Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Літ.. Корзенко Г.В. Нсторнкн Беларусп в началеXXI столетмя: бпобнблнографнческнй справочняк. — Мн ■ Бел. наука, 2007. — С. 33; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Бялялеў А.В. (3.06.2010) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
51
ВАЙВАДЗІШ ЭДВАРД (23.01.1897. в. Вайвады Прыдруйскай воласці Дрысенскага пав. Віцебскай губ. 2000), паэт. педагог, краязнаўца. Пражываў натэрыторыі Латвійскай Рэспублікі. Займаўся даследаваннямі Прыдзвіння ў 19201930я гг. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (быў абраны ў 100гадовым узросце ў 1997 г.). Скончыў 2ю Прыдруйскую школу (1912), курсы паштоватэлеграфных чыноўнікаў (1915), курсы Чарняева ў г, Петраградзе, агульнаасветныя чатырохгадовыя летнія настаўніцкія курсы пры Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі (1928). Працаваў на Галоўным паштамце, мытні г. Петраграда, пісарам валаснога праўлення (19201922), дырэктарам Талаеўскай беларускай школы ў Латвійскай рэспубліцы (19221923), Жакелёўскай школы (19231924), у 1й Піедруйскай
школе (19241930), кіраўніком Вайвадскай беларускай шасцігадовай школы (19301935), Плейкаўскай школе (1935—1936). Працаваў на сваім хутары (да 1940), дырэктарам Вайвадскай беларускай сямігодкі (1940—1941). інспектарам павятовай школьнай рады (1941). Арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, утрымліваўся ў лагеры Загарт на востраве Руген. Працаваў інспектарам па аднаўленні школ, настаўнікам (19441959).
У міжваенны час, пражываючы ў Латвіі, з’яўляўся добраахвотным карэспандэнтам Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы. Запаўняў анкеты, у якіх адзначаў тэмпературу паветра. цэны на ўраджай, прылёт і адлёт птушак і інш. інфармацыю. За гэтую дзейнасць узнагароджаны ордэнам за заслугі перад Латвійскай дзяржавай (1935). Удзельнічаў у культурнаасветніцкай працы беларускага таварыства «Бацькаўшчына».
Тв.: Вершы, паэма, загадкі. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1996. — 64 с.; «Я спалучаў павагу да Латвійскай дзяржавы і любоў да беларушчыны» // Прамень. — 1997. — № 2. — С. 2; 3 гісторыі Вайвадскай школы // КГ. — 2005. — № 3. — С. 4. « л
Літ.: Вайвадзіш Э. Mae крокі па дрогкай зямлі // Вершы, паэма, загадкі. — Мн, 1996. — С. 4450; Вайвадзіш Э. 3 гісторыі Вайвадскай школы // Вершы, паэма, загадкі. — Мн, 1996. — С. 5051; ПанізьнікС. Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2003. — С. 1516; Панізьнік С. «Ува мне жывуць яшчэ карэнні // ГлР. — 1990. — № 2. — С. 7; Панізьнік С. «... He згублены для беларускай культуры» // НСл. — 1995. — № 5. — С. 4; Лесін С. Разноязычные стнхн под крышей еднной //Дмнабург. — 1996. — 24 верас.; Панізьнік С. Жалуды пад векавой кронай // Прамень. — 1996. — № 45. — С. 7; Панізьнік С. Дарога даўжынёй у век. Штрыхі да творчага партрэта Эдварда Вайвадзіша // PC. — 1997. — № 2. — С. 48; Дубовскнй В. Пролегла дорога // Эрземе: [газета Краслаўскага раёна Латвійскай Рэспублікі]. — 1997. — № 9. — С. 1, 4; Дубянецкі Э., Вайвадзіш Э. Вершы, паэма, загадкі // КІД. —1997. — Люты. Хатэнка А. Праца вечная крыж’а // 1997. — 1 лют. — С. 3; Панізьнік С. «Сэрца просіць аглянуцца» // 43. — 1997. — 5 лют; Панізьнік С. Край, багаты адораны... // ГлР. —1997. — № 6. — С. 1, 5; Валодзька С. Добрае святло настаўніка і паэта // ГЛр _ 1997. — № 13. — С. 5; Пучынскі У. Перанятая ад пчол // Сям'я. — 1997. — № 10; Жыбуль В. I ў сто... // Першацвет. — 1997. — Ліпень; Гарадзіцкі А. У кнігу рэкордаў Гінэса //Польімя. — 1998. — № 3.; Рэкорд, варты кнігі рэкордаў Гінэса// Прамень. —1999. — № 9. — Верасень; Вайвадзіш Эдвард. Некралог// ЛІМ. —2000. —7 крас.
ВАЙЦЯХОВІЧ АЛЯКСАНДР УЛАДЗІСЛАВАВІЧ (7.05.1974, в. Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобл.), педагог. Скончыў ВДПІ (1996) па спецыяльнасці «Настаўнік геаграфіі і біялогіі». Працуе ў Докшыцкім раённым цэнтры дзіцячай творчасці загадчыкам базы юных турыстаў (1999). Краязнаўчую дзейнасць распачаў у Вітуніцкай БШ Докшыцкага раёна (1998). Браў удзел у краязнаўчых чытаннях, арганізаваных Віцебскім абласным цэнтрам пазакласнай працы.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Вайцяховіч А.У. (25.11.2003) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
ВАКАР ЛЮДМІЛА УЛАДЗІМІРАЎНА (4.04.1957, г.п. Багушэўск Сенненскага раёна Віцебскай вобл.), педагог, краязнаўца. Кандыдат мастацтвазнаўства (1996), дацэнт культуралогіі (2003). Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я. Рэпіна (1982) па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя выяўленчага мастацтва», аспірантуру Беларускай акадэміі мастацтваў (19911995). Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Інсітнае мастацтва Беларусі XX стагоддзя» (27.06.1996) пад навуковым кіраўніцтвам М.Х. Раманюка Праходзіластажыроўку ў Інстытуце мастацтва Акадэміі навук Польшчы(1997). Працавала экскурсаводам і старшым метадыстам экскурсійнага аддзела ў ВАБПЭ (19761982), метадыстам, навуковым супрацоўнікам.
52
загадчыкам аддзела выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва ў ВАНМЦНТ (19821995), выкладчыкам ВДУ (з 1995) на кафедры беларускай літаратуры і культуры, на пасадзе дацэнта на кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры (з 1998). Член Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (1995). Па сумяшчальніцтве вядучы метадыст па фальклору і этнаграфіі.
Краязнаўствам пачала займацца ў ВАБПЭ (з 1975), працуючы экскурсаводам, потым пад час працы ў ВАНМЦНТ. Займаецца даследаваннем помнікаў гісторыі і культуры, этнаграфіяй, рамёствамі, выяўленчым мастацтвам Віцебшчыны.
Праводзіць арганізацыйную, метадычную і даследчую працу ў вобласці народных рамёстваў і выяўленчага мастацтва. Разам з Т.М. Зубаравай, Н.Л. Федарыставай з аддзела дэкаратыўнапрыкладнога і выяўленчага мастацтва ВАНМЦНТ распрацавала стратэгію ў галіне развіцця народнай культуры праз арганізацыю клубаў народных майстроў, вывядзенне іх на ўзровень аматарскіх калектываў са званнем «народны» і стварэнне на гэтай базе Дамоў рамёстваў. Упершыню методыка была рэалізавана ў 1989 годзе ў Глыбоцкім раёне, і дастаткова хутка ініцыятыву падхапілі Лепельскі, Браслаўскі, Гарадоцкі раёны. Цяпер у кожным раёне і горадзе вобласці працуюць Дамы рамёстваў. Такім чынам, на працягу апошніх пятнаццаці гадоў на Віцебшчыне створана інфраструктура ўстаноў культуры новага тыпу. якая дазваляе весці шырокамаштабную працу па адраджэнні народнай культуры, ствараць і паступова пашыраць матэрыяльную базу для далучэння моладзі да мастацкай спадчыны продкаў.
Адзін з ініцыятараў стварэння і актыўных удзельнікаў працы Клуба аматараў даўніны «Узгор’е» (Віцебск). Адзін з арганізатараў стварэння Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, з’яўлялася старшынёй яго віцебскай абласной арганізацыі (19962000).
Ініцыятар і арганізатар правядзення рэспубліканскай выставы і навуковай канферэнцыі «Народны і гістарычны касцюм Віцебскай вобл.» (1991), рэспубліканскай выставы «Летуценні Язэпа Драздовіча», навуковай канферэнцыі, прысвечанай яго творчасці (1993). Ініцыятар і адзін з арганізатараў правядзення I Абласнога свята «Ганчарны круг96» (Обаль) і 1 Рэспубліканскага святаконкурсу «Ганчарнае кола 97» (Бачэйкава). Аўтар і кіраўнік праекта Міжнароднага конкурса майстроў народных рамёстваў у межах Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» (19982001). Наладзіла працу па даследаванні і папулярызацыі інсітнага мастацтва ў Віцебскай вобл. Ініцыятар правядзення абласной выставы «Талент шчырага сэрца» (1992), у якой прынялі удзел 26 аўтараў, I Нацыянальнай выставы інсітнага мастацтва(1994), праведзенай сумесназ БелІПК набазе Нацыянальнага мастацкага музея (з 20 удзельнікаў выставы 12 — прадстаўнікі Віцебшчыны). У межах Міжнароднагафестывалю «Славянскі базару Віцебску» была праведзена II Нацыянальная выстава інсітнага мастацтва (2000). Па выніках выставы адбылася Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Інсітнае мастацтва Беларусі. Гісторыя. Суадносіны з народнай культурай. Сучаснасць. Тэндэнцыі развіцця» (2000). Ініцыятар правядзення ў Віцебску III Нацыянальнай выставы інсітнага мастацтва на базе ВАНМЦНТ (2008).
Актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і рэгіянальных канферэнцый. Аўтар шэрагу артыкулаў на тэмы гісторыі і культуры Віцебшчыны на старонках навуковага, рэспубліканскага і мясцовага перыядычнага друку. Праводзіла навуковае рэдагаванне і падрыхтоўку да выдання зборніка «Народная культура Віцебшчыны: матэрыялы навуковапрактычнай канферэнцыі “Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый”».
Тв.: Артыкулы ў энцыклапедычных выданнях: Ганчарства Віцебскага Падзвіння //Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6 т. Т. 2 Віцебскае Падзвінне. — Мн.: Бел. навука, 2004. — С. 891904.
Артыкулы ў навуковым друку: Узоры мастацтва прымітывізму ў творчасці разьбяроў Браслаўшчыны // Браслаўскія чытанні: матэрыялы II навуковакраязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 925годдзю Браслава (10651990), 1617 лютага 1991 г. / навук. рэд. М.А. Ткачоў. — Браслаў: Браслаўскі філіял Пастаўскай узбуйнёнай друкарні, 1991. —С. 711; Пра інсітны пачатактворчасці Юдэля Пэна і Марка Шагала // Мастацтва. — 1996. — № 5. — С. 1620; Маргіналіі жыцця і творчасці Яна Кузьміцкага // Віцебскі сшытак — 1995. — № 1; Барочная экспрэсія народнага абраза: Стылістычны аналіз абразоў з вёскі Латыгава // Віцебскі сшытак. — 1996. — № 2. — С. 8386; К проблеме прммнтнвнзма в творчестве Юделя Пэна н Марка Шагала // Шагаловскнй сборннк: матермалы IV Шагаловскнх дней в Внтебске (19911995). — Внтебск. — 1996. — С. 6476; Творчасць Івана Фаміча Хруцкага ў кантэксце беларускай мастацкай традыцыі // Беларускарускапольскае супастаўляльнае мовазнаўства I літаратуразнаўства: матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Віцебск, 2426 красавіка 1997 г. — Віцебск: ВДУ, 1997. — Ч. I. — С. 8387; Тыпалагічныя метамарфозы Язэпа Драздовіча // Матэрыялы навуковапрактычных канферэнцый «Язэп Драздовіч. Асоба. Творчасць. Мастацтва — insitus» /Беларускі інстытут праблем культуры. — Мн., 1997.— С. 1520; Спрэчкі пра Івана Хруцкага// Віцебскі сшытак. —1997. — № 3. —С. 107115; Выставы народнага мастацтва і святы рамёстваў Віцебшчыны Ў другой палове XX стагоддзя / Славянскнй мнр н славянскне культуры в Европе н мнре: Место м значнмость в развнтнн цпвнлнзацнй м культур: Мсторня, урокм, опыт, современность: матерналы международной научно