Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
рэл Ша (з біканічным корпусам без выразнага пераходу да вастрыя) (мал. 8: 8).
Тып Ь) Вырабы, якія ў плане наследуюць формы наканечнікаў стрэл групы ІПб (з цыліндрычным корпусам і пераходам да вастрыя ў верхняй частцы) (мал. 8: 9).
Тып с) Вырабы, якія ў плане наследуюць формы наканечнікаў стрэл групы IVa 1 (з галоўкай і перахопам корпуса) (мал. 8: 10, 15).
Група VII. Біканічныя чаранковыя наканечнікі стрэл з акруглым сячэннем корпуса і пазначаным пераходам да вастрыя (мал. 4: 3—8).
Тып а) Сіметрычна біканічныя наканечнікі стрэл. Корпус і вастрыё выразна размежаваныя з дапамогай кругавой нарэзкі, валіка або рэзкага пераходу. Сярэдняя даўжыня вырабаў 55 мм. Чаранок складае не менш за 1/2 агульнай даўжыні:
варыянт 1: корпус у выглядзе ўсечанага конуса прыблізна роўны па даўжыні вастрыю. Апошняе канічнай або ўвагнутаканічнай формы. Пераход да чаранка больш ці менш акрэслены (мал. 9: 1, 2);
варыянт 2: жолудападобны наканечнік — з крыху закругленымі абрысамі і плаўным, але выразным пераходам да плоскага чаранка. На канцы вастрыя размешчана шышачка (мал. 9: 3);
варыянт 3: усечанаканічны корпус карайейшы за вастрыё і мае амаль перпендыкулярны да падоўжнай восі зрэз пры пераходзе ад корпуса да чаранка (мал. 9: 4, 5).
Тып Ь) Асіметрычна біканічныя наканечнікі з падоўжным корпусам і кароткім вастрыём, сярэдняя даўжыня складае 82 мм:
варыянт I: з кароткім конусападобным вастрыём правільнай формы, якое ўтрымлівае шышачку. Паміж ім і выцягнутым усечаным конусам корпуса маейца выразны пераход (мал. 9: 6);
варыянт 2: вастрыё мае форму злёгку ўвагнутага конуса з залабачаннем (шлемападобнай прытупленасцю) на канцы, паміж вастрыём і корпусам маецца ўступ (плечукі) да апошняга. Корпус амаль цыліндрычны, звужэнне да ніжняй часткі ледзь выражана. Пераход да чаранка вельмі рэзкі (мал. 9: 7).
18
Група VIII. Вербалістыя наканечнікі стрэл. Сячэнне корпуса сплюшчанае, найбольшае пашырэнне размешчана прыблізна па яго сярэдзіне (мал. 4: 3235).
Тып а) Чаранок і вастрыё практычна не адрозніваюцца адзін ад аднаго, даўжыня па падоўжнай восі да 55 мм (мал. 8: 1, 2).
Тып Ь) 3 пазначаным чаранком і выразным вастрыём, даўжыня да 50 мм (мал. 8: 3—5).
Група IX. Іголкападобныя наканечнікі стрэл (мал. 4: 25—30).
Тып а) 3 доўгім стрыжнепадобным корпусам акруглага па ўсёй даўжыні сячэння і вылучанай галоўкай на канцы, даўжыня па падоўжнай восі 174— 210 мм:
варыянт 1: чаранковыя з выразнай біканічнай галоўкай шматграннаакруглага сячэння (мал. 10: 1);
варыянт 2: чаранковыя з невыразнай галоўкай падрамбічнага сячэння (мал. 10: 2);
варыянт 3: з насадам і корпусам акруглага сячэння і невыразнай галоўкай падрамбічнага сячэння (мал. 10: 3).
Тып Ь) Чаранковыя з доўгім стрыжнепадобным корпусам акруглага сячэння без вылучанай галоўкі, даўжынёй ад 90 да 148 мм:
варыянт 1: корпус раўнамерна звужаецца да вастрыя ад самага чаранка (мал. 10: 4);
варыянт 2: корпус цыліндрычнай формы звужаецца на вастрыё толькі ў верхняй частцы (мал. 10: 5, 6).
Тып с) Тонкі сплюшчанаавальны корпус паступова пашыраецца ў плоскасці ў кірунку вастрыя і набывае падрамбічнае сячэнне. Шырыня чаранка большая за шырыню корпуса ў месйы іх злучэння (мал. 10: 7).
Група X. Кулепадобныя выцягнутыя наканечнікі стрэл з ледзь пазначаным чаранком (мал. 4: 22—23).
Тып а) Выцягнуты чаранок лінзаватага сячэння толькі крыху завужаны ў плоскасці пры пераходзе ад корпуса і складае каля 1/3 усёй даўжыні вырабу. Корпус выцягнутаавальнага сячэння паступова звужаецца на вастрыё ад самай падставы. Даўжыня вырабу па восі 103 мм (мал. 7: 5).
Тып Ь) Выраб невялікага памеру (70 мм па падоўжнай восі) без выразнага пераходу ад корпуса падпрастакутнага (амаль падквадратнага) сячэння да чаранка. Паступовае звужэнне да апошняга пачынаецца ад сярэдзіны вырабу. Корпус паступова звужаецца на вастрыё ад самай падставы (мал. 7: 6). Група XI. Выцягнуты наканечнік акруглага сячэння з конусападобнай галоўкай. Насад акруглага сячэння. Пераход ад галоўкі да корпуса дастаткова рэзкі, пазначаны трыма кальцавымі нарэзкамі. Даўжыня вырабу магла дасягаць 12 см (мал. 4: 31; мал. 10: 8).
Груна XII. Лопасны каканечнік стралы. Сячэнне корпуса акруглае, пераход да чаранка выразна акрэслены. Сячэнне падтрохкутнай у плане лопасці — лінзаватае. шыпы згладжаныя. Даўжыня каля 60 мм (мал. 4: 24; мал. 8: 6).
Група XIII. Ромбаііадобны наканечнік стралы з насадам падквадратнага сячэння, 55 мм. Груба апрацаваны выраб падпрастакутнага сячэння корпуса (мал. 4: 36; 8: 7).
Група XIV. Біканічныя выцягнутыя наканечнікі стрэл са сп.ііошчаным сячэннем корпуса і насадам акруглага або падквадратнага сячэння, даўжынёй 57—61 мм (мал. 4: 40, 41).
19
Тып a) 3 выразным пераходам ад корпуса да вастрыя і ад корпуса да насада (мал. 8: II).
Тып Ь) 3 плаўнымі пераходамі да вастрыя і насада (мал. 8: 12).
Група XV. Наканечнік стралы са сплюшчанай вылучанай галоўкай і падцыліндрычным корпусам, які плаўна пераходзіць у насад акруглага сячэння, даўжыня каля 110 мм (мал.4: 42; 8: 13).
Група XVI. Мечападобны чаранковы наканечнік стралы, падобны да групы ІІЫ. Корпус у плане амаль прамы, злёгку пашыраеййа да вастрыя. Сячэнне каля пераходу да чаранка акруглае, паступова сплюшчваецца на вастрыё (клінападобны ў падоўжным сячэнні) (мал. 4: 43; мал. 8: 14).
Паміж некаторымі групамі і тыпамі наканечнікаў стрэл дастаткова цяжка правесці дакладнае размежаванне з прычыны вельмі плаўных ваганняў іх абрысаў, у выніку чаго з'яўляецца пэўная колькасць прамежкавых (пераходных) форм у межах аднаго «базавага ўзору» (параўн.: Ill, IV і XII групы).
Колькасна наканечнікі стрэл са стаянак Крывінскага тарфяніку размеркаваліся па групах наступным чынам (мал. II):
група la — 1 экзэмпляр(Асавец4), ІЬ — 2 (Асавец4); група II — 3 экзэмпляры (Асавец4); групы ІІІаІ — 10 экзэмпляраў (Асавец 2, Асавец 7, Крывіна 1); Ша2 — 3 (Асавец 2, Асавец 7, Крывіна 3); ІІІЫ — 8 (Асавец 2, Асавец 7); ІПЬ2 — 2 экзэмпляры (Асавец 2); групы IVal — 13 экзэмпляраў (Асавец 2, Асавец 7); IVa2 — 1 (Асавей 2); IVbl — 5 (Асавец — 2, Крывіна 3); IVb2 — 2 экзэмпляры (Асавец 2, Асавец 7); група V — 5 экзэмпляраў (Асавец 2); групы Via — 3 (Асавец 2, Асавец 7); Vlb — 1 (Асавец 2); Vic — 7 экзэмпляраў (Асавец 2, Асавец 7, Крывіна 3); група Vllal — 2 экзэмпляры (Крывіна 1); VIIa2 — 1 (Асавец 2); VIIa3 — 2 (Крывіна 1, Асавец 2); Vllbl і Vllb2 па 1 экзэмпляры (Асавец 2); група Villa — 6 экзэмпляраў (Асавец 2, Крывіна 3); VHlb — 4 экзэмпляры (Асавец 2); група IXal — 1 (Асавец 2); 1Ха2 — 1 (Асавец 2); ІХаЗ — I (Асавец 2); ІХЬІ — 2 (Асавец 2); ІХЬ2 — 1 (Асавец 2); ІХс — 1 экзэмпляр (Асавец 2); група Ха — 2 экзэмпляры (Крывіна I, Асавец 7); Xb — 1 экзэмпляр (Крывіна 1); група XI — 1 экзэмпляр (Крывіна 2); група XII — 1 экзэмпляр (Асавец 2); група XIII — I экзэмпляр (Асавей 2); група XlVa — I экзэмпляр (Асавец 2); XlVb — 1 экзэмпляр (Асавец 2); група XV — I экзэмпляр (Асавец 2); група XVI — 1 экзэмпляр (Асавец 2).
Адной з вызначальных характарыстык класа наканечнікаў стрэл на Крывінскім тарфяніку з'яўляецца пераважнае выкарыстанне камбінацыі сплюшчаных чаранкоў і акруглага сячэння корпуса. Такія наканечнікі складаюць амаль 50% усіх зафіксаваных вырабаў гэтага класа. Наканечнікаў стрэл са сплюшчаным корпусам выяўлена больш за 12%, а з насадам акруглага сячэння — крыху больш за 6,5% усёіі колькасці падобных вырабаў. Больш за 30% усіх знаходак гэтага класа складаюць невызначальныя фрагменты наканечнікаў і іх нарыхтоўкі.
Наіібольш распаўсюджанымі з'яўляюцца наканечнікі стрэл груп III. IV, V. якія традьшыйна аб’ядноўваюнна даследчыкамі ў наканечнікі «крывінскага тыпу» (Чарняўскі, 19976, с. 316). Яны складаюць каля 30% усіх выяўленых вырабаў гэтага класа. Класічнымі сярод іх можна назваць экзэмпляры з вылучанай галоўкай, перахопам на корпусе і ўпорамуступам
20
да чаранка. Межы паміж гэтымі групамі найбольш расплывістыя ў параўнанні з іншымі наканечнікамі стрэл. Наступнымі па распаўсюджанасці «базавымі ўзорамі» з'яўляліся лістападобная, біканічная чаранковая, іголкавая формы.
Клас 2: наканечнікі дзідаў
Гэты клас касцяных прылад палявання і рыбалоўства на стаянках Крывінскага тарфяніку прадстаўлены адносна малой колькасцю вырабаў — 12 экзэмпляраў. На сёння з упэўненасцю можна вылучыць толькі дзве групы падобных вырабаў (la, II), прыналежнаснь астатніх артэфактаў да дадзенага класа знаходзіцца пад сумненнем. Магчыма, пэўныя формы праколак са шчапаных буйных трубчастых костак, некаторыя ланцэтападобныя кінжалы і шэраг фрагментаў масіўных выцягнутых колючых вырабаў таксама маглі выкарыстоўвацца ў гэтай якасці.
У наканечнікаў дзідаў вылучаюцца наступныя марфалагічныя часткі: вастрыё, корпус, насад або ўтулка (мал. 12). На падставе іх зменаў вылучаны 2 грўпы вырабаў.
Група I. Наканечнікі дзідаў з коса зрэзаным верхам.
Тып а) 3 невялікага фрагмента цэлай трубчастай косткі, утулкавы (мал. 13: 2).
Тып Ь) 3 масіўнай шчапанай трубчастай косткі (з насадам? — пашкоджаны) (мал. 13: 4).
Група II. Выцягнутыя вузкія плаўназавостраныя вырабы падпрастакутнага або падавалыіага сячэння. Бакавыя грані злёгку прыкруглены. Вастрыё ў сячэнні лінзаватае (мал. 13: 1).
Група III. Перароблены са зламанага наканечніка гарпуна выраб. які часткова захаваў адзін зубец. Сплюшчаная тыльная частка прылады (насад) захоўвае шматлікія сляды дзёгцю, што сведчыць пра сталае манаванне ў дрэўку прылады (мал. 13: 3).
Дзевяць наканечнікаў дзідаў і іх ідэнтыфікаваных фрагментаў выяўлена на стаянцы Асавец 2 (тып la — 1, ІЬ — 2, тып Н — 3, тып III — 1 экзэмпляр і 2 праблемныя абломкі паза класіфікацыяй). Два верагодныя артэфакты выяўлены на помніку Асавец 4 (мал. 14: 1, 3), адзін — на паселішчы Крывіна 1 (мал. 14: 2). Таксама да вырабаў гэтага класа можа адносіцца абломак вастрыя масіўнай прылады са сплюшчана авальнага фрагмента трубчастай косткі (Асавец 2, мал. 14: 4).
Клас 3: кінжалы
Пад кінжалам разумеем прыладу для колючага бліжняга бою. якая можа ўтрымліваць рэзальныя лёзы.
На стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 40 вырабаў гэтага класа (разам з фрагментамі). асноўная колькасйь паходзінь са стаянкі Асавец 2 — 28 экзэмпляраў. Асавец 4 — 4. Асавец 7 — 5, Крывіна I — 3 экзэ