• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)  Максім Чарняўскі

    Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)

    Максім Чарняўскі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 77с.
    Мінск 2007
    38.42 МБ
    Дакладныя аналогіі маюцца ў зборах з воз. Лубана (Vankina, 1999, fig. VII: 10). Насады гэтага тыпу выкарыстоўваліся на працягу неаліту — бронзавага веку.
    Насады з выкарыстаннем замкнутага выпуклага валіка сустракаюцца на мезалітычных помніках Украіны (Непрпна, 1991, рнс. 1: 7).
    Крыжападобныя насады з’яўляюцца адной з найбольш распаўсюджаных форм. Яны сустракаюцца ў Літве (Пацільціс, Жамайцішке 1) (Рммантене, 1991, рмс. I: 22), у Латвіі (воз. Лубана) (Vankina, 1999, fig. VII: 7, VIII: 9— II), ва Украіне (МурзакКаба) (Непрнна, 1991, рмс. I: 2. 3), у Кастрамскім Паволжы (Водыш) (Гаврнлова, 1991, pnc. 1: 7), на Кольскім паўвостраве (Маяк II) (Гурнна, 19916. рнс. 9: I, 2. 3. 6, 7, 9, 18. 19. 24). Выкарыстоўваліся працяглы час — ад неаліту да жалезнага веку.
    Рыбацкія кручкі
    Кручкі рыбацкія Uпадобныя з бародкай. На стаянках Крывінскага тарфяніку зноіідзены разам з керамікай пераважна паўночнабеларускай культуры (пласты 1—4 стаянкі Асавец 2, Асавец 7). I. А. Загорская адносіць падобныя вырабы да групы 2 (з варыянтамі, асавецкім вырабам найбольш адпавядае ІІАІ (Zagorska, 1977, pav. 3: 3, 4). Такія кручкі вядомыя ў прывусці ракі Эмайыгі (Эстонія) (Яннтс, 1959, рнс. 131), у Латвіі (Лозе, 1979,
    51
    с. 127), у шыгірскай культуры (Брюсов, 1952, рнс. 36: 1). Падобны выраб быў выпадкова знойдзены ў глеі пры даследаванні спроб дна на воз. Баторына ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. У. Ф. Ісаенка лічыць, што гэта найбольш позні тып кручкоў (Нсаенко, 1991, с. 103).
    Uпадобныя кручкі з дробнай сківічнай косткі з натуральным шышкападобным адросткам косткі. Прамых аналогій не выяўлена. Знойдзены разам з керамікай паўночнабеларускай культуры (Асавец 2, пласт 5).
    «Крукі» рыбацкія
    Бліжэйшыя аналогіі вырабам гэтага класа, выяўленым з керамікай нарвенскай і паўночнабеларускай культур [стаянка Асавец 2, пласты 1—4 з колькаснай перавагай у 1м пласце (табл. 4)], сустракаюцца ў Літве (Жамайцішке 2) (Гмрмнннкас, 1990, рнс. 109: 5). Магчымая аналогія паходзіць таксама з пласта Б стаянкі Усвяты IV, дзе аўтар падае тэкставае апісанне — «крюк нз нмжней челюстп лося» (Ммкляев, 1969, с. 27).
    Жэрліцы
    Выяўлены з керамікай нарвенскай і паўночнабеларускай культур (Асавец 2, пласт 3). Вырабы гэтага класа маюць аналогіі на тэрыторыі Латвіі (воз. Лубана, воз. Лудзас) (Zagorska, 1977, pav. 2: 7, 8, 5: 1; Загорска, 1991, рнс. 2: 37, 38).
    Прылады працы і побыту
    Сякеры
    Сякеры з цэлага рога выяўлены на стаянцы Асавец 2 у пластах I—4 з выразнай перавагай у 2м пласце, датуюцца неалітам — раннім бронзавым векам (табл. 5). Спадарожная кераміка належыць пераважна паўночнабеларускай культуры. Падобныя вырабы сустракаюцца ў Латвіі на Лубанскай нізіне (пас. Звідзэ), дзе выкарыстоўваліся ад сярэдняга мезаліту да ранняга металу (найбольш характэрныя для культуры Кунда) (Лозе, 1988, с. 24, 26, 27, табл. VI: 8, XI: 14, XII: 4, 6), у Беларусі на стаянцы Зацэнне (Чарняўскі, 19966, мал. 6: Ю). Сустракаюцца і на паселішчах прывусця р. Эмайыгі (Эстонія) сярод чыста нарвенскага і змешанага нарвенска — ямачнаграбеньчатага матэрыялу (мал. 81) (Янмтс, 1959, с. 230, 232, рмс. 31: 2).
    Сякеры са згібу нешчапанага рога знойдзены на стаянцы Асавец 2 разам з керамікай пераважна паўночнабеларускай культуры (пласты I, 2, 4). Адзінкавыя аналогіі гэтым вырабам маюцца ў Беларусі на стаянцы Зацэнне (Чарняўскі, 1996, мал. 6: 9), Азярное 2Б (Крывальцэвіч. 1996, мал. 5: 8), сярод матэрыялаў Смаргонскага кар’ера (Чарняўскі, 1972, мал. I: 5), у Прыбалтыцы на стаянцы Нарва 2 (Гурнна, 1967, рнс. 24) і на Поўначы еўрапейскай часткі Расіі (Вярэцце) (Фосс, І94І, табл. IV: I).
    Свідраваныя сякеры з адросткаў рагоў на стаянцы Асавец 2 былі выяўлены разам з керамікай паўночнабеларускай культуры. Вельмі падобныя вырабы былі знойдзены ў Смаргоні (Чернявскнй, 1992. рнс. I: 5). Падобная прылада таксама ёсць сярод знаходак са стаянкі Абара I (Латвія) (Лозе, 1979, табл. XXXIII: 5), аднак яна не мае завостранага ляза (рабочай часткай служыць натуральны канец рога) і, верагодна, выкарыстоўвалася як матыка або кайло.
    52
    Сякеры са шчапанага рога з'яўляюцца даволі распаўсюджанай групай. Усе яе варыянты шырока сустракаюцца на стаянках Крывінскага тарфяніку і адносяцца да неаліту — пачатку бронзавага веку [Асавец 2, пласты 1—6, абсалютная перавага ў Ім пласйе (табл. 5), Асавец 7, Крывіна 1, Крывіна 3]. Аналогій ім вельмі шмат: у Беларусі на помніках Азярное 2Б (Крывальцэвіч, 1996. мал. 5: 1), Камень 8 (Ісаенка, 1997, мал. 26: 8), на Смаргонскім кар'еры (Чарняўскі, 1972, мал. 1: 8), у Літве на паселішчах Кратуонас, Ламасмягі, Паланга, Жамайцішке, асабліва многа іх у раннім і сярэднім неаліце Эстоніі і Латвіі — паселішчы Кяэпа, Звійсала, Піесціня, (Гнрмнпнкас, 1990, с. 63, 64. рнс. 71Б, 72; Лозе, 1979, табл. XXX111: 2, 3), ва Украіне (Археологія..., 1971, мал. 64: 15). У Прыбалтыцы сустракаюцца вырабы знешне падобных формаў, але вырабленыя са шчапаных трубчастых костак буйных жывёл (Лозе, 1988, с. 29, табл. XV: 1, 4; Граудонмс, 1967, табл. XIV: 1 — 10).
    Існуючыя тыпы шчапаных сякер, хутчэй за ўсё, не мелі нейкага спецыяльнага прызначэння, а іх разнастайнасць залежала ад зыходнага матэрыялу і пэўнай ступені выпадковасці. Аднак А. Гірынінкас лічыць, што з часам у вырабаў гэтай групы павялічваецца плошча запаліраванай паверхні і пашыраецца лязо — ад долатападобных да трапецападобных (Гнрмнмнкас, 1990, с. 64). Асавецкія знаходкі часткова пайвярджаюць гэтую думку — вырабы дадзенага тыпу (з пашыраным лязом) выяўлены ў пластах 1, 3, 5 і 6, прычым абсалютная большасць прыпадае на пласт 1 (6 экзэмпляраў). Два астатнія тыпы шчапаных сякер прадстаўлены ў ім адзінкавымі знаходкамі.
    Цёслы
    На стаянках Крывінскага тарфяніку рагавыя вырабы гэтага класа знойдзены разам з керамікай нарвенскай і паўночнабеларускай культур (Асавец 2, пласты 1—4). Пэўныя аналогіі маюцца ў Прыбалтыцы (Звідзэ) (Лозе, 1988, табл. XI: 12). Для вырабаў са шчапаных трубчастых костак (АсаВец 4, пласты 1, 2; Асавец 2, пласты 2, 4) аналогіі сустракаюцца на помніках мезаліту і сярэдняга неаліту Лубанскай нізіны (Сулягалс, Звідзэ, зборы з водмеляў воз. Лубана) (Лозе, 1988, табл. XV: 4, 5; III: 8; Vankina, 1999, fig. CI: 1—4, 6, 7), а таксама на стаянцы Зацэнне (мал. 81) (Чарняўскі, 1996, мал. 6: 4).
    Долаты
    Усе выяўленыя на стаянках рэгіёна групы гэтых прылад выяўлены з керамікай пераважна паўночнабеларускай культуры і датуюцца познім неалітам — раннім бронзавым векам (Асавец 2. п.іасты 1. 3 (табл. 6), Асавец 7).
    Для масіўных вырабаў са йічапаных трубчастых костак з раўнамерным павужэннем да ляза бліжэйшых аналогій знойдзена не было.
    Долаты з захаванымі эпіфізамі ў ролі ўдарнай пляцоўкі сустракаюцца ў Латвіі, дзе I. А. Лозе датуе іх сярэднім неалітам. Адначасова даследчьша адзначае, што масіўныя вырабы з эпіфізамі больш характэрныя для позненеалітычнага часу (Лозе, 1979, с. 75, табл. XXX: 1). 3 носьбітамі шнуравой
    53
    керамікі звязаныя аналогіі, выяўленыя ў пахаванні каля в. Куранец Вілейскага раёна Мінскай вобласці (Чарняўскі. 19976, с. 309, мал. 112: 3, 5) і ў паўднёваўсходняй Польшчы (4160±50 bp) (Wlodarczak, 2001, fig. 13) (мал. 82).
    Долаты з выразным звужэннем да вастрыя і вылучанай ударнай пляцоўкай маюць шырокія паўночныя аналогіі (Яннтс, 1973, с. 205, табл. 58: 32; Jaanits, 1984, abb. 6: 15—17). Аўтар адзначае, што ў раннім неаліне ў прыбалтыйскім матэрыяле сустракаюцца пераважна шырокія масіўныя далоты, а дамінаванне прылад з вузкім лязом пачынаецца ў развітым неаліце і працягваецца ў познім неаліне. Падобныя вырабы выяўлены таксама на помніках льялаўскай культуры Верхняга Паволжа (Сахтыш I) (Гурнна, Крайнов, 1996, рмс. 56: 45). На касцяныя долаты багатыя і помнікі заходняга арэала фацьянаўскай культуры (Крайнов, 1987, с. 85).
    Рыдлёўкі
    Вырабы з лапатак буйных звяроў на стаянках Крывінскага тарфяніку былі выяўлены з керамікай паўночнабеларускай культуры (Асавец 2, пласт 2).
    Праколкі
    На стаянках Крывінскага тарфяніку ўсе групы праколак мелі выкарыстанне ад ранняга неаліту да бронзавага веку.
    Амаль усе тыпы дадзенага класа былі шырока распаўсюджаны як у часе, так і ў прасторы. Найбольш часта выкарыстоўваліся вырабы з грыфельных костак з захаванай галоўкай (Асавец 2, пласты 1—5, з абсалютнай перавагай у 1м пласце, Асавец 7, Крывіна 3), выяўленыя з керамікай нарвенскай і паўночнабеларускай культур (табл. 6) (частку такіх вырабаў з прытупленым вастрыём некаторыя даследчыкі адносяць да качадыкаў) (Лозе, 1979, табл. XXXII: 5, 10; Яннтс, 1959, рмс. 35: 7; Рнмантене, 1971, pav. 35: 2, 5; Крайнов, 1972, рмс. 33: 5, 7, 8). Крыху менш вырабаў са шчапаных трубчастых костак (Асавец 2, пласты 1—3, найбольшая колькасць у 3м пласце, Асавец 7, Крывіна 1, Крывіна 3), якія часам утрымліваюць захаваныя эпіфізы (Latvijas, 1974, таЬІ. 19: 5; Лозе, 1979, с. 75, XXXII: 2, 4, 5, 7, 8, 10; Рммантене, 1971, pav. 55: 2, 5; Rimantiene, 1979, pav. 55).
    Шматлікія аналогіі ўсім тыпам праколак сустракаюцца ў Эстоніі (Яннтс, 1959, рнс. 35: 7), у Латвіі (Лозе, 19 79, табл. XXXII: 2, 4, 5, 7, 8, 10; Latvijas, 1974, tabi. 19: 2, 3, 16, 19, tabi. 5: 8). у Літве (Рнмантене, 1971, pav. 35: 2, 5; Girininkas, 1994. pav. 215: 15), у Расіі, Польшчы (Жмлнн, 2001, рнс. 49; Prahistoria..., 1979, гус. 246: 16, 17, 238: 13, 212: 7, 166: 15; Szmyt, 2001, fig. 18A: 15, fig. 20: 4), ва Украіне (Археологія..., 1971. рпс. 64: 14, 52: 10). На згаданых тэрыторыях вырабы гэтага класа былі распаўсюджаны ад мезаліту да жалезнага веку.
    Адйіскалыіікі і рзтушоры
    Вырабы гэтых класаў былі выяўлены пераважна з паўночнабеларускай керамікай (Асавец 2, пласты 2 і 3, Асавец 7). На жаль, блізкія аналогіі гэтым формам прылад не знойдзены. Адзіная магчымая прылада паходзіць са стаянкі Швянтоі 23 (2240+80 да н. э.), дзе аўтар падае яе сярод касцяных
    54
    скрэблаў, нажоў і лашчылаў (Rimantiene, 1979, pav. 54: 3). Верагодна, даследчыкі пры публікацыі матэрыялаў іншых помнікаў не звярталі ўвагі на прылады гэтага класа з прычыны слабых слядоў апрацоўкі і цяжкасні іх вызначэння.
    Шпатэлі
    На стаянках Крывінскага тарфяніку датуюцца познім неалітам — раннім бронзавым векам (Асавец 2, пласты 1—4, 6). Вырабы падобнага прызначэння сустракаюцца ў Польшчы і Прыбалтыцы (Prahistoria..., 1979, rye. 135: 2, 3), на Усвяцкім возеры (Мнкляев, 1969, рнс. 5: 21). Адзіная бл