• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)  Максім Чарняўскі

    Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)

    Максім Чарняўскі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 77с.
    Мінск 2007
    38.42 МБ
     насельніцтва Асавец 4; 2 магчымыя фрагменты наканечнікаў гэтай групы выяўлены на стаянны паўночнабеларускага насельніцтва Асавец 7.
    Вырабы з пазначанай галоўкай маюць шырокае распаўсюджанне. Аналогіі вядомыя ў Верхнім Паволжы на стаянцы Акаёмава 18, дзе адносяцца да ранняга этапу верхняволжскай культуры (ранні неаліт) (Жмлмн, 1997, рпс. 4: 1). Верагодна, што ў аснове гэтай формы ляжаць наканечнікі шыгірскага тыпу (Жнлнн, 1993, рмс. 4, 5). Падобныя артэфакты знойдзены на стаянках Верхняга Паволжа (Жмлнн, 1993, рпс. 5: 1, 2, 7), на Шыгірскім тарфяніку, Ніжнім Вярэцці, Кундзе (Фосс, 1952, рпс. 16, 17). Крывінскія вырабы розняцца слаба вызначанай галоўкай, якая не мае валіка (нарэзкі), і пераважна плоскім чаранком. Простыя пікападобныя наканечнікі стрэл таксама выяўлены на поўдні Беларусі на стаянцы Азярное 2Б (з насадамі акруглага сячэння (Крывальцэвіч, 1996, мал. 2: 1, 2), у Латвіі на стаянках Звідзэ, Піесціня (Загорска, 1991, рнс. 2: 24, 31; Loze, 1983, pav. 2: 8; Zagorskis, 1965, pav. 4: 15), y Эстоніі на стаянцы Тамула (Jaanits, 1984, abb. 4: 1, 2). Своеасаблівы элемент формы іголкападобнага наканечніка ў выглядзе пашыранага чаранка з плечыкамі да ствала, які больш характэрны для наканечнікаў гарпуноў, сустракаецца на помніках льялаўскай культуры ў Верхнім Паволжы (Сахтыш 1) (Гурнна. Крайнов, 1996, рмс. 56: 48, 51). Усе групы іголкападобных вырабаў, у тым ліку і з пашыраным чаранком, сустракаюцца сярод збораў з водмеляў воз. Лубана, дзе яны змяшчаюцца даследчыкам у шырокі адрэзак ад мезаліту да неаліту (Vankina, 1999, fig. L, LI, LV: 15, LX: 2024, LXIII: 21, 24. LXV: I, 11).
    Выйягнуты наканечнік акруглага сячэння з конусападобнай галоўкай і насадам акруглага сячэння выяўлены на стаянцы Крывіна 2. Пры наяўнасці агульных «шыгіроідных» рыс блізкія аналогіі выяўлены не былі.
    Вербалістыя наканечнікі стрэл знойдзены пераважна з керамікай паўночнабеларускай культуры [Асавец 2, пласты 1—3 з моннай перавагай у першым (табл. 2), Асавец 7], Аналогіі гэтай групе маюцца ў вялікай колькасці ў Прыбалтьшы на неалітычных комплексах азёр Лубана і Кратуонас (Гмрмнннкас, 1990, рнс. 20: 4, 5; Лозе, 1988, табл. XIV: II, 15, XVIII: 21), на
    48
    стаянцы Тамула (Jaanits, 1984, abb. 4: 6, 8), сярод матэрыялаў другога этапу разанскай неадітычнай культуры (Цветкова, 1973, табл. 31: 20), на паселішчы Азярное 2Б Любанскага раёна Мінскай вобласні (Крывальцэвіч. 1996, мал. 2: 10, 12).
    Лопасны наканечнік стралы выяўлены разам з керамікай паўночнабеларускай культуры (Асавец 2, пласт 2). Аналогіі сустракаюцца ў Літве на паселішчы Кратуонас 1Б (Гнрлнннкас, 1990, рнс. 20: 14) і на гарадзішчы Мукукалнс (Латвія, 2я палова 1га тыс. да н. э.) (Граудоннс, 1967, табл. XII: 1, 5, 16). Ёсць аналогіі і ва Усходняй Германіі (Typentafeln, 1972, tabi. 22), дзе яны адносяцца да культуры шарападобных амфар. Вырабы з наяўнасцю лопасцей сустракаюцца на іншых помніках Прыбалтыкі [Тамула (Jaanits, 1984, abb. 4: 22)], аднак іх марфалагічнае падабенства з асавецкай знаходкай мінімальнае.
    Ромбападобныя выцягнутыя наканечнікі стрэл з насадамі падквадратнага сячэння. якія залягалі разам з керамікай паўночнабеларускай культуры (Асавец 2, пласт 1), больш падобныя да формаў, якія шырока выкарыстоўваліся ў жалезным веку Беларусі і Літвы (VolkaiteKulikauskiene, 1986, pav. 33: 5).
    Сплюшчаныя наканечнікі стрэл з пазначанымі чаранкамі залягалі разам з керамікай паўночнабеларускай і познанарвенскай культур (Асавец 2, пласты 3, 4, Крывіна I). Аналогіі ім сустракаюцца на стаянках Лубанскай нізіны (Абара 1) і зборах з водмеляў воз. Лубана, дзе яны датуюцца познім неалітам і ранняй бронзай (Vankina, 1999, fig. LXXVI: 35—38; Лозе, 1979, табл. XXVII: 4, 5, 7, 10, 13).
    Біканічныя выцягнутыя наканечнікі стрэл са сплюшчаным сячэннем корпуса і акруглым насадам выяўлены сярод матэрыялаў позняга этапу нарвенскай культуры (Асавец 2, пласт 4).
    Сплюшчаныя наканечнікі стрэл з выяўленай галоўкай, падцыліндрычным корпусам і насадам акруглага сячэння (Асавец 2, пласт 4) і чаранковыя, падобныя да Пбі наканечнікі стрэл (Асавец 2, пласт 3) выкарыстоўваліся насельніцтвам паўночнабеларускай культуры.
    Выцягнутыя пікападобныя наканечнікі належаць ранненарвенскаму насельніцтву (Асавен 4, пласты 2, 3). Два вырабы маюць моцна фрагментаваны выгляд (з трохкутным і рамбічным сячэннем). Іх першапачатковыя абрысы можна рэканструяваць на падставе падобных прыбалтыйскіх вырабаў, якія, хутчэй за ўсё, з’яўляюцца іх прамымі аналогіямі (Оса, Нарва, Звейніекі, воз. Лубана) (Загорская, 1978, рнс. 2: IIB1, с. 126; Лозе, 1988, табл. VII: 2; Vankina, 1999, tabi. LXVII, LXVIII, LXIX). Амаль цалкам захаваўся экзэмпляр з падпрастакутным сячэннем (Асавец 4, пласт 3).
    Наканечнікі дзідаў
    Як ужо было адзначана вышэй, прылады гэтага класа на стаянках Крывінскага тарфяніку даволі рэдкія. Вырабы аднося цца да позняга неаліту — бронзавага веку, выяўленыя з керамікай паўночнабеларускай культуры (на стаянцы Асавец 2 яны былі знойдзены ў пластах I і 3). Прамыя аналогіі ўтулкавым вырабам паходзяць са збораў з воз. Лубана, дзе яны датуюцца бронзавым векам (2—Іе тыс. да н. э.) (Vankina, 1999, XLI: 2—4). Больш раннія (мезалітычныя) аналогіі паходзяць са стаянак Вярэцце і Іванаўскае 7.
    49
    Адрозніваюцца ад крывінскіх вырабаў багатай арнаментацыяй на паверхні (Жмлнн, 2001, с. 105; Чернявскнй, 2001, рнс. 30). Блізкія па форме экзэмпляры былі пашыраны на гарадзішчах жалезнага веку Паўночнай Беларусі (гарадзішча Гарані) (Зверуго, 1992, рпс. 4: 27—30). Падобныя прылады былі таксама шырока распаўсюджаны і на гарадзішчах Прыбалтыкі (Grigalaviciene, 1976, pav. 1: 20—21; VolkaiteKulikauskiene, 1986. pav. 32). Блізкі выраб з Верхняга Паволжа са стаянкі Іванаўскае 3 пададзены Д. А. Крайновым як пешня (Крайнов, 1991, рнс. 5: 3). Аналогіі прыладам са шчапанай трубчастай косткі з косазрэзаным вастрыём паходзяць пераважна з тэрыторыі Прыбалтыкі, дзе яны вызначаюцца даследчыкамі як касцяныя вастрыі або пешні для прабівання лёду і датуюцца мезалітам — бронзавым векам [Гнрннмнкас, 1990, рнс. 108: 4, 5 (Кратуонас ІБ); Лозе, 1988, табл. V: 6, 7, VI; 1, 4 (Звідзэ); Рнмантене, 1971, рнс. 140: 3, 4; Янмтс, 1991, рнс. 5: 18 (Кунда); Butrimas, 1996, pav. 2: I, 2 (Шарняле); Rimantiene, 1996a, pav. 27: 1,2,4(Швянтоі — 4)]. Вядомы яны і ў Верхнім Паволжы (Крайнов, 1991, рнс. 5: 1,2) (Берандзеева V, Іванаўскае III).
    Кінжалы
    Кінжалы з костак з захаванымі эпіфізамі сустракаюцца ва ўсіх пластах помнікаў разам з керамікай ранняга і позняга этапаў нарвенскай і паўночнабеларускай культур [Асавец 2, пласты 1—4 з колькаснай перавагай у 2м і 3м пластах (табл. 3), Асавец 4, Асавец 7, Крывіна 1]. Шматлікія аналогіі вырабам гэтай групы маюцйа ў Прыбалтыцы і на заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора (культура Эртэбёле), дзе яны былі распаўсюджаны ад мезаліту да сярэдняга і позняга неаліту [Гмрмнмнкас, 1990, рнс. 28: 1 (Жамайцішке 2); Гурнна, 1996в, рнс. 44: 38 (Сарнатэ); Лозе, 1979, табл. XXX: 6, 7, 8 (Абара I); Лозе, 1988, табл. IV: 4, XI: 13, XVI: 7 (Звідзэ); Ilkiewicz, 1989, rye. 10: 1; Latvijas..., 1957, tabi. 5: 3, 12], У невялікай колькасці гэтыя вырабы сустракаюцца і на гарадзішчах жалезнага веку Прыбалтыкі, толькі кінжалы гэтага часу набываюць больш звужанае (стылетападобнае) вастрыё (Граудонмс, 1967, табл. XIV: 11).
    Ланцэтападобныя кінжалы з вылучанай рукаяткай на стаянках Крывінскага тарфяніку датуюцца познім неалітам — бронзавым векам (Асавец 2, пласты 1, 2, 4). Блізкія аналогіі сустракаюцца на стаянках Кратуонас 1Б (Гнрннннкас, 1990, рнс. 22: 1, 3) і Абара 1 (Лозе, 1979, табл. XXIX: I, 3).
    Наканечнікі гарпуноў
    Наканечнікі гарпуноў групы I (тып а) знойдзены пераважна з паўночнабеларускай керамікай [Асавец 2, пласты 1, 2 з колькаснай перавагай у 2м пласце (табл. 3), Асавец 7], Паводле класіфікацыі I. А. Загорскай, яны адносяцца да групы ІІ4СЗ, паводле Н. М. Гурынаіі, да тыпу II 1:6. Падобныя формы распаўсюджаны вельмі шырока (Гурнна, 1991a, табл. 2) і сустракаюйца ў Эстоніі (Акалі) (Гурнна, І996а, рнс. 47: 24), у Латвіі ў зборах з воз. Лубана (Vankina, 1999, VII: 1, 4, 5, 7, 10), у Расіі на Верхнім Паволжы [Сахтыш 1 (Гурнна, Крайнов, 1996, рнс. 56: 30), Ібердус 1, позні этап разанскай культуры (Гурпна, 1996г, рнс. 58: 4)], у Літве (Рыннюкалнс) (Загорска, 1991,
    50
    рмс. 1: 6), на Беларускім Пасожжы (Калечнц, 1991, рмс. 2), магчымыя аналогіі прысутнічаюць на Кастрамскім Паволжы (Водыш, у публікацыі прадстаўлены ў фрагментах) (Гаврнлова, 1991, рпс. I: 24. 28, 29). Распаўсюджаны ад ранняга неаліту да ранняга металу (мал. 79).
    Наканечнікі гарпуноў групы I тыпу б (адназубыя) выяўлены з керамікай паўночнабеларускай культуры (Асавец 2, пласт 4, Крывіна I, пласт 3). Паводле Л. Ю. Янітса. падобныя вырабы адносяцца да тыпу 8, паводле Гурынай — тыпы III: I, III: 2, III: 4. Гарпуны такой формы сустракаюцца ў Эстоніі (Асва) (Янптс, 1991, рмс. 4: 8), у Літве (Жамайцішке 1) (Рммантене, 1991, рнс. 1: 22), Наркунайскае гарадзішча (VolkaiteKulikauskiene, 1986, pav. 36: 1). у Латвіі (воз. Лубана) (Vankina, 1999, VII: 1. 4, 5. 7, 10), у Кастрамскім Паволжы (Водыш) (Гаврмлова, 1991, рмс. I: 10, II), на Кольскім паўвостраве (Гурнна, 19916, рнс. 9: 1—3, 6, 7, 9, 17). Падобны выраб выяўлены М. М. Крывальцэвічам на воз. Вячэра ў Любанскім раёне Мінскай вобласці (Азярное 2Б) (Крывальцэвіч, 1996, с. 155, мал. 3: 12). Распаўсюджаны ад неаліту да ранняга металу.
    Гарпун групы 11 са стаянкі Асавец 2 быў знойдзены разам з керамікай паўночнабеларускай культуры (пласт 2). Н. М. Гурына адносіць такія вырабы да тыпу IV. Яны сустракаюцца на паселішчах ранняга металу Кольскага паўвострава (Маяк II) (Гурнна, 1991а, с. 16; 19916. рнс. 9: 19, 24).
    Формы насадаў гарпуноў таксама маюць шырокае распаўсюджанне ў часе і прасторы.
    Рыдлёўкападобныя насады сустракаюцца ў Верхнім і Кастрамскім Паволжы (Сахтыш, Водыш) (Крайнов, 1991, рнс. 4: 2; Гаврнлова, 1991, рмс. 1: II. 31), аднак у абодвух выпадках невядома сячэнне пададзеных вырабаў, таму дакладная адпаведнасць аналогій пад сумненнем. Падобныя формы сустракаюцца на помніках Кольскага паўвострава (Маяк II) (Гурнна, 19916, рнс. 9: 17; Гурнна, 1997, рнс. 40: 34, 43).