Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Артыкулы ў перыядычным друку: Дрыса ў XVI стагоддзі // ДзП. — 2005. — № 66, 69, 71, 7879 91 93 97, 102, 105.—2006.— №3.
Літ.: Міхнюк, У.М. Доктарскія і кандыдацкія дысертацыі па гістарычных навуках у Рэспубліцы Беларусь (19912003): бібліягр. паказ. / У.М. Міхнюк. — Мінск: НАРБ, 2006. — С. 18; Варонін В. «Кннга Святого Софея»: Да гісторыі полацкіх кніжных збораў XVXVI стст. // БГЧ. — 2007. — № 3 — С. 46.
ВАРОНІНА ТАЦЦЯНА МІХАЙЛАЎНА (27Л0Л950, г. Орша), краязнаўца. Скончыла СШ № 7 г. Оршы (1967), факультэт журналістыкі БДУ (1975). Працавала лабарантам на льнокамбінаце г. Оршы (19671968), кантралёрам на Мінскім камвольным камбінаце (19681969), адказным сакратаром газеты «Вперед» Казельскага раёна (19711972), карэспандэнтам газеты «Ленінскі прызыў» (1973—1974), лабарантам на будаўніцтве Брацкай ДРЭС (19741975), экскурсаводам у бюро вандровак г. Оршы (19751980), бібліятэкарам ЦБС г. Оршы (19801989). навуковым супрацоўнікам МКГКА (19891995), кіраўніком гуртка, метадыстам аддзела краязнаўства Аршанскага ЦДЮТЭ (19952004).
55
Зацікавілася гісторыяй роднага краю, калі працавалаэкскурсаводам. Значную ролю ў фарміраванні зацікаўленасці адыграў аршанскі краязнаўца Д.С. Л іхачоў. Пачала збіраць матэрыялы па гісторыі Аршаншчыны. Звяртае асаблівую ўвагу на краязнаўчыя асаблівасці Аршаншчыны, цікавіцца лёсамі славутых людзей краю. Працуючы ў Музеі гісторыі і культуры Оршы, прыняла ўдзел у стварэнні экспазіцыі трох залаў (19891992), выставы «Рэчы нашых бабуль» (1994). Удзельнічала ў этнаграфічных і краязнаўчых экспедыцыях па зборы экспанатаў для музейных фондаў МКГІКА. Як метадыст аддзела краязнаўства Аршанскага ЦДЮТЭ адыгрывае значную ролю ў арганізацыі школьнага краязнаўства на Аршаншчыне.
Падрыхтавала турыстычны буклет пра Оршу з картайсхемай (1996). Аўтарукладальнік (разам з А.М. Шышкевічам), гісторыкакраязнаўчага зборніка для пачатковага азнаямлення «Мой родны край — Аршаншчына», аўтар 8 артыкулаў для яго.
Адрэдагавала і выдала зборнік «Оршанскне краеведы», які распрацоўвала С.1. Іванова.
Плануе скласці зборнік віктарын, крыжаванак, загадак, рэбусаў па краязнаўстве Оршы, даведнік з маршрутамі аднадзённых паходаў па Аршаншчыне ў дапамогу класным кіраўнікам школ і кіраўнікам краязнаўчых гурткоў. Mae ненадрукаваны «Оршанскнй букварь: краеведческнй справочннк», тэлесцэнарый «Орша город ннтересный».
Брала ўдзел у працы па захаванні помнікаў гісторыі і культуры (д. 17 па вул. Мінскай г. Оршы).
Тв.: Кнігііартыкулыўіх: Мой родны край —Аршаншчына: гісторыкакраязнаўчы зборнікдля пачатковага азнаямлення / аўт.саст.: Т.М. Вароніна, А.М. Шышкевіч. — Віцебск, ВАД, 2000. —160 с.; Першае ўпамінанне Оршы ў летапісе // Тамсама. — С. 5455; Легенда пра баярына Оршу // Тамсама. — С. 5760; Аршанскі замак // Тамсама. — С. 6466; Аршанскія гербы // Тамсама. — С. 6869; Развіццё Оршы ў XIX пачатку XX стагоддзя // Тамсама. — С. 8991; Нашы славутыя землякі // Тамсама. — С. 114119; Аршанскія музеі. — С 139—142’ Наш горад сёння // Тамсама. — С. 150152; Слово от редактора // Нванова С.Г. Оршанскме краеведы. — Орша, 2002. — С. 5; (разам з Л.Э. Анісовіч) Орша — город внтересный: путеводмтель по древней Орше. — Мн.: Тмпографпя Макарова, 2007. — 8 с.
Артыкулы ў перыядычныіУі друку: Першы клад музея // ЛП. — 1990. — № 137. — С. 4; Цікавыя знаходкі // РІП. — 1990. — № 171. — С. 4; Узнавіць гісторыю роду // ЛП. — 1991. — № 100. — С. 3; Открываем Оршанцнну // АГ. — 2003. — № 190. — С. 3; Прадмет, які сорамна не ведаць // НГ. — 2003. — 2 лют. — С. 3; Трудолюбпе — семейная черта Могучвх//АГ. — 2008. — № 6. — С. 4.
Літ.: Нванова С.Г. Оршанскне краеведы: бнографмческнй справочннк. — Орша, 2002. — С. 10; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Вароніна Т.М. (15.01.2009) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
ВАРОНІЧ ТАЦЦЯНА УЛАДЗІМІРАЎНА (18.05.1975, г. Мінск), гісторык. Скончыла гіст. факультэт БДУ (1998). Працуе на кафедры эканамічнай гісторыі ў БДЭУ (з 2004).
Пад кіраўніцтвам праф. П.1. Брыгадзінаабараніладысертацыйнаедаследаванне«Губернскнй город Внтебск на рубеже ХІХХХ вв.» (2005). Аўтар шэрагу артыкулаў, прысвечаных гісторыі і культуры горада.
Тв.: Губернскнй город Внтебск на рубеже ХІХХХ вв.: автореферат днс. ... канд. нст. наук, 07.00.02 / БГУ. _мн.: БГУ, 2005. — 20с.; Навучальныя ўстановы Віцебска на мяжы ХІХХХ стст. // Народная асвета. — 2003. — №11; Крэдытныя ўстановы Віцебска на мяжы ХІХХХ стст. // БГЧ. — 2004. — № 1. — С. 1923; Торговля в Вптебске на рубеже ХІХХХ вв. // Вестннк БрГТУ. Сер. гуман. наук. — 2003. — № 6.
Літ.: Корзенко Г.В. Нсторнкн Беларусн в начале XXI столетня: бвобнблнографпческмй справочнвк. — Мн.: Бел. наука, 2007. — С. 68.
ВАСІЛЕЎСКАЯ ТАЦЦЯНА МІКАЛАЕЎНА, працуе ў сельскай бібліятэцы в. Баева Дубровенскага раёна. Збірае матэрыялы па гісторыі роднага краю, легенды і паданні наваколляў, вывучаетапаніміку месца пражывання. Афармляе стэнды і альбомы, праводзіць выставы. Вядзе клуб «Спадчына».
Літ.: Дударава Л. Энтузіяст сваёй справы; [Т.М. Васілеўская] // ДнП. — 2005. — № 75. — С. 2.
ВАСІЛЬЕЎ ВІКТАР ВАСІЛЬЕВІЧ (12.06.1954, г. Вышні Валачок Цвярской вобл, РСФСР), педагог. Скончыў СШ № 6 г. Вышні Валачок (1971), фізкультурны, гіст. факультэты СДПІ (1978, 1983). Працуе настаўнікам гісторыі Бабініцкай СШ Віцебскага раёна (з 1980). Вывучае гісторыю мікрарэгіёна месца пражывання. аддаючы перавагу даследаванню падзей Вялікай Айчыннай вайны ў краі, гісторыі школы і тэме вядомых землякоў і выпускнікоў.
56
Аўтар артыкулаў па гісторыі краю ў перыядычным друку («Советская Белоруссня», «Народнае слова», «Жыццё Прыдзвіння»),
Тв.: Была у летчнка мечта // ЖП. — 2008. — 26 крас. — С. 2; Шел парнншке в ту пору 18й год: [У. Курыленка] // ЖП. — 2008. — 29 крас. — С. 2; Особый батальон: [825ты Волгататарскі батальён] // ЖП — 2008. — 2 ліп. — С. 2; Посланне Двнне татарского поэта // НС. — 2008. — 31 мая. — С. 6; Прерванный полет: [А. Падзвінскі] //ЖП. — 2008. — 23 верас. — С. 2; У мстоков: [дырэктары Бабініцкай СШ Віцебскага раёна]//ЖП. — 2008. — ІЗснеж. — С. 2; Генерал нз народа: [генерал арміі I. Шаўроў, ураджэнецв Шабуні Віцебскага раёна] // ЖП. — 2009. — 21 крас. — С. 2.
ВАСКОЎСКАЯ СВЯТЛАНА МІХАЙЛАЎНА (26.10.1956, г. Варкута, Комі АССР), краязнаўца. Скончыла факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі МДІК (1981). Працуе загадчыцай аддзела маркетынгу і рэкламы Талачынскай раённай ЦБС (з 1982).
Даследуе праваслаўныя святыні Талачыншчыны. Краязнаўчую дзейнасць пачала з удзелу ў СвятаЕфрасіньеўскіх педагагічных чытаннях (2002). Значную ролю ў фарміраванні зацікаўленасці ў тэматыцы даследаванняў і арганізацыі працы аказаў выкладчык ВНУ В.С. Пасэ. На аснове вусных і архіўных крыніц падрыхтавала кароткія звесткі пра цэрквы Талачьіншчыны, якія былі надрукаваны ў раённай газеце. У прыватным архіве захоўвае рукапіс «Страннцы Православпя на Толочнніцнне»,
Тв.. (разам з П.В. Лазука) Православные святынн Толочннского района: прошлое н настояцее. — Вмтебск, 2004. —18 с.; (разам з П.В. Лазука) Няклюдаўскі мужчынскі манастыр у гонар святых дабраверных мучанікаў князёў Барыса і Глеба // Праваслаўе. — 2004. — № 1213. — С. 6468; (разам з П.В. Лазука) Няклюдаўскі мужчынскі манастыр // Царкоўнае слова. — 2004. — № 17. — С. 1417; (разам з П.В. Лазука) Храм Покрова Пресвятой Богородпцы // НТ. — 2004. — № 9697. — С. 3; Возвраіценне к нстокам // Тамсама. — С 6' Православная церковь н светская бнблпотека: точкн сопрнкосновення // Тамсама; (разам з П.В. Лазука) Храм святых апостолов Петра н Павла в деревне Славенн // Праваслаўе. — 2005. — № 13. — С. 1213.
Літ.:ТатарнновЮ. Города Беларуся. Внтебцнна. Мн.: Энцнклопеднкс, 2006. — С. 19; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Васкоўская С.М. (9.02.2009) // Асабісты архіў М.В. Півавара
ВАШЧЫЛА ІВАН АРЭФ'ЕВІЧ (1900?, хутар Вашчылы паблізу в. Дарахі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Руднянскі с/с Гарадоцкага раёна 1977?, г. Курган), краязнаўца. Вучыўся ў Невельскай гімназіі. 3 пачаткам Першай сусветнай вайны тры разы збягаў на фронт, аднак быў вернуты паліцыяй. Урэшце стаў «сынам палка» адной з сібірскіх часцей. якая накіроўвалася на рускагерманскі фронт. Служыў у пешай, потым кавалерыйскай разведцы. У 16 гадоў стаў поўным георгіеўскім кавалерам. Быў таксама ўзнагароджаны французскімі і англійскімі медалямі, ордэнам Ганны. За заслугі быў ўдастоены афіцэрскага звання. Скончыў 1ю Пецяргофскую школу прапаршчыкаў (14.05.1916). Даслужыўся да звання паручніка. Быў тройчы паранены. Вучыўся ў лётнай школе ў Гатчыне на «паветранага назіральніка» (штурмана).
Пасля заключэння міру з Германіяй вярнуўся дадому.
Па асабістых перакананнях не прыняў палітыкі бальшавікоў і выехаў у Сібір, дзе быў мабілізаваны ў армію адмірала А.В. Калчака. Служыў у аўтароце, потым у падраздзяленні паветраных войскаў. Браў удзел у баявых дзеяннях. Быў цяжка паранены. Напярэдадні разгрому калчакаўскай арміі разам з вядомым асам Першай сусветнай вайны лётчыкам Мурамцавым перайшоў мяжу з Кітаем. Жыў у Манчжурыі. У Харбіне ажаніўся з дачкой былога ўпраўляючага Краснаярскага банка.
Некаторы час служыў у казацкіх часцях генерала Сямёнава. У званні пад’есаула служыў начальнікам штаба Пагранічанскага раёна Далёкаўсходняга саюза ваенных у Манчжурскай імперыі (структурнага падраздзялення Далёкаўсходняга саюза ў Манчжурскай імперыі. які ў сваю чаргу падначальваўся Галоўнаму бюро па справах расійскіх эмігрантаўу МанчжоўГо).
З’яўляўся актывістам «Нацпоналыюй органнзацнн русскнх разведчнков» (НОРР. штабкватэра знаходзілася ў Парыжы). З’яўляўся начальнікам «Восточного отдела НОРР». У Дзяржаўным архіве Хабараўскага краю знаходзіцца персанальны фонд І.А. Вашчылы У часопісе «Часовой» змешчаны яго фотаздымак (электронная копія на сайце С.В. Волкава). Згадваецца ў слоўніку лётчыкаў, які быў складзены эмігрантамі ў 1960х гадах у СанФранцыска.
Служыў у ваенных фарміраваннях Гаміньданаўскай арміі пад началам Чан Кайшы. Сфарміраваў лётную часць з былых лётчыкаў белагвардзейскіх войскаў. У паветраным баі
57
з лётчыкамі арміі КПК быў цяжка паранены. Даслужыўся да звання падпалкоўніка. Меў магчымасць стаць палкоўнікам, аднак не пагадзіўся, бо ўмовай для гэтага з’яўлялася прыняцце кітайскага падданства.