Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
падставе адростка рабіўся глыбокі кальцавы надрэз па перыметры. Потым гэтае месца награвалася на вогнішчы і ламалася — атрымліваўся адносна роўны разлом. Сярод знаходак са стаянак Крывінскага тарфяніку сустракаюцца ўжо адламаныя адросткі рагоў з апаленым зломам. Такія ж фрагменты былі выяўлены і пад час раскопак краснасельскіх шахтаў (Чарняўскі, Кудрашоў, 1996, с. 25). Часам ламанне праводзілася без папярэдняга нагрэву. У некаторых выпадках надрэз рабіўся толькі з аднаго боку, але большай глыбіні. У такім разе пад час ламання ствала на дзве часткі атрымліваўся косы аморфнашчапаны разлом (мал. 44: 1).
Драбнейшыя фрагменты адросткаў і саміх ствалоў раздзяляліся таксама з дапамогай кальцавога надрэзу. Такім жа спосабам чляніліся і шырокія фрагменты лапат ласіных рагоў (мал. 44: 2. 3). Падобная тэхніка раздзялення рагоў і іх фрагментаў была шырока распаўсюджана і з’яўлялася найбольш практычнай (Bagniewski, 1992, s. 19—20). Для некаторых прасцейшых вырабаў, такіх як адціскальнікі, першасная апрацоўка на гэтым заканчвалася.
37
Майстраванне вырабаў
На далейшых этапах вырабу касцяных і рагавых прылад на стаянках Крывінскага тарфяніку выкарыстоўваліся разнастаііныя тэхнікі: сячэнне, підаванне, рэзанне, скабленне, габляванне, тэхніка выдалення лішкавай масы з дапамогай папярочнага надсякання/надразання, свідраванне і выдзёўбванне адтулін (мал. 45).
Для наканечнікаў стрэл абіраліся пераважна прыдатныя адшчэпы са сценак буйных трубчастых костак. 3 усёй калекцыі вырабаў гэтага класа на стаянках Крывінскага тарфяніку вядомы толькі 1 рагавы экзэмпляр (мал. 9: 2). Касцяным адшчэпам з дапамогай пераважна габлявання і скаблення надавалася першапачатковая форма (мал. 46). У выпадках, калі патрабавалася зняцце вялікай колькасці лішкавай масы (пры афармленні чаранкоў, перахопаў корпуса і інш.), выкарыстоўвалася методыка нанясення вертыкальных насечак на паверхню вырабу (мал. 45: 6; 47: 1). У далейшым падрыхтаваныя такім чынам участкі здымаліся з дапамогай падоўжнага зразання і скаблення. Прычым у месцах больш моцнага націску ляза і загладжвання папярэдне насечаных плашчынь сляды апрацоўкі набываюць характэрны хвалісты выгляд (мал. 47: 2).
Пасля надання наканечніку асноўных абрысаў адбывалася дадатковая падпраўка дэталяў. 3 дапамогай нажа афармляўся ўпоруступ да чаранка (пад набліжаным да прамога вуглом да восі прылады), прытуплялася вастрыё, пазначаліся кальцавыя валікі або раўкі на галоўцы вырабаў.
Пераважная большасць наканечнікаў стрэл на заключнай стадыі вырабу не паліравалася (за выключэннем некаторых іголкападобных) і пасля завяршэння апрацоўкі нясе звыклыя падоўжныя сляды скаблення. Некаторыя вырабы арнаментаваліся звычайна кароткімі насечкамі па выступаючых частках (мал. 48: 2, 3). Элементам упрыгожвання прылад трэба таксама лічыць выкарыстанне ў наканечніках стрэл складаных геаметрычных фігур, пераважна шматграннікаў, у сячэнні. Яны або займалі невялікую частку прылады, або ахоплівалі яе амаль цалкам (мал. 48: 1, 2).
Гатовыя вырабы мацаваліся ў расшчэпе дрэўка з дапамогай разагрэтай смалы або бярозавага дзёгцю. На стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлены сляды толькі бярозавага дзёгцю (мал. 49). Хутчэй за ўсё мела месца і дадатковае абмотванне тонкім шнурком расліннага ці жывёльнага паходжання. Стрэлы і іх рэшткі са слядамі такога мацавання наканечнікаў былі выяўлены на поўдні Беларусі і ў Верхнім Паволжы (Жнлйн, 1993, с. 21; Крывальцэвіч, 1996, с. 150).
Наканечнікі дзідаў са стаянкі Асавец 2 вырабляліся з нешчапаных або расколатых уздоўж на дзве часткі фрагментаў масіўных трубчастых костак (мал. 13: I, 2, 4). Вастрыё з дапамогай крамянёвай сякеры і нажа афармлялася ў выглядзе доўгага косага зрэзу і загладжвалася. тыльная частка вырабу раўнялася, утвараючы ў экзэмпляраў з нешчапаных фрагментаў утулку. Гатовыя вырабы мацаваліся да дрэўка, верагодна, гэтак жа, як і наканечнікі стрэл (мал. 49: 1, 2). На жаль, падобны.х экзэмпляраў у цэлым выглядзе на стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена не было, таму спосаб іх мацавання застаецца нявызначаным.
Для вырабу кінжалаў падбіраліся абломкі масіўных трубчастых і цэлыя лакцявыя косткі буйных капытных. У першым выпадку прылады апрацоў
38
валіся падоўжным зразаннем і счэсваннем, з дапамогай якіх ім надаваді ланцэтападобную форму і вылучалі рукаятку (мал. 50: I). Некаторыя вырабы дадаткова прашліфоўваліся па ўсёй паверхні. Пры вырабе кінжалаў з лакцявых костак апошнія спачатку абразаліся па дыяфізе. Эпіфіз пакідаўся і адыгрываў у далейшым ролю рукаяткі. Дыяфіз па адной плашчыні счэсваўся, выраўноўваўся і падвастраўся, утвараючы клінок (мал. 50: 2). 3 прамянёвых костак падобным спосабам вырабляліся стылетападобныя кінжалы з падавальным сячэннем ляза.
На стаянцы Асавец 2 выяўлена рагавая нарыхтоўка двух ножападобных вырабаў (мал. 51: 1). 3 дапамогай крамянёвай сякеры і нажа нешчапанаму фрагменту рога быў нададзены прыблізны профіль прылады. Потым з двух супрацьлеглых бакоў, ад спінкі і вастрыя насустрач адзін аднаму былі праведзены падоўжныя пазы, якія павінны былі прайсці праз кампакту і дасягнуць губчатага рэчыва. Пасля гэтага нарыхтоўка была б падзелена на дзве аднолькавыя часткі з дапамогай сякеры ці кліна. Канчатковая даводка атрыманых кінжалаў праводзілася б ужо паасобку. На жаль, закончаных вырабаў з рога выяўлена не было і фінальны этап іх апрацоўкі можа быць рэканструяваны толькі з пэўнай доляй верагоднасці. Паводле нарыхтоўкі бачна, што прылады маюць выцягнутую клінападобную форму з выгнутым вузкім вастрыём. Магчыма, што ў вырабаў гэтай групы, таксама як і ў ланцэтападобных, рукаяткі абмотваліся скурай або ўстаўляліся ў драўляную ці касцяную рукаятку.
Пры вырабе наканечнікаў гарпуноў на першым этапе з прыдатнага фрагмента трубчастай косткі або рога выгаблёўвалася сплюшчаная, у йэлым адпаведная прапорцыям будучай прылады нарыхтоўка. Яе паверхня акуратна раўнялася. Пасля чаго, як бачна з выяўленых незакончаных артэфактаў, афармляліся зубцы (мал. 51: 2, 3). Пры іх вырабе на адной з бакавін рабіліся косыя прапілы, глыбіня якіх адпавядала будучай вышыні зубцоў. Пры далейшым афармленні бакавіна нарыхтоўкі паміж прапіламі зразалася па дыяганалі (ад заканчэння бліжэйшага ад насада і да падставы наступнага да вастрыя). У выніку атрымліваліся зубцы, якім пазней скабленнем з вонкавага і падразаннем з унутранага боку надавалі канчатковую форму. У некаторых выпадках зубцы афармляліся толькі з дапамогай выразання.
Насады вырабаў, як бачна з выяўленага матэрыялу, выразаліся з дапамогай крамянёвага нажа. Больш працы патрабаваў насад з адтулінай, якая свідравалася на выразным выступе з боку зубцоў.
Наканечнікі гарпуноў на завяршальным этапе апрацоўкі акуратна абскобліваліся нажом. Зашліфаваныя вырабы або іх фрагменты на стаянках Крывінскага тарфяніку не знойдзены.
Рыбацкія кручкі (Uпадобныя) вырабляліся наступным спосабам. Напачатку рыхтавалася роўная пласціна з фрагмента косткі або ікла дзіка, якая спрэс або па краях падганялася падоўжным счэсваннем да прыблізна адной шырыні (мал. 52: 3). Першапачаткова яна магла быць амаль удвая даўжэіішая за намечаны выраб, бо ўключала ў сябе лішкавую частку для зручнасці апрайоўкі. Апошняй мог з'яўляцца эпіфіз у выпадку, калі пласціна была аформлена на сценны невялікай трубчастай косткі. Далей на нарыхтоўцы, адступіўшы на прыблізную шырыню і даўжыню будучай ножкі, з дзвюх плашчынь насустрач свідравалася адтуліна. Яна абазначала будучы паддзеў
39
кручка і падставу ножкі з унутранага боку (мал. 52: 7, 8). Ад свідравіны парадельна бакавінам нарыхтоўкі праразаліся дзве доўгія вузкія баразёнкі, якімі намячаліся ўнутраныя бакі цаўя і джала. Баразёнкі праразаліся звычайна з дзвюх плашчынь насустрач. Радзей яны рабіліся толькі на адной плоскасці. Баразёнкі з боку джала праразаліся насустрач наскрозь, каля ножкі ж яны звычайна дасягалі 1/3 таўшчыні вырабу з кожнага боку. Потым унутраная частка нарыхтоўкі выломлівалася, сляды аблому акуратна счышчаліся, папярэдне афармляліся ўнутраная частка ножкі і паддзеў.
Такі дастаткова складаны тэхналагічны спосаб вырабу кручкоў паказвае на высокую развітаснь касцярэзнага майстэрства рэгіёна. Пры гэтым прасочваецца вялікі працэнт браку пад час выдалення лішкавай часткі нарыхтоўкі. На сягоння выяўлены 4 непашкоджаныя лішкавыя часткі і 4 абламаныя нарыхтоўкі гэтай групы (мал. 52: 4—8).
На стаянцы Іванаўскае VII на Верхнім Паволжы быў выяўлены спараны лішкавы фрагмент трапецападобнай формы са слядамі адтулін на двух супрацьлеглых вострых кутах (Жнлмн, 2002, рмс. 31: 7). Дадзеная знаходка сведчыць пра адначасовы выраб двух кручкоў са свідраваным паддзевам з адной нарыхтоўкі. У сувязі з гэтым звяртае на сябе ўвагу касцяная пласцінка з дзвюма адтулінамі на супрацьлеглых прыкругленых канцах, выяўленая на стаянцы Асавей 2 (мал. 52: 9), якая можа быць вызначана як нарыхтоўка для адначасовага вырабу двух рыбацкіх кручкоў.
Пасля таго як былі аформлены агульныя абрысы вырабу, па меркаванай лініі абушка праводзілася глыбокая аднаці двухбаковая вузкая нарэзка для аддзялення прылады ад падставы нарыхтоўкі. Сам працэс ламання быў характэрны рызыкай пашкоджання амаль гатовых кручкоў (мал. 52: 2).
На наступным этапе афармляліся абушок, джала і ножка. Апошнімі выразалі бародку і паддзеў, пасля чаго праводзілася канчатковае загладжванне паверхні. Гатовыя вырабы не падшліфоўваліся, аднак завяршаючае падоўжнае счэсванне мае вельмі далікатны характар.
У матэрыяле стаянак Крывінскага тарфяніку колькасць пашкоджаных нарыхтовак і лішкавых фрагментаў майстравання складае 50% усіх выяўленых артэфактаў дадзенага класа.
Пры вырабе «крукоў» рыбацкіх выкарыстоўвалася натуральная форма сківічных костак буйных звяроў. Першапачаткова аддзяляўся неабходны адрэзак косткі. Гэта рабілася з дапамогай двухбаковых нарэзак, якімі былі абазначаны галоўка і патыліца вырабу. На бакавым адростку афармлялася масіўнае джала, тыльная частка прылады апрацоўвалася, у ёй прасвідроўвалася або прадзёўбвалася адтуліна. Часам, на заключным этапе апрацоўкі, прылады загладжваліся і пакрываліся насечкавым арнаментам (мал. 20: 2).
Рагавыя сякеры вырабляліся з цэлых або шчапаных фрагментаў рагоў (свідраваныя сякеры вырабляліся выключна з цэлых). Асноўная частка праны. асабліва на першых этапах, праводзілася з дапамогай каменнай ці крамянёваіі сякеры, ад выкарыстання якіх на некаторых вырабах захаваліся характэрныя сляды.
Для першай групы прылад найчасцей абіра