• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Падтрымлівае сувязі з ДАВВ. Віцебскім абласным цэнтрам пазашкольнага выхавання моладзі, НАРБ, Дзяржаўны музей гісторыі г. Мінска, ДАРФ (СПб.).
    Тв.: Русакі, Паўлючонкі, Скрэбні // ЖП. — 2008. — № 14. — С. 4; Гарадняны, Валасова, Сасноўка... // ЖП. — 2008. — № 27. — С. 2; Карані мінуўшчыны // ЖП. — 2009. — 7 ліп. — С. 4.
    Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Ларкова Н.В. (15.05.2008) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    ЛАСТОЎСКАЯ РЭПНА НОРБЕРТАЎНА (5.04.1948. в. Савічы Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобл., цяпер Віцебскай вобл.), педагог, краязнаўца. Скончыла гіст. факультэт МДПІ (1972). Працавала ст. піянерважатай у Савіцкай СШ Пастаўскага раёна( 19671972), дырэктарам Груздаўскай БШ (19721973), інструктарам школьнага аддзела Віцебскага абкама ЛКСМБ (сакавікліпень 1973), першым сакратаром Пастаўскага райкама ЛКСМБ (19731975), настаўніцай Пастаўская вячэрняй школы (19751980), настаўніцай, нам. дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 2 г. Паставы (з 1980).
    Вывучэнне гісторыі роднага краю пачала працуючы піянерважатай. Цікавіцца гісторыяй Паставаў і наваколля, аддаючы перавагу наступным тэмам: «Акупацыйны рэжым на Пастаўшчыне», «Дзеці вайны», «Воіныінтэрнацыяналісты», «Вызваленне Пастаўшчыны ад нямецкафашысцкіхзахопнікаў». Mae актыўную грамадскую пазіцыю. Аўтар артыкула пра аднаўленне помніка польскім жаўнерам. Збірае фальклорныя матэрыялы. На аснове запісанай гісторыі матэрыялаў Р.Н. Ластоўскай і Н.М. Захарэвіч журналістка газеты «Звязда» Ляўковіч А. напісала артыкул «Рамэа і Джульета Дунілавіцкага павета».
    Ініцыятар, стваральнік і кіраўнік музея баявой і працоўнай славыСШ№2 г. Пастаў (з 4.11.1987). Ініцыятар адкрыцця мемарыяльнай дошкі каля клёна Героя (май 2004). Бярэ ўдзел у якасці навуковага кіраўніка вучнёўскіх навуковых канферэнцыях. Музей
    СШ № 2 г. Пастаў заняў 1 месца на конкурсеаглядзе музеяў Віцебскай вобл.
    Узнагароджана Граматай МА БССР (1988).
    Тв: Запрашаем у музей // Звязда (П). — 1988. — 22 лют.; Свята музея // Звязда (П). — 1988. — 15 ліст.; Жыццё праз стагоддзі I/ Звязда (П). — 1992. — № 32, 33, 35; Свой край пазнаём // Звязда (П). — 1993. — 20 кастр.; Каханне зямное // Звязда. — 1995. — 20 мая; I цікава і карысна // ПК. — 1997. — 26 ліст.; Каб памяць жыла // ПК. — 2001. — 16 чэрв.; Саграваў нашы сэрцы // ПК. — 2001. — № 5253; Красуйся, вёсачка радная // ПК. — 2001. — № 76; Патрыятычнае выхаванне — прыярытэтнае // ПК. — 2001. — № 99; Шкада, што «Памяць» не поўная // ПК. — 2002. — № 11; Глядзяць на вас з музейных стэндаў // ПК. — 2002. — № 63; Захоўваюць гісторыю // ПК. — 2002. — № 106; Сэрцам расказалі гісторыю вайны // ПК. — 2004. — № 3536; Каб жыла памяць //ПК. — 2004. — № 112; Памяць загінуўшых воінаў варта ўвекавечыць палюдску // ПК. — 2004. — № 154155; Музей вядзе пошук // Народная газета. — 2004. — № 170171; Шануем пераможцаў, прадаўжаем пошук II ПК. — 2005. — Na 3132; Рыхтуем новы раздзел «Дзеці вайны» // ПК. — 2006. — № 1112; Выпрабаванне на мужнасць II ПК. — 2006. — № 151152; Жыві і помні // ПК. — 2006. — 10 ліст.; Усюды паспявае IIПК. — 2007. — № 7; Яны калісьці былі побач IIПК. — 2007. — № 85; Шчырая дапамога, сардэчная ўдзячнасць // ПК. — 2007. — № 97; Калі ўжо не будзе сведак // ПК. — 2008. — № 36.
    Літ.: Пішч Г. Адкрыўся ў школе музей // ПК. — 1987. — № 137; Касцень А. Новая экспазіцыя музея // ПК. — 1990. — № 134; Ляўковіч А. Рамэа і Джульета Дунілавіцкага павета // Звязда. — 1995. — 19 жніўня; Рампольскі К. У музея юбілей // ПК. —1997. — № 90; Дзеравянка Г. Сустрэча з воінаміінтэрнацыяналістамі // ПК _ 1999 — № 18; Дзеравянка С. Загінулі ад рук акупантаў// ПК. — 2002. — № 61; Курыловіч П. Захоўваюць гісторыю // ПК. — 2002. — Ліст.; Шапалава А. Жыве памяць // ПК. — 2004. — № 28; Курыловіч П. Ціха шэпча клён героя // ПК. — 2004. — № 67; Кашырына Н. Мінулае не забываецца // ПК. — 2004. — 17 ліст.; Трубач I. Сустрэча з «афганцамі» I/ ПК. — 2006. — № 29; Захавальнікі і носьбіты гісторыі: юбілей музея СШ № 2II ПК. — 2007. — № 89. — С. 2; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Ластоўская Р.Н. (23.09.2008) // Асабісты архіў М.В. Півавара; Лісткаментар Ластоўскай Р.Н. (24.09.2008) // Тамсама.
    184
    ЛЕАНЕНКА СТАНІСЛАЎ ПЯТРОВІЧ (11.05.1970, в. Валкаўцы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобл.), педагог. Скончыў ВДПІ (1992). Працуе ў Дабрыгорскай школе Бешанковіцкага раёна. Стварыў у школе этнаграфічны куток на аснове краязнаўчага матэрыялу, які збіраў разам з вучнямі. Члены гуртка пад яго кіраўніцтвам неаднаразова ўдзельнічалі ў рабоце раённай вучнёўскай канферэнцыі. дзе былі ўзнагароджаны за працы «Вёскі Бешанковіцкага раёна» (з тлумачэннем назваў вёсак), «Апавяданне пра валуны», «Парк Красавіцкага ў вёсцы Дабрыгоры», «Анатоль Ярмак» (пра жыццё і дзейнасць знакамітага мастака). Работы захоўваюцца ў школе.
    Літ.: Белавус А. Краязнаўчыя даследаванні Бешанковіцкага раёна ў канцы XX  пачатку XXI ст: [вучнёўская навуковая работа, 2008. — 6 с. // Захоўваецца ў Лужаснянскай школеінтэрнацегімназіі.
    ЛЕАНЕНЯ ВІКТАР ЛУК’ЯНАВІЧ (4.01.1940, в. Новыя Макраны Клецкага раёна Мінскай вобл.), паэт, гідратэхпік, краязнаўца. Скончыў Пінскі гідратэхнікум (1961) па спецыяльнасці «Будаўніцтва сельскіх ГЭС і гідрамеліярацыя», гідрафакультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Адслужыў тэрміновую службу ва УС СССР. Працаваў геадэзістам, вышукальнікам. Праводзіўдаследаванні наПалессі. Вілейшчыне, Маладзечаншчыне, Мядзельшчыне, Віцебшчыне. Працаваў галоўным інжынерам полацкіх меліярацыйных арганізацый, начальнікам будаўнічай лабараторыі Віцебскмеліявадгаса.
    Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю ў час службы ў войску. Пісаў нарысы, у тым ліку і на краязнаўчую тэматыку. Шматлікія вандроўкі, краявіды, прыкметныя асаблівасці пэўных рэгіёнаў, апавяданні мясцовых жыхароў пра гістарычныя падзеі
    падштурхнулі цікавасць да гісторыі, чытання і збору гістарычнай літаратуры. Пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Полацк (1964), пачаў даследаваць мясцовую гісторыю. Вынікі росшукаў і свае меркаванні адносна помнікаў гісторыі і культуры горада пачаў друкаваць у мясцовым перыядычным друку. Паспрабаваў скласці храналогію «сталіцы першага беларускага княства ад старадаўніх часоў да нашых дзён». Праца над храналогіяй натхніла на напісанне некалькіх эсэ і нарысаў па гісторыі Полацка.
    Цікавіцца гісторыяй населеных пунктаў і тапанімікай Полаччыны. Аўтар твора «Герадотава мора (нататкі меліяратара)». Аўтар зборніка вершаў «Хто можа схаваць агонь?», другі раздзел якога прысвечаны Полаччыне: «Грамы» (легенда аб паходжанні назвы раёна), «Купальскае дзіва» (легенда аб паходжанні полацкіх падзямелляў), «Першая сталіца», «Міёры», Браслаў», «Скарына», «Полацкая застава», «Святая Еўфрасіння», «Усяслаў Чарадзей» і інш. Працуе над хронікай жыцця сялянскай сям’і ад канца XIX ст. да нашых дзён, рабочая назва «Маё касмічнае месца».
    Mae ненадрукаваня працы: «Храналогія Полацка з V ст. да нашых дзён», «Полацкія версіі» (нататкі, эсэ, нарысы пра гістарычныя падзеі ў Полацку), «Полацкія былі» (цыкл вершаў, прысвечаных Полацку, рукапіс перададзены ў бібліятэку імя Я. Купалы), «Эротыка і любоўныя ўцехі ад старажытнасці да нашых дзён» (эсэ), «Водяной дух. Нз нсторнн мелнорацнм Внтебшнны н Полотчнны». Перадаў у ПКМ каменную сякеру, якая была знойдзена каля в. Перавоз Расонскага раёна, а таксама некаторыя інш. рэчы.
    Тв.: Герадотава мора: Нататкі мэліяратара //Arche. — 2005. — № 1 (35). — Рэжым доступу: http://arche. bymedia.net/20051/leanienia105.htm; Працягтрагедыі// Маладосць. —1990. — № 6; Меліяраваць разумна: [Віцебшчына] // РП. — 1991. — № 4. — С. 3.
    Артыкулы ў мясцовым перыядычным друку: Дзень учорашні, дзень сённяшні // СК. —1985. — № 84. — С. 3; Буракі//СК. —1985. — № 104. — С. 3; Зберажом нашы рэкі//СК. —1986. — №115. — С. 3; Вераванні і час// СК. — 1986. — № 117. — С. 4; Паглядзім гораду ў твар // СК. — 1987. — № 191. — С. 3; Ствараць прыгажосць // СК. — 1988. — № 101. — С. 3; Кропля вады камень точыць // СК. — 1989. — № 126. — С. 3; Адкуль цячэ рака Серабранка? // ПВ. — 1990. — N° 157,159; Расплата. Сумныя развагі ля Дзвінскай вады // ВР. —1990. — № 217. — С. 4; Тваё імя чалавек//ПВ. —1991. — № 47. — С. 2; Што мелі?: [сельскагаспадарчая вытворчасць у Полацкім пав. у XIX ст.]// ПВ. —1991; Вярнуць гістарычную памяць: [назвы вуліц Полацка]// ПВ. — 1991; Ці ёсць надзея?: [лёс Полацкага летапісу] // ПВ. — 1991; Скажонае аблічча Святой Еўфрасінні: [лёс царквы Спаса ў Полацку] // Народная воля. — 2004; Вёскі і мястэчкі // ПВ. — 2006. — № 20. — С. 5; Салаўіны ручай: [з гісторыі назваў вуліц Полацка] // ПВ. — 2007.
    Літ.: Віктару Леаненю — 60 // ПВ. — 2000. — № 4. — С. 4; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Леаненя В.Л. (верасень 2008) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    185
    ЛЕБЕДЗЕЎ ГЕНАДЗЬ ПЯТРОВІЧ (1938, г. Віцебск), мастак, краязнаўца. Скончыў Віцебскае мастацкаграфічнае вучылішча (1959), факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў (1980). Працаваў на Віцебскім камбінаце «Мастацтва». Член Саюза мастакоў СССР і Беларусі.
    Сабраў значную колькасць матэрыялаў па гісторыі праваслаўя на Віцебшчыне. На іх аснове былі выдадзены некалькі брашур. у тым ліку прысвечаная гісторыі Віцебскай епархіі. Падрыхтаваў у 1993 г. і выдаў кнігу «Нашн святынн. На волотовках в Заручавье», прысвечаную гісторыі ўзнікнення і дзейнасці СвятаДухаўскага манастыра, а таксама падзей і асоб, звязаных з ім.
    Тв.: Вптебскнй СвятоДухов женскнй монастырь, его нсторйя н перспектнва воссоздання: [Нашн святынн. На волотовках в Заручавье]. — Внтебск, 1998. — 30 с.
    ЛЕГАНЬКОЎ БАРЫС ЯКАЎЛЕВІЧ (19.01.1929, в. Доўгавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобл.), краязнаўца. Скончыў Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці «Тэхнікмеханік», 2 курсы Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Працаваў у МТС «20 год Кастрычніка», Копыскай МТС Аршанскага раёна, у саўгасе «Вароны», саўгасе «Віцебскі» Віцебскага раёна (19691989). Пражывае ў в. Пестуніца Віцебскага раёну.
    Зацікавіўся і стаў займацца вывучэннем ваеннай гісторыі падуплывам знаходкі пісталета пры раскопках абарончага вала ў в. Копысь. Даследуе гісторыю падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебшчыны, аддаючы перавагу пошукам месцаў загінуўшых самалётаў, высвятленню імёнаў і лёсаў збітых лётчыкаў. Перадаў некаторыя матэрыялы ў школьны гісторыкаэтнаграфічны музей «Гісторыя Заронаўскага краю» Заронаўскай БШ. Асобныя матэрыялы публікаваў у мясцовым перыядычным друку: газетах «Віцебскі рабочы», «Гарадоцкі веснік», «Герой працы», «Жыццё Прыдзвіння», «Полацкі веснік», a таксама газетах Оршы, Мсціслава і некаторых выдання РФ.