Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
(Асавец 4).
Клас 14: скаблільнарэзальныя вырабы з ніжніх сківіц баброў з збітымі кручкападобнымі адросткамі (мал. 28: 2, 3)
На стаянцы Асавец 2 выяўлены 2 закончаныя вырабы гэтага класа (Разлуцкая, 1999, с. 99).
Клас 15: адціскальнікі
Пад тэрмінам «адціскальнік» разумеем наканечнік складанай (кампазітнай) прылады. якая выкарыстоўвалася для аддзялення пласцін і адшчэпаў ад нуклеўсаў.
На стаянках Крывінскага тарфяніку на сягоння выяўлены 33 экзэмпляры касцяных і рагавых адціскальнікаў. 25 прылад паходзяць са стаянкі Асавец 2, 2 — са стаянкі Асавец 7, 1 — са стаянкі Крывіна 1. 2 — са стаянкі Крывіна 3, 3 вырабы дэпашпартызаваныя.
Вызначаюць наступныя марфалагічныя часткі: працоўная (ударная) пляцоўка, корпус, абушок (мал. 29: 2, 3), на падставе змен якіх былі вылучаны 4 групы.
29
Група I. Выцягнутыя вузкія са звужанымі канцамі (з фрагмента рога) (мал. 30: I). Група II. Вырабы з рэзкім звужэннем да праноўнай пляцоўкі (са шчапаных трубчастых костак) (мал. 30: 6. 7).
Група III. Вырабы з крыху выгнутым корпусам (касцяныя або рагавыя).
Тып а) 3 навершаў адросткаў рагоў з плоскай закругленай у падоўжным сячэнні працоўнай пляцоўкай дыяметрам 6—8 мм (мал. 30: 2, 3).
Тып Ь) Са шчапаных вузкіх фрагментаў трубчастых костак. Mae падквадратнае ці падтрохкутнае сячэнне корпуса і прыкругленую працоўную паверхню дыяметрам 45 мм (мал. 30: 4).
Група IV. Вырабы акруглаавальнага сячэння з даволі кароткім корпусам і шырокай пляцоўкай (мал. 30: 5).
Найбольш распаўсюджанымі на стаянках Крывінскага тарфяніку былі вырабы групы II — 18 экзэмпляраў. Да групы I належаць 4 прылады, да груп ІІІа і ІІІЬ — па 2, да групы IV — 3. Дагэтуль 3 артэфакты застаюцца з розных прычын паза межамі класіфікацыі.
Клас 16: рэтушоры
Пад рэтушорамі разумеем прылады, якія выкарыстоўваліся длч нанясення рэтушы пры апрацоўцы крамянёвых вырабаў.
На сёння на стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 8 экзэмпляраў рэтушораў — 5 на стаянцы Асавец 2 і 3 на стаянны Крывіна 1.
Вылучаюць наступныя марфалагічныя часткі рэтушораў: корпус, праноўная паверхня.
Група I. Злёгку выгнутыя, бумерангападобныя, з дзвюма працоўнымі паверхнямі (мал. 31: 1).
Група II. Прамыя пласціністыя.
Тып а) з адной працоўнай паверхняй (мал. 31: 4—7).
Тып Ь) з дзвюма працоўнымі паверхнямі (авалападобныя) (мал. 31: 2).
Група III. Лінзападобныя асіметрычныя, з дзвюма працоўнымі паверхнямі (мал. 31: 3). Натуральныя зломы корпуса толькі крыху прыгладжаны падоўжным счэсваннем. Злёгку выпуклыя працоўныя пляцоўкі падпрастакутнага сячэння маюць невялікі спрацаваны ўхіл да адной з плашчыняў прылады.
На стаянках Крывінскага тарфяніку найбольш распаўсюджанымі былі вырабы групы ІІЬ — 4 экзэмпляры (Асавец 2, Крывіна 1). ІІа — 2. Групы I і III прадстаўлены па 1 экзэмпляры (Асавец 2).
Клас 17: шпатэлі
Пад шпатэлямі разумеем лыжкападобныя прылады для вырабу глінянага посуду, у прыватнасйі для загладжвання стыкаў паміж лентамі і выдалення лішкавай масы з паверхні.
На стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 10 вырабаў гэтага класа, 9 паходзяць са стаянкі Асавец 2, 1 — са стаянкі Крывіна I.
Вылучаюць наступныя марфалагічныя часткі шпатэляў: рукаятку і галоўку. Выраб можа ўтрымліваць штампарнаменцір (мал. 29: 1). На падставе змен гэтых частак вылучаны 2 групы з тыпамі.
30
Група I. Лыжкападобныя невялікія шпатэлі.
Тып а) Авалападобная галоўка з лёгкім завастрэннем займае прыблізна палову даўжыні вырабу, рукаятка прамая роўная, на яе канцы маецца невялікае пашырэнне, на якім размешчаны грабеньчаты штамп (мал. 32: 3).
Тып Ь) Галоўка прылады авалападобная, уцалелая частка рукаяткі крыху даўжэйшая за апошнюю і змяшчае пашырэнне ў цэнтральнай частцы. Грабеньчаты штамп размешчаны на заканчэнні галоўкі (мал. 32: 4).
Тып с) Невыразныя вырабы з аморфнай, слаба вылучанай з аднаго боку галоўкай (мал. 32: 5).
Група П. Выйягнутыя шпатэлі, формай падобныя да абутковых лыжачак.
Тып а) Вырабы з крыху вылучанай галоўкай (мал. 32: 2).
Тып Ь) Вырабы з плаўным раўнамерным пашырэннем ад падставы да верху, без выразнай галоўкі (мал. 32: I).
3 выяўленых на стаянцы Асавец 2 вырабаў гэтага класа да групы Іа адносіцца 1 выраб, да групы lb — 1, да групы Іс — 1, да групы Ila — 1, да групы ІІЬ — 3. 1 экзэмпляр можа быць аднесены да шпатэляў I групы, і яшчэ 1 — да шпатэляў II групы.
Трэба таксама адзначьшь, што вырабы групы Іа і ІЬ утрымліваюць грабеньчатыя штампы для нанясення арнаменту, што нейкім чынам выносіць гэтыя камбінаваныя прылады на мяжу двух класаў: шпатэляў і арнаменціраў.
Клас 18: арнаменціры
Пад арнаменцірамі разумеем вырабы з косткі, якія выкарыстоўваліся для нанясення арнаменту на гліняныя вырабы.
Усяго на стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 12 арнаменціраў. 3 іх 6 паходзяць са стаянкі Асавец 2, 3 — са стаянкі Асавец 7 і 3 — са стаянкі Крывіна 1.
У вырабаў гэтага класа вылучаюць: рукаятку, штамп (мал. 33: 2).
Група I. Камбінаваныя арнаменціры.
Тып а) На касцяной падтрохкутнай пласціне з закругленай вяршыняй, якая адначасова з'яўляецца дадатковай працоўнай часткай. На падставе вырабу размешчаны зубчасты штамп. Сячэнне прылады лінзападобнае (мал. 33: 2).
Тып Ь) 3 пад'язычнай косткі ў выглядзе клюшкі для хакея. На падставе размешчаны грабеньчаты штамп, а на тарцы — тонкі і гладкі (мал. 33: 1).
Тып с) Цыліндрычныя з ямкавым і сплюшчаным авальным ці двума ямкавымі штампамі на тарцах (мал. 33: 3).
Група II. На разцы бабра з зубчастым штампам на тарцы (мал. 33: 4).
3 усіх выяўленых у Крывінскім рэгіёне прылад гэтага класа да групы I адносяцца 11 вырабаў. да II — I. Вельмі вялікая верагоднасць выкарыстання ў якасці лінейнага штампа разцоў бабра з падпраўленай крамянёвым інструментам пляцоўкай (мал. 33: 5). Аднак тут мы таксама абмежаваны адсутнасцю магчымасці правядзення трасалагічнага аналізу для вызначэння падобных артэфактаў. Два такія верагодныя арнаменніры без зубчастага штампа, але з падчэскай былі выяўлены на стаянцы Асавец 7 [аднак яны маглі выпасці з разйоў з ніжніх сківіц баброў (Жнлпн, 2001. с. 145)].
Клас 19: рыдлёўкі
Пад рыдлёўкай разумеем масіўную прыладу для земляных гаспадарчых работ, з дапамогай якіх праводзілася выбарка папярэдне разрыхленай глебы.
31
У Крывінскім рэгіёне на сёння выяўлены 1 выраб, які паходзіць са стаянкі Асавец 2. Ён аформлены на лапатцы мядзведзя з захаваннем натуральнай формы косткі (мал. 34).
Клас 20: лыжкі
4 экзэмпляры вырабаў гэтага тыпу былі выяўлены на стаянцы Асавец 2. На астатніх помніках Крывінскага рэгіёна яны пакуль невядомыя.
У лыжак традыйыйна вызначаюць наступныя марфалагічныя часткі: дзяржанне і апалонік (мал. 35: 1). На падставе іх змен намі вылучаны 2 групы.
Група I. 3 акруглым (грушападобным) апалонікам і плаўным пераходам да дзяржання (мал. 35: 1, 3).
Група II. 3 апалонікам выцягнутазавостранай формы і выразным пераходам да дзяржання (мал. 35: 2).
3 выяўленых экзэмпляраў 3 адносяцца да групы I і 1 — да групы II. Рэальная мяжа гэтых дзвюх груп даволі празрыстая. Характэрнай рысай крывінскіх вырабаў з'яўляецца даволі вялікі памер — папярочная шырыня апалоніка каля 5 cm ui больш.
Клас 21: рукаяткі
Пад рукаяткай разумеем выраб, прызначаны для замацавання тыльнай часткі крамянёвай прылады для наступнага трымання ў руцэ. Дакладна ідэнтыфікаваны толькі адзін выраб з косткі, выяўлены на стаянцы Асавец 2. Гэта ўтульчатая рукаятка падавальнага сячэння, сценкі якой паступова звужаюцца ад падставы. Выраб заканчваецца выразным, аддзеленым ад корпуса выступам, навершам. Яно мае 4 свідраваныя адтуліны, якія служылі або для мацавання прылады да адзежы, або для фіксацыі на ёй нейкіх элементаў упрыгожвання. 2 адтуліны размешчаны побач на тарцы і 2 па краях (мал. 36: I).
Клас 22: муфты сякерападобныя падавальнага сячэння (мал. 36: 2)
Адзіны экзэмпляр выраблены з цэльнага фрагмента рога, адтуліна падавальных у плане абрысаў прабіта крыху асіметрычна, са зрухам верхняй выхадной адтуліны да абушка. Моцна спарахнелы стан паверхні вырабу не дазваляе дакладна рэканструяваць прыладу, аднак частка тарцовага паглыблення, у якой фіксаваўся абушок крамянёвай прылады, захавалася.
Клас 23: колючыя падтрохкутныя чевялікія вырабы сплюшчанага сячэння
Дробныя не пашкоджаныя вырабы ў выглядзе сплюшчаных выцягнутых трохкутнікаў даўжынёіі каля 28 мм. Вастрыё выцягнутае, вельмі вострае, тыльная частка роўная, яе паверхня моцна збітая ад выкарыстання. Пераход да вастрыя плаўны, прыблізна ад сярэдзіны вырабу (мал. 36: 3) або ад самай яго падставы (мал. 36: 4). Выкарыстанне гэтых інструментаў
32
не зусім яснае — як пасрэднікі пры апрацоўцы нейкага матэрыялу або як частка зборнага наканечніка стралы.
Тры экзэмпляры выяўлены на стаянцы Асавец 2.
Клас 24: колючыя вырабы з адросткаў рагоў
На стаянках Крывінскага тарфяніку выяўлена 14 вырабаў гэтага класа (10 — Асавец 2, 1 — Асавец 4, 3 — Крывіна 1).
Група I. Простыя колючыя. Натуральнае завяршэнне адростка завострана па перыметры, як аловак. Тыльная (абушковая) частка пераважна не апрацаваная, часам носіць сляды кальнавога надсякання для наступнага ламання (мал. 37: 2, 3).
Група II. Кайлападобныя вырабы. Прыблізна пасярэдзіне корпуса прылады з дзвюх супрацьлеглых паверхняў надчасаны невялікія плоскасці, што дае магчымасць меркаваць пра мацаванне ў гэтым месцы рукаяткі. Абушковая частка акуратна абрэзана і зароўненая (мал. 37: 1).
Група III. Складаныя колючыя вырабы з захаванай часткай лапаты і дзвюма або трыма паралельнымі галінамі (рагаціны?). Натуральнае завяршэнне ўсіх адросткаў крыху падпраўлена і носіць сляды спрацаванасці. На заканчэнні прылады лапата рога зведзена ў завужаны насад. Апошні дастаткова зручны для трымання ў руцэ, аднак не выключана яго мацаванне да дрэўка (мал. 38).
На стаянках Крывінскага тарфяніку вырабаў групы I выяўлена 10 экзэмпляраў (Асавец 2, Крывіна 1), групы II — 1 (Асавец 2), групы III — 3 (Асавец 2) экзэмпляры.
Верагоднае выкарыстанне гэтых вырабаў — разрыхленне зямлі пры земляных працах для наступнай выбаркі з дапамогай рыдлёвак. Наяўнасць на некаторых экзэмплярах слядоў мацавання дазваляе выказань меркаванне, што гэта былі вырабы, падобныя да сучасных кірак, якія замацоўв