Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
пляры.
Вырабы гэтага класа складаюцца з наступных марфалагічных частак: вастрыё, лязо і рукаятка (мал. 15: А). На падставе іх змен вылучаны 2 групы прылад.
21
Група I. Кінжалы з костак з захаванымі эпіфізамі, якія выкарыстоўваліся ў якасці рукаяткі.
Тып а) 3 лакцявых костак буйных рагатых жывёл. Дыяфіз зведзены на адну плоскасць і напрыканцы звужаны на колючае вастрыё. Лёзы вырабаў могуць быць больш ці менш выяўленымі (лінзаватае ці сплюшчанаавальнае сячэнне) (мал. 16: 1).
Тып Ь) 3 вузкіх костак (прамянёвых) буйных жывёл, колючыя. Лёзы вырабаў не вылучаныя, сячэнне акруглае (мал. 16: 2).
Група II. Ланцэтападобныя з вызначанай рукаяткай. Са шчапаных таўстасценных трубчастых костак, колючыя. Лёзы могуць быць больш ці менш выражанымі. Рукаятка крыху завужаная, пераход да лёзаў плаўны (мал. 16: 3).
Найбольш распаўсюджанымі ў рэгіёне былі кінжалы групы 1а — 23 экзэмпляры (Асавец 2 — 17, Крывіна I — 3, Асавец 4—1, Асавец 7 — 2), да II — 3 (Асавец 2) і да 1b — 5 (Асавец 2 — 3, Асавец 7 — 2). 9 артэфактаў прадстаўлены невызначальнымі фрагментамі і нарыхтоўкамі, якія нельга з пэўнасцю аднесці ні да адной з пералічаных груп.
Клас 4: наканечнікі гарпуноў
Пад тэрмінам «наканечнік гарпуна» разумеем зубчастую прыладу з асаблівым афармленнем насада, якая вольна мацуецца да дрэўка, злучаецца з ім шнуром і аддзяляецца ад яго пасля пападання ў здабычу (Гурмна, 1991a, с. 8, 9; Яннтс, 1991, с. 33).
Са стаянак Крывінскага тарфяніку паходзяць 35 наканечнікаў гарпуноў (разам з фрагментамі). Асноўная колькасць вырабаў знойдзена на стаянках: Асавец 2 — 23, Асавец 4 — 4, Крывіна I — 5, Асавец 7 — 3 артэфакты. Да гэтага часу ў рэгіёне невядомыя зубчастыя вастрыі (прылады без спецыяльнага афармлення насада, якія стала мацаваліся ў дрэўцы), таму знойдзеныя фрагменты вырабаў з зубцамі былі аднесены намі да наканечнікаў гарпуноў.
У наканечнікаў гарпуноў вылучаюць вастрыё, зубцы, ствол, насад (мал. 15: Б). Галоўным крытэрыем пры класіфікацыі вырабаў гэтага класа з’яўляюцца зубйы. Паводле іх размяшчэння прылады дзеляцца на дзве групы: аднабаковыя і двухбаковыя. Пры вылучэнні тыпаў была ўлічана колькасць зубцоў, варыянтаў — сячэнне вырабаў і форма насадаў.
Група I. Аднабаковыя наканечнікі гарпуноў
Тып а) Двухзубйовыя выцягнутыя наканечнікі са сплюшчаным рыдлёўкападобным насадам з плечыкамі да ствала:
варыянт 1: вырабы з корпусам акруглага сячэння, дзюбападобнымі зубнамі, вылучаным вастрыём лінзаватага сячэння і рыдлёўкападобным насадам з плечыкамі да ствала па ўсім перыметры (мал. 17: 1, 7);
варыянт 2: сплюшчаныя вырабы з простымі зубцамі, кароткім невыразным вастрыём і рыдлёўкападобным насадам з плечыкамі да ствала ў плоскасці (мал. 17: 2).
Тып Ь) Адназубцовыя наканечнікі гарпуноў:
варыянт /: корпус акруглага сячэння, адносна невялікі дзюбападобны зубец размешчаны прыблізна пасярэдзіне ствала акруглага сячэння. Насад аформлены з дапамогай шырокага паглыблення па перыметры. Сячэнне падоўжанага вастрыя — лінзападобнае (мал. 17: 3);
варыянт 2: корпус сплюшчанага сячэння, шырокі зубец пачынаецца амаль ад самага вастрыя вырабу і дасягае яго сярэдзіны. Насад або
22
крыжападобны, або аформлены з дапамогай няправідьнага паўкруглага выступу з боку зубца (мал. 17: 4, 5).
Група II. Двухбаковы наканечнік гарііуна з двума асіметрычна размешчанымі каля самага вастрыя простымі зубцамі. Ствол Спадобнага сячэння. Насад абламаны. Сячэнне вастрыя авальнае (мал. 17: 6).
Частка знойдзеных на стаянках Крывінскага рэгіёна фрагментаў вырабаў дадЗенага класа не можа быць упэўнена аднесена ні да аднаго з вышэйпададзеных тыпаў. Гэта абломак масіўнага рагавога наканечніка гарпуна сплюшчанага Спадобнага сячэння з захаваным дзюбападобным зубцом (мал. 18: 5), фрагмент невялікага касцянога вырабу з 5 дробнымі дзюбападобнымі зубцамі (мал. 18: 6), пашкоджаны насад з двума адросткамі з аднаго боку (мал. 18: 2), а таксама вырабы са стаянкі Асавец 4, прадстаўленыя ў моцна фрагментаваным выглядзе (мал. 18: 3, 4).
Найбольш распаўсюджанымі на помніках Крывінскага рэгіёна былі наканечнікі гарпуноў I групы: тып a — 9 экзэмпляраў (Асавец 2, 7), тып b — 3 экзэмпляры (Асавец 2, Крывіна 1). Да гэтай жа групы, магчыма, належаць 2 фрагменты са стаянкі Асавец 4. Наканечнік гарпуна II групы толькі адзін (Асавец 2). 20 артэфактаў прадстаўлены паасобнымі фрагментамі наканечнікаў гарпуноў, якія не могуць быйь з пэўнасцю класіфікаваны.
Прынята лічыць, што гарпуны з'яўляюцца рыбацкай прыладай. Аднак многія даследчыкі адзначаюць, што частка падобных вырабаў, пераважна вялікіх памераў, магла выкарыстоўвацца пры паляванні на млекакормячых, пераважна на лася, тура і інш. (Лозе, 1979, с. 127). У сувязі з гэтым узнікае пытанне пра мэтазгоднасць вольнага мацавання наканечніка ў дрэўку і неабходнасць іх злучэння паміж сабой з дапамогай ліня. Дастаткова спрэчным з’яўляецца меркаванне пра магчымасць стварэння перашкоды ўцёкам падраненай жывёлы зза прывязанага дрэўка, якое нібыта цягнецца за ёй і чапляецца за дрэвы. Тагачасная тэхналогія вырабу ліня не магла надаць вяроўцы дастатковай трываласці, каб стрымаць рывок дарослага лася вагой да 650 кг (БелСЭ, 1972, с. 426). Гарпуны са стаянак Крывінскага тарфяніку адпаведных памераў, якія маглі б выкарыстоўвацца ў гэтым значэнні, выяўлены толькі ў 2 пашкоджаных экзэмплярах без насадаў, што не дазваляе адназначна аднесці іх да гэтага класа прылад (мал. 18: 5). Некаторыя вырабы па сваіх памерах больш падыходзяйь для палявання на рачных млекакормячых — баброў і выдраў. У матэрыяле стаянкі Асавец 2 былі выяўлены рэшткі не менш як 73 асобін баброў (Разлуцкая, 1999, с. 98), што пайвярджае важнае значэнне гэтага віду для тагачаснага насельніцтва. У гэтым выпадку выкарыстанне гарпуноў больш мэтазгоднае — забітая на вадзе жывёла апускаецца на дно, а дрэўка, злучанае з наканечнікам лінём, свабодна плавае на паверхні, што дазваляе падняць здабычу. Да магчымасці выкарыстання прылад гэтага класа ў падобнай якасці схіляецца і М. Г. Жылін (Жнлнн, 1993, с. 26). А на стаянцы Сахтыш 1 (Верхняе Паволжа) у льялаўскім пласйе жытла быў выяўлены чэрап бабра з абломкам наканечніка гарпуна (Крайнов, 1991, с. 139).
Клас 5: кручкі рыбацкія
На сягоння ў Крывінскім рэгіёне знойдзены 25 цэлых і пашкоджаных экзэмпляраў кручкоў рыбацкіх, у тым ліку нарыхтоўкі і вытворчыя адходы. 19 з іх паходзяць са стаянкі Асавец 2, 5 — са стаянкі Асавец 7 і адзін пашкоджаны фрагмент — са стаянкі Крывіна 1.
23
Звычайна ў кручках вылучаюць йаўё (ножку), што мае галоўку і пераходзіць у абушок, які складаецца з патыліцы і лба. Лоб заканчваецца джалам (вастрыём), з бародкай або без яе (мал. 19: 2). Кручок характарызуецца паддзевам (прайоўная частка ад найбольшага выгіну да джала) (Нсаенко, 1991, с. 99). На падставе змен адзначаных частак вылучаны 2 групы прылад. Група I. Uпадобныя кручкі з выразнай бародкай. Абушок акруглы, злёгку сплюшчаны альбо паддэфармаваны, лоб амаль паралельны цаўю, злёгку адхіляецца вонкі. Сячэнне ножкі і лба падакруглае альбо падавальнае. Ножка заканчваейна галоўкай — рэзкім пашырэннем у два бакі ў выглядзе сплюшчанай шапачкі цвіка для замацавання. Сячэнне галоўкі выцягнутаавальнае (мал. 19: 2, 3).
Група II. Uпадобны кручок рыбацкі з дробнай сківічнай косткі. Пераход ад патыліцы да лба ўтрымлівае натуральны шышкападобны адростак косткі. Лоб прылады адламаны, форма і наяўнасць джала невядомыя. На канцы ножкі з дапамогай паглыблення насустрач з двух бакоў аформлена галоўка (мал. 19: I).
Найбольш распаўсюджанай на Крывінскім тарфяніку з’яўляецца група I — 8 завершаных экзэмпляраў (Асавец 2, 7). Да групы II адносяцца толькі 2 артэфакты (Асавец 2, Крывіна 1). 13 артэфактаў прадстаўлены паасобнымі фрагментамі нарыхтовак і тэхналагічнымі рэшткамі майстравання, якія, верагодна, таксама належаць да групы I.
Клас 6: «крукі» рыбацкія
Пад «крукамі» рыбацкімі разумеем масіўныя вырабы са сківічных костак жывёл да 15 см даўжынёй, якія прызначаліся для лоўлі буйной драпежнай рыбы.
Марфалогія рыбацкіх «крукоў» аналагічная кручкам рыбацкім (мал. 19: 2). У іх адрозніваюйь ножку, галоўку, патыліцу, лоб, джала, на падставе змен якіх вылучаюць 2 групы прылад.
Група I. Масіўныя вырабы са свідраванай адтулінай на пашыранай галоўцы (мал. 20: 1).
Група II. Масіўныя вырабы са свідраванай адтулінай на менш шырокай, але больш вылучанай злёгку прыкругленай галоўцы прылады (мал. 20: 2).
На сёння ў Крывінскім рэгіёне выяўлена 9 цэлых і фрагментаваных рыбацкіх «крукоў». Усе яны паходзяць са стаянкі Асавец 2. Пераважная большасць належыць да групы I (7 артэфактаў), 2 вырабы адносяцца да групы II.
Клас 7: жэрліцы (іголкападобныя вырабы невялікага памеру)
Пад жэрлійамі разумеем прызначаныя для лоўлі рыбы дробныя іголкападобныя вырабы з адным або двума завостранымі канцамі, да якіх пасярэдзіне корпуса прывязвалася вяроўка.
На Крывінскім тарфяніку выяўлена 6 экзэмпляраў жэрліц, усе паходзяць са стаянкі Асавец 2.
Прылады складаюцца з корпуса, вастрый (вастрыя). На падставе іх змен вылучаны дзве групы:
24
Група I. Завостраныя на адным канцы вырабы. Корпус прамы або злёгку выгнуты (мал. 19: 5, 6).
Група II. Завостраныя на абодвух канцах вырабы. Корпус прамы (мал. 19: 4).
У адрозненне ад іголак вырабы гэтага класа не ўтрымліваюць невялікага пашырэння на адным канцы з адтулінай для заманавання ніткі. Аднак адсутнічае і паглыбленне пасярэдзіне прылады для мацавання лескі, характэрнае для класічных рыбацкіх жэрліц, выяўленых у Прыбалтыцы (Загорска, 1991, рнс. 2: 37—39). Ёсць верагоднасць, што вырабы групы I гэтага класа могуць з'яўляцца джаламі ад састаўных рыбацкіх кручкоў, хаця ў іх таксама адсутнічаюць любыя дэталі, прызначаныя для мацавання. Для больш дакладнага высвятлення функцыянальнага прызначэння гэтых прылад патрабуецца дэталёвае трасалагічнае даследаванне.
Катэгорыя 2: прылады працы і побыту
Прылады працы і побыту складаюць найбольш шматлікую і разнастайную катэгорыю касняных і рагавых вырабаў стаянак Крывінскага тарфяніку. Падлічыць іх дакладна дастаткова цяжка з прычыны наяўнасці вялікай колькасці невызначальных фрагментаў са слядамі апрацоўкі. На сягоння вядомы 452 ідэнтыфікаваныя вырабы (з фрагментамі), што складае 45,1% усіх прылад з косткі і рога, выяўленых на паселішчах Крывінскага тарфяніку. У дадзенай катэгорыі вылучана 18 класаў: сякеры, йёслы, долаты, праколкі, рэзальнаскаблільныя вырабы са шчапаных іклаў дзіка і разцоў бабра («рыбныя» нажы), разцы з цэлага ікла мядзведзя, скаблільнарэзальныя вырабы з ніжніх сківіц бабра са збітымі кручкападобнымі адросткамі, адціскальнікі, рэтушоры, шпатэлі, арнаменціры, рыдлёўкі, лыжкі, рукаяткі, муфты сякерападобныя падавальнага сячэння, колючыя падтрохкутныя невялікія вырабы сплюшчанага сячэння, колючыя вырабы задросткаў рагоў, вырабы невядомага прызначэння з ласінага рога з захаваным адросткам і часткай лапаты.
Клас 8: сякеры
Пад сякерамі разумеем сякучыя прылады, пры мацаванні якіх лязо арыентавалася ўздоўж падоўжнай восі рукаяткі. Аднак некаторыя з гэтых вырабаў маглі мацавацца перпендыкулярна да яе і выкарыстоўвацца ў якасці цёслаў