Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку (неаліт — бронзавы век)
Максім Чарняўскі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 77с.
Мінск 2007
традыцыя і амаль адсутнічаюць тыпы вырабаў, сустрэтыя ў Асаўцы 4. Выключэнне складаюць адзінкавыя падвескі з зубоў з кальцавой нарэзкай на корані, «рыбныя» нажы ды такія шырока распаўсюджаныя ў прасторы і часе рэчы, як праколкі з грыфельных костачак, кінжалы з лакцявых костак і рубячыя прылады з цэлых фрагментаў рагоў. У той жа час пераважная большасць формаў касцянога і рагавога інвентару гэтага часу перайшла ў матэрыяльную культуру позняга неаліту — бронзавага веку, тыповую для паўночнабеларускай археалагічнай культуры.
Позні неаліт/бронзавы век (паўночнабеларуская культура — канец 3га — 3я чвэрць 2га тыс. да н. э.)Сярод наканечнікаў стрэл гэтага часу сустракаюцца: усе тыпы біканічных чаранковых наканечнікаў стрэл з акруглым сячэннем корпуса і пазначаным пераходам да вастрыя, усе тыпы верацёнападобных чаранковых, усе тыпы бутэлькападобных чаранковых з акруглым сячэннем корпуса і вылучанай галоўкай, чаранковыя складанай формы з выразна пазначанымі галоўкай і корпусам, кулепадобныя абодвух тыпаў, усе тыпы іголкападобных, вербалістыя (пераважна з пазначанымі чаранкамі), лопасныя, ромбападобныя з насадам падквадратнага сячэння, усе тыпы наканечнікаў са сплюшчаным корпусам і пазначанымі чаранкамі. біканічныя выцягнутыя са сплюшчаным сячэннем корпуса і насадам акруглага або падквадратнага сячэння, мечападобныя чаранковыя. Для наканечнікаў дзідаў характэрны: вырабы з косазрэзаным верхам абодвух тыпаў, пераро
59
блены са зламанага наканечніка гарпуна. Для кінжалаў: абодва тыпы вырабаў з костак з захаванымі эпіфізамі і ланйэтападобныя. У гэты час сустракаюцца ўсе групы і тыпы наканечнікаў гарпуноў; кручкі рыбацкія Unaдобныя; усе групы «крукоў» рыбацкіх і жэрліцаў (іголкападобных вырабаў невялікага памеру). Для прылад працы і побыту гэтага перыяду выяўлены наступны малюнак: сякеры — з нешчапаных фрагментаў адросткаў рагоў абодвух тыпаў, са шчапаных фрагментаў адросткаў рагоў усіх тыпаў (пераважаюць); рагавыя цёслы, долаты ўсіх тыпаў, рыдлёўкі, усе формы праколак, адціскальнікаў, рэтушораў, шпатэляў, арнаменціраў і «рыбных» нажоў, лыжкі, рукаяткі, падтрохкутныя невялікія вырабы сплюшчанага сячэння, колючыя вырабы з адросткаў рагоў, вырабы з ласінага рога з захаваным адросткам і часткай лапаты.
З’яўленне ў рэгіёне носьбітаў паўночнабеларускай культуры суправаджаецца далейшым росквітам касцяной і рагавой індустрыі. З'яўляецца цэлы шэраг новых класаў: долаты, рыдлёўкі, адціскальнікі, рэтушоры, шпатэлі, арнаменціры, лыжкі, рукаяткі, колючыя падтрохкутныя невялікія вырабы сплюшчанага сячэння, вырабы з рагоў. 3 вядомых раней класаў найбольш характэрнымі для паўночнабеларускай культуры з'яўляюцца: верацёнападобныя чаранковыя, бутэлькападобныя чаранковыя, чаранковыя складанай формы, іголкападобныя і вербалістыя наканечнікі стрэл; дзіды з косазрэзаным верхам, двухзубцовыя наканечнікі гарпуноў, Uпадобныя рыбацкія кручкі, сякеры са шчапанага рога.
У познім неаліце колькасць шаблонаў (узораў) розных класаў прылад пачынае паступова ўзрастаць (позні этап нарвенскай культуры), што звязана са з'яўленнем уплываў іншых культурных традыцый (культура шарападобных амфар, грабеньчатаямкавай керамікі).
Значнае павелічэнне колькасці і разнастайнасці класаў напрыканцы неаліту можа быць звязана са з’яўленнем на тэрыторыі рэгіёна новых культурных традыцый — верхнедняпроўскай неалітычнай і шнуравой (з Падняпроўя і Прыбалтыкі), якія наклаліся на мясцовыя неалітычныя (познанарвенскія) рысы.
Касцяныя і рагавыя вырабы позняга неаліту — бронзавага веку сустракаюцца на ўсіх паселішчах Крывінскага тарфяніку, за выключэннем ранненеалітычнай стаянкі Асавец 4. Яны суправаджаліся характэрнай керамікай паўночнабеларускай культуры, а таксама крамянёвым інвентаром з трохкутнымі, сэрцападобнымі, вербалістымі і рамбічнымі чаранковымі наканечнікамі стрэл, серпападобнымі нажамі, частка якіх магла быць аналагам «рыбных», прышліфаванымі сякерамі. Сустракаліся і каменныя вырабы — сякерыкліны, свідраваныя сякеры, матыкі.
Пераважная большасць формаў касцяных і рагавых вырабаў, выяўленых на стаянках у Крывінскім рэгіёне, сустракаецца або мае блізкае падабенства да вырабаў на помніках суседніх рэгіёнаў. Вызначаны асноўныя рэгіёны падабенства — помнікі Лубанскай нізіны. Усвяйкіх азёраў, воз. Кратуонас, і ў меншай ступені — Верхняга Паволжа. На іх прыпадае найбольшая колькасць аналогій, прычым у большасці выпадкаў дакладных, а не паводле супадзення асобных рыс. У прыватнасці, «крывінскі» тып наканечнікаў стрэл мае найбольш блізкія, хоць і адзінкавыя, аналогіі толькі ў матэрыялах помнікаў Лубанскага і Усвяцкага рэгіёнаў, больш аддаленыя сустракаюцца на
60
помніках Верхняга Паволжа. Аднак існуе і шэраг мясцовых асаблівасйей. Найбольш гэта прасочваецца ў наканечніках стрэл. Адметнай рысай для дадзенага класа знаходак з'яўляецца спалучэнне плоскага чаранка і корпуса з акруглым сячэннем (больш за 50% выяўленых артэфактаў дадзенага класа), што выразна адрознівае іх ад матэрыялаў з суседніх тэрыторый. Наканечнікі стрэл «крывінскага тыпу» ў такой колькасці і разнастайнасці выяўлены толькі на помніках Крывінскага рэгіёна. Да падобных класічных «крывінскіх» формаў вырабаў можна аднесці многія тыпы «рыбных» нажоў, двухзубцовыя наканечнікі гарпуноў са сплюшчанымі рыдлёўкападобнымі насадамі і дзюбападобнымі зубйамі, многія формы рэтушораў і шпатэляў.
Тэрыторыя, найбольш блізкая да касцяной і рагавой індустрыі Крывінскага тарфяніку, ахоплівае ПаўднёваУсходнюю Прыбалтыку і Верхняе Падзвінне, часткова закранае Верхняе Паволжа. Усе яны ўваходзяць у зону традыцыі шырокага выкарыстання касцяных і рагавых вырабаў, якая мела месца ад мезаліту да жалезнага веку (мал. 69). Яднаючым стрыжнем для іх і Крывінскага тарфяніку з’яўляецца агульная мезалітычная кундскабутаўская спадчына. Новае насельніцтва, якое прыходзіць сюды напрыканцы неаліту, пераймае многія мясцовыя традыцыі, у тым ліку і выкарыстання касцяных і рагавых вырабаў.
Вялікая колькасць і разнастайнасць касцяных і рагавых вырабаў патрабавала развітых тэхналогій іх майстравання. У Крывінскім рэгіёне выкарыстоўваліся разнастайныя спосабы апрацоўкі: рассяканне, адбіванне. пілаванне, рэзанне, скабленне, габляванне, выдаленне лішкавай масы з дапамогай насечак, свідраванне і выдзёўбванне адтулін, паліраванне. У залежнасйі ад будучай прылады колькасць этапаў майстравання магла мяняцца ад 2 (для рэтушора) да 5—7 (для наканечніка стралы). У пераважнай большасці выпадкаў пад нарыхтоўку прылады невялікага памеру абіраўся прыдатны адшчэп косткі, атрыманы ў выніку яе расколвання. Слядоў тэхнікі выразання нарыхтовак патрэбных памераў і формы пры працы з касцяной сыравінай выяўлена не было. Аднак падобны спосаб выкарыстоўваўся пры апрацоўцы рога.
Для стаянак Крывінскага тарфяніку пры майстраванні вырабаў характэрна поўная перавага касцяной сыравіны над рагавой (больш 75%). Найбольш выкарыстоўваліся косткі лася, мядзведзя, высакароднага аленя, дзіка, тура. Нейкай перавагі ў выкарыстанні костак аднаго віду зафіксавана не было.
ЛІТАРАТУРА
1. Археологія Украінськоі РСР. Т. I. — Кйів: Наукова думка, 1971. — 448 с.
2. Бадер О. Н. Древнне городнша на Верхней Волге // Матерналы н нсследовання по археологнн СССР. — 1950, № 13. — С. 90—132.
3. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 6. — Мінск: БелСЭ. 1972. — 624 с.
4. Блакітная кніга Беларусі: Эішыклапедыя. — Мінск: БелЭн. 1994. — 415 с.
5. Брюсов А. Я. Очеркн по нсторнн племен Европейской частн СССР в неолнтмческую эпоху. — М., 1952. — 264 с.
6. Ванкчча Л. В. Торфяннковая стоянка Сарнате. — Рнга: Зннатне, 1970. — 267 с.
7. Гаврймва II. В. Орудня рыболовства древннх поселеннй Костромского Поволжья // Рыболовство іі морской промысел в эпоху мезолнта — раннего металла в лесной н лесостепной зоне Восточной Европы. — Л.: Наука, 1991. — С. 153—163.
8. Геологня Беларусн / A. С. Мохнач, Р. Г. Гарецкнй, A. В. Матвеев н др. — Мннск: Мнт геол. наук НАН Бсларусп. 2001. — 815 с.
9. Гйрйнйчкас А. Крятуоііас. Средннй н поздннй неолнт // Lietuvos Archeologija. — 1990. — № 7.110 с.
10. Голоцен Беларусн. — Мннск: БГУ, 2004. — 814 с.
11. Грагдоччс Я. Латвня в эпоху поздней бронзы н раннего железа. — Рнга: Зіінатне. 1967. — 221 с.
12. Гурйча Н. Н. Нз нсторнн древннх племен западных областей СССР. Матерналы н нсследовання по археологііп СССР. — 1967.— № 144. — 207 с.
13. Гурчча Н. Н. Древнне кремнедобываюшме шахты на террнторнн СССР. — Л.: Наука, 1976. 178 с.
14. Гурчча Н. Н. Опыт первнчной класснфнкацнн кремневых наконечннков стрел // Орудня каменного века. — Кнев: Наукова думка. 1978. — С. 57—69.
15. Гурчча Н. Н. Некоторые обшме вопросы нзучення рыболовства н морского промысла на термторнн СССР // Рыболовство н морской промысел в эпоху мезолнта — раннего металла в лесной н лесостепной зоне Восточной Европы. — Л.: Наука, 1991. — С. 5—24.
16. Гурчча Н. Н. Рыболовство н морской промысел на Кольском полуострове // Рыболовство н морской промысел в эпоху мсзолнта — раннего мсталла в лесной н лесостепной зонс Восточной Европы. — Л.: Наука, 1991. — С. 164—181.
17. Гурйча Н. Н.. Крайчов Д. А. Льяловская культура //Археологня. Неолнт Северной Евразпн. — М.: Наука, 1996. — С. 173—179.
18. Гурчча Н. Н. Культура гребенчатоямочной керамнкн (прнбалтнйская) //Археологня. Неолнт Северной Евразнн. — М.: Наука. І996о. — С. 147—150.
19. Г\рчча Н. Н. Стоянкн постнарвского тнпа // Археологня. Неолнт Северной Евразнн. — М.: Наука. 1996о. С. 151154.
20. Гурчча Н. Н. Нарвская культура //Археологня. Неолнт Севсрной Евразнн. — М.: Наука. І996в. — С. 136—146.
2І. Гурчча Н. Н. Рязанская культура // Археологня. Неолнт Северной Евразнн. — М.: Наука. І996г. С. 180183.
22. Гурчча Н. Н. Нсторня культуры древнего населспня Кольского полуострова. — СПб.: Центр «Петербургское Востоковеденне». 1997. — 240 с.
23. Еювччева Я. К. Палпнологня позднеледнпковья п голойена Белорусснп. — Мннск: Навука і тэхніка, 1993. — 93 с.
24. Жчлчч М. Г. Костянос вооружснне дрсвнсйшего населення Верхнсго Поволжья. — М.. 1993. — 31 с.
25. Жчлчч М. Г. Наконечннкн стрел «шнгнрского» тнпа в мезолнте н раннем неолнте Восточной Европы // Тверской археологмческнй сборнм