Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
ўкі акуратна абскоблівалася ўздоўж падоўжнай восі па ўсёй паверхні. Выпадкі шліфавання вельмі рэдкія.
ХРАНАЛОГІЯ I КУЛЬТУРНАЯ ПРЫНАЛЕЖНАСЦЬ КАСЦЯНЫХ I РАГАВЫХ ВЫРАБАЎ
Марфалогія касцяных і рагавых вырабаў на стаянках каменнага і бронзавага вякоў Крывінскага тарфяніку залежала ад розных прычын. Пры вырабе пэўнаіі касцяной прылады, напрыклад наканечніка стралы, старажытны майстар карыстаўся адным з некалькіх традьшыйных для яго мясцовасці і часу шаблонаў (узораў) гэтага класа, у межах якога ён мог уносійь змены па сваім гусне. Калі пэўныя асаблівасйі афармлення шаблона шматразова паўтараліся на працягу невялікага храналагічнага адрэзка, то на іх падставе ўтвараўся новы, з захаваннем у выкарыстанні старога. Такое развіццё выразна прасочваецца пры разглядзе шэрага прылад аднаго класа, вырабы якога маглі больш вольна мяняцца пры захаванні утылітарнага значэння. Найперш гэта датычьшь наканечнікаў стрэл. З'яўленне сярод мясцовых шаблонаў, генетычна не звязаных з папярэднімі, з вялікай доляй верагоднасці паказвае на ўплыў новых культурных традыцый. Апошнія могуць сведчыць або пра наяўнасць у рэгіёне прышлага насельніцтва, або пра наладжванне новых культурных сувязяў.
На жаль, як ужо адзначалася вышэй, многія даследчыкі пры публікацыі матэрыялаў розных помнікаў каменнага і бронзавага вякоў уключалі ў свае работы толькі бясспрэчныя і выразныя касцяныя і рагавыя вырабы вызначаных класаў — наканечнікі стрэл, наканечнікі гарпуноў, долаты, сякеры, упрыгажэнні, некаторыя іншыя (Лозе, 1979, 1988; Мнкляев, 1969). Значная колькасць пашкоджаных або неідэнтыфікаваных на той момант артэфактаў пакідалася паза публікацыямі, што пазбаўляе нас магчымасці высветліць дакладныя арэалы распаўсюджання многіх вырабаў са стаянак Крывінскага тарфяніку. У сваю чаргу гэта ўплывае на агульны аналіз праблемы. Асобна паўстае пытанне дакладнасці аналогій — да якой ступені падабенства формаў можна лічыць аналогіяй, а з якога моманту выраб будзе ўжо «самастойным»?
Культурная і храналагічная ідэнтыфікацыя касцяных і рагавых вырабаў Крывінскага тарфяніку мае свае асаблівасці. Толькі 3 помнікі рэгіёна ўтрымліваюць матэрыялы адной культуры — Асавец 4 (ранні этап нарвенскай), Асавец 7 і Крывіна 3 (паўночнабеларускай)9. 3 іх разам паходзіць 219 вырабаў, ці 21, 9% усёй колькасці артэфактаў. Рэшта, 78, 1%, належыць да змешаных помнікаў Асавец 2, Крывіна I, Крывіна 2 (матэрыялы гюзняга этапу нарвенскай і паўночнабеларускай культур). Ролю рэпера пры нашым аналізе адыгрываюць вырабы са стаянкі Асавей 2, як найбольш разнастайныя і шматлікія. Большая частка матэрыялу гэтага помніка належыць да паўночнабеларускай культуры [апошняя чвэрць 3га тыс. да н. э. — трэцяя
“ Асавсй I тут не згадваецца з прычыны адсутнасці касцяных і рагавых вырабаў для аналізу.
45
чвэрнь 2га тыс. да н. э. (Чарняўскі, 19976, с. 330; Чебрешук, 2003, с. 46—47)]. Знаходкі позняга этапу нарвенскай культуры [пачатак — трэцяя чвэрць 3га тыс. да н. э. (Чарняўскі, 1997a, с. 205)] размешчаны пераважна ў надмацерыковым пласце. Аднак калі мы паглядзім на суадносіны керамікі паўночнабеларускай і нарвенскай культур у культурным пласце помніка (табл. 1), то ўбачым, што адзінкавыя фрагменты познанарвенскай керамікі могуць прысутнічаць нават у першым умоўным пласце (0—20 см), а паўночнабеларускай — у надмацерыковым (100—120 см). Адпаведна, гэта можа датычьшна і іншых артэфактаў, у тым ліку касцяных і рагавых вырабаў. Па гэтай прычыне культурная і храналагічная ідэнтыфікацыя матэрыялаў дадзенай стаянкі павінна ўспрымацца з доляй варыятыўнасці. Тым не менш асноўным культурным і храналагічным вызначальнікам у рэгіёне застаецца менавіта спадарожны керамічны матэрыял.
Прылады палявання і рыбалоўства
Наканечнікі стрэл
Біканічныя простыя наканечнікі стрэл з насадам акруглага сячэння выяўлены на стаянны ранненарвенскага насельніцтва Асавец 4 (пласт 210). Найбольш блізкія аналогіі вырабам акруглага сячэння паходзяць з ранненеалітычных помнікаў нарвенскай культуры Зацэнне і Звідзэ (Чарняўскі, 1996, мал. 5: 2, 3; Лозе, 1988, с. 26, табл. IX: 4, XVIII: II). Падобныя наканечнікі паходзяць са стаянкі Жамайнішке 2 (позні неаліт) (Гіірннпнкас, 1990, рмс. 31: 5, 6). Больш сплюшчаныя вырабы выяўлены ў Верхнім Паволжы на помніках Замосне 4, 5 [льялаўская (4е тыс. да н. э.) і воласаўская культуры (канец 3га—1я палова 2га тыс. да н. э. )] (Сндоров, 1997, рмс. 9: 1719, 23).
Верацёнападобныя чаранковыя наканечнікі стрэл сустракаюцца на помніках Крывінскага рэгіёна разам з керамікай познанарвенскай і паўночнабеларускай культур: Асавец 2, 7 (Асавец 2, пласты 1—4, 6, з павышанай канцэнтрацыяіі у 1м і 3м пластах (табл. 2), Крывіна 1, 3. Нешматлікія аналогіі выяўлены на зборах з воз. Лубана, на стаянках Абара 1 (Vankina, 1999, fig. LXXXVII: 17, 26, LXXXIX: 3—6; Лозе, 1979, табл. XXVII: 13), Тамула (Jaanits, 1984, abb. 4: 11. 12), Усвяты 4 (Мнкляев, 1969, рмс. 5: 3, 4).
Група наканечнікаў стрэл бутэлькападобнай формы. На стаянцы Асавец 2 дадзеныя вырабы знойдзены разам з пераважна паўночнабеларускай керамікай у пластах 1—3 (1 экзэмпляр выяўлены ў пласце 5) (табл. 2). Падобнае размяшчэнне наканечнікаў гэтай групы і ў культурным пласце стаянкі Крывіна I. Выяўлены яны таксама на стаянках з чыстым матэрыялам паўночнабеларускай культуры — Крывіна 3, Асавец 7 (пераважаюць). Наканечнікі стрэл дадзенай групы маюнь выразнае мясцовае паходжанне і малараспаўсюджаны на суседніх тэрыторыях. Адзінкавыя аналогіі маюцца на неалітычным палевым паселішчы на Усвяцкім возеры (Мпкляев, 1971, с. 21), на стаянны Абара I і Звідзэ ў Латвіі (Гурнна. 19966, рнс. 48: 4, 32; Загорска, 1991, рнс. 2: 33; Лозе, 1979, табл. XXVI: 11, 21, XXVII: 15; Loze,
10 Тут і далей пласты падаюцца ўмоўныя. па 20 см кожны. Выключэнне складае паселішча Асавец 7. якое даследуецца ўмоўнымі пластамі па 10 см.
46
1983, pav. 2: 5), крыху больш іх у зборах з асушаных берагоў воз. Лубана (Vankina, 1999, fig. LXXXVI1I: 13, 14, 2022, LXVI: 24, 25, 28, 30). Аднак y апошнім выпадку, пры наяўнасйі выразных рысаў падабенства, асабліва ў пазначэнні на корпусе перахопу і прысутнасці вылучанай галоўкі, бачна імкненне лубанскіх наканечнікаў да іголкападобных формаў са слаба выражаным пераходам да сплюшчанага чаранка.
Біканічныя чаранковыя наканечнікі стрэл на стаянках Крывінскага тарфяніку залягалі разам з керамікай пераважна паўночнабеларускай культуры на стаянках Асавен 2 [пласты 2 і 3 (табл. 2)] і Крывіна 1.
Гэтая група прылад мела найбольш шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Прыбалтыкі, Беларусі і еўрапейскай часткі Расіі, дзе выкарыстоўвалася на працягу неаліту і бронзавага веку (мал. 61). Самыя блізкія аналогіі знаходкам з Крывінскага тарфяніку маюнна на паселішчы Звідзэ (Лубанская нізіна, Латвія), дзе яны адносяцца да сярэдняга неаліту. Найбольш раннімі на гэтай стаянйы з'яўляюцца наканечнікі з падоўжанай галоўкай (Лозе, 1988, табл. XIV: 7), а больш познімі — біканічныя, звычайных формаў (Лозе, 1988, табл. XIV: 1, 3, 5, 6). Вырабы гэтай групы сустракаюцца таксама і на іншых паселішчах сярэдняга і позняга неаліту Лубанскай нізіны (Іча і Піесціня) (Latvijas PSR Arheologija, 1957, tabi. 4: 9, 10; Zagorskis, 1965, pav. 4: 14), сярод збораў з воз. Лубана і ракі Дзвіеце, левага прытока Заходняй Дзвіны, а таксама на стаянках Акалі і Тамула на тэрыторыі Эстоніі (Vankina, 1999, fig. LXXXV, LXXXVI; Лозе, 1979, табл. XXVI: 20). Паводле Н. М. Гурынай, такі тып вырабаў (наканечнікі стрэл пераважна біканічных формаў з кароткай галоўкай і кароткім сплюшчаным чаранком) быў характэрным для культуры грабеньчатаямачнай керамікі (прыбалтыйскай, 3е тыс. да н. э.) (Гурнна, 1996a, с. 147—149, рпс. 47: 24, 29). Адзін выраб гэтай групы (з кароткім корпусам і падоўжаным вастрыём) быў выяўлены ў вярхоўях Віліі каля в. Мільч Вілейскага раёна.
Некаторыя асобныя экзэмпляры гэтай групы (мал. 9: 3) адносяцца да блізкіх жолудападобных формаў. Дробныя жолудападобныя наканечнікі стрэл не маюць нейкага пэўнага арэала распаўсюджвання". У вялікай колькасці яны сустракаюцца ў сярэднім неаліце на тэрыторыі Усходняга Заанежжа і басейна р. Ака (Лозе, 1988, с. 28). Падобныя да разгледжаных вырабы маюцца на паселішчах сярэдняга неаліту Лубанскай нізіны, на зборах з водмеляў воз. Лубана і р. Дзвіейе, у Эстоніі — у матэрыялах паселішча Акалі з прывусця р. Эмаііыгі (Лозе, 1979, с. 72).
Наканечнікі стрэл складанай формы выяўлены разам з керамікай паўночнабеларускай культуры (Асавец 2, I—2гі пласт; Крывіна I). Падобны выраб паходзіць са стаянкі Занэнне, дзе ён быў таксама знойдзены разам з матэрыяламі паўночнабеларускай культуры (Чарняўскі, 1996, мал. 5: 5), пераходныя формы ад бутэлькападобных да складаных зафіксаваныя на стаянцы Абара I (са сплюшчанавыцягнутай галоукай) (Лозе, 1979. табл. XXVII: ІЗ).
Кулепадобныя выцягнутыя наканечнікі стрэл з ледзь пазначаным чаранком залягалі на стаянны Крывіна I разам з керамікай паўночнабеларускаіі культуры. Верагодныя блізкія аналогіі вырабам гэтай групы прысутніча
У дадзеным сцверджанні не бярэцца пад увагу сячэнне насада.
47
юць у Літве на стаянцы Жамайцішке I і датуюцца там неалітам (на пададзеным малюнку выклікае пытанне сячэнне насада і яго вылучанасць адносна корпуса) (Naujausia Lietuvos..., 1980, pav. 19: 7). Наканечнікі стрэл пераходных формаў ад гэтай групы да іголкападобных чаранковых з раўнамерным звужэннем корпуса да чаранка знойдзены таксама на стаянцы Абара 1 (Лозе, 1979, табл. XXVII: 14) і на водмелях воз. Лубана (Vankina, 1999, fig. LXVIII: 10, 11), датуюцца неалітам. У гэтым выпадку вырабы маюць больш выцягнуты корпус акруглага сячэння і выразны пераход да чаранка. Падобныя спрошчаныя формы сустракаюцца і на гарадзішчах Верхняй Волгі, дзе яны могуць належаць да ранніх, неалітычных, пластоў (Бадер, 1950, рнс. 37: 1).
Іголкападобныя наканечнікі стрэл сустракаюцца разам з керамікай познанарвенскай і паўночнабеларускай культур [Асавец 2, пласты 1, 3 для чаранковых экзэмпляраў з пазначанай галоўкай (экзэмпляр з вылучанай галоўкай і насадам выяўлены ў 2м пласце), пласты 2—4 для вырабаў без галоўкі (табл. 2)] (Чарняўскі, 19976, с. 316). Адзін верагодны абломак іголкападобнага вырабу паходзіць з ранненеалітычнай стаянкі нарвенскаг