Наканечнікі стрэл са сплюшчаным корпусам і пазначанымі чаранкамі, даўжынёй ад 52 да 82 мм (мал. 4: 37—39).
Тып а) Вырабы, якія ў плане наследуюць формы наканечнікаў с