• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    КУХАРАВА (Лаўрыненка) ВАЛЯНЦІНА ЦІМАФЕЕЎНА (11.02.1922, п. Слабада ЦэнтральнаЧарназёмнай вобл. (цяпер п. Барысаўка Белгарадскай вобл., Расія)  2009), краязнаўца, педагог. Скончыла Слабадскую СШ (1939), натуральнагеаграфічны факультэт Белгарадскага настаўніцкага інстытута (1941), геаграфічны факультэт МгДПІ (1955). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Працавала ў школе ў п. Карасуль Ішымскага раёна Омскай вобл. выкладчыцай хіміі, біялогіі, геаграфіі. У лістападзе 1942 г. добраахвотна пайшла ў войска. He трапіўшы ў школу снайпераў, вучылася ў школе малодшыхавіяспецыялістаўу г. Кемерава. Служыла радыстамметэаназіральнікам у 423й асабовай
    эскадрыллі сувязі 7й паветранай арміі на Карэльскімфронцеўзваннісяржанта(19431945). Пасля дэмабілізацыі вярнулася на радзіму і працавала інструктарам у Барысаўскім рана Белгарадскай вобл. (19451948). потым пераехала на радзіму мужа — у Суражскі раён БССР, дзе працавала інструктарам Суражскага рана (19481960). настаўніцай геаграфіі ў Суражскай СШ, кіраўніком гуртка ў Суражскім доме піянераў і школьнікаў, дырэктарам вячэрняй школы, настаўніцай геаграфіі ў СШ г. Суража (19601977).
    Займалася комплекснымі даследаваннямі Суражчыны. Сярод інш. кірункаў перавагу надавала пошукаваму руху (выяўленне імёнаў і лёсаў салдат, загінуўшых на тэрыторыі Суражчыны), высвятленню жыццёвых лёсаў землякоў. асветніцкай працы сярод мясцовага насельніцтва, збіранню матэрыялаў, арганізацыі і кіраўніцтву школьным музеем.
    Даследаваць гісторыю і культуру Суражчыны пачала. калі стала працавацьу школе. Значную ролю ў актывізацыі краязнаўства адыграла вучоба ў МгДПІ, дзе выкладчыкі надавалі важную ролю методыцы вывучэння роднага краю і праводзілі шмат практычных заняткаў.
    Пражываючы пасля вайны ў Суражы, звярнула ўвагу на тое. што мясцовыя жыхары амаль не цікавяцца роднай гісторыяй. Звязвала гэта з тым. што большая частка жыхароў горадабылане была мясцовай: яўрэяў, якія складалі значную частку насельніцтва мястэчка, знішчылі ў часы вайны немцы; людзі, якія перасяліліся ў горад, былі збольшагаабыякавымі да гісторыі краю. Пачала збіраць матэрыялы і друкаваць артыкулы пра жыццёвыя лёсы людзей, якія ўдзельнічалі ў вайне. Потым пісала пра жыхароў горада, якія праславіліся ў значных падзеях (бралі ўдзел у лакальных канфліктах, выпрабаваннях ядзернай зброі, мелі дачыненне да пабудовы касмадромаў СССР і інш.). Першыя матэрыялы былі прысвечаны ўдарнікам камуністычнай працы. Аўтар артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў перыядычным друку.
    Аўтар кнігі «Сурож н сурожане. Нсторня в лнцах н фактах» (не выдадзена), у якой сабраны нарысы па гісторыі, геральдыцы, звесткі пра цікавыя мясціны, славутых землякоў, паданні пра месца і яго наваколлі. артыкулы краязнаўцаў, прысвечаныя Суражу. Найбольшая ўвага нададзена гісторыі савецкага часу. асабліва перыяду Вялікай Айчыннай вайны (раздзел «Годы, опалённые войной»). Шмат матэрыялаў прысвечана гісторыі школы, эксперыментальнай базе, лясгасу, бальніцы. Прыкладаюцца дакументы, даведкі, карты.
    Арганізавала музей гісторыі школы г. Суража, у якім таксама былі аформлены экспазіцыі, прысвечаныя партызанскай барацьбе і вызваленню горада і раёна. Для гэтага арганізавала працу па збіранні матэрыялаў, якія мелі дачыненне да гісторыі наваколляў. Сярод сабраных экспанатаў — каменныя прылады працы, рэчы, звязаныя з вайной 1812 г., Вялікай Айчыннай вайной, пасляваенным перыядам гісторыі. Бралаўдзел у археалагічных раскопках на суражскім замчышчы пад кіраўніцтвам М. Ткачова. Аформіла стэнды, прысвечаныя гісторыі Суража ў Доме піянераў.
    Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. Член КПСС з 1950 г. На рашэнне ўступіць у партыю паўплываў лёс бацькі, які быў расстраляны ў 1937 г. «за членства ў эсэраўскай партыі». Арганізатар шэрагу грамадскіх ініцыятыў у горадзе: усталявання памятнага знака на месцы знішчэння яўрэйскага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны (каля в. Любшчына), узяцця пад ахову як помніка вытворчай дзейнасці часткі брукаванай дарогі «Екацярынінскі тракт», аховы рэшткаў паркаў і насаджэнняў былых панскіх сядзіб. якія захаваліся да нашага часу, і інш. Шмат матэрыялаў перадала ў музей Інстытута гісторыі НАН Беларусі, ВРКМ. музей Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова. мясцовым журналістам.
    180
    Важнейшымі заслугамі і дасягненнямі В.Ц. Кухаравай з’яўляюццаасветніцкая дзейнасць сярод жыхароў горада Суража. грамадскія ініцыятывы, пошукавая дзейнасць і аднаўленне гістарычнай памяці мясцовага насельніцтва. У мястэчку бытавала прымаўка: «У Суражы ўсе ведаюць бацюшку і Кухараву».
    Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Савецкага Запаляр’я», знакам «Выдатнік асветы» (1954) і інш.
    Тв.: Суседзі з вуліцы Касплянскай // ЛПр. —1985. — № 16. — С. 3; (разам з Н. Жыжнеўскай) Шлі з баямі 51я і 39я // ЛПр. — 1985. — № 54. — С. 3; Настаўнікі былі воінамі: [Сураж] // ЛПр. — 1985. — № 58 — С. 4; Муса Джаліль: [пераход 825га волжскататарскага батальёна на бок партызан каля в. Вярхоўе] // ЛПр. — 1986. — № 20. — С. 3; У першыя дні вайны // ЛПр. — 1987. — № 23. — С. 3; Той далёкі 1919 // ~ 1u8t“ N~26 с'3: Салдацкая ўдава //ЛПр. — 1989. — № 10. — С. 2; КамбрыгСакалоў// ЛПр. — „	— С 3; Медаль за горад... // ЛПр. —1989. — № 56. — С. 3; Ведаць сваю гісторыю //ЛПр. —
    ]®'	С 2’ Суражу — 425 год // ЛПр. — 1990. — № 3. — С. 3; Рускі немец: [Н.М. Лайер, жыве
    у Суражы] // ЛПр. — 1990. — № 21. — С. 2; Жанчыны Суража//ЛПр. —1990. — № 31. — С. 3; Суражанкі// ЛПр. — 1990. — № 141. — С. 3; Змагаліся, як маглі: [партыз. pyx] // ЛПр. — 1991. — № 93. — С 2' Калі цвіў светнік: [размініраванне Суражскага раёна, удзел юнакоўсуражан] //ЖП. — 1994. — № 1. — С. 2 Па шляху жыцця. 200 год СШ: [адукацыя ў Суражы] // ЖП. — 1994. — № 19. — С. 1, 2; 3 роду Антонавых // ЖП. — 1994' — № 34. — С. 2, 3; На святога Іллю: [загуба яўрэяў Суража ў жніўні 1941 г. у Любшчыне] // ЖЛ J??4, №$?' — ^ 3; Такбыло.. : [1945]//ЖП. —1995. — №21. — С. 2; Девчонкн помогалм фронту// — 1995. — № 49. — С. 4; Судьба: [А.П. Жолудзева]//ЖП. —1995. — № 83. — С. 2; Батька Мннай н его детн //ЖП.	1997.	№ 15. — С. 3; КомбрнгСоколов //ЖП. —1997. — Na 33. —С. 2; Это нужно жнвым //
    ЖП. — 1999. — Na 3. — С. 3; Легенда о Суражском замке. О Западной Двнне//ЖП. — 1999 —N°13 —С 2' Вокзал для... суражан, нлн Кто сннмет проклятне с Суража? //ЖП. — 2000. — № 34 — С 4' Уднвнтельные мужчнны — суражскне связнсты // ЖП. — 2001. — № 88. — С. 2; А на кладбніце неспокой'ненько: [могілкі Суража] //ЖП. — 2001. — № 94. — С. 3; Судьба на скрнжалях столетня: [Ст.М. Радзіён] //ЖП. — 2002. —
    С' 2' Легенда о Черной даме //ЖП. — 2001. — № 89. — С. 2; Суражской бпблнотеке —100 лет // НС. — 2004. — № 6. — С. 2; Дорогн Семена Кузьмнна // ЖП. — 2004. — № 59. — С 2’ Жмвн н помнн' [мемарыяльны комплекс у в. Копці] //ЖП. — 2004. — № 64. — С. 2; Без званмй н наград //ЖП. — 2004 — 11 снеж. — С. 2; У каждого быласвоя война: [лёссям’і В.П. Крываносава]//ЖП. — 2005. — №3 —С 2 «За Суражем внднеется курган — казннлн там фашнсты партмзан»//ЖП. —2005. — № 7. — С. 2; Для суражан мнлее края нет//ЖП, —2006. — №33. — С. 2; Врач по прнзванню: [А.П. Абрамок]//ЖП, —2006 — № 50 — С. 2; «Вместо сердца пламенный мотор»: [Віцебскі аэраклуб] //ЖП. — 2006. — № 63 — С 4' Нз Суража в науку: [Н. Дорофеенко] // ЖП. — 2008. — № 8. — С. 2; Детм войны // ЖП. — 2008. — № 16. — С. 3; Почетные граждане Словакші жнлн в Задубровье //ЖП. — 2008. — Na 19. — С. 3; Суражане на космодроме // ЖП — 2008. — № 27. — С. 3; Детдомовцы //ЖП. — 2009. — 2 ліп. — С. 6.
    Літ.: Кухарева В.Т. Женіцнна на войне: [аўтабіяграфічныя звесткі пра ўдзел в Вялікай Айчыннай вайне] //_ЖП. — 2000. — № 36. — С. 2; Мезенцев В.І4. Неутомнмый краевед // ЖП. — 2002. — 9 лют. — С. 1; Лавейкнна С. Сураж н суражане // ЖП. — 2003. — № 56. — С. 2; Краязнаўцы Віцебскага раёна // Памяць' Віцебскі раён: Гісторыкадакументальная хроніка / уклад. У.І. Мезенцаў. — Мн.: Маст. літ„ 2004. — С. 724.
    КШЭМІНСКІКАМІЛЬ (Kamil Krzemiiiski) (1923, г. Ваўкавыск), краязнаўца, фармацэўт. Скончыўб класаў сярэдняй школы ў Круляўшчызне і 3 класы ў гімназіі імя Люблінскай уніі ў Глыбокім (19361939). Атрымаў адукацыю фармацэўта ў Лодзі (1951). Служыўу войску на пасадах фармацэўта, а потым, па звальненні, у аптэках у г. Дольны Шлёнск. 3 атрыманнем эмерытуры працаваў бібліятэкарам у аддзяленні Акадэміі медыцыны ў Вроцлаве (19761994). Доктар медыцынскіх навук (1995).
    У час навучання ў гімназіі жыў у Глыбокім на вуліцы Пешай. Аўтар кнігі «Сярэднія школы Прыдзвіння» (2005). Выданне складаецца з 3 раздзелаў і прадмовы. У першай частцы «Гльібокае» даецца характарыстыка Дзісненшчыны, аналізуюцца прырода, клімат, гісторыя, адміністрацыйны падзел, гандаль, рамёствы, промыслы Браслаўскага і Пастаўскага пав., сельская гаспадарка, народанасельніцтва, шляхі зносін, агульны стан сярэдняй адукацыі ў краі ў часы II Рэчы Паспалітай. Першы раздзел другой часткі прысвечаны прыватнай пРль5ка? гуманітарнай гімназіі імя Люблінскай уніі, другі раздзел — Беразвеччу, польскім, яўрэйскім прыватным, сярэднепрафесійным школам у Глыбокім, спробе стварэння беларускай гімназіі ў Глыбокім. У другой частцы асвятляюцца пытанні сярэдняй адукацыі ў Браслаўскім пав.: прыватнай гімназіі сумеснага навучання Таварыства сярэдняй школы ў Браславе, 8класнай гімназіі імя Стэфана Баторыя ў Друі, школы ў Паставах, польскай гімназіі сумеснага навучання ў Докшыцах, рускай гімназіі ў Докшыцах. Трэцяя частка прысвечана гісторыі дзяржаўнай гімназіі імя ксяндза Г. Пірамовіча ў Дзісне, рускай гімназіі ў Дзісне. Акрамя апісання гісторыі навучальныхустаноў падаецца інфармацыя прабудынкі, школьныя арганізацыі, настаўнікаў, дырэктараў, спісы навучэнцаў, інфармацыя правыдатных асоб і інш. Выданне не пазбаўлена некаторых недакладнасцяў і прапагандысцкіх штампаў, памылак і дылетантскага падыходу.
    Тв.: Szkole ponadpodstawowe Naddzvinnia 19191939. — Mado, 2005. — 520 s.
    Літ.: Шыдлоўскі K. Сярэднія школы Прыдзвіння // Павет. — 2004. — Ne 12 (37). — С 8 Сергіевіч К Выдадзены ў Польшчы // БЗ. — 2005. — № 45. — С. 3.
    181
    АБАЧЭЎСКАЯ Л., журналіст. Працавала ў рэдакцыі Шаркоўшчынскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Аўтар артыкулаў, прысвечаных гісторыі і культуры  Шаркоўшчыны.