Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Л’
стварэння культурнага комплексу ў будынках былога манастыра. Працы па разбурэнні былі прыпынены, а потым і згорнуты ўвогуле. Новы кіраўнік вобласці — В.Г. Грыгор’еў — пераглядзеў справу аб зносе будынкаў манастыра і праз пэўны час прыняў рашэнне аб перадачы будынка праваслаўнай царкве.
W
«
г
177
За дзейнасць, якая перашкодзіла зносу будынка. быў выкліканы на парткам і звольненьі з працы (з фармулёўкай «за неўзгадненне дзейнасці з кіраўніцтвам»), Але яшчэ некалькі гадоў ён працягваў дзейнасць па ахове помнікаў. Напрыклад, у сувязі з будаўніцтвам у ахоўнай зоне будынка статыстычнага цэнтру (па вуліцы Леніна), разам з С. Цярэнцевым напісаў дзясяткі лістоў у адпаведныя інстанцыі, міністэрствы, пракуратуру аб тым, што будаўніцтва шматпавярховага будынка скажае гістарычную забудову, змяняе гістарычныя дамінанты горада. Атрымаўшы планы ахоўных зон, даказваў неправамоцнасць такога будаўніцтва (гл. артыкул Цярэнцева «Небоскрёбная днкость» у газеце «Віцебскі рабочы»).
Працуючы ў Віцебскім абласным цэнтры пазашкольнай працы, стаў адным з арганізатараў школьнага краязнаўства на Віцебшчыне. Выступіў адным з ініцыятараў і арганізатараў правядзення першай сур’ёзнай справы па нацыянальным адраджэнні ў галіне народнай адукацыі. У 1989/90 навучальным годзе былі праведзены экскурсійнанавучальныя спаборніцтвы настаўнікаў г. Віцебска пад назвай «Літаратурная Віцебшчына». Асабліва значным быў конкурс пад агульнай назвай «Мой родны кут». У выніку гэтага да краязнаўства далучылася значная колькасць настаўнікаў. Гісторыяй сваёй мясцовасці зацікавілася шырокае кола жыхароў горада і вобласці. Шматлікія матэрыялы, сабраныя пад час конкурсу (у тым ліку лісты В. Быкава, якія былі адшуканы на гарышчы бацькоўскай хаты ў в. Бычкі), былі перададзены ў фонды ВАКМ.
На працягу 1990х пачатку XXI ст. стаў ініцыятарам, арганізатарам і распрацоўшчыкам шматлікіх ідэй і праектаў у школьным краязнаўстве Віцебшчыны: правядзення конкурсаў, экспедыцый, віктарын, конкурсаўаглядаў музеяў і краязнаўчых калектыўваў, ушанаванне памятных дат, конкурсаў на лепшы зборнік літаратурных твораў, прысвечаных роднаму краю, і інш. мерапрыемстваў.
Працуючы на пасадзе загадчыка аддзела краязнаўства і беларусазнаўства, лічыць сябе не столькі краязнаўцампрактыкам, як арганізатарам школьнага краязнаўства ў Віцебскай вобл. (А.К.'). Выконваючы службовыя абавязкі, даваў мноства рэкамендацый і кансультацый па стварэнні шэрагу школьных музеяў на Віцебшчыне. Напрыклад, пры стварэнні экспазіцыі, прысвечанай М.Я. Нікіфароўскаму ў Вымнянскай СШ Віцебскага раёна, Б. ЭпімахуШыпіле ў Ветрынскай СШ Полацкага раёна. «Хата ў жыцці беларуса» у СШ № 5 г. Наваполацка. Удзельнічаў у распрацоўцы зместу экспазіцыі дзяржаўнага музея У.С. Караткевіча ў Оршы. шэрагу кароткачасовых выстаў, напрыклад, «Педагогікраязнаўцы Віцебшчыны» і інш. У 1995 г. арганізаваў правядзенне краязнаўчых чытанняў педагагічных работнікаў Віцебскай вобл. патэме «М.Я. Нікіфароўскі і Віцебшчына» ў в. Вымна Віцебскага раёна, на радзіме даследчыка, у сувязі з 150годзем з дня яго нараджэння. Браў удзел у шэрагу рэспубліканскіх і абласных краязнаўчых канферэнцый у якасці арганізатара і ўдзельніка. Напрыклад, чытанні, прысвечаныя 140годдзю Б.І. ЭпімахаШыпілы ў в. Ветрына (1999), архіўныя чытанні, прысвечаныя 150годдзю А.П. Сапунова, г. Віцебск (2001) і інш.
Супрацоўнічаезшэрагам дзяржаўных і грамадскіх арганізацый і ўстаноў, шукаеспонсараў для заахвочвання ўдзельнікаў розных конкурсаў, выдання кніг, брашур. метадычных дапаможнікаў і інш. прадукцыі аддзела.
Займаецца вывучэннем легенд і паданняў Віцебшчыны, цікавіцца гісторыяй роду ГуркаўРамейкаў і асабліва постаццю генералфельдмаршала І.У Гуркі, лепельскімі каранямі паэта Т. Кляшторнага. Дапамагаў настаўнікам Ветрынскай СШ у даследаваннях па вывучэнні біяграфіі Б. ЭпімахаШыпілы.
Mae шэраг публікацый у мясцовым і рэспубліканскім друку, прысвечаных пытанням развіцця краязнаўства. аховы помнікаў. Першы артыкул быў надрукаваны ў малатыражнай газеце ВА «Маналіт» і прысвечаны будынкам былога Трынітарскага манастыра. Аўтар ідэі і гал. рэдактар «Зборніка матэрыялаў аб дзейнасці музеяў навучальнавыхаваўчых устаноў Віцебшчыны». З’яўляецца рэдактарам шэрагу кніжак і брашур, падрыхтаваных аддзелам беларусазнаўства і краязнаўства абласнога аб’яднання пазашкольнай працы. Сярод іх: «Колькі слоў пра мясцовыя паданні», «Беларускія легенды і паданні (рэкамендацыйны спіс літаратуры з каментарыямі)», «Уступнае слова» да метадычнага дапаможніка «Сучасны іменнік Віцебшчыны». Рэцэнзіі і публікацыі аб дзейнасці змяшчаліся ў шэрагу публікацый у сувязі з дзейнасцю аддзела, які ўзначальвае. Mae асабісты архіў.
Тв.: Віктарына па краязнаўству // БГЧ, — 1995. — № 2. — С. 190193; Алімпіяда па беларусазнаўству і краязнаўству і яе месца ў сістэме працы з адоранымі дзецьмі і фарміраванні ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму / А.В. Куржалаў, А.А. Чарнышова, Л. Сіманёнак. — Віцебск: ВАААППДІП, 2008. —182 с.
Літ.: Партоліна Н. Літаратурны вянок малой радзіме: [Л.М. Амбразевіч] // ВК. — 2002. — № 96. — С. 4; Інтэрв’ю А.В. Куржалава (29.12.2004) //Асабісты архіў М.В. Півавара; Скалабан В. Куржалаў А.В. Сучасныя беларускія краязнаўцы: матэрыялы да слоўніка // КГ. — 2005. — № 39. — С. 2.
178
КУРСО НЭЛІ ВАСІЛЬЕЎНА (30.03.1945, в. Занькі Лепельскага раёна Віцебскай вобл.), бібліятэкар, бібліёграф. Скончыла СШ № 11 г. Віцебска (1962), бібліятэчны факультэт Ленінградскага інстытута культуры імя Н.К. Крупскай (1970). Працавала памочнікам бібліятэкара ў абласной дзіцячай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай (19621979), старшым інспектарам ва ўпраўленні культуры Віцебскага аблвыканкама (19791982), загадчыцай аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры, нам. дырэктара па навуковай працы ВАБ (19822007). 3 1994 г. узначальвала сектар краязнаўчай літаратуры.
Краязнаўчую дзейнасць распачала з 1970 г. Брала ўдзел у стварэнні шэрагу перасоўных выстаў краязнаўчай накіраванасці ў ВДПІ, ВАКМ, Інстытуце павышэння кваліфікацыі настаўнікаў,
абласным цэнтры пазашкольнай працы і інш. Удзельнічала ў краязнаўчых навуковапрактычных канферэнцыях (з сяр. 1980х). Займалася складаннем бібліяграфічных выданняў, прысвечаных розным тэмам жыцця Віцебшчыны, персаналіям, якія маюць дачыненне да гісторыі і культуры Віцебшчыны. Складальнік бібліяграфічных паказальнікаў, якія выдадзены краязнаўчым аддзелам ВАБ: «Прырода і прыродныя рэсурсы Віцебскай вобл.» (1989), «Віцебск у творах мастацкай літаратуры» (1998), «Віцебшчына тэатральная», «Гісторыя славутых родаў Віцебшчыны» і інш. Аўтар буклетаў, прысвечаных выдатным краязнаўцам Віцебшчыны: А.П Сапунову.. М. Каспяровічу (выдадзены краязнаўчым аддзелам ВАБ).
Тв.: Прырода і прыродныя рэсурсы Віцебскай вобл. — Віцебск: ВАБ, 1989. — 58 с.; Віцебшчына тэатральная: бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск: ВАБ, 1998. — 66 с.; Віцебшчына ў творах мастацкай літаратуры: бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск: ВАБ, 2000. —105 с.; (разам з А.А. Міхайлавай) Гісторыя славутых родаў Віцебшчыны: бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск: ВАБ, 2000. —32 с.; Віцебская вобласць: бібліяграфічны паказальнік, 2002, 2003, 2004, 2005; Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Віцебшчыны: бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск: ВАБ, 2003. — 82 с.; Аляксей Парфёнавіч Сапуноў: [буклет]. — Віцебск ВАБ.2001; Беларускі краязнавец М.І. Каспяровіч: [буклет]. — Віцебск: ВАБ, 2001.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Курсо Н.В. (24.06.2006) //Асабісты архіў М.В. Півавара; Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна 80 гадоў / склад. Л.С. Гудзелева. — Наваполацк: А.У. Маладзечкін,
КУТУЗАУ А., краязнаўца. Аўтар артыкулаў на розныя краязнаўчыя тэмы, якія друкаваліся ў другой палове XX ст. на старонках раённых газет Віцебскай вобл.: «Зара», «Лепельскі сцяг», «Прамень камунізма» і інш.
1"в Артыкулы у кнігах «Памяць»: 3 гісторыі г. Сянно // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко. — Мн.: Паліграфафармленне, 2003. — С. 4849; Сялянскі рух на Сенненшчыне // Тамсама. — С. 5960; Выбары ў Думу: [Сенненшчына] // Тамсама. — С. 63; Прыфрантавы райкам: [Сенненскі рэўкам 1919 г.]// Тамсама. — С. 93.
Артыкулы ў перыядычным друку: Шчырая дапамога фронту // Зара. — 1958. — 27 верас. — С. 3; (разам з Б. Пахвалавым) Бешанковічы ў мінулым // Зара. — 1959. — 5 снеж.; Старонкі гераічнага мінулага // ЛС. —1968. — 23 студз.; Ад лютага да Вялікага Кастрычніка // ЛС. —1968. —10 лют.; У барацьбе і трывозе ішоў баявы 18 год // ЛС. — 1968. — 16 сак.; Камбеды Лепельшчыны // ЛС. — 1968. — 2 крас.; Гэта было ў 19191920 гг. 3 гераічнага мінулага Лепельшчыны // ЛС. — 1968. — 8 чэрв.; Ад лютага да Кастрычніка // ПК. — 1987. — № 90. — С. 2; Кастрычніцкія дні на Гарадоччыне// ПК. — 1987. — № 101. — С. 23.
КУРЦЭВІЧ ДЗМІТРЫ БЯРНАРДАВІЧ (21.09.1970), краязнаўца. Скончыў Воўкаўскую СШ Пастаўскага раёна (1988), гіст. факультэт ВДУ (2008). Працаваць пачаўу калгасе «Герой працы» Глыбоцкага раёна. Краязнаўчую дзейнасць распачаў у сярэдзіне 1990х гг. Займаецца вывучэннем гісторыкакультурнай спадчыны Глыбоччыны. Mae асабістую калекцыю з прадметаў матэрыяльнай культуры, якая адлюстроўвае быт насельніцтва Глыбоччыны ад старажытнасці дасучаснасці (старадаўнія рэчы, фотаздымкі. газеты і інш.). Прымаўудзелу некаторых краязнаўчых канферэнцыях канца 1990х гг. на Глыбоччыне. Падтрымлівае кантакты з грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі, у тым ліку «Сумежжам». У 20002001 гг. выдаваў вясковую газету «Рэха Дзеркаўшчыны». Выйшла 10 нумароў.
Літ.: Інтэрв'ю з Д.Б. Курцэвічам (18.06.2006) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
КУР’ЯНОВІЧ АНТОН (t). журналіст. Працаваў нам. рэдактара «Весніка Глыбоччыны». Браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кнігі «Памяць» Глыбоцкага раёна. Аўтар артыкулаў у ёй. 3 мэтай выяўлення матэрыялаў працаваў у архіве ў Вільнюсе. Паўплываў на фарміраванне краязнаўчай зацікаўленасці ў У. Скрабатуна.
179
Тв.: (разам з І.У. Бунто, А.А. Тарыкавым) Старонка мінулага // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 3139; (разам з П.К. Башко, А.М. Сідарэвіч, А.А. Тарыкавым) Час барацьбы і выпрабаванняў // Тамсама. — С. 111116; (разам з П.В. Галай, А.А. Тарыкавым) У складзе польскай дзяржавы//Тамсама.—С. 131139; На заходніх рубяжах//Тамсама. — С. 190191; Быльстала легендай // ШП. — 1987. — № 34. — С. 3.